Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 28 июня 1993 г. №203 "Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай навучальнай установе"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                                    Зацверджана
                                    загадам Мiнiстра адукацыi
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203


 Узгоднена
 з Мiнiстэрствам фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь

 Мiнiстр             С.П.Янчук

 Дзяржкампрацы
 Рэспублiкi Беларусь

 Старшыня           Г.П.Бадзей


                       ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                АБ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ

===

       [ Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства образования и науки от 9 января 1997
         г. № 5 (рег. № 1742/12);
            Постановление  Министерства  образования  от  16 февраля
         2001 г.  № 9 (зарегистрировано  в Национальном реестре  - №
         8/5446 от 29.03.2001 г.);
            Постановление Министерства образования от 4 августа 2006
         г.  №  77  (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - №
         8/14825 от 09.08.2006 г.)].


                      I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

      Вышэйшая  адукацыя  як  частка  сiстэмы бесперапыннай адукацыi
служыць  задавальненню патрэбнасцi  грамадзян Рэспублiкi  Беларусь у
набыццi прафесiйных ведаў i ўменняў у выбранай сферы дзейнасцi.
      Вышэйшую  адукацыю  можна  набыць  на  базе сярэдняй, сярэдняй
спецыяльнай   i  сярэдняй   прафесiйнай  адукацыi   ў  дзяржаўных  i
недзяржаўных вышэйшых навучальных установах.
       Вышэйшая   адукацыя   ў    Рэспублiцы   Беларусь   з'яўляецца
двухузроўневай  *).  Асобы,  якiя  паступiлi  ў  ВНУ,  навучаюцца па
вучэбных планах вышэйшай адукацыi i  па жаданнi, дадаткова па планах
бакалаўрскай  падрыхтоўкi.  Па  заканчэннi  навучання  iм  адпаведна
выдаецца дыплом  устаноўленага ўзору аб  вышэйшай адукацыi з  назвай
квалiфiкацыi  i  можа  прысвойвацца  акадэмiчная  ступень  бакалаўра
навукi цi бакалаўра адукацыi ў галiне адпаведнай навукi. Асобы, якiя
набылi  вышэйшую  адукацыю,  маюць  права  працягваць  навучанне для
атрымання  спецыялiзаванай  вышэйшай  адукацыi  i  ступенi  магiстра
(апошняе пры наяўнасцi ступенi бакалаўра).

 ________________
     *) пераход ажыццяўляецца паступова да 1997 года.

                II. ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ

     Для  арганiзацыi вучэбнага  працэсу з  мэтай атрымання вышэйшай
адукацыi ствараюцца  дзяржаўныя i недзяржаўныя  вышэйшыя навучальныя
ўстановы.
     Асноўнымi тыпамi ВНУ ў Рэспублiцы Беларусь з'яўляюцца:
       унiверсiтэт;
       акадэмiя;
       iнстытут;
       вышэйшы каледж.
      Вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  ствараюцца  (лiквiдуюцца)  па
рашэнню Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi Беларусь  у адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам.
      Недзяржаўныя  вышэйшыя  навучальныя   ўстановы  ствараюцца  як
юрыдычнымi, так i асабiстымi прадпрымальнiкамi. 
         
       Правы на падрыхтоўку бакалаўраў i магiстраў надаюцца вышэйшым
навучальным  установам  рашэннем  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь па вынiках атэстацыi ВНУ.
     Вышэйшая  навучальная ўстанова дзейнiчае на аснове статута, якi
распрацоўваецца   ў  адпаведнасцi  з  грамадзянскiм   заканадаўствам
Рэспублiкi   Беларусь  i  дадзеным  Прыкладным  палажэннем.   Статут
вышэйшай    навучальнай    установы  зацвярджаецца   заснавальнiкам.
Дзяржаўная    рэгiстрацыя    ствараемай  (рэарганiзуемай)   вышэйшай
навучальнай  установы  як юрыдычнай асобы, змяненняў i дапаўненняў у
яе  статут  ажыццяўляецца  ў  парадку,  устаноўленым   заканадаўчымi
актамi.  
         
        Статус  унiверсiтэта  або  акадэмii  надаецца  ВНУ  пасля iх
атэстацыi ва ўстаноўленым парадку. 
         
     Кiраўнiцтва ўстановай    адукацыi   ажыццяўляе   кiраўнiк,  якi
прызначаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi. 
         
      Асноўным  вучэбным  падраздзяленнем  ВНУ  з'яўляецца  кафедра,
дзейнасць  якой  рэгулюецца  Палажэннем  аб  кафедрах ВНУ Рэспублiкi
Беларусь.  У  склад   ВНУ  могуць  уваходзiць  навучальна-навуковыя,
навукова-даследчыя,  вытворчыя  i  iншыя  падраздзяленнi, якiя маюць
статус  структурных  адзiнак  ВНУ. 
         
      Падрыхтоўка спецыялiстаў у ВНУ ажыццяўляецца па спецыяльнасцях
i спецыялiзацыях  пры ўмове  выканання патрабаванняў,  выкладзеных у
дадзеным  палажэннi  ў  дзяржаўных  ВНУ  -  органамi iх кiравання па
падпарадкаванасцi,  у  недзяржаўных  ВНУ  -  на  падставе  лiцэнзii,
выдадзенай Мiнiстэрствам адукацыi. 
         
      Дзяржаўныя ВНУ могуць збiраць плату за аказанне  дадатковых
паслуг студэнтам у наступных выпадках:
     - лiквiдацыя акадэмiчнай рознiцы пры пераводах, аднаўленнях;
     - праходжанне паўторнага курса навучання;
     -  вывучэнне  дадатковых курсаў, не звязаных  з  адпаведнай
спецыяльнасцю  i  не  прадугледжаных вучэбным  планам,  па  якому
навучаецца студэнт;
     - прыём звыш кантрольных лiчбаў плана тых, хто станоўча здаў
уступныя экзамены, але не прайшоў па конкурсе;
     - атрыманне другой вышэйшай адукацыi. 
         
       Экстэрнат  ствараецца  Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь,  як  правiла, па гуманiтарных спецыяльнасцях  толькi  ў
дзяржаўных ВНУ.
      Недзяржаўныя  вышэйшыя навучальныя ўстановы,  якiя  прайшлi
атэстацыю i атрымалi статус, кiруюцца ў сваёй дзейнасцi  вучэбна-
метадычнай     i    нарматыўнай    дакументацыяй,    зацверджанай
Мiнiстэрствам  адукацыi.   Пры паспяховым  ажыццяўленнi  вучэбнай
дзейнасцi яны могуць атрымаць дзяржаўную  датацыю.

            III. ВЫКЛАДЧЫКI I НАВУКОВЫЯ СУПРАЦОЎНIКI
                  ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

      Выкладчыкi i навуковыя супрацоўнiкi прымаюцца на  работу  i
вызваляюцца  ад  работы  ў дзяржаўных ВНУ  паводле  Палажэння  аб
парадку   замяшчэння  вакантных  пасад  прафесарска-выкладчыцкага
складу.
      Звальненне    штатных  працаўнiкоў  з   лiку   прафесарска-
выкладчыцкага  складу ў сувязi са скарачэннем аб'ёму  працы  можа
рабiцца толькi па заканчэннi навучальнага семестра.
     Прадстаўнiкi прафесарска-выкладчыцкага i навукова-даследчага
складу складаюць не менш за 75% членаў калегiяльных органаў, якiя
вырашаюць   вучэбныя,  вучэбна-метадычныя  i  навуковыя   пытаннi
дзяржаўных ВНУ.
      Вышэйшыя  навучальныя ўстановы ствараюць умовы для  плённай
навуковай дзейнасцi выкладчыкаў.
       Прыцягненне   асоб  прафесарска-выкладчыцкага   складу   i
навуковых супрацоўнiкаў да выканання абавязкаў, не звязаных з  iх
вучэбнай i навуковай дзейнасцю, без iх згоды не дапускаецца.
      Выкладчыкi  i  супрацоўнiкi ВНУ пры  праходжаннi  атэстацыi
квалiфiкуюцца  з  улiкам  валодання  i  ўдасканалення  ведаў   па
беларускай  мове ў адпаведнасцi з Законам "Аб мовах у  Рэспублiцы
Беларусь".

            IV. СТУДЭНТЫ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

     У ВНУ прымаюцца асобы, якiя маюць агульную альбо спецыяльную цi
прафесiйна-тэхнiчную     сярэднюю    адукацыю.     Правiлы    прыёму
распрацоўваюцца   ВНУ  на   падставе  Парадку   прыёму  ў   вышэйшыя
навучальныя ўстановы, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi. 
         
      Студэнтам   ВНУ  з'яўляецца   фiзiчная  асоба,   залiчаная  на
навучанне загадам  рэктара ВНУ. Студэнту выдаецца  студэнцкi бiлет i
залiковая кнiжка зацверджанага ўзору.
      Правы   i   абавязкi   студэнтаў   рэгулююцца   заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, а таксама наступнымi нарматыўнымi дакументамi:
      статутам ВНУ;
      тыпавымi правiламi ўнутранага распарадку ВНУ;
      палажэннямi  аб  атэстацыi  студэнтаў  i  курсавых экзаменах i
залiках;
      пагадненнем   аб   падрыхтоўцы   кадраў,   заключаным   ВНУ  з
зацiкаўленым бокам.

                        V. ВУЧЭБНЫ ПРАЦЭС

      Навучанне студэнтаў ажыццяўляецца  на падставе вучэбных планаў
спецыяльнасцяў,  распрацоўваемых  ВНУ  i  на падставе патрабаванняў,
устанаўлiваемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. 
         
       Па   закончаных   цыклах   навучання   праводзiцца  атэстацыя
студэнтаў.
      Мова  навучання  ўстанаўлiваецца  ВНУ  ў  парадку,  вызначаным
Законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь". 
         
       Арганiзацыя навучальнага працэсу ажыццяўляецца ВНУ, зыходзячы
з забяспячэння  якаснай  падрыхтоўкi  кадраў,  стварэння  здаровых i
бяспечных умоў вучобы, працы, быту.
      Вышэйшая   навучальная  ўстанова   дае  студэнтам   магчымасць
выбiраць  дысцыплiны спецыялiзацый  у межах  кожнай спецыяльнасцi, а
таксама   ўстанаўлiваць  асобным   студэнтам  iндывiдуальныя   планы
навучання.
      Вышэйшыя    навучальныя   ўстановы    ўстанаўлiваюць   парадак
правядзення  вучэбных заняткаў,  здачы экзаменаў,  залiкаў, вучэбных
заданняў. Парадак правядзення атэстацыi студэнтаў, а таксама сiстэму
ацэнкi iх ведаў вызначае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

                         VI. АСПIРАНТУРА

      Аспiрантура  ствараецца пры  вышэйшых навучальных  установах у
парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
      Правам паступлення  ў аспiрантуру валодаюць  асобы, якiя маюць
вышэйшую адукацыю.
      Аспiрантура вядзе падрыхтоўку спецыялiстаў  для працы ў якасцi
выкладчыка i (або) ў якасцi навуковага супрацоўнiка.
      Да   кiраўнiцтва   аспiрантамi   прыцягваюцца   спецыялiсты  ў
адпаведнай галiне не залежна ад месца працы.
      Навучанне  ў  аспiрантуры  рэгулюецца  Палажэннем  аб  парадку
падрыхтоўкi навукова-педагагiчных кадраў, зацверджаным Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

            VII. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ПРАЦЫ

      ВНУ  праводзяць   навуковыя  даследаваннi  ў   адпаведнасцi  з
тэматычнымi планамi, якiя зацвярджаюцца вучоным саветам.
      Навуковыя даследаваннi фiнансуюцца за кошт сродкаў:
      -    дзяржаўнага   бюджэту    на   выкананне   фундаментальных
даследаванняў па самых важкiх  напрамках навукi, тэхнiкi i культуры.
Выдзяленне  дзяржаўных  сродкаў  для  гэтых  мэт  ажыццяўляецца,  як
правiла, па вынiках адкрытых конкурсаў;
      -  адпаведных  мiнiстэрстваў,  аб'яднанняў,  прадпрыемстваў  i
iншых арганiзацый, у тым лiку i замежных, на дагаворных падставах;
      - ВНУ у межах адпаведных фондаў у вызначаным парадку.

                VIII. ФIНАНСАВАННЕ ДЗЕЙНАСЦI ВНУ

     Крынiцамi фiнансавання з'яўляюцца:
     - дзяржаўны бюджэт;
     - сродкi мiнiстэрстваў, прадпрыемстваў, арганiзацый i юрыдычных
aсоб,  якiя атрыманы  ВНУ у  якасцi частковай  цi поўнай кампенсацыi
затрат на мэтавую падрыхтоўку спецыялiстаў;
     - сродкi, атрыманыя за выкананне дагаворных навуковых работ, ад
дзейнасцi   па  аказанню   платных  паслуг   насельнiцтву,  платнага
навучання  студэнтаў, выканання  сацыяльных i  творчых заданняў,  ад
рэалiзацыi прадукцыi i iнш.;
     - крэдыты  банкаў;
     -    добраахвотныя   ўзносы    мiнiстэрстваў,   прадпрыемстваў,
арганiзацый  (у  тым  лiку  арганiзацый  i  юрыдычных  асоб замежных
краiн).
     ВНУ   выкарыстоўваюць  фiнансавыя   сродкi  ў   адпаведнасцi  з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


             IX. Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнай
               базы, вучэбна-метадычнага i кадравага
             забеспячэння вучэбнага працэса ў вышэйшых
                       навучальных установах

     1. Матэрыяльна-тэхнiчная база.
     Агульная плошча памяшканняў,  выкарыстоўваемых для навучальнага
працэса,   уключаючы   арэндуемую,  павiнна  адпавядаць  нарматывам,
прадугледжаным ВБН-51-86 для навучальных устаноў данага тыпу.
     Павiнны быць  у наяўнасцi ўсе неабходныя для выканання вучэбных
планаў прадугледжаныя нарматывамi тыпы лабараторый,  кабiнеты, iншыя
памяшканнi, а таксама абсталяванне i сродкi тэхнiчнай аснашчанасцi.
     Колькасць  наяўных  дзеючых  сродкаў  тэхнiчнага  забеспячэння,
камп'ютараў,    рабочых   месцаў    павiнна   поўнасцю    адпавядаць
патрабаванням  праграм  выкладання  дысцыплiн  з улiкам неабходнасцi
правядзення  самастойнай  работы  студэнтаў  па-за  сеткай  асноўных
заняткаў.

     2. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
     У структурных падраздзяленнях ВНУ,  на  факультэтах,  кафедрах,
адказных  за  арганiзацыю  вучэбнага  працэса  i  якасць  навучання,
павiнны быць у наяўнасцi рабочыя вучэбныя планы i  рабочыя  праграмы
дысцыплiн на бягучы навучальны год,  распрацаваныя i зацверджаныя ва
ўстаноўленым парадку.
     Забяспечанасць студэнтаў вучэбна-метадычнай лiтаратурай па ўсiх
агульнанавуковых  i  спецыяльных  дысцыплiнах,  што   выносяцца   на
курсавыя i дзяржаўныя экзамены, павiнна складаць:
     - для студэнтаў дзённай формы навучання - не менш 5 экземпляраў
падручнiкаў,     вучэбных    дапаможнiкаў,     канспектаў    лекцый,
вучэбна-метадычных   распрацовак  на   кожныя  25   студэнтаў,  якiя
вывучаюць гэтыя дысцыплiны;
     - для студэнтаў завочнай формы навучання - па аднаму  камплекту
вучэбна-метадычных матэрыялаў i кантрольных заданняў, прадугледжаных
праграмай кожнай дысцыплiны на студэнта;
     - па  лабараторных  работах  i самастойных занятках,  уключаючы
курсавыя i дыпломныя работы - па аднаму камплекту вучэбна-метадычных
матэрыялаў па кожнай дысцыплiне на студэнта.
     Да экземпляраў  вучэбна-метадычнай  лiтаратуры  прыраўноўваюцца
ксеракопii   вучэбна-метадычных   матэрыялаў   i  копii  на  гнуткiх
магнiтных дысках, iншых машынных носьбiтах iнфармацыi, якiя выдаюцца
студэнтам для iндывiдуальнага карыстання.

     3. Кадравае забеспячэнне.
     Выкладчыкi вышэйшай навучальнай  установы,  iншыя  педагагiчныя
работнiкi,  якiя  ўдзельнiчаюць у навучальным працэсе,  павiнны мець
адпаведную прафесiйна-педагагiчную падрыхтоўку.
     Штатнымi выкладчыкамi   павiнна   выконвацца  не  менш  50%  ад
агульнага аб'ёму вучэбнай работы,  прадугледжанай вучэбным планам на
бягучы год.
     Колькасць выкладчыкаў,  якiя знаходзяцца  ў  штаце  данай  ВНУ,
павiнна  быць  не  менш  6-цi  на кожныя 100 студэнтаў дзённай формы
навучання i не менш 3-х  на  кожныя  100  студэнтаў  завочнай  формы
навучання.
     Колькасныя суадносiны штатных выкладчыкаў,  якiя маюць  вучоныя
ступенi i званнi i якiя iх не маюць,  устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi
са статусам ВНУ з улiкам неабходнасцi забеспячэння лекцыйных  курсаў
высокаквалiфiкаванымi  лектарамi,  якiя,  як  правiла,  маюць  вопыт
навуковай i практычнай работы ў адпаведнай галiне. 
         
 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 90/12.
 Дата:  12.11.93 г.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner