Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 2 марта 1994 г. №59 "Аб зацвярджэннi нарматыўных дакументаў, якiя рэгламентуюць дзейнасць сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       2 сакавiка 1994 г. № 59

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАРМАТЫЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ, ЯКIЯ
РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ ДЗЕЙНАСЦЬ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

       [ Изменения и дополнения:
     Приказ Министерства образования от 24 марта 2003 г. № 112.]

     У сувязi  са  стварэннем  новай  нарматыўнай  базы па дзейнасцi
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў загадваю:
     Зацвердзiць Палажэнне        аб       парадку       правядзення
лабараторна-экзаменацыйных сесiй  у  завочных  сярэднiх  спецыяльных
навучальных установах  (аддзяленнях,  фiлiялах)  i  формах  кантролю
вучэбнай работы навучэнцаў-завочнiкаў  (дадатак  1);  Iнструкцыю  аб
арганiзацыi курсавога    праектавання    ў    сярэднiх   спецыяльных
навучальных установах (дадатак 2);  Iнструкцыю аб вядзеннi  асабовых
спраў навучэнцаў  сярэднiх  спецыяльных навучальных устаноў (дадатак
3).

Мiнiстр                                                 В.А.ГАЙСЁНАК

                                                           Дадатак 1

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         02.03.1994 № 59

                             ПАЛАЖЕННЕ
      аб парадку правядзення лабараторна-экзаменацыйных сесiй
       у завочных сярэднiх спецыяльных навучальных установах
     (аддзяленнях, фiлiялах) i формах кантролю вучэбнай работы
                       навучэнцаў-завочнiкаў

   Агульныя пытаннi арганiзацыi лабараторна-экзаменацыйных сесiй

     1. Асноўная арганiзацыйная форма дзейнасцi навучальнай установы
пры  завочным  навучаннi  -  лабараторна-экзаменацыйная сесiя, у час
якой    ажыццяўляюцца   ўсе  ўстаноўленыя  вучэбнымi  планамi   вiды
навучальнай работы.
     Для зноў    прынятых    навучэнцаў-завочнiкаў    могуць    быць
арганiзаваны  ўстановачныя  заняткi  за  кошт  дадаткова  аплачанага
навучальнага  водпуску,  прадугледжанага  на першым годзе навучання.
Працягласць заняткаў вызначаецца навучальнай установай.
     Для правядзення   кансультацый,   вучэбных   заняткаў,   прыёму
курсавых праектаў (работ)  i  экзаменаў  навучальная  ўстанова  можа
камандзiраваць  выкладчыкаў  у  тыя  населеныя пункты,  дзе пражывае
значная колькасць навучэнцаў-завочнiкаў.
     2. На   працягу  навучальнага  года  можа  планавацца  адна  цi
некалькi  лабараторна-экзаменацыйных  сесiй,   каляндарныя   тэрмiны
правядзення якiх (у лiк агульнай працягласцi,  вызначаемай вучэбнымi
планамi) устанаўлiваюцца навучальнай установай  з  улiкам  iнтарэсаў
прадпрыемстваў (устаноў,  арганiзацый i г.д.),  дзе працуе большасць
навучэнцаў-завочнiкаў.
     Пры  правядзеннi некалькiх сесiй даведкi-выклiкi для  атрымання
навучэнцамi  дадатковых  аплачваемых  водпускаў  выдаюцца  з   такiм
разлiкам,  каб  агульная  працягласць  водпускаў  на кожным курсе не
перавышала ўстаноўленага тэрмiну.
     Права  на  дадатковы аплачваемы водпуск атрымлiваюць навучэнцы,
якiя  не маюць акадэмiчнай запазычанасцi за папярэднi семестр (курс)
i  выконваюць каляндарны графiк напiсання кантрольных работ бягучага
семестра (года).
     3. Усе  вiды  вучэбнай  працы навучэнца-завочнiка,  каляндарныя
тэрмiны      выканання      кантрольных      работ,      правядзення
лабараторна-экзаменацыйных сесiй указваюцца ў вучэбным графiку,  якi
выдаецца (высылаецца) усiм навучэнцам у пачатку кожнага навучальнага
года (семестра).
     4. Паспяваючым навучэнцам,  поўнасцю  выканаўшым  вучэбны  план
бягучага  курса,  адмiнiстрацыя  навучальнай установы можа дазволiць
датэрмiновую здачу экзаменаў па прадметах наступнага курса пры ўмове
выканання iмi дамашнiх кантрольных,   лабараторных работ, практычных
заняткаў, курсавых праектаў (работ).
     Навучэнцам, якiя не выканалi па ўважлiвых прычынах вучэбны план
да пачатку лабараторна-экзаменацыйнай сесii, кiраўнiцтва навучальнай
установы  назначае  iншы  тэрмiн  яе  правядзення.  Навучэнцы,  якiм
перанесена  лабараторна-экзаменацыйная  сесiя,   права на  дадатковы
аплачваемы водпуск не губляюць.
     5. Навучэнцы,  якiя прыбылi на лабараторна-экзаменацыйную сесiю
без  выклiку, дапускаюцца да ўсiх вiдаў вучэбных заняткаў, а таксама
да   здачы  экзаменаў  па  прадметах,  па  якiх  яны  выканалi   ўсе
прадугледжаныя вучэбным планам дамашнiя кантрольныя работы.
     У  выключных  выпадках  адмiнiстрацыя навучальнай установы можа
дазволiць,  у  тым  лiку  ў перыяд лабараторна-экзаменацыйнай сесii,
прыём    на    рэцэнзаванне   кантрольных  работ,  выкананых   пасля
ўстаноўленых вучэбным графiкам тэрмiнаў iх здачы.
     6. Экзамены i ўсе iншыя вiды вучэбнай  дзейнасцi  навучэнцаў  у
перыяд  лабараторна-экзаменацыйнай  сесii  праводзяцца па раскладзе.
Вучэбныя  заняткi  i   экзамены   належыць   чаргаваць,   раўнамерна
размяркоўваць  iх  на ўвесь перыяд сесii.  Iнтэрвал памiж экзаменамi
павiнен быць,  як правiла, не меньш за 2 днi. У дзень экзамену iншыя
вiды вучэбнай дзейнасцi не прадугледжваюцца.
     У перыяд    лабараторна-экзаменацыйнай    сесii     працягласць
тэарэтычных  i  практычных заняткаў не павiнна перавышаць 8 вучэбных
гадзiн у дзень пры шасцiдзённым вучэбным тыднi,  а на  ўвесь  перыяд
лабараторна-экзаменацыйных сесiй - 160 гадзiн у год на I-II курсах i
200 гадзiн у год на наступных, акрамя завяршаючага курса.
     7. Навучэнцам,        якiя        атрымалi     па       вынiках
лабараторна-экзаменацыйнай   сесii  не  больш  за  3 нездавальняючыя
адзнакi, устанаўлiваецца  дакладны тэрмiн для пераздачы экзаменаў па
адпаведных прадметах.
     8. Вынiковыя  адзнакi  паспяховасцi (для занясення ў дадатак да
дыплома    або    акадэмiчную    даведку)  вызначаюцца  па   апошняй
зкзаменацыйнай    адзнацы    цi   па  вынiковай  пiсьмовай   класнай
кантрольнай     рабоце    (па    тых  прадметах,  дзе  экзамены   не
прадугледжаны).
     9. Асноўнымi  дакументамi  для ўлiку вучэбнай працы  з'яўляюцца
класны  журнал,  ведамасцi  выканання  вынiковых класных кантрольных
работ,    абароны    курсавых    i   дыпломнага  праектаў   (работ),
экзаменацыйныя ведамасцi.

        Формы кантролю вучэбнай працы навучэнцаў-завочнiкаў

     10. У  сярэднiх спецыяльных навучальных установах,  якiя вядуць
падрыхтоўку кадраў па  завочнай  форме  навучання,  прадугледжваюцца
наступныя   асноўныя   формы  кантролю  вучэбнай  працы  навучэнцаў:
экзамены,  дамашнiя кантрольныя работы,  вынiковыя пiсьмовыя класныя
кантрольныя  работы.  Яны  маюць  мэтай  вызначыць ступень засваення
навучэнцамi вывучанага матэрыялу i ўменне  выкарыстоўваць  атрыманыя
веды пры рашэннi практычных задач.
     11. Веды, уменнi i навыкi навучэнцаў ацэньваюцца ў балах:
     "5" (выдатна),    "4"    (добра),   "3"   (здавальняюча),   "2"
(нездавальняюча).
     Дамашнiя кантрольныя  работы,  лабараторныя работы,  практычныя
заняткi,  пераддыпломная   практыка   ацэньваюцца:   "залiчана"   цi
"незалiчана";   вынiковыя   пiсьмовыя  класныя  кантрольныя  работы,
курсавы праект (работа) - адзнакай у балах.
     Навучальныя  ўстановы мастацтва, культуры могуць выкарыстоўваць
iншую  сiстэму адзнак паспяховасцi навучэнцаў, узгодненую з органамi
кiравання.

                              Экзамены

     12. Пералiк   прадметаў,   па   якiх   прадугледжваецца   здача
экзаменаў,  устанаўлiваецца вучэбнымi  планамi.  Навучэнцы-завочнiкi
здаюць  экзамены пераважна ў перыяд лабараторна-зкзаменацыйных сесiй
i,  як  правiла,  у  той  навучальнай  установе,  у  якой   вучацца.
Адмiнiстрацыi навучальнай установы даецца права дазваляць навучэнцам
у асобных выпадках  здаваць  курсавыя  экзамены  ў  ВКП  i  ў  iншых
сярэднiх спецыяльных навучальных установах.
     13. Да  экзаменаў дапускаюцца навучэнцы, якiя выканалi  вучэбны
план.  На экзамен навучэнцы прадстаўляюць усе правераныя кантрольныя
работы  па дадзенаму прадмету, справаздачы па лабараторных работах i
практычных занятках, а таксама кнiжку паспяховасцi навучэнца.
     Пры састаўленнi раскладу экзаменаў (калi тых, хто экзаменуецца,
больш   за  15  чалавек)  навучэнцы  камплектуюцца  па  падгрупах  з
пазначэннем часу правядзення экзамену ў кожнай з iх.
     Станоўчыя адзнакi,   атрыманыя   на   экзамене,   заносяцца   ў
экзаменацыйную ведамасць  i  кнiжку  паспяховасцi,   нездавальняючыя
адзнакi - толькi ў  экзаменацыйную ведамасць. Дапускаецца  пераздача
экзамену па прадмеце,  за  якi  навучэнец  атрымаў   нездавальняючую
адзнаку,  атаксама паўторная здача з мэтай павышэння адзнакi.  Умовы
пераздачы вызначае адмiнiстрацыя навучальнай установы.
     14. Навучэнцы маюць права здаваць экзамены па асобных прадметах
экстэрнам.  Пералiк  прадметаў,  па  якiх  магчыма  здача  экзаменаў
экстэрнам,   вызначаецца  адмiнiстрацыяй  навучальнай  установы   па
прадстаўленнi  прадметных  (цыклавых)  камiсiй  на  кожны навучальны
год.
     Дакладная  дата  правядзення  экзамену  i  склад экзаменацыйнай
камiсii вызначаюцца адмiнiстрацыяй навучальнай установы i даводзяцца
да ведама навучэнцаў.
     15. На  правядзенне  экзамену  прадугледжваецца  ў  сярэднiм не
больш за 1/3 вучэбнай гадзiны на аднаго экзаменуемага.

                    Дамашнiя кантрольныя работы

     16. Адной    з  асноўных  форм  вучэбнай   самастойнай   работы
навучэнцаў  у  мiжсесiённы  перыяд  i  прамежкавай  формай  кантролю
з'яўляюцца  дамашнiя  кантрольныя  работы,  колькасць якiх вызначана
вучэбным планам.
     17. Рэцэнзаванню  (разгорнутаму пiсьмоваму разбору)  падлягаюць
усе  здадзеныя  (дасланыя) навучэнцамi дамашнiя  кантрольныя работы.
Кожная кантрольная работа правяраецца выкладчыкам у тэрмiн не  больш
за  сем  дзён.  Агульны  тэрмiн  знаходжання  кантрольнай  работы  ў
вучэбнай  установе  не  павiнен  быць  большы  за  два тыднi. Вынiкi
праверкi  фiксуюцца ў журнале ўлiку кантрольных работ, а таксама i ў
вучэбнай картцы навучэнца.
     На   рэцэнзаванне  адной  кантрольнай  работы  адводзiцца:   па
агульнаадукацыйных    дысцыплiнах    -    0,5  вучэбнага  часу;   па
гуманiтарных i спецыяльных дысцыплiнах - 0,75 вучэбнага часу.
     18. Па  залiковых работах выкладчык можа праводзiць гутарку для
высвятлення  ўзнiкшых  пры  рэцэнзаваннi  пытанняў  (без  дадатковай
аплаты).
     Замест рэцэнзавання    кантрольных    работ,   прад'яўленых   у
адпаведнасцi з пунктам 5 (абзац 2) гэтага Палажэння,  можа адбывацца
iх     вусны     прыём     (гутарка)     непасрэдна     ў     перыяд
лабараторна-экзаменацыйнай сесii.  На прыём адной кантрольнай работы
адводзiцца 1/3 вучэбнага часу на аднаго навучэнца.
     19. Да  незалiчаных  кантрольных  работ  дадаюцца   падрабязныя
рэцэнзii,  якiя  могуць  быць  выкарыстаны  для  далейшай работы над
вучэбным  матэрыялам  i  падлягаюць  паўторнаму выкананню.  Паўторна
выкананую  кантрольную  работу  належыць,  як  правiла,  дасылаць на
рэцэнзаванне выкладчыку, якi раней праверыў гэтую работу.
     Рэцэнзаванне  паўторна выкананай кантрольнай работы i аплата за
гэта праводзяцца ў агульным парадку.

           Вынiковыя пiсьмовыя класныя кантрольныя работы

     20. Па  асобных  прадметах  у перыяд лабараторна-экзаменацыйнай
сесii  замест  экзамену прадугледжваецца вынiковая пiсьмовая класная
кантрольная  работа  за  кошт  часу,  адведзенага на кожны з iх. Яна
праводзiцца  з  навучэнцамi,  якiя  выканалi  па  дадзеным  прадмеце
прадугледжаныя  вучэбным  графiкам  дамашнiя кантрольныя работы. Пры
няяўцы навучэнца па ўважлiвай прычыне яму назначаецца iншы тэрмiн яе
выканання,  як  правiла, у перыяд бягучай лабараторна-экзаменацыйнай
сесii.
     21. На  правядзенне  адной вынiковай класнай кантрольнай работы
адводзiцца не больш за 3 вучэбных гадзiны на групу. На праверку трох
работ прадугледжваецца 1 вучэбная гадзiна.
     22. Iншыя        пытаннi     арганiзацыi    i       правядзення
лабараторна-экзаменацыйных    сесiй   i  кантролю  вучэбнай   работы
навучнцаў-завочнiкаў вырашаюцца вучэбнай установай. 
         
                                                           Дадатак 3

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         02.03.1994 № 59

                             IНСТРУКЦЫЯ
           аб вядзеннi асабовых спраў навучэнцаў сярэднiх
                  спецыяльных навучальных устаноў

     1. Асабовая справа ў сярэдняй спецыяльнай навучальнай  установе
афармляецца   на   кожнага   навучэнца:  паступiўшага,  адноўленага,
пераведзенага з iншай навучальнай установы.
     2. У асабовай справе навучэнца захоўваюцца наступныя дакументы:
     а) заява аб  паступленнi  ў  сярэднюю  спецыяльную  навучальную
ўстанову;
     б) пасведчанне  аб  адукацыi  (атэстат  або  iншы  дакумент  аб
адукацыi) у арыгiнале;
     в) экзаменацыйны  лiст  з  адзнакамi,  атрыманымi  на  уступных
экзаменах;
     г) пiсьмовыя  работы,   пералiк   якiх   вызначаецца   дзеючымi
правiламi прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы;
     д) выпiскi з загадаў дырэктара, даведкi i iншыя дакументы, якiя
маюць дачыненне да гэтага навучэнца;
     е) характарыстыка навучэнца за ўвесь час навучання;
     ж) копiя  выпiскi  з  семестравых  i  экзаменацыйных ведамасцей
(дадатак да дыплома) аб заканчэннi сярэдняй спецыяльнай  навучальнай
установы;
     з) копiя дыплома аб заканчэннi сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы;
     i)   кнiжка  паспяховасцi  закончыўшага  сярэднюю   спецыяльную
навучальную ўстанову;
     к) бiлет навучэнца;
     л) вопiс дакументаў у асабовай справе.
     3. Пры   пераводзе  навучэнца  ў  iншую  сярэднюю   спецыяльную
навучальную  ўстанову  яго  асабовая  справа  застаецца  ў  дадзенай
навучальнай установе. Па запыце дырэктара новай навучальнай установы
яна высылаецца заказным пiсьмом.
     4. Пры  адлiчэннi навучэнца з сярэдняй спецыяльнай  навучальнай
установы да заканчэння тэрмiну навучання яму выдаюцца:
     а) акадэмiчная даведка вызначанага ўзору;
     б) дакумент аб адукацыi.
     Iншыя дакументы застаюцца ў асабовай справе, якая захоўваецца ў
архiве.
     5. Выпускнiкам    сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай   установы
выдаецца  дакумент  аб  адукацыi.  У  асабовай справе пакiдаецца яго
копiя.
     6. У  выключных  выпадках  дакумент  аб адукацыi выпускнiка або
адлiчанага  навучэнца  выдаецца  сваякам па даверанасцi, пры гэтым у
асабовай справе робiцца адпаведная адзнака.
     7. Доступ да асабовых спраў навучэнцаў маюць дырэктар, намеснiк
дырэктара  па  вучэбнай  рабоце,  а  таксама  з  iх дазволу загадчык
аддзялення i класны кiраўнiк.
     8. Асабовыя    справы    навучэнцаў,  якiя  скончылi   сярэднюю
спецыяльную   навучальную  ўстанову,  здаюцца ў вызначаным парадку у
архiў  сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы. Тэрмiн  захоўвання
- 75 гадоў мiнус узрост навучэнца.
     9. У    кожным    тэхнiкуме  ў  абавязковым  парадку   вядзецца
алфавiтная   кнiга  навучэнца па прыкладзенай форме  (гл.дадатак). У
ёй  запiсваюцца  ў  алфавiтным  парадку  ўсе  навучэнцы, залiчаныя ў
навучальную ўстанову.
     Для  кожнай  лiтары  алфавiта ў гэтай кнiзе адводзiцца некалькi
старонак: у межах кожнай лiтары вядзецца свая парадкавая  нумарацыя.
Парадкавы  нумар  запiсу  навучэнца  ў  алфавiтнай кнiзе  адначасова
з'яўляецца  парадкавым нумарам асабовай справы навучэнца (напрыклад,
асабовая справа № К-3., асабовая справа № Л-73 i г.д.).
     10. Запiсы  ў  алфавiтнай  кнiзе  i  асабовай  справе   вядуцца
дакладна, акуратна чарнiламi або шарыкавай ручкай.
     11. У алфавiтную кнiгу запiсваюцца навучэнцы незалежна ад таго,
калi яны паступiлi ў навучальную ўстанову - у пачатку або на працягу
навучальнага  года.  Пры  адлiчэннi  навучэнца  ў   алфавiтнай кнiзе
ўказваецца дата i прычыны выбыцця з навучальнай установы.
     12. Адказнасць  за  вядзенне  i  захаванне  асабовых  спраў   i
алфавiтных     кнiг  ускладаецца  загадам  дырэктара  на  аднаго   з
супрацоўнiкаў навучальнай установы.
     13. Алфавiтная  кнiга  навучэнцаў  афармляецца  з  разлiкам  на
некалькi гадоў  (не  меньш  чым  на  10  гадоў).  Яна  павiнна  быць
прашнуравана,   пранумаравана   i  замацавана  пячаткай  навучальнай
установы.  Алфавiтная кнiга захоўваецца ў дырэктара  i  ў  архiў  не
здаецца. Пры змене дырэктара гэтая кнiга перадаецца па акце.

                               Дадатак
                               да Iнструкцыi аб вядзеннi асабовых
                               спраў навучэнцаў сярэднiх спецыяльных
                               навучальных устаноў

  _______________________________________________________________
         (назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)

---T----------T---T------T-------T--------------------T-------------
   ¦          ¦   ¦      ¦Дата   ¦      Выбыў         ¦
   ¦          ¦   ¦      ¦пасту- +------T-----T-------+
   ¦Прозвiшча,¦   ¦Год   ¦плення ¦дата  ¦     ¦       ¦Назва набытай
 № ¦iмя, iмя  ¦Пол¦нара- ¦(год,  ¦i ну- ¦  з  ¦       ¦спецыяльнасцi
п/п¦па бацьку ¦   ¦джэння¦месяц i¦мар   ¦якога¦прычына¦     i
   ¦          ¦   ¦      ¦нумар  ¦загада¦курса¦выбыцця¦квалiфiкацыя
   ¦          ¦   ¦      ¦загада ¦аб    ¦     ¦       ¦
   ¦          ¦   ¦      ¦аб     ¦выбыц-¦     ¦       ¦
   ¦          ¦   ¦      ¦залi-  ¦цi    ¦     ¦       ¦
   ¦          ¦   ¦      ¦чэннi) ¦      ¦     ¦       ¦
---+----------+---+------+-------+------+-----+-------+-------------





<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner