Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 июля 1993 г. №431 "Аб мерах па адраджэнню гiсторыка-культурнай спадчыны i развiццю г.Нясвiжа"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

                 САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 2 лiпеня 1993 г.  N 431                                     г.Мiнск


 АБ МЕРАХ ПА АДРАДЖЭННЮ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ I
 РАЗВIЦЦЮ г.НЯСВIЖА

===

     Улiчваючы выключную  каштоўнасць,  значнае  месца  i   ролю   ў
агульнанацыянальнай гiсторыка-культурнай    спадчыне    старажытнага
горада Нясвiжа i ў мэтах ажыццяўлення праграмы рэстаўрацыi помнiкаў,
актыўнага выкарыстання   iх  у  культурным  жыццi  рэспублiкi  Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Прыняць   прапанову    Мiнiстэрства    культуры,    Мiнскага
аблвыканкома, Нясвiжскага   райвыканкома   аб   стварэннi   на  базе
палацава-паркавага ансамбля г.Нясвiжа i iншых  помнiкаў  гiсторыi  i
культуры горада   нацыянальнага   гiсторыка-культурнага  запаведнiка
"Нясвiж" з падпарадкаваннем яго Мiнiстэрству культуры.

     2. Лiчыць  мэтазгодным   надаць   палацава-паркаваму   ансамблю
г.Нясвiжа статус Урадавай рэзiдэнцыi Рэспублiкi Беларусь. Размясцiць
у названым ансамблi фiлiял Дзяржаўнага мастацкага  музея  Рэспублiкi
Беларусь.
     У гэтых мэтах:
     Беларускаму рэспублiканскаму  аб'яднанню  мiжкалгасных здраўнiц
забяспечыць завяршэнне будаўнiцтва санаторыя "Нясвiж" у адпаведнасцi
з пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiстапада
1990 г.  N 285  i  перадаць  ва  ўстаноўленым  парадку  выслабаняемы
палацава-паркавы ансамбль г.Нясвiжа Мiнiстэрству культуры;
     Мiнiстэрству культуры,  Кiраўнiцтву Справамi  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь сумесна з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнскiм
аблвыканкомам да  1  студзеня  1994  г.  распрацаваць  палажэнне  аб
Урадавай рэзiдэнцыi  Рэспублiкi  Беларусь  у  г.Нясвiжы,  а  таксама
мерапрыемствы па яе  стварэнню  i  ўнесцi  iх  на  разгляд  у  Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     3. Мiнiстэрству  культуры  ў 3-месячны тэрмiн стварыць дырэкцыю
нацыянальнага гiсторыка-культурнага запаведнiка  "Нясвiж",  усклаўшы
на яе функцыi адзiнага заказчыка па рэстаўрацыi гiсторыка-культурных
каштоўнасцей г.Нясвiжа,  а таксама па комплекснай рэканструкцыi  яго
гiстарычнай забудовы i палацава-паркавага ансамбля.
     Мiнiстэрству культуры   сумесна   з   Мiнiстэрствам    юстыцыi,
Дзяржбудам, Дзяржаўным камiтэтам па экалогii, Мiнскiм аблвыканкомам,
Нясвiжскiм райвыканкомам i iншымi зацiкаўленымi распрацаваць i да  1
лiстапада 1993   г.   унесцi   на  зацвярджэнне  ў  Савет  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь палажэнне аб  нацыянальным  гiсторыка-культурным
запаведнiку "Нясвiж".

     4. Даручыць  Мiнiстэрству  культуры,  Мiнскаму  аблвыканкому  з
удзелам Нясвiжскага райвыканкома распрацаваць  i  зацвердзiць  да  1
студзеня 1994  г.  праграму работ па рэстаўрацыi помнiкаў гiсторыi i
культуры г.Нясвiжа,  комплекснай   рэканструкцыi   яго   гiстарычнай
забудовы i   палацава-паркавага   ансамбля,  адраджэнню  вытворчасцi
габеленаў i iншых народных промыслаў у г.Нясвiжы на 1994-2000 гады.

     5. У  мэтах  прыцягнення  дадатковых  сродкаў  на   рэстаўрацыю
гiсторыка-культурных каштоўнасцей  г.Нясвiжа  i  стварэння ў горадзе
цэнтра айчыннага i мiжнароднага турызму з адпаведнай iнфраструктурай
дазволiць Мiнiстэрству культуры, Мiнскаму аблвыканкому i Нясвiжскаму
райвыканкому выступаць   у   якасцi   заснавальнiкаў   (удзельнiкаў)
суб'ектаў гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасцi.

     6. Дзяржэканомплану,  Мiнiстэрству  фiнансаў  пры  фармiраваннi
рэспублiканскага бюджэту    штогод     прадугледжваць     выдзяленне
Мiнiстэрству культуры  неабходных асiгнаванняў на ўтрыманне дырэкцыi
нацыянальнага гiсторыка-культурнага      запаведнiка       "Нясвiж",
фiнансаванне адпаведных   навуковых,   праектных,  рэстаўрацыйных  i
будаўнiчых работ.

     7. Мiнiстэрству рэсурсаў забяспечыць выдзяленне ва ўстаноўленым
парадку Мiнiстэрству  культуры  матэрыяльна-тэхнiчных  рэсурсаў  для
выканання работ па  рэстаўрацыi  i  рамонту  аб'ектаў  нацыянальнага
гiсторыка-культурнага запаведнiка  "Нясвiж"  i  асобных  будынкаў  у
гiстарычнай частцы горада.

     8. Мiнiстэрству  абароны,  Камiтэту  па  кiраванню   дзяржаўнай
маёмасцю пры  Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь сумесна з Мiнскiм
аблвыканкомам вырашыць пытанне аб  выслабаненнi  ў  1993-1995  гадах
тэрыторый i   будынкаў   помнiкаў   архiтэктуры   XVI   стагоддзя  -
Бернардзiнскага кляштара i езуiцкага  калегiума  i  перадаць  iх  на
баланс нацыянальнага  гiсторыка-культурнага  запаведнiка  "Нясвiж" у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     9. Даручыць Мiнiстэрству культуры,  Мiнiстэрству замежных спраў
i Дзяржаўнай     iнспекцыi     Рэспублiкi    Беларусь    па    ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны          арганiзаваць           пошукi
гiсторыка-культурных каштоўнасцей,   вывезеных   у   розныя  гады  з
г.Нясвiжа, i зрабiць усё магчымае для iх вяртання на радзiму. Унесцi
прапановы ў   адпаведныя   мiжнародныя   арганiзацыi   аб  уключэннi
палацава-паркавага ансамбля г.Нясвiжа i Нясвiжскага касцёла  езуiтаў
з крыптам  i фамiльнай пахавальняй князёў Радзiвiлаў у спiс помнiкаў
сусветнага значэння.

     10. Мiнiстэрству   адукацыi   i   Мiнiстэрству   культуры    ва
ўстаноўленым парадку  вырашыць  пытанне  аб падрыхтоўцы спецыялiстаў
для гiсторыка-культурных  запаведнiкаў,  у  тым  лiку  з  адпаведнай
стажыроўкай за межамi рэспублiкi.

     11. Мiнiстэрству культуры,  Мiнскаму аблвыканкому,  Нясвiжскаму
райвыканкому прыняць     неабходныя      меры      па      стварэнню
вытворча-рэстаўрацыйнай базы  для  выканання  работ па рэстаўрацыi i
захаванню помнiкаў гiсторыi i культуры г.Нясвiжа.

     12. Дзяржэканомплану  выдзелiць  Нясвiжскаму   райвыканкому   ў
1994-1995 гадах капiтальныя ўкладаннi на будаўнiцтва 5 тыс.кв.метраў
агульнай жылой  плошчы,  неабходнай  для  адсялення  жыхароў,   якiя
пражываюць у  дамах гiстарычнай часткi г.Нясвiжа i памяшканнях,  што
маюць гiстарычную каштоўнасць.

     13. Даручыць Мiнскаму аблвыканкому i  Нясвiжскаму  райвыканкому
да канца   1993   года  распрацаваць  i  ўзгаднiць  з  зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi i ведамствамi спiс будуемых i рэканструюемых аб'ектаў
сацыяльна-культурнага i  iншага прызначэння ў г.Нясвiжы i ўнесцi яго
на разгляд у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


 Старшыня Савета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь                                         В.Кебiч

 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                               М.Каўко





<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner