Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Соглашение Министерства внутренних дел Республики Беларусь от 28 мая 1993 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствамi ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Iтальянскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў барацьбе супраць незаконнага распаўсюджвання наркатычных i псiхатропных рэчываў i з арганiзаванай злачыннасцю"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМI ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I IТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ
СУПРАЦЬ НЕЗАКОННАГА РАСПАЎСЮДЖВАННЯ НАРКАТЫЧНЫХ
I ПСIХАТРОПНЫХ РЭЧЫВАЎ I З АРГАНIЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ *)

 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу 28 мая 1993 г.

     Мiнiстры  ўнутраных  спраў  Рэспублiкi  Беларусь  i IтальянскаЙ
Рэспублiкi, далей будуць называцца "Дагаворнымi Бакамi", -
     азнаёмiўшыся з прагнозамi спецыяльнай Канвенцыi па  наркатычных
рэчывах  (Нью-Йорк,  30  сакавiка  1961 г.),  а таксама з папраўкамi
дадатковага пратакола ад 1972 года (Жэнева,  25 сакавiка), Канвенцыi
па  псiхатропных  рэчывах  (Вена,  21 лютага 1971 г.),  Канвенцыi па
барацьбе з незаконным абаротам наркатычных  i  псiхатропных  рэчываў
(Вена,  20  снежня 1988 г.) i Комплекснага Плана дзеянняў (Нью-Йорк,
23 лютага 1990 г.), адрэдагаваныя пад эгiдай ААН;
     упэўненыя, што   мiжнароднае   супрацоўнiцтва   неабходна   для
эфектыўнага  папярэджання  i  спынення  незаконнага  распаўсюджвання
наркотыкаў  i  псiхатропных  рэчываў  i для барацьбы з арганiзаванай
злачыннасцю;
     усведамляючы, што   незаконны   абарот  наркатычных  сродкаў  i
псiхатропных  рэчываў,  а  таксама  павелiчэнне  iх  вытворчасцi   i
распаўсюджвання  прадстаўляе сабой сур'ёзную пагрозу для нармальнага
грамадска-эканамiчнага  развiцця,  фiзiчнага  i  псiхiчнага  здароўя
сваiх грамадзян;
     усведамляючы таксама,  што ў незаконны  абарот  наркотыкаў  усё
больш   уцягваюцца   злачынныя   арганiзацыi,   якiя  дзейнiчаюць  ў
мiжнародным маштабе;
     прымаючы пад    увагу    неабходнасць    i   ўзаемнае   жаданне
iнтэнсiфiкаваць двухбаковае супрацоўнiцтва ў барацьбе  з  незаконным
абаротам   наркатычных   i   псiхатропных  рэчываў  i  арганiзаванай
злачыннасцю,  як было пацверджана таксама ў пратаколе Сустрэчы памiж
Мiнiстэрствамi  ўнутраных  спраў Iтальянскай Рэспублiкi i Рэспублiкi
Беларусь  па  абмену  камп'ютэрнай   iнфармацыяй,   якая   датычыцца
незаконнай   таргоўлi   наркатычнымi  i  псiхатропнымi  рэчывамi  па
"Балканскаму шляху", якi падпiсаны ў г.Мiнску 11 студзеня 1993 года,
     згадзiлiся ў наступным:

                             Артыкул 1

     1. 3 мэтай выканання гэтага Пагаднення стварыць Змешаны Камiтэт
па  супрацоўнiцтву  ў   барацьбе   з   незаконным   распаўсюджваннем
наркатычных i псiхатропных рэчываў i арганiзаванай злачыннасцю.
     2. Змешаны  Камiтэт будзе ўзначальвацца абодвума Мiнiстэрствамi
i ўключаць у сябе прадстаўнiкоў МУС, а таксама Мiнiстэрства замежных
спраў, адказных ад Сiл правапарадку, экспертаў у галiнах, упамянутых
у гэтым Пагадненнi.
     3. Па ўзаемнаму пагадненню   для ўдзелу ў  рабоце  Камiтэта,  у
выпадку   неабходнасцi,   могуць   запрошвацца   прадстаўнiкi  iншых
ведамстваў i ўстаноў.
     4. Пасяджэннi Камiтэта будуць праводзiцца,  як правiла, 1 раз у
год па чарзе ў адной  з  двух  краiн.  У  выпадку  неабходнасцi,  па
асобаму   запыту  аднаго  з  дагаворных  Бакоў,  будуць  праводзiцца
надзвычайныя  сустрэчы,  нават  на   ўзроўнi   адных   прадстаўнiкоў
мiнiстэрстваў,  для  разгляду пытанняў,  якiя патрабуюць тэрмiновага
рашэння.

                             Артыкул 2

     У адпаведнасцi з прадпiсаннямi  гэтага  Пагаднення   дагаворныя
Бакi,  па асабiстай iнiцыятыве або па запыту другога Боку,  у рамках
дзеючых нацыянальных заканадаўстваў:
     а) прадаставяць узаемную дапамогу па выяўленню асоб,  уцягнутых
у арганiзаваную злачыннасць,  а таксама асоб i транспартных сродкаў,
якiя  выкарыстоўваюцца для незаконнага распаўсюджвання наркатычных i
псiхатропных рэчываў, i тых, хто падазраваецца ў гэтым;
     b) абмяняюцца   карыснай   iнфармацыяй   у   адносiнах  асоб  i
транспартных сродкаў,  уцягнутых у  незаконны  абарот  наркотыкаў  i
псiхатропных  рэчываў,  або падазроных у такой дзейнасцi,  а таксама
iнфармацыяй аб асобах,  якiя належаць або падазраваюцца ў  дачыненнi
да арганiзаванай злачыннасцi;
     с) узгодняць самыя аптымальныя спосабы сувязi для  забеспячэння
хуткага  абмену  ўсякай  iнфармацыяй,  якая  датычыцца наркатычных i
псiхатропных рэчываў i арганiзаванай злачыннасцi;
     d) пракансультуюць  адзiн  другога  з  нагоды прыняцця агульных
пазiцый i дзеянняў,  узгодненых ва  ўсiх  мiжнародных  цэнтрах,  дзе
стаiць   пытанне   барацьбы  з  незаконным  абаротам  наркатычных  i
псiхатропных рэчываў i арганiзаванай злачыннасцю.

                             Артыкул 3

     1. У  адпаведнасцi  з  (нацыянальнымi,  дзеючымi   ў   абедзвюх
краiнах)  заканадаўствамi i незалежна ад абавязкаў,  што выцякаюць з
iншых двухбаковых-шматбаковых пагадненняў:
     а) па  патрабаванню  цэнтральных  кампетэнтных  органаў адным з
дагаворных Бакоў,  другi Бок праводзiць працэдуры расследавання  пры
кампетэнтных  органах  у  выпадках дзейнасцi,  звязанай з незаконным
абаротам наркатычных i псiхатропных рэчываў,  або той, што датычыцца
арганiзаванай злачыннасцi;
     b) запытваемы  Бок  прыкладвае  ўсе  намаганнi,   каб   прыняць
патрэбныя меры ў найменшы тэрмiн. Вынiкi своечасова перадаюцца Боку,
якi зрабiў запыт;
     с) работнiкi  кампетэнтных  органаў  запытваючага  Боку  могуць
прысутнiчаць пры  правядзеннi  патрэбных  мерапрыемстваў  з  дазволу
цэнтральных  кампетэнтных органаў другога Боку.  У такiм выпадку яны
будуць дзейнiчаць згодна з законамi таго  Боку,  якi  iх  прымае,  i
будуць карыстацца прававой абаронай, iснуючай у гэтай Краiне.
     2. Вышэйназваныя працэдуры расследавання не будуць ажыццяўляцца
ў тых выпадках, калi запытваемы Бок лiчыць, што апошнiя парушаюць яе
суверэнныя  правы  або  пагражаюць  яе  бяспецы  i/цi  iншым  важным
iнтарэсам. У такiм выпадку запытваючаму Боку павiнна быць своечасова
перададзена матываванае паведамленне аб адмове.

                             Артыкул 4

     1. Абодва дагаворныя Бакi,  дзейнiчаючы праз свае  кампетэнтныя
цэнтральныя   органы,   па   запыту   цi  па  асабiстай  iнiцыятыве,
прадастаўляюць адзiн аднаму ўсю iнфармацыю,  якая можа  садзейнiчаць
барацьбе з незаконным  абаротам  наркатычных i псiхатропных рэчываў.
У прыватнасцi, яны абменьваюцца iнфармацыяй:
     а) аб    метадах   барацьбы   з   незаконным   распаўсюджваннем
наркатычных i псiхатропных рэчываў;
     b) аб  выкарыстаннi  новых  тэхнiчных  сродкаў  у гэтай галiне,
уключаючы метады навучання i выкарыстання падраздзяленняў  кiнолагаў
у барацьбе з наркотыкамi;
     с) аб навуковых,  прафесiйных i дыдактычных  публiкацыях,  якiя
датычацца  незаконнага  распаўсюджвання  наркатычных  i псiхатропных
рэчываў;
     d)  аб новых тыпах наркотыкаў i псiхатропных рэчываў, месцах iх
вырабу,  аб  каналах,  якiя  выкарыстоўваюцца таргоўцамi, аб метадах
скрыцця, аб змяненнях цэн на наркотыкi i псiхатропныя рэчывы;
     е) аб новых маршрутах  i  сродках,  якiя  выкарыстоўваюцца  пры
незаконнай таргоўлi наркотыкамi i псiхатропнымi рэчывамi,  а таксама
ў сiстэмах скрыцця гэтых рэчываў.
     2. Кожны  з  дагаворных  Бакоў,  па  асабiстай iнiцыятыве цi па
запыту другога Боку,  прадаставiць другому Боку,  у  адпаведнасцi  з
дзеючым  нацыянальным  заканадаўствам,  усе даныя i дакументы,  якiя
змяшчаюць   iнфармацыю   адносна   выпадкаў   незаконнай    таргоўлi
наркатычнымi i псiхатропнымi рэчывамi.
     3. Дагаворныя  Бакi  абменьваюцца  iнфармацыяй  адносна сiстэмы
рэцыркуляцыi i   пераводу   злачынных  даходаў,  у  прыватнасцi,  ад
незаконнай таргоўлi наркотыкамi i псiхатропнымi рэчывамi.
     4. Дагаворныя  Бакi арганiзуюць па ўзгадненню сустрэчы, нарады,
рабочыя  семiнары  i  курсы ўдасканалення для аператыўных работнiкаў
палiцыi па барацьбе з наркабiзнесам.

                             Артыкул 5

     1. Абодва  дагаворныя  Бакi  праз свае кампетэнтныя цэнтральныя
органы  прадстаўляюць у  распараджэнне  адзiн  другому,  па  ўласнай
iнiцыятыве,  усю iнфармацыю,  якая можа быць карыснай i садзейнiчаць
барацьбе   з   арганiзаванай   злачыннасцю.   У   прыватнасцi,   яны
абменьваюцца iнфармацыяй аб:
     а) розных формах арганiзаванай злачыннасцi i метадах барацьбы з
ёю;
     b) магчымых кантактах памiж асацыяцыямi цi злачыннымi групамi ў
абедзвюх краiнах;
     с) даследаваннях,  праведзеных у адносiнах развiцця  кантактаў,
выкладзеных у пункце b;
     d) тэхнiчных  мерах  для  забеспячэння  бяспекi  ў аэрапартах i
марскiх  партах,  а  таксама  аб  ахове  асоб  i  аб'ектаў ад любога
незаконнага акта;
     е) незаконных фiнансавых аперацыях,  падробцы грашовых знакаў i
каштоўных папер, крадзяжы твораў мастацтва i антыкварыяту, а таксама
iншых   злачынствах,   звязаных   з   арганiзаванай  злачыннасцю,  у
раскрыццi якой зацiкаўлены абодва Бакi.
     2. Дагаворныя   Бакi  абменьваюцца  сваiмi  спецыялiстамi   для
правядзення ўзаемных  кансультацый   па   канкрэтных   праблемах   i
абменьваюцца  вопытам  па  барацьбе  з арганiзаванай злачыннасцю,  а
таксама афiцыйнымi тэкстамi дзеючых юрыдычных нормаў у  процiдзеяннi
вышэйназванай форме злачыннасцi.
     3. Дагаворныя  Бакi  абменьваюцца звесткамi i ўзорамi тэхнiчных
сродкаў  iндывiдуальнай  абароны, якiя выкарыстоўваюцца ў аперацыях,
накiраваных  на  падаўленне  арганiзаванай  злачыннасцi,   а таксама
ўзаемным  вопытам  у  адносiнах  дзеянняў  прэвентыўных  службаў   i
прафесiянальнай падрыхтоўкi кiруючых кадраў сiл грамадскага парадку,
з  гэтай  мэтай будзе прадугледжаны абмен аператыўнымi работнiкамi i
iх навучанне на курсах удасканалення.
     4. Дагаворныя  Бакi  арганiзуюць  сустрэчы,  нарады  i сумесныя
рабочыя семiнары па самых важных напрамках i  праблемах  барацьбы  з
арганiзаванай злачыннасцю.

                             Артыкул 6

     Формы дапамогi  i  супрацоўнiцтва,  згодна з гэтым Пагадненнем,
будуць забяспечаны непасрэдна  кампетэнтнымi  цэнтральнымi  органамi
абодвух  дагаворных  Бакоў.  Гэтыя органы павiнны будуць сустрэцца ў
самы кароткi тэрмiн для вызначэння адпаведных аператыўных дзеянняў.

                             Артыкул 7

     Гэтае Пагадненне  ўступiць  у  сiлу  з   моманту,   калi   Бакi
паведамяць   адзiн   аднаму   аб   выкананнi  адпаведных  неабходных
прадугледжаных унутраных працэдур.
     Гэтае  Пагадненне  будзе  дзейнiчаць  на  працягу  5  гадоў. Па
сканчэннi гэтага тэрмiну дзеянне яго   падаўжаецца  да  бясконцасцi,
калi  адзiн  з Бакоў не дэнансiруе яго пiсьмова па крайняй меры за 6
месяцаў да сканчэння гэтага тэрмiну.

     Заключана ў г.Рыме 28  мая  1993  г.  у  двух  экземплярах   на
беларускай,  iтальянскай  i  англiйскай мовах,  прычым абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
  У выпадку   спорнай   iнтэрпрэтацыi   карыстацца   тэкстам   на
англiйскай мове.

Мiнiстр унутраных спраў                      Мiнiстр унутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь                          Iтальянскай Рэспублiкi
У.ЯГОРАЎ                                     Н.МАНЧЫНО




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner