ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ЗАМБIЯ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 13 кастрычнiка 1993 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Замбiя,
кiруючыся прынцыпамi Статута Аб'яднаных Нацый,
жадаючы развiваць адносiны дружбы i ўзаемавыгаднае
супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Замбiя,
вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны памiж дзвюма
Дзяржавамi на ўзроўнi Пасольстваў з даты падпiсання гэтага
Пратакола.
Аформлена ў Маскве 13 кастрычнiка 1993 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Замбiя
Подпiс Подпiс
|