Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 мая 1994 г. №328 "Об утверждении Временного положения о присуждении ученых степеней и положения об оплате труда за оппонирование и экспертизу диссертаций при присуждении ученых степеней"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница


                Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                      ад 12 мая 1994 г. N 328

 Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб прысуджэннi
 вучоных ступеняў i Палажэння аб аплаце  працы  за
 апанiраванне i экспертызу дысертацый пры прысуджэннi
 вучоных ступеняў

===

         --------------------------------------------------------+++
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики Беларусь  от 2 декабря 1997  г. N 1590 (Собрание
         декретов,  указов Президента  и постановлений Правительства
         Республики Беларусь, 1997 г., N 34, ст.1079) 
   


       [ Изменения и дополнения:
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         5 апреля  1996 г.  N 243   (Собрание  указов  Президента  и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1996 г., N 10, ст.272);
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         16 мая 1997 г. N 499 (Собрание декретов, указов  Президента
         и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г.,
         N 14, ст.533)]


     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Зацвердзiць прыкладзеныя  Часовае палажэнне  аб прысуджэннi
вучоных  ступеняў  i  Палажэнне  аб  аплаце  працы за апанiраванне i
экспертызу дысертацый пры прысуджэннi вучоных ступеняў.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт  1  утратил  силу   в  части  утверждения  Временного
         положения  о  присуждении  ученых  степеней  постановлением
         Совета Министров от 16 мая 1997 г. N 499
         --------------------------------------------------------+++

     2. Вышэйшай   атэстацыйнай   камiсii   пры   Савеце   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь сумесна з  Мiнiстэрствам  фiнансаў  у  2-месячны
тэрмiн  распрацаваць  i  па  ўзгадненню  з  Камiтэтам  па  навуцы  i
тэхналогiях пры Савеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  зацвердзiць
Часовы  парадак  выдаткавання сродкаў на правядзенне мерапрыемстваў,
звязаных з прысуджэннем вучоных ступеняў.


 Старшыня Савета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь                                 В.Кебiч

 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                       М.Каўко


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        пастановай Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        ад 12 мая 1994 г. N 328


 ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
 аб прысуджэннi вучоных ступеняў
         --------------------------------------------------------+++
         Временное  положение  утратило  силу  постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 16 мая 1997 г. N 499


                           Агульныя палажэннi

     1. У  Рэспублiцы Беларусь прысуджаюцца вучоныя ступенi вышэйшай
навуковай квалiфiкацыi - доктара навук i кандыдата навук.

     2. Вучоныя ступенi  доктара  навук  i  кандыдата  навук  могуць
прысуджацца   асобам,   якiя   маюць   вышэйшую  адукацыю,  глыбокiя
прафесiйныя веды i навуковыя дасягненнi ў пэўнай галiне навукi.

     3. Вучоная  ступень  доктара  навук  прысуджаецца   прэзiдыумам
Вышэйшай   атэстацыйнай  камiсii  пры  Савеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь (БелВАК) асобам,  якiя маюць,  як правiла, вучоную  ступень
кандыдата   навук,   на   падставе  хадайнiцтва  савета  па  абароне
дысертацый,  прынятага ў вынiку публiчнай абароны  дысертацыi,  i  з
улiкам заключэння адпаведнага экспертнага савета БелВАКа.
     Вучоная ступень кандыдата навук прысуджаецца саветам па абароне
дысертацый на падставе публiчнай абароны дысертацыi.  Рашэннi савета
аб  прысуджэннi  вучонай  ступенi  кандыдата   навук   зацвярджаюцца
прэзiдыумам  БелВАКа  з  улiкам  заключэння  адпаведнага экспертнага
савета БелВАКа.

     4. БелВАК  правярае  ўсе   атэстацыйныя   справы   асоб,   якiя
прэтэндуюць на прысуджэнне вучоных ступеняў (надалей - прэтэндэнты),
праводзiць экспертызу абароненых доктарскiх дысертацый i выбарачна -
абароненых  кандыдацкiх  дысертацый.  БелВАК  можа  адмяняць рашэннi
саветаў у выпадку  парушэння  патрабаванняў  дадзенага  Палажэння  i
Палажэння аб савеце па абароне дысертацый.

     5.  Сведчаннем  вышэйшай  навуковай  квалiфiкацыi  ў Рэспублiцы
Беларусь  з'яўляюцца   дыпломы  кандыдата  навук   i  доктара  навук
дзяржаўнага ўзору, што  зацвярджаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь,   якiя   выдаюцца   Вышэйшым   атэстацыйным   камiтэтам ва
ўстаноўленым парадку.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт  5  -  в  редакции  постановления  Кабинета Министров
         Республики Беларусь от 5 апреля 1996 г. N 243

            5.  Дактарам навук  i кандыдатам  навук выдаюцца дыпломы
         ўстаноўленага ўзору.
         --------------------------------------------------------+++

                    Саветы па абароне дысертацый

     6. Саветы па  абароне  дысертацый  з'яўляюцца  асноўным  звяном
сiстэмы  атэстацыi  навуковых  работнiкаў  у  частцы  прысуджэння iм
вучоных  ступеняў,  нясуць  адказнасць  за  якасць  i  аб'ектыўнасць
экспертызы  дысертацый i абгрунтаванасць прымаемых рашэнняў.  Саветы
абавязаны забяспечваць высокi ўзровень i адзiнства патрабаванняў пры
абароне дысертацый.
     Саветы ствараюцца  БелВАКам   у   iнстытутах   Акадэмii   навук
Беларусi,  Акадэмii аграрных навук, вышэйшых навучальных установах i
iншых навукова-даследчых i навукова-вытворчых установах  рэспублiкi,
якiя   маюць   значныя  дасягненнi  ў  адпаведнай  галiне  навукi  i
забяспечаны кадрамi вышэйшай навуковай квалiфiкацыi.
     Парадак стварэння i дзейнасцi саветаў вызначаецца Палажэннем аб
савеце  па  абароне  дысертацый,  якое   зацвярджаецца   прэзiдыумам
БелВАКа.

     7. БелВАК  пераглядае  сетку  саветаў  па абароне дысертацый па
кожнай навуковай спецыяльнасцi з  улiкам  удакладненняў i змяненняў,
якiя ўносяцца ў наменклатуру спецыяльнасцей навуковых работнiкаў,  а
таксама  з  мэтай  аптымальнага  забеспячэння  атэстацыi   навуковых
работнiкаў   па   праводзiмых   у   рэспублiцы  напрамках  навуковых
даследаванняў.
     БелВАК кантралюе дзейнасць саветаў па абароне дысертацый i можа
пазбаўляць iх паўнамоцтваў у выпадку  парушэння  iмi  ўстаноўленнага
парадку прысуджэння вучоных ступеняў.

     8. Кiраўнiкi  арганiзацый,  у  якiх  створаны саветы па абароне
дысертацый, забяспечваюць неабходныя ўмовы для работы саветаў.
     Саветы па  абароне  дысертацый карыстаюцца афiцыйнымi пячаткамi
арганiзацый, у якiх яны створаны.

     9. Афармленне дакументаў па абароне дысертацый  i  атэстацыйных
спраў  прэтэндэнтаў  ускладаецца на арганiзацыi,  у якiх дзейнiчаюць
саветы па абароне дысертацый.
     Выдаткаванне арганiзацыям  сродкаў  для  разгляду  дысертацый i
правядзення iх  абароны  ажыццяўляецца  з  рэспублiканскага  бюджэту
мэтавым  фiнанасаваннем  праз  БелВАК.  Аплата  працы на ўсiх этапах
экспертызы  дысертацый    i   пры   разглядзе   атэстацыйных   спраў
праводзiцца  згодна  з  Палажэннем аб аплаце працы за апанiраванне i
экспертызу дысертацый пры прысуджэннi вучоных ступеняў.

                        Кандыдацкiя экзамены

     10. Прэтэндэнт на прысуджэнне вычонай ступенi  кандыдата  навук
павiнен здаць кандыдацкiя экзамены i залiк.

     11. Кандыдацкiя    экзамены    ўстанаўлiваюцца   па   наступных
дысцыплiнах:
     спецыяльнай дысцыплiне   ў  адпаведнасцi  са  спецыяльнасцю  па
наменклатуры спецыяльнасцей навуковых работнiкаў i тэмай дысертацыi;
     фiласофii;
     замежнай мове.
     Залiк здаецца  па  тэарэтычных  асновах  iнфарматыкi  з  улiкам
спецыфiкi адпаведнай галiны навукi.
     Прэтэндэнт, якi мае вышэйшую адукацыю не па той галiне  навукi,
па  якой падрыхтавана дысертацыя,  здае дадатковы кандыдацкi экзамен
па   агульнанавуковай   дысцыплiне   ў   дачынненi   да   канкрэтнай
спецыяльнасцi адпаведнай галiны навукi.

     12. Праграмы кандыдацкiх экзаменаў i залiку,  а таксама парадак
iх    правядзення   распрацоўваюцца    Мiнiстэрствам   адукацыi    i
зацвярджаюцца мiнiстэрствам i БелВАКам.
     Парадак  пакрыцця расходаў  на стварэнне  праграм i правядзенне
кандыдацкiх   экзаменаў   вызначаецца   Мiнiстэрствам   адукацыi  па
ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў  i Дзяржаўным камiтэтам па працы
i сацыяльнай абароне насельнiцтва.

                   Патрабаваннi да дысертацый

     13. Дысертацыя  на  атрыманне  вучонай  ступенi  доктара  навук
павiнна   быць   квалiфiкацыйнай   навуковай  працай  прэтэндэнта  i
адпавядаць аднаму з наступных патрабаванняў:
     змяшчаць новыя  навуковыя  абгрунтаваныя  вынiкi  ў  вызначанай
галiне  навукi,  якiя  ў  сукупнасцi  вырашаюць   важную   навуковую
праблему;
     утрымлiваць новыя   навукова    абгрунтаваныя   распрацоўкi   ў
вызначанай  галiне  навукi,  выкарыстанне якiх забяспечвае вырашэнне
буйных прыкладных праблем;
     змяшчаць новыя   навукова  абгрунтаваныя  тэарэтычныя  i  (або)
эксперыментальныя  вынiкi,   сукупнасць   якiх   з'яўляецца   буйным
дасягненнем  для  развiцця  канкрэтных напрамкаў у вызначанай галiне
навукi.

     14. Дысертацыя на атрыманне  вучонай  ступенi  кандыдата  навук
павiнна   быць   квалiфiкацыйнай   навуковай  працай  прэтэндэнта  i
адпавядаць аднаму з наступных патрабаванняў:
     змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя вынiкi, якiя ў сукупнасцi
вырашаюць канкрэтную навуковую задачу, што мае iстотнае значэнне для
адпаведнай галiны навукi;
     утрымлiваць новыя   навуковыя   абгрунтаваныя   распрацоўкi   ў
вызначанай  галiне  навукi,  выкарыстанне якiх забяспечвае вырашэнне
прыкладных задач;
     змяшчаць новыя   навукова  абгрунтаваныя  тэарэтычныя  i  (або)
эксперыментальныя вынiкi,  сукупнасць якiх мае iстотнае значэнне для
развiцця канкрэтных напрамкаў у вызначанай галiне навукi.

     15. Дысертацыя  павiнна быць iндывiдуальна напiсаннай навуковай
працай, якая мае ўнутранае адзiнства i сведчыць аб асабiстым укладзе
аўтара  ў  навуку.  Яна  павiнна змяшчаць абагульнены выклад вынiкаў
даследаванняў,  выкананных  аўтарам,  i  навуковых  палажэнняў,  што
вылучаюцца для публiчнай абароны.
     Прапанаваныя аўтарам новыя рашэннi павiнны быць аргументаваныя,
крытычна ацэненыя ў параўнаннi з вядомымi рашэннямi i на падставе iх
эканамiчнай значнасцi.
     У дысертацыi,    якая   мае   тэарэтычнае   значенне,   павiнны
утрымлiвацца звесткi аб навуковым прымяненнi  вынiкаў  даследаванняў
або  рэкамендацыi  па  iх  выкарыстанню,  а  ў дысертацыi,  якая мае
практычнае значэнне,  - звесткi аб практычным прымянненi  атрыманных
вынiкаў або рэкамендацыi па iх выкарыстанню.

     16.  Дысертацыя на  атрыманне вучонай  ступенi прадстаўляецца ў
выглядзе спецыяльна падрыхтаванага рукапiсу, манаграфii, а ў асобных
выпадках з дазволу БелВАКа - у выглядзе навуковага даклада.

     17. Дысертацыя   ў   выглядзе   навуковага  даклада  з'яўляецца
кароткiм  выкладам  навуковых   даследаванняў,   якiя   выкананы   i
апублiкаваны  прэтэндэнтам  i  маюць  вялiкае  значэнне для навукi i
практыкi.

     18. Дысертацыя   можа   быць   падрыхтавана    на    дзяржаўнай
(беларускай) або на рускай мове як мове мiжнацыянальных зносiн.
     Афармленне дысертацый    павiнна    адпавядаць    патрабаванням
iнструкцыi па афармленню дысертацый, зацверджанай БелВАКам.

     19. Асноўныя  навуковыя  вынiкi  доктарскай  дысертацыi павiнны
быць  апублiкаваны  ў  навуковых  выданнях  выдавецтваў   Рэспублiкi
Беларусь або iншых дзяржаў,  а таксама ўстаноў рэспублiкi, спiс якiх
зацвярджаецца БелВАКам.
     Асноўныя навуковыя  вынiкi  кандыдацкай дысертацыi павiнны быць
апублiкаваны  ў  навуковых  выданнях,  якiя  друкуюцца  тыпаграфскiм
спосабам або на размнажальных апаратах i выходзяць любым тыражом.
     Да апублiкаваных работ адносяцца:
     апiсаннi вынаходстваў  да  патэнтаў  i  аўтарскiх пасведчанняў,
карысных мадэляў да патэнтаў i пасведчанняў, селекцыйных дасягненняў
да патэнтаў;
     выявы прамысловых узораў да патэнтаў i пасведчанняў;
     праграмы для ЭВМ, якiя прайшлi дзяржаўную рэгiстрацыю;
     базы даных;
     тапалогii iнтэгральных мiкрасхем;
     алгарытмы;
     iнфармацыйныя карты  на новыя матэрыялы,  уключаныя ў дзяржаўны
банк даных;
     тэхналагiчныя часткi   праектаў   на  будаўнiцтва,  расшырэнне,
рэканструкцыю i тэхнiчнае пераўзбраенне прадпрыемстваў;
     нарматыўна-тэхнiчная дакументацыя на прэпараты,  дыягностыкумы,
тавары;
     рукапiсы работ,  дэпанiраваныя   ў  сiстэме  навукова-тэхнiчнай
iнфармацыi i коратка апiсаныя ў навуковых часопiсах;
     аўтарэфераты дысертацый,    прэпрынты,   апублiкаваныя   тэзiсы
дакладаў,   зробленых    на   навуковых    з'ездах,    канферэнцыях,
сiмпозiумах, нарадах i семiнарах;
     артыкулы ў масава-палiтычных i навукова-папулярных выданнях.

     20. Пры  напiсаннi  дысертацыi  прэтэндэнт   абавязаны   даваць
спасылкi на аўтараў i крынiцу,  з якой ён бярэ матэрыялы або асобныя
вынiкi.
     Пры выкарыстаннi   ў   дысертацыi  iдэй  або  распрацовак,  што
належаць асобам,  разам  з  якiмi  былi  напiсаны  навуковыя  працы,
прэтэндэнт абавязаны адзначыць гэта ў дысертацыi.
     У выпадку выкарыстання чужога матэрыялу ў  якасцi  навуковых  i
практычных   вынiкаў   працы  без  спасылкi  на  аўтара  i  крынiцу,
дысертацыя здымаецца з разгляду незалежна ад стадыi праходжання  без
права паўторнай абароны.

                 Прадстаўленне i абарона дысертацый

     21. Арганiзацыя,  ў  якой  выконвалася  дысертацыя  або да якой
прымацаваны  прэтэндэнт,  праводзiць  папярэднюю  экспертызу  i  дае
заключенне, у якiм павiнны быць адлюстраваны:
     спецыяльнасць, якой адпавядае дысертацыя;
     актуальнасць тэмы дысертацыi;
     канкрэтны асабiсты  ўдзел  аўтара   ў   атрыманнi   вынiкаў   i
распрацоўцы палаженняў, выкладзеных у дысертацыi;
     верагоднасць вынiкаў праведзеных даследаванняў;
     ступень навiзны вынiкаў, iх навуковая, практычная i эканамiчная
значнасць;
     маштабы практычнага выкарыстання вынiкаў работы;
     паўната выкладу матэрыялаў дысертацыi ў апублiкаваных работах;
     апрабацыя асноўных вынiкаў работы;
     адпаведнасць аўтарэферата зместу  работы  i  асноўным  вынiкам,
якiя выносяцца на абарону.
     Заключэнне арганiзацыi павiнна быць  выдадзена  прэтэндэнту  не
пазней як праз 2 месяцы з дня прадстаўлення на папярэднюю экспертызу
кандыдацкай дысертацыi i не пазней як праз  3  месяцы  -  доктарскай
дысертацыi.
     Кiраўнiк арганiзацыi нясе адказнасць за якасць, аб'ектыўнасць i
тэрмiн падрыхтоўкi заключэння.

     22. Савет   па   абароне   дысертацый   прымае   дысертацыю  да
папярэдняга  разгляду  пры   наяўнасцi   дакументаў   па   пералiку,
вызначанаму  БелВАКам.  На аснове вынiкаў папярэдняга разгляду савет
вырашае  пытанне  аб  прыёме  да  абароны  кандыдацкай цi доктарскай
дысертацыi не пазней як  за  2  i  3  месяцы  адпаведна з дня падачы
прэтэндэнтам неабходных дакументаў.
     Парадак папярэдняга     разгляду     дысертацыi     ў    савеце
ўстанаўлiваецца Палажэннем аб савеце па абароне дысертацый.

     23. Па дазволу БелВАКа кiраўнiкам мiнiстэрстваў i ведамстваў  i
iх  намеснiкам  надаецца  права  абараняць  дысертацыi  ў саветах па
абароне дысертацый, створаных  у падведамных установах, а кiраўнiкам
навуковых  устаноў i iх намеснiкам,  рэктарам i прарэктарам вышэйшых
навучальных устаноў - у саветах па месцы iх асноўнай працы.
     Дазвол выдаецца   толькi  ў  тым  выпадку,  калi  ў  рэспублiцы
адсутнiчаюць   саветы   па   абароне   дысертацый    па   адпаведнай
спецыяльнасцi ва ўстановах, не падведамных названым асобам.

     24. Дазваляецца праводзiць разавую абарону, калi дысертацыя мае
дачыненне да некалькiх спецыяльнасцей i пры гэтым не па  ўсiх  з  iх
савет па абароне дысертацый мае права правядзення абароны.
     У тых выпадках,  калi  дысертацыя  выканана  па  спецыяльнасцi,
блiзкай  да  спецыяльнасцей,  па  якiх  савет  мае  права праводзiць
абарону, з дазволу БелВАКа дапускаецца разавая абарона.
     Парадак фармiравання  складу  савета  для  правядзення  разавых
абарон рэгламентуецца Палаженнем аб савеце па абароне дысертацый.

     25. З  дазволу   савета   па   абароне   дысертацый   друкуецца
аўтарэферат  дысертацыi  на той мове,  што i дысертацыя,  аб'ёмам да
двух друкаваных аркушаў для доктарскай дысертацыi i да аднаго -  для
кандыдацкай  дысертацыi,  у тым лiку аўтарэферат па прадстаўленых да
абароны апублiкаваных манаграфiй.
     Па дысертацыi  ў  выглядзе  навуковага  даклада  аўтарэферат не
друкуецца. Навуковы даклад рассылаецца як аўтарэферат.
     У аўтарэфераце  павiнна  быць  дадзена  агульная характарыстыка
работы   (актуальнасць  тэмы,   навуковая  навiзна,   эканамiчная  i
практычная значнасць, палажэннi,  якiя выносяцца на абарону, звесткi
аб практычным выкарыстаннi i  апрабацыi  асноўных  вынiкаў  работы),
выкладзены   галоўныя   навуковыя   iдэi,    методыкi    правядзення
даследаванняў,  кароткi  змест  работы,  асноўныя вывады,  а таксама
прыведзены спiс апублiкаваных аўтарам работ па тэме дысертацыi.
     У аўтарэфераце даецца рэзюме на беларускай, рускай i англiйскай
мовах аб'ёмам не больш  чым  2000  друкаваных  знакаў  (пры  падлiку
аб'ёму аўтарэферата рэзюме не ўлiчваецца).
     Афармленне аўтарэферата   павiнна   адпавядаць    патрабаванням
iнструкцыi па афармленню дысертацый, якая зацвярджаецца БелВАКам.
     Аўтарэферат дысертацыi друкуецца тыпаграфскiм спосабам  або  на
размнажальных  апаратах  у колькасцi,  вызначанай саветам па абароне
дысертацый.
     Аўтарэферат рассылаецца  членам  савета  па абароне дысертацый,
спецыялiстам i арганiзацыям адпаведнага профiлю  не  пазней  чым  за
месяц  да абароны дысертацыi.  Пералiк арганiзацый,  якiм абавязкова
рассылаецца аўтарэферат, вызначаецца БелВАКам.

     26. Адзiн экземпляр дысертацыi i  два  экземпляры  аўтарэферата
перадаюцца  ў бiблiятэку ўстановы,  савет па абароне дысертацый якой
прыняў гэту  дысертацыю да абароны,  не пазней чым за  месяц  да  яе
абароны i захоўваюцца там да правядзення абароны.

     27. Афiцыйнымi  апанентамi  па  дысертацыi  назначаюцца вядомыя
вучоныя ў адпаведнай галiне навукi,  у тым лiку i тыя, што жывуць за
межамi Рэспублiкi Беларусь.
     Па доктарскай  дысертацыi   саветам   па   абароне   дысертацый
назначаюцца 3 афiцыйныя апаненты - дактары навук.  Пры гэтым адзiн з
iх павiнен быць членам савета, у якiм праходзiць абарона дысертацыi.
     Па кандыдацкай   дысертацыi   саветам   па  абароне  дысертацый
назначаюцца 2 афiцыйныя апаненты, адзiн з якiх павiнен быць доктарам
навук, а другi - доктарам навук цi кандыдатам навук.

     28. Афiцыйныя апаненты, як правiла, павiнны быць супрацоўнiкамi
розных арганiзацый. Толькi адзiн з апанентаў можа быць членам савета
па абароне дысертацый, у якiм праводзiцца абарона.

     Афiцыйнымi апанентамi не могуць быць члены прэзiдыума БелВАКа i
супрацоўнiкi апарату БелВАКа,  кiраўнiкi экспертных саветаў БелВАКа,
старшынi,  намеснiкi старшынь i вучоныя сакратары саветаў па абароне
дысертацый,  у  якiх  разглядаецца  дысертацыя,  навуковыя кiраўнiкi
прэтэндэнта, асобы, сумесна з якiмi прэтэндэнт апублiкаваў работы па
тэме дысертацыi,  рэктары i прарэктары вышэйшых навучальных устаноў,
кiраўнiкi  арганiзацый  i  iх  намеснiкi,   супрацоўнiкi   кафедраў,
лабараторый,  аддзелаў,  сектараў,  дзе  выконвалася  дысертацыя або
працуе  прэтэндэнт,   а   таксама   арганiзацый,   дзе   праводзяцца
навукова-даследчыя  работы,  па  якiх яны з'яўляюцца заказчыкамi або
выканаўцамi (савыканаўцамi).

     29. Афiцыйный   апанент   на   аснове  вывучэння  дысертацыi  i
надрукаваных работ па тэме дысертацыi прадстаўляе савету  па абароне
дысертацый  пiсьмовы  водзыў,  у  якiм  устанаўлiваюцца актуальнасць
выбранай  тэмы,  абгрунтаванасць  навуковых  палажэнняў, вывадаў   i
рэкамендацый,  сфармуляваных у дысертацыi,  iх верагоднасць, ступень
навiзны,  навуковая,  практычная i эканамiчная значнасць,  а таксама
ацэньваецца  афармленне  работы,  паказваюцца  яе  недахопы i даецца
матываванае  заключэнне  аб  навуковай   квалiфiкацыi   прэтэндэнта,
адпаведнасцi  дысертацыi спецыяльнасцi,  па якой яна прадстаўлена да
абароны.  У водзыве таксама паказваецца,  за што  ў  адпаведнасцi  з
патрабаваннямi пункта 13 або 14 дадзенага Палаження прэтэндэнту можа
быць прысуджана вучоная ступень або на якой  падставе  яму  не  можа
быць  прысуджана  вучоная  ступень,  а  таксама даецца заключэнне аб
адпаведнасцi дысертацыi патрабаванням дадзенага Палажэння.

     30. Савет  па  абароне  дысертацый  назначае  для  рэцэнзавання
дысертацыi апанiруючую арганiзацыю ў Рэспублiцы Беларусь або  за  яе
межамi, вядомую сваiмi дасягненнямi ў адпаведнай галiне навукi.
     У пiсьмовым   водзыве   апанiруючай   арганiзацыi   вызначаецца
значнасць  для  навукi  i  вытворчасцi  вынiкаў,  атрыманых  аўтарам
дысертацыi.  У  водзыве   таксама   павiнны   змяшчацца   канкрэтныя
рэкамендацыi па магчымаму выкарыстанню вынiкаў i вывадаў дысертацыi.
     Водзыў апанiруючай арганiзацыi зацвярджаецца яе кiраўнiком.

     31. Афiцыйныя  апаненты  i  кiраўнiкi  апанiруючай  арганiзацыi
нясуць  адказнасць за аб'ектыўнасць i якасць падрыхтаванага водзыву,
а таксама за выкананне ўстаноўленага саветам па  абароне  дысертацый
тэрмiну яго прадстаўлення.  Гэтыя асобы рашэннем БелВАКа могуць быць
адхiлены ад удзелу ў апанiраваннi  дысертацый,  калi  яны  дапусцiлi
неаб'ектыўную або няякасную ацэнку дысертацыi.
     Савет па абароне дысертацый мае права вярнуць водзыў афiцыйнага
апанента або апанiруючай арганiзацыi, калi ён не  адпавядае названым
патрабаванням,  а   таксама   замянiць   афiцыйнага   апанента   або
апанiруючую арганiзацыю.
     Прэтэндэнту павiнна  быць  дадзена  магчымасць   азнаёмiцца   з
водзывамi  афiцыйных  апанентаў  i апанiруючай арганiзацыi не пазней
чым за 10 дзен да абароны дысертацыi.

     32. Па жаданню прэтэндэнта абарона дысертацыi можа  праводзiцца
i пры адмоўных заключэннях i водзывах.

     33. Публiчная   абарона   дысертацыi  павiнна  насiць  характар
навуковай  дыскусii  i  праходзiць  пры  высокай   патрабавальнасцi,
прынцыповасцi i захаваннi навуковай   этыкi.  У цэнтры ўвагi павiнны
быць ступень навiзны,  верагоднасць i абгрунтаванасць усiх вывадаў i
рэкамендацый навуковага i практычнага характару,  якiя ўтрымлiваюцца
ў дысертацыi.

     34. Працэдура  правядзення   абароны   дысертацыi   вызначаецца
Палажэннем аб савеце па абароне дысертацый.
     Афiцыйныя апаненты павiнны прысутнiчаць на абароне  дысертацыi.
Дазваляецца   правядзенне   абароны  дысертацыi  пры  адсутнасцi  па
ўважлiвай прычыне аднаго з афiцыйных  апанентаў,  якi  даў  станоўчы
водзыў  аб  дысертацыi.  У  гэтым  выпадку  на  пасяджэннi савета па
абароне  дысертацый  поўнасцю  зачытваецца  водзыў   апанента,   што
адсутнiчае.
     Прысутнасць прадстаўнiка  апанiруючай  арганiзацыi  на  абароне
дысертацыi неабавязковая.

     35. Рашэнне   савета   па   абароне   дысертацый   па  пытаннях
прысуджэння вучоных ступеняў прымаецца  саветам  шляхам  правядзення
тайнага галасавання.

     36. Пры  станоўчым рашэннi аб прысуджэннi вучонай ступенi савет
па абароне дысертацый адкрытым  галасаваннем  прымае  заключэнне  па
дысэртацыi.
     У заключэннi прыводзяцца найбольш  iстотныя  навуковыя  вынiкi,
атрыманыя   асабiста  прэтэндэнтам,  вызначаюцца  абгрунтаванасть  i
верагоднасць асноўных вынiкаў  даследаванняў,  ступень  iх  навiзны,
навуковая,  практычная i эканамiчная значнасць,  даюцца рэкамендацыi
па выкарыстанню вынiкаў дысертацыi,  а таксама паказваецца, за што ў
адпаведнасцi  з патрабаваннямi пункта 13 або 14 дадзенага  Палажэння
прысуджаецца  вучоная  ступень  кандыдата  навук  або    ўзбуджаецца
хадайнiцтва аб прысуджэннi вучонай ступенi доктара навук.

     37. Пры станоўчым рашэннi савет па абароне дысертацый у месячны
тэрмiн пасля абароны накiроўвае ў БелВАК першы экземпляр  дысертацыi
i атэстацыйную справу прэтэндэнта.

     38. Пры  адмоўным рашэннi савет па абароне дысертацый у месячны
тэрмiн з дня абароны накiроўвае ў БелВАК  аўтарэферат  дысертацыi  i
стэнаграму пасяджэння савета.

     39. Дысертацыя,  па  вынiках  абароны  якой  вынесена  адмоўнае
рашэнне,   можа   быць   прадстаўлена   да   паўторнай   абароны   ў
перапрацаваным  выглядзе  не  раней  чым  праз  год  пасля вынясення
адмоўнага рашэння.
     Дазвол БелВАКА   на   паўторную  абарону  не  патрабуецца.  Пры
паўторнай  абароне  поўнасцю   замяняюцца   афiцыйныя   апаненты   i
назначаецца новая апанiруючая арганiзацыя.

     40. Дапускаецца абарона доктарскай дысертацыi прэтэндэнтам, якi
не мае вучонай ступенi кандыдата навук.  У гэтым выпадку  прэтэндэнт
павiнен  здаць  кандыдацкiя  экзамены  ў адпаведнасцi з устаноўленым
парадкам.  Калi дысертацыя  на  атрыманне  вучонай  ступенi  доктара
навук,  прадстаўленая  прэтэндэнтам,  якi  не  мае  вучонай  ступенi
кандыдата навук,  не адпавядае патрабаванням пункта 13,  а адпавядае
патрабаванням  пункта  14  дадзенага  Палажэння,  савет  па  абароне
дысертацый прысуджае прэтэндэнту вучоную ступень кандыдата навук.

                    Разгляд дысертацый у БелВАКу

     41. Атэстацыйная справа прэтэндэнта i дысертацыя, паступiўшыя ў
БелВАК,  правяраюцца  на iх адпаведнасць устаноўленым патрабаванням.
Пры адсутнасцi неабходных дакументаў або няправiльным iх  афармленнi
атэстацыйная справа можа быць вернута ў савет па абароне дысертацый.
     Дысертацыi разам  з   атэстацыйнымi   справамi   перадаюцца   ў
адпаведныя  экспертныя  саветы  для  разгляду  атэстацыйных  спраў i
правядзення экспертызы дысертацый.

     42. Кантроль за навуковым узроўнем дысертацый,  iх тэарэтычнай,
практычнай    i    эканамiчнай    вартасцю,   захаваннем   адзiнства
патрабаванняў  пры  прысуджэннi  вучоных  ступеняў   i   падрыхтоўцы
рэкамендацый  прэзiдыўму БелВАКа забяспечваецца экспертнымi саветамi
БелВАКа.
     Экспертныя саветы  нясуць  адказнасць за якасць i аб'ектыўнасць
сваiх заключэнняў па дысертацыях.
     У неабходных выпадках прэзiдыум БелВАКа па прапанове экспертных
саветаў можа  накiроўваць  дысертацыi  на  дадатковае  заключэнне  ў
саветы   па   абароне  дысертацый   або   на  дадатковую  экспертызу
арганiзацыям цi спецыялiстам па профiлю дысертацыi.
     Прэтэндэнт мае    права    азнаемiцца   з   усiмi   матэрыяламi
атэстацыйнай справы.
     Парадак работы  экспертных  саветаў  вызначаецца  Палажэннем аб
экспертным савеце, якое зацвярджае прэзiдыум БелВАКа.

     43. Тэрмiн разгляду ў БелВАКу дысертацый i  атэстацыйных  спраў
па  прысуджэнню  вучоных ступеняў доктара навук i кандыдата навук не
павiнен перавышаць адпаведна 8 i 4 месяцаў.
     У выпадках,  калi патрабуецца правядзенне экспертызы дысертацый
у больш працяглыя тэрмiны,  пытанне аб  прадаўжэннi  гэтых  тэрмiнаў
вырашаецца  па  кожнай  канкрэтнай  справе Старшыней БелВАКа або яго
намеснiкамi.

     44. Выпраўленнi ў дысертацыi i дакументах  атэстацыйнай  справы
недахопаў,   выяўленых    у  працэсе  разгляду  саветам  па  абароне
дысертацый або БелВАКам, без iх дазволу не дапускаюцца.
     Прэтэндэнт мае права зняць дысертацыю з разгляду на любым этапе
яе праходжання ў савеце па абароне  дысертацый  да  пачатку  тайнага
галасавання  i  ў  БелВАКу  -  да  зацвярджэння  рашэння  савета  аб
прысуджэннi  вучнай  ступенi  кандыдата  навук  цi  да   прысуджэння
БелВАКам  вучнай  ступенi  доктара навук.  Рашэнне савета па абароне
дысертацый або БелВАКа аб зняццi дысертацыi з разгляду па  пiсьмовай
заяве прэтэндэнта з'яўляецца канчатковым.  Пасля зняцця дысертацыi з
разгляду яна можа быць прадстаўлена да абароны як новая работа.

     45. Пры станоўчым рашэннi аб прысуджэннi вучонай ступенi  першы
экземпляр   дысертацыi   разам   з  адным  экземплярам  аўтарэферата
перадаецца ў Нацыянальную бiблiятэку Рэспублiкi  Беларусь,  дзе  яны
захоўваюцца пастаянна.

                 Пераатэстацыя навуковых работнiкаў

     46. Пераатэстацыя  навуковых  работнiкаў,  якiя  маюць  вучоныя
ступенi,  прысуджаныя iм у iншых дзяржавах,  праводзiцца БелВАКам па
заяве  гэтых  работнiкаў  з  прадстаўленнем  дакументаў па пералiку,
устаноўленным БелВАКам.

                    Афармленне i выдача дыпломаў

     47. Рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэннi вучонай
ступенi  кандыдата навук зацвярджаецца прэзiдыумам БелВАКа i ўступае
ў сiлу  з даты  прыняцця рашэння  гэтым саветам.  Рашэнне прэзiдыўма
БелВАКа аб прысуджэннi вучонай ступенi  доктара навук уступае ў сiлу
з даты яго прыняцця.

     48. Асобам,  якiя згубiлi дыплом доктара  навук  або  кандыдата
навук,   могуць   быць  выдадзены  дублiкаты  з  новымi  парадкавымi
нумарамi.
     У выпадку змены прозвiшча,  iмя, iмя па бацьку дыпломы на новыя
не абменьваюцца,  а дублiкаты выдаюцца ў поўнай адпаведнасцi з раней
выдадзенымi дыпломамi.

     49. Парадак   афармлення   i  выдачы  дыпломаў,  а  таксама  iх
дублiкатаў устанаўлiваецца БелВАКам.

             Пазбаўленне i аднаўленне вучоных ступеняў

     50. Асобы,  якiм  вучоныя  ступенi   прысуджаны   памылкова   з
парушэннем  устаноўленага  парадку,  могуць  быць  пазбаўлены  гэтых
ступеняў БелВАКам у адпаведнасцi з яго кампетэнцыяй  i  на  падставе
хадайнiцтваў,  пададзеных    саветамi па абароне дысертацый,  у якiх
абаронены дысертацыi.
     Асобам, што былi пазбаўлены вучоных ступеняў, гэтыя ступенi пры
наяўнасцi дастатковых  падстаў  могуць  быць  адноўлены  БелВАКам  у
адпаведнасцi  з  яго  кампетэнцыяй i на аснове хадайнiцтваў саветаў,
раней узбудзiўшых хадайнiцтвы  аб  пазбаўленнi  гэтых  асоб  вучоных
ступеняў.
     У выпадку   спынення   дзейнасцi   названых   саветаў   пытаннi
ўзбуджэння хадайнiцтваў аб пазбаўленнi цi аднаўленнi вучонай ступенi
разглядаюцца па даручэнню БелВАКа iншымi саветамi.
     Пытаннi абгрунтаванасцi  прысуджэння вучоных ступеняў,  рашэннi
па якiх былi прыняты звыш 10 гадоў таму назад, органамi атэстацыi не
разглядаюцца.

     51. Працэдура  разгляду  пытання  аб  пазбаўленнi цi аднаўленнi
вучоных ступеняў  у  саветах  па  абароне  дысертацый  i  ў  БелВАКу
ўстанаўлiваецца БелВАКам у адпаведнасцi з яго кампетэнцыяй.

                          Разгляд апеляцый

     52. На   рашэнне  савета  па  абароне  дысертацый  па  пытаннях
прысуджэння цi пазбаўлення вучоных ступеняў арганiзацыi, прэтэндэнты
i  iншыя  асобы  могуць  падаць  апеляцыю  ў  савет па месцы абароны
дысертацыi i ў БелВАК не пазней 2-месячнага тэрмiну з дня  вынясення
рашэння.
     Апеляцыя разглядаецца ў гэтым  савеце  i  ў  экспертным  савеце
БелВАКа. Рашэнне па апеляцыi прымае прэзiдыум БелВАКа.

     53. Апеляцыя   на   рашэнне   прэзiдыума  БелВАКа  разглядаецца
прэзiдыумам БелВАКа з улiкам заключэння групы членаў  БелВАКа,  якiя
не ўваходзяць у склад прэзiдыума.
     Рашэнне прэзiдыума БелВАКа па апеляцыях з'яўляецца канчатковым.

     54. Працэдура разгляду апеляцый у саветах па абароне дысертацый
i ў   БелВАКу  ўстанаўлiваецца   БелВАКам  у   адпаведнасцi  з   яго
кампетэнцыяй.

     55. Некаторыя  асаблiвасцi  прымянення  дадзенага  Палажэння  ў
дачыненнi   да   работ,   у  якiх  змяшчаюцца  звесткi  абмежаванага
распаўсюджвання, вызначаюцца прэзiдыумам БелВАКа.


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        пастановай Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        ад 12 мая 1994 г. N 328

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб аплаце працы за апанiраванне i
 экспертызу дысертацый пры прысуджэннi
 вучоных ступеняў

     1.  Дадзенае   Палажэнне  вызначае  парадак   аплаты  працы  за
апанiраванне, разгляд атэстацыйных спраў i экспертызу дысертацый пры
прысуджэннi вучоных ступеняў доктара навук i кандыдата навук на ўсiх
этапах  экспертызы дысертацый:  у арганiзацыях,  саветах па  абароне
дысертацый, экспертных саветах БелВАКа i ў прэзiдыуме БелВАКа.

     2. Пры прысуджэннi вучоных ступеняў  аплата  працы  праводзiцца
наступным  катэгорыям  спецыялiстаў,  якiя  выконваюць апанiраванне,
разгляд атэстацыйных спраў i экспертызу дысертацый:
     экспертам, назначанным   арганiзацыяй,   у   якой   выконвалася
дысертацыя  або  да  якой  прымацаваны  прэтэндэнт,  што  праводзяць
папярэднюю  экспертызу  i  падрыхтавалi  пiсьмовае  заключэнне гэтай
арганiзацыi;
     экспертам, назначанным  арганiзацыяй,  у  якой  працуе савет па
абароне  дысертацый,  што   праводзяць   папярэднюю   экспертызу   i
падрыхтавалi пiсьмовае заключэнне гэтай арганiзацыi;
     экспертам, назначаным   экспертным   саветам   БелВАКа,    якiя
падрыхтавалi пiсьмовае заключэнне на дысертацыю;
     афiцыйным апанентам,  якiя  падрыхтавалi  пiсьмовы  водзыў   на
дысертацыю;
     экспертам апанiруючай арганiзацыi,  якiя падрыхтавалi  пiсьмовы
водзыў на дысертацыю;
     экспертам, якiя па  даручэнню  БелВАКа  або  арганiзацыi,  куды
БелВАК  накiраваў  дысертацыю,  праводзяць  дадатковую  экспертызу i
рыхтуюць пiсьмовы водзыў на дысертацыю;
     членам саветаў  па  абароне  дысертацый,  у  тым лiку дадаткова
ўведзеным у савет рашэннем БелВАКа цi  рашэннем  савета  па  абароне
дысертацый;
     членам экспертных саветаў БелВАКа;
     членам прэзiдыума БелВАКа;
     экспертам, якiя запрошаны i прынялi ўдзел у рабоце  экспертнага
савета цi прэзiдыума БелВАКа.

     3. За  апанiраванне,  разгляд  атэстацыйных  спраў i экспертызу
дысертацый  устанаўлiваюцца  наступныя  стаўкi  пагадзiннай   аплаты
(працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы ў Рэспублiцы Беларусь):
     для доктара навук - 40;
     для кандыдата навук - 35;
     для  асобы, якая не мае вучонай ступенi, - 30.

     4. Працоўныя  выдаткi  за  апанiраванне,  разгляд  атэстацыйных
спраў  i экспертызу дысертацый вызначаюцца ў залежнасцi ад выкананай
работы у наступных памерах:

     4.1. за  падрыхтоўку  пiсьмовага   заключэння   на   дысертацыю
экспертамi   арганiзацыi,  у  якой  выканана дысертацыя, або да якой
прымацаваны  прэтэндэнт,  або  ў  якой  працуе  савет   па   абароне
дысертацый,  а таксама экспертамi,  назначанымi экспертнымi саветамi
БелВАКа, па:
     доктарскай дысертацыi - 6 чалавека-гадзiн;
     кандыдацкай дысертацыi - 3 чалавека-гадзiны;

     4.2. за падрыхтоўку пiсьмовага водзыва на дысертацыю афiцыйнымi
апанентамi,    экспертамi   апанiруючай   арганiзацыi,   а   таксама
экспертамi,  якiя па даручэнню БелВАКа або арганiзацыi,  куды БелВАК
накiраваў дысертацыю, праводзяць яе дадатковую экспертызу, па:
     доктарскай дысертацыi - 13 чалавека-гадзiн;
     кандыдацкай дысертацыi - 7 чалавека-гадзiн;

     4.3. за    праверку   адпаведнасцi   дакументаў   патрабаванням
нарматыўных  актаў,  падрыхтоўку  пасяджэнняў   савета  па   абароне
дысертацый i афармленне атэстацыйных спраў:

     4.3.1. старшыней савета па абароне дысертацый:
       па доктарскай дысертацыi - 2 чалавека-гадзiны;
       па кандыдацкай дысертацыi - 1 чалавека-гадзiна;

     4.3.2. вучоным сакратаром савета па абароне дысертацый:
       па доктарскай дысертацыi - 3 чалавека-гадзiны;
       па кандыдацкай дысертацыi - 2 чалавека-гадзiны.

     5. Аплата  працы  членаў  саветаў па  абароне дысертацый,  якiя
прынялi ўдзел у пасяджэннi савета, членаў экспертных саветаў БелВАКа
i  экспертаў,  запрошаных на  пасяджэнне  эспертных  саветаў, членаў
прэзiдыума БелВАКа i экспертаў, запрошанных на пасяджэнне прэзiдыума
БелВАКа,  праводзiцца па фактычна затрачанаму часу,  зафiксаванаму ў
пратаколах  пасяджэнняў  пры  абароне   i   экспертызе   дысертацый,
разглядзе  атэстацыйных  спраў,  але  не  больш  як  за 3 гадзiны па
доктарскай дысертацыi i за 2 гадзiны - па кандыдацкай дысертацыi.
     Членам прэзiдыума  БелВАКа,  якiя  ўваходзяць  у  склад апарату
БелВАКа,  спецыялiстам апарату БелВАКа  ўдзел  у  рабоце  экспертных
саветаў i прэзiдыума БелВАКа не аплачваецца.

     6. БелВАК  праводзiць аплату працы спецыялiстаў,  пералiчаных у
пункце 2  дадзенага  Палажэння,  пры  экспертызе  iмi  дысертацый  i
разглядзе  атэстацыйных  спраў  у  БелВАКу  i кампенсуе арганiзацыям
затраты  на  экспертызу  i  апанiраванне   дысертацый   па   нормах,
устаноўленых у пунктах 3, 4 i 5 гэтага Палажэння.  







<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner