Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Минского городского Совета депутатов от 14 марта 1995 г. №419 "Аб рашэннях Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па пытаннях адмiнiстрацыйных правапарушэнняў"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

          РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                     14 сакавiка 1995 г. N 419

 АБ РАШЭННЯХ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ ПА
 ПЫТАННЯХ АДМIНIСТРАЦЫЙНЫХ ПРАВАПАРУШЭННЯЎ

         --------------------------------------------------------+++
         Утратило силу   решением    Минского   городского    Совета
         депутатов   от  29 июня 2007 г. №  57  (Национальный реестр
         правовых    актов      Республики    Беларусь,     2007 г.,
         № 176, 9/9380)   


        [ Изменения и дополнения:
            Решение Минского городского Совета депутатов от 5 ноября
         1996 г. N 467]

     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 1  снежня  1994
года N   3420-ХII   "Аб  унясеннi  змяненняў  у  артыкул  5  Кодэкса
Рэспублiкi Беларусь  аб  адмiнiстрацыйных  правапарушэннях"   Мiнскi
гарадскi Савет дэпутатаў вырашыў:

     I. Прызнаць страцiўшымi сiлу рашэннi Мiнскага гарадскога Савета
дэпутатаў ад 12 мая 1993 г.  N 309 "Аб унясеннi змяненняў  у  Кодэкс
Рэспублiкi   Беларусь   аб  адмiнiстрацыйных  правапарушэннях  i  аб
устанаўленнi  новых  вiдаў  адмiнiстрацыйнай  адказнасцi  ў  горадзе
Мiнску",  ад 26 мая 1993 г. N 318, ад 13 красавiка 1994 г. N 362, ад
13 красавiка 1994 г. N 363, ад 24 мая 1994 г. N 380, ад 29 лiстапада
1994 г.  N 390,  ад 29 лiстапада 1994 г. N 391, ад 29 лiстапада 1994
г. N 392 па пытаннях адмiнiстрацыйных правапарушэнняў.

     II. Устанавiць адмiнiстрацыйную адказнасць у горадзе Мiнску:

               1. Парушэнне правiлаў карыстання метро

     Пашкоджанне прыстасаванняў метрапалiтэна i вагонаў -
     цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,5  да  дзвюх  мiнiмальных
заработных плат.
     Курэнне на станцыях i ў вагонах метро -
     цягне накладанне  штрафу  ў  памеры  0,5 мiнiмальнай заработнай
платы.
     Правоз лёгкiх  на  загаранне,  выбуховых,  атрутных  i ядавiтых
рэчываў, бытавых газавых балонаў -
     цягне накладанне  штрафу  ў  памеры ад 0,5 да адной мiнiмальнай
заработнай платы.
     Праход у тунэль, знаходжанне на чыгуначных пуцях -
     цягне накладанне штрафу ў памеры адной  мiнiмальнай  заработнай
платы.
     Спыненне эскалатара без неабходнасцi выключальнiкам "Стоп", якi
размешчаны на балюстрадзе эскалатара, -
     цягне накладанне штрафу ў  памеры  0,2  мiнiмальнай  заработнай
платы.
     Адчыненне дзвярэй вагонаў  у  час  руху  цягнiка,  затрымка  iх
адчынення i зачынення на станцыях -
     цягне накладанне штрафу ў  памеры  0,2  мiнiмальнай  заработнай
платы.

          2. Развядзенне кастроў у неустаноўленных месцах

     Развядзенне кастроў   у   неўстаноўленных   месцах,  а  таксама
выпальванне траў на коранi i спальванне смецця на тэрыторыi горада -
     цягне накладанне  штрафу  ў  памеры ад 0,2 да адной мiнiмальнай
заработнай платы.

                  3. Парушэнне грамадскага парадку

     Парушэнне грамадскага парадку,  якое выражаецца ў моцным крыку,
свiсце, моцным спяваннi, iгры на музычных iнструментах, уключэннi на
поўную моц магнiтафонаў,  радыёпрыёмнiкаў,  тэлевiзараў i iншым шуме
на вулiцах,  плошчах,  дварах дамоў,  у грамадскiм транспарце, iншых
грамадскiх месцах, а таксама ў кватэрах, iнтэрнатах, гасцiнiцах -
     цягне накладанне  штрафу  ў  памеры ад 0,2 да адной мiнiмальнай
заработнай платы.
     Выкiдванне на  стадыён,  спартыўныя  або iншыя пляцоўкi,  сцэны
разнастайных прадметаў або ўчыненне  iншых  дзеянняў,  якiя  мяшаюць
нармальнаму правядзенню спартыўных, вiдовiшчных або iншых культурных
мерапрыемстваў, -
     цягне накладанне  штрафу  ў памеры ад адной да трох мiнiмальных
заработных плат.
     Гаданне на  вулiцах,  у  дварах  i  пад'ездах  жылых дамоў,  на
рынках, у парках,  скверах i  iншых  грамадскiх  месцах,  а  таксама
надакучлiвыя прыставаннi  да  грамадзян  з  мэтай гадання,  аказання
iншых паслуг, а таксама заняцце папрашайнiцтвам -
     цягне накладанне  штрафу  ў  памеры  ад 0,5 да трох мiнiмальных
заработных плат.

         4. Знаходжанне непаўналетнiх у грамадскiх месцах без
            суправаджэння бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць

     Знаходжанне непаўналетнiх, не  дасягнуўшых 16-гадовага ўзросту,
на  вулiцах  горада,  у дварах i пад'ездах дамоў,  а таксама ў iншых
грамадскiх месцах з 23.00 да 6.00 гадзiн без  суправаджэння  бацькоў
або  асоб,  якiя  iх  замяняюць,  цягне  папярэджанне або накладанне
штрафу ў памеры да 3-х мiнiмальных заработных плат  на  бацькоў  або
асоб, якiя iх замяняюць.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт  4 -  в редакции  решения Минского  городского Совета
         депутатов от 5 ноября 1996 г. N 467

            4. Знаходжанне непаўналетнiх у грамадскiх месцах без
               суправаджэння бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць

            Знаходжанне непаўналетнiх на вулiцах  горада, у дварах i
         пад'ездах  дамоў, а  таксама  ў  iншых грамадскiх  месцах з
         23.00 да  6.00 гадзiн без  суправаджэння бацькоў або  асоб,
         якiя iх замяняюць, -
            цягне  накладанне штрафу  ў памеры  да трох  мiнiмальных
         заработных плат  на бацькоў, асоб, якiя  iх замяняюць, i на
         непаўналетнiх  ва ўзросце  ад 16  да 18  гадоў, якiя  маюць
         самастойны заработак; калi непаўналетнiя  ад 16 да 18 гадоў
         не  маюць самастойнага  заработку, то  штраф накладаецца на
         бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць.
         --------------------------------------------------------+++

       5. Распаўсюджванне друкаванай прадукцыi i дэманстрацыя
       кiнафiльмаў, якiя па свайму характару могуць прычынiць
   шкоду грамадскаму парадку, здароўю i маральнасцi насельнiцтва

     Распаўсюджванне друкаванай прадукцыi, дэманстрацыя кiнафiльмаў,
якiя па зместу прапагандуюць i ўсхваляюць культ жорсткасцi, насiлля,
разбэшчанасцi   i   па   свайму  характару  могуць  прычынiць  шкоду
грамадскаму парадку, здароўю i маральнасцi насельнiцтва, -
     цягне накладанне штрафу на грамадзян у памеры дзвюх мiнiмальных
заработных плат;  на службовых асоб - ад дзвюх да  пяцi  мiнiмальных
заработных плат.

     III. Пратаколы  аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях маюць права
складаць упаўнаважаныя на тое службовыя асобы:
     - выканаўчых  камiтэтаў  мясцовых Саветаў дэпутатаў - пп.1,  2,
3, 4, 5;
     - органаў унутраных спраў - пп.1, 2, 3, 4, 5;
     - органаў Дзяржаўнага пажарнага нагляду - п.2;
     - органаў Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi - п.2;
     - камiсiй па справах непаўналетнiх - пп.2, 4;
     - народныя дружыннiкi - пп.1, 2, 3, 4, 5.

     IV. Справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях разглядаюцца:
      - адмiнiстрацыйнымi   камiсiямi   пры   выканаўчых   камiтэтах
мясцовых Саветаў дэпутатаў - пп.1, 2, 3, 4, 5;
     - выканаўчымi камiтэтамi пасялковых Саветаў дэпутатаў  -  пп.1,
2, 3, 4, 5;
     - камiсiямi па справах непаўналетнiх - пп.2, 4.

     V. Рашэнне апублiкаваць у друку i ўвесцi ў дзеянне праз дзесяць
дзён з моманту апублiкавання.

 Старшыня гарсавета                                    А.ГЕРАСIМЕНКА
         --------------------------------------------------------+++




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner