МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
20 чэрвеня 1994 г. N 177
г.Мiнск
Аб арганiзацыi правядзення лабараторна-практычных
заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ у прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных установах
--------------------------------------------------------+++
Утратил силу постановлением Министерства образования от 7
августа 2003 г. № 57 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/9912 от 18.08.2003 г.)
У мэтах павышэння эфектыўнасцi i якасцi навучання пры
правядзеннi лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ i
папярэджваннi парушэння дзеючых санiтарна-гiгiенiчных нормаў i
правiлаў абсталявання кабiнетаў вылiчальнай тэхнiкi i
дысплейных класаў у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах
ЗАГАДВАЮ:
1. Пры правядзеннi ў прафесiянальна-тэхнiчных навучальных
установах лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ па
ўсiх прадметах, вучэбную групу дзялiць на падгрупы з колькасцю
навучэнцаў не менш 8 чалавек.
2. Па ўзгадненню з Дзяржкампрацы, Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь абзац 3 пункта 18 Прыкладнага палажэння аб
прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы, зацверджанага загадам N 203 ад
28 чэрвеня 1993 г., выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Пры правядзеннi заняткаў па замежнай мове, вывучэннi асобных
прадметаў мастацкага профiлю /пералiк вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь/, група можа дзялiцца на дзве падгрупы.
Пры правядзеннi лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ
па ўсiх прадметах i вытворчаму навучанню група дзелiцца на падгрупы
з колькасцю навучэнцаў не менш 8 чалавек".
Мiнiстр В.А.Гайсёнак
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 20 чэрвеня 1994 г. N 177
УЗГОДНЕНА:
Мiнiстэрства фiнансаў Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi
Рэспублiкi Беларусь Беларусь па працы i сацыяльнай
Нам.мiнiстра абароне насельнiцтва
А.I.Сверж Нам.старшынi
10.06.94 г. В.I.Паўлаў
13.06.94 г.
ЗМЯНЕННЕ N 1
у Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы
===
Абзац 3 пункта 18 Прыкладнага палажэння аб
прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Пры правядзеннi заняткаў па замежнай мове, вывучэннi асобных
прадметаў мастацкага профiлю /пералiк вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь/, група можа дзялiцца на дзве падгрупы.
Пры правядзеннi лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ
па ўсiх прадметах i вытворчаму навучанню група дзелiцца на падгрупы
з колькасцю не менш 8 чалавек."
-----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 426/12.
Дата: 20.06.94 г.
|