Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь и Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 22 марта 1995 г. №99/34 "Аб выкананнi гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах рэспублiкi"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

      ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
          I МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    22 сакавiка 1995 г. № 99/34

АБ ВЫКАНАННI ГIГIЕНIЧНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ ПРЫ АРГАНIЗАЦЫI
ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛIКI

     Стан здароўя вучняў агульнаадукацыйных  навучальных  устаноў  у
апошнiя  гады  не  мае  тэндэнцый  да  паляпшэння.  Назiраецца  рост
нервова-псiхiчных   расстройстваў,    захвораванняў    стрававальнай
сiстэмы, эндакрынных, алергiчных захвораванняў i iнш.
     Па дадзеных за 1993 год 22,7%  дзяцей ва ўзросце  да  14  гадоў
знаходзяцца на дыспансерным улiку ў лячэбна-прафiлактычных установах
рэспублiкi;  на  момант  заканчэння  агульнаадукацыйных  навучальных
устаноў  28,9%  падлеткаў  маюць  тую  цi iншую хранiчную паталогiю,
большасць вучняў - марфафункцыянальныя адхiленнi.  Адным з фактараў,
якiя  спрыяюць  фармiраванню  i праяўленню хранiчных захвораванняў у
падлеткаў,  з'яўляецца  неадпавядаючая   патрабаванням   арганiзацыя
вучэбна-выхаваўчага   працэсу   ў   агульнаадукацыйных   навучальных
установах.
     Недастатковая ўвага   i   кантроль  за  выкананнем  гiгiенiчных
патрабаванняў   пры   арганiзацыi    вучэбна-выхаваўчага    працэсу,
задавальненнi   дадатковых   адукацыйных  запатрабаванняў  вучняў  у
масавых школах i,  асаблiва,  у навучальных  установах  новага  тыпу
(лiцэi,  гiмназii,  каледжы)  прыводзяць да неабгрунтаваных вучэбных
нагрузак  вучняў.  Профiльнае  цi  паглыбленае  вывучэнне  прадметаў
суправаджаецца значным фiзiчным i псiхiчным напружаннем, што нярэдка
заканчваецца фармiраваннем "школьнага" неўрозу,  вядзе да ўзнiкнення
той цi iншай хранiчнай паталогii.
     У мэтах  аховы  здароўя  падрастаючага   пакалення,   выканання
санiтарна-гiгiенiчных       патрабаванняў       пры      арганiзацыi
вучэбна-выхаваўчага  працэсу  i  патрабаванняў  Законаў   Рэспублiкi
Беларусь    "Аб    адукацыi    ў    Рэспублiцы   Беларусь"   i   "Аб
санiтарна-эпiдэмiялагiчным дабрабыце насельнiцтва" загадваем:
     1. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства
адукацыi i навукi (Фяськоў М.С.):
     1.1. Базавы вучэбны план агульнаадукацыйнай школы распрацоўваць
у адпаведнасцi з дзеючымi гiгiенiчнымi патрабаваннямi да арганiзацыi
вучэбна-выхаваўчага   працэсу   i   прадстаўляць   на  ўзгадненне  ў
Мiнiстэрства аховы здароўя не пазней 1  студзеня  года,  папярэдняга
навучальнаму.
     1.2. Эксперыментальныя вучэбныя планы,  якiя  адрознiваюцца  ад
дзеючых, прадстаўляць для ўзгаднення з Мiнiстэрствам аховы здароўя.
     1.3. Ажыццяўляць сiстэматычнае  вывучэнне  i  аналiз  дзейнасцi
абласных,  раённых  (гарадскiх)  аддзелаў  адукацыi  па  кантролю за
выкананнем     гiгiенiчных     патрабаванняў     да      арганiзацыi
вучэбна-выхаваўчага   працэсу   ў   агульнаадукацыйных   навучальных
установах.
     2. Дзяржаўнай   iнспекцыi   навучальных   устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi i навукi (Канановiч У.Я.):
     2.1. Атэстацыю лiцэяў,  гiмназiй,  каледжаў праводзiць з улiкам
санiтарна-гiгiенiчных   патрабаванняў   да   ўстройства,   утрымання
агульнаадукацыйных  навучальных устаноў i арганiзацыi ў iх вучэбнага
працэсу.
     Уключаць у    склад    атэстацыйных    камiсiй    прадстаўнiкоў
Дзяржсаннагляду.
     2.2. Сiстэматычна  ўключаць  у планы работы пытаннi кантролю за
захаваннем гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi  i  правядзеннi
вучэбна-выхаваўчага   працэсу   ў   агульнаадукацыйных   навучальных
установах.
     3. Упраўленням   адукацыi   аблвыканкамаў   i  Мiнгарвыканкама,
раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi:
     3.1. Забяспечыць     аказанне    дапамогi    агульнаадукацыйным
навучальным  установам  у  стварэннi  належных  умоў  для  захавання
гiгiенiчных   патрабаванняў   пры   арганiзацыi  вучэбна-выхаваўчага
працэсу.
     3.2. Упраўленням    адукацыi   аблвыканкамаў,   Мiнгарвыканкама
прыцягваць   да   работы    ў    складзе    калегii    прадстаўнiкоў
Дзяржсаннагляду.
     4. Iнстытуту павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi  кiруючых
работнiкаў  i спецыялiстаў адукацыi,  абласным,  Мiнскаму гарадскому
iнстытутам   удасканалення   настаўнiкаў   уключыць    у    праграмы
перападрыхтоўкi  спецыялiстаў адукацыi пытаннi санiтарна-гiгiенiчнай
тэматыкi.
     5. Дырэктарам агульнаадукацыйных навучальных устаноў:
     5.1. Пры  арганiзацыi  навучання  кiравацца  вучэбнымi  планамi
(лiчбавая   i  тэкставая  часткi),  якiя  зацверджаны  Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi i ўзгоднены з Мiнiстэрствам аховы здароўя.
     5.2. Перавышэнне  агульнай  вучэбнай  нагрузкi  ў  X-XI  класах
гiмназiй,  лiцэяў,  каледжаў,  школах   з   ухiлам,   профiльным   i
паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў звыш 40 гадзiн у тыдзень па
двух кампанентах вучэбнага плана дапускаць пры:
     - забеспячэннi    належных   санiтарна-гiгiенiчных   умоў   для
правядзення заняткаў i  выкананнi  патрабаванняў  да  камплектавання
класаў у адпаведнасцi з палажэннямi аб гэтых навучальных установах;
     - засваеннi  вучэбнага  матэрыялу   пераважна   на   ўроках   i
рацыянальным вызначэннi аб'ёма дамашнiх заданняў;
     - арганiзацыi правядзення вучэбных заняткаў у першай  i  другой
палове дня з перапынкам на абед i адпачынак;
     - арганiзацыi гарачага харчавання  ў  навучальных  установах  у
адпаведнасцi з гiгiенiчнымi патрабаваннямi;
     - наяўнасцi ўмоў для  заняткаў  фiзiчнай  культурай  i  спортам
(абсталяваныя трэнажорныя залы, спортзалы i пляцоўкi).
     5.3. Курсы   па    выбару,    факультатывы,    стымулюючыя    i
падтрымлiваючыя   заняткi,   што   ўваходзяць  у  школьны  кампанент
вучэбнага  плана,  павiнны  наведвацца  толькi  пры   iндывiдуальнай
зацiкаўленасцi  вучня  (пiсьмовай  заявы бацькоў альбо вучняў) i пры
выкананнi  санiтарна-гiгiенiчных   патрабаванняў   пры   правядзеннi
заняткаў   (з   перапынкам   на  абед  i  адпачынак  пасля  заняткаў
дзяржаўнага  кампанента).  Яны  ўключаюцца  ў  расклад   абавязковых
урокаў.
     5.4. Аб'ём дамашнiх заданняў павiнен сiстэматычна кантралявацца
i,  каб пазбегнуць перагрузкi вучняў, узгадняцца памiж настаўнiкамi,
якiя працуюць у адпаведным класе.
     5.5. У  1,  2,  5  класах  заняткi павiнны праводзiцца ў першую
змену.
     5.6. Пераход  на  5-дзённы  вучэбны тыдзень пачатковых класаў у
агульнаадукацыйных школах дапускаць пры:
     - рабоце па базавых вучэбных планах (у 1 класах - па базаваму i
дыферэнцыраванаму кампанентах);
     - правядзеннi  заняткаў  школьнага кампанента вучэбнага плана ў
днi найменшай нагрузкi па дзяржаўнаму кампаненту;
     - захаваннi  працягласцi  перапынкаў:  не  менш 10 хвiлiн пасля
кожнага ўрока i аднаго перапынку ў 30 хвiлiн (або па 20 хвiлiн);
     - арганiзацыi  харчавання  вучняў у адпаведнасцi з гiгiенiчнымi
патрабаваннямi.
     Увядзенне 5-дзённага  вучэбнага  тыдня  ў  сярэднiх i старэйшых
класах магчыма толькi па  дазволу  абласных  i  Мiнскага  гарадскога
ўпраўленняў адукацыi, узгодненаму з органамi Дзяржсаннагляду.
     6. Галоўнаму ўпраўленню гiгiены,  эпiдэмiялогii i  прафiлактыкi
Мiнiстэрства  аховы  здароўя  (Германовiч  Ф.А.)  сумесна з Галоўным
упраўленнем  агульнай  сярэдняй  адукацыi  Мiнiстэрства  адукацыi  i
навукi   (Фяськоў   М.С.)   да   1   лiпеня   1995  г.  распрацаваць
Рэспублiканскiя санiтарна-гiгiенiчныя нормы i  правiлы  "Устройства,
утрыманне      агульнаадукацыйных      устаноў     i     арганiзацыя
вучэбна-выхаваўчага працэсу".
     7. Галоўным  урачам  Рэспублiканскага  i тэрытарыяльных цэнтраў
гiгiены i эпiдэмiялогii:
     7.1. Забяспечыць   кантроль   Дзяржсаннагляда   за   выкананнем
гiгiенiчных  патрабаванняў   пры   арганiзацыi   вучэбна-выхаваўчага
працэсу  ў  агульнаадукацыйных  навучальных  установах  рэспублiкi ў
адпаведнасцi з дзеючымi санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi i правiламi.
     7.2. Забяспечыць  удзел  прадстаўнiкоў Дзяржсаннагляду ў рабоце
камiсiй па атэстацыi лiцэяў, гiмназiй, каледжаў.
     8. Да зацвярджэння Рэспублiканскiх санiтарных норм i правiл пры
арганiзацыi  вучэбна-выхаваўчага   працэсу   кiравацца   метадычнымi
ўказаннямi,  якiя  зацверджаны Галоўным Дзяржаўным санiтарным урачом
Рэспублiкi Беларусь  i  начальнiкам  Галоўнага  ўпраўлення  агульнай
сярэдняй  адукацыi  Мiнiстэрства  адукацыi  i навукi (28 кастрычнiка
1993 г. № 07-14/4687 i № 06-14/241).
     9. Кантроль   за   выкананнем  загада  ўскласцi  на  начальнiка
Галоўнага  ўпраўлення  агульнай   сярэдняй   адукацыi   Мiнiстэрства
адукацыi  i  навукi (Фяськоў М.С.) i намеснiка Галоўнага Дзяржаўнага
санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь (Жукоўскi У.Г.).

Мiнiстр адукацыi i навукi                      Мiнiстр аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь                            Рэспублiкi Беларусь
В.I.СТРАЖАЎ                                    I.М.ДРАБЫШЭЎСКАЯ






<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner