Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Соглашение Правительства Республики Беларусь от 11 мая 1994 г. "Гандлёвае пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

ГАНДЛЁВАЕ ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
УРАДАМ IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI IРАН *)

 ________________________________________
     *) Уступiла ў сiлу 1 жнiвеня 2000 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран, якiя
ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
     iмкнучыся развiваць i ўмацоўваць   сяброўства i супрацоўнiцтва,
     жадаючы далейшага  ўмацавання  гандлёвых  i эканамiчных сувязей
памiж дзвюма дзяржавамi на прынцыпах  роўнасцi i    ўзаемнай выгады,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з iх нацыянальным заканадаўствам
садзейнiчаюць  развiццю  гандлёва-эканамiчнага  супрацоўнiцтва памiж
дзвюма дзяржавамi на доўгатэрмiновай i стабiльнай аснове.

                             Артыкул 2

     Кожны з  Дагаворных Бакоў прадастаўляе таварам i паслугам,  што
паходзяць з або накiраваны на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага
Боку,  рэжым не менш спрыяльны за той,  якi ён прадастаўляе такiм жа
таварам i паслугам любой iншай дзяржавы ў адносiнах да  iмпартных  i
экспартных  лiцэнзiй,  мытных пошлiн i ўсiх iншых падаткаў i збораў,
што накладаюцца на iмпарт, экспарт або транзiт тавараў.
     Дагаворныя  Бакi  садзейнiчаюць беларускiм i iранскiм суб'ектам
гаспадарання ў транзiце тавараў, якiя  паходзяць з тэрыторыi дзяржаў
Дагаворных  Бакоў  i  транспартуюцца   праз  iх  тэрыторыю  ў трэцiя
краiны,  за выключэннем тавараў, забароненых да iмпарту нацыянальным
заканадаўствам абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 3

     Палажэннi    Артыкула    2   не  распаўсюджваюцца,  аднак,   на
прадастаўленне або прадаўжэнне дзеяння любых:
     а)  пераваг, якiя любы з Дагаворных Бакоў прадастаўляе суседнiм
дзяржавам у мэтах развiцця прыгранiчнага гандлю;
     б)  пераваг  або  льгот,  што  прадастаўляюцца  па любой схеме,
удзельнiкам  якой любы з Дагаворных Бакоў з'яўляецца або можа стаць,
для пашырэння гандлю памiж краiнамi, што сталi на шлях развiцця;
     в)  пераваг  i/або  льгот,  што вынiкаюць з мытнага саюза i/або
зоны  вольнага  гандлю,  удзельнiкам  якiх  любы  з Дагаворных Бакоў
з'яўляецца або можа стаць.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi спрыяюць развiццю кантактаў памiж  фiзiчнымi  i
юрыдычнымi  асобамi  дзвюх  дзяржаў,  у  прыватнасцi,  шляхам абмену
вiзiтамi дэлегацый i прадпрымальнiкаў,  удзелу ў кiрмашах i выставах
i ўзаемнага абмену iнфармацыяй.
     Яны спрыяюць адкрыццю на тэрыторыi сваiх дзяржаў у адпаведнасцi
з    iх    нацыянальным   заканадаўствам  фiлiялаў   знешнегандлёвых
арганiзацый, кампанiй, фiрм i банкаў.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя Бакi садзейнiчаюць развiццю супрацоўнiцтва ў  галiне
навукi   i   тэхнiкi,   экалогii,   транспарта,  турызму  i  сувязi,
падрыхтоўкi кадраў  i  ў  iншых  галiнах,  што  выклiкаюць  узаемную
цiкавасць.

                             Артыкул 6

     Iмпарт  i  экспарт  тавараў  i паслуг ажыццяўляюцца на падставе
кантрактаў,  якiя  заключаюцца  памiж фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi
абедзвюх    дзяржаў,   па  сусветных  цэнах  у  адпаведнасцi  з   iх
нацыянальным  заканадаўствам  i  мiжнароднай гандлёвай практыкай. Нi
адзiн  з  Дагаворных  Бакоў  не  нясе адказнасцi па абавязацельствах
фiзiчных  i  юрыдычных  асоб,  якiя  вынiкаюць  з  такiх камерцыйных
аперацый.

                             Артыкул 7

     Усе  камерцыйныя  i  некамерцыйныя  разлiкi  памiж   суб'ектамi
гаспадарання   Рэспублiкi  Беларусь  i  Iсламскай  Рэспублiкi   Iран
праводзяцца  ў свабодна канверсуемых мiжнародных валютах, калi iншае
спецыяльна не агаворана Дагаворнымi Бакамi.

                             Артыкул 8

     Iмпарт  i  экспарт  тавараў  i  паслуг  свабодна  ажыццяўляюцца
фiзiчнымi  i  юрыдычнымi  асобамi  любой  з дзвюх  дзяржаў на аснове
сустрэчнага гандлю, кампенсацыйных здзелак, доўгатэрмiновай арэнды i
тавараабмену  або  любой  iншай формы дзелавога супрацоўнiцтва, якая
атрымала  мiжнароднае  прызнанне,  у  адпаведнасцi  з   нацыянальным
заканадаўствам дзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 9

     Дагаворныя    Бакi  садзейнiчаюць  развiццю  iнвестыцыйнага   i
тэхнiчнага  супрацоўнiцтва  памiж суб'ектамi гаспадарання Рэспублiкi
Беларусь i Iсламскай Рэспублiкi Iран, у тым лiку шляхам стварэння на
iх  тэрыторыях  у  адпаведнасцi  з нацыянальным заканадаўствам дзвюх
дзяржаў  сумесных  прадпрыемстваў для iх унутраных рынкаў, а таксама
для рынкаў трэцiх краiн.

                             Артыкул 10

     Дагаворныя  Бакi,  па  просьбе  любога  з iх, будуць праводзiць
кансультацыi  ў  мэтах  паспяховай  рэалiзацыi  гэтага Пагаднення, а
таксама   для  вырашэння  любых  спрэчных   пытанняў,  якiя   могуць
узнiкнуць у тлумачэннi i рэалiзацыi гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 11

     3 узаемнай  згоды  Дагаворных  Бакоў  у гэта  Пагадненне могуць
быць унесены змяненнi i дапаўненнi,  якiя павiнны быць  аформлены  ў
пiсьмовой форме.

                             Артыкул 12

     Дагаворныя    Бакi    пiсьмова   паведамяць  адзiн  аднаму   па
дыпламатычных  каналах  аб  завяршэннi ўсiх працэдур, неабходных для
ўступлення    ў   сiлу  гэтага  Пагаднення  ў   адпаведнасцi  з   iх
нацыянальным заканадаўствам.
     Гэта  Пагадненне  ўступае  ў  сiлу ў дзень атрымання апошняга з
паведамленняў i дзейнiчае на працягу пяцi гадоў.
     Тэрмiн  дзеяння  гэтага  Пагаднення аўтаматычна прадаўжаецца на
кожны наступны гадавы перыяд, калi толькi любы з Дагаворных Бакоў не
паведамiць пiсьмова другому Дагаворнаму Боку аб сваiм намеры спынiць
дзеянне  гэтага  Пагаднення, прынамсi, за шэсць месяцаў да сканчэння
тэрмiну яго дзеяння.
     Па сканчэннi тэрмiну дзеяння гэтага  Пагаднення  яго  палажэннi
працягваюць  прымяняцца  да  ўсiх  кантрактаў,  заключаных  у перыяд
дзеяння гэтага Пагаднення i цалкам не выкананых  да  даты  сканчэння
тэрмiну яго дзеяння.
     Здзейснена ў г.Тэгеране  11  мая  1994  г.,  што  адпавядае  21
ардзiбехешта  1373  года,  у  двух сапраўдных экземплярах,  кожны на
беларускай,  фарсi i англiйскай мовах,  усе тэксты маюць аднолькавую
сiлу.
     У  выпадку  разыходжання ў тлумачэннi тэкстаў гэтага Пагаднення
пераважае тэкст на англiйскай мове.

За Урад                                            За Урад Iсламскай
Рэспублiкi Беларусь                                Рэспублiкi Iран
Намеснiк Старшынi                                  Мiнiстр гандлю
Савета Мiнiстраў                                   ЙЯХIЯ АЛЕ-ЭСХАК
МIКАЛАЙ КОСЦIКАЎ




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner