Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Соглашение Правительства Республики Беларусь от 7 мая 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Румынii аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi, адукацыi, культуры, iнфармацыi, аховы здароўя, спорту i турызму"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РУМЫНII
 АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ НАВУКI, АДУКАЦЫI,
 КУЛЬТУРЫ, IНФАРМАЦЫI, АХОВЫ ЗДАРОЎЯ, СПОРТУ I ТУРЫЗМУ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 14 красавiка 1994 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Румынii,  далей называемыя
"Бакамi",
     -   улiчваючы   глыбокiя   дэмакратычныя   пераўтварэннi,  якiя
праходзяць  у  Рэспублiцы  Беларусь  i   ў  Румынii,  а  таксама  на
Еўрапейскiм кантыненце;
     -  мяркуючы,  што   гэтыя  пераўтварэннi  здольны  садзейнiчаць
развiццю на пастаяннай  аснове шырокамаштабнаму супрацоўнiцтву памiж
iх краiнамi;
     -   поўныя   рашучасцi   дастасаваць   палажэннi  Хельсiнкскага
Заключнага  акта  Нарады  па  бяспецы  i  супрацоўнiцтве  ў  Еўропе,
Парыжскай хартыi для Новай Еўропы;
     -  жадаючы  развiваць  i  паглыбляць  супрацоўнiцтва  ў  галiне
навукi,  адукацыi,  культуры,  iнфармацыi,  аховы  здароўя, спорту i
турызму  ў  адпаведнасцi  з  агульнапрызнанымi  прынцыпамi i нормамi
мiжнароднага права;
     -  з мэтай  садзейнiчаць  такiм  чынам зблiжэнню  народаў дзвюх
краiн i iх лепшаму ўзаемаразуменню,
     дамовiлiся заключыць гэтае Пагадненне аб нiжэйнаступным:

                             Артыкул I

     Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне навукi, адукацыi,
культуры, iнфармацыi, аховы здароўя,  спорту i турызму, садзейнiчаць
абмену  матэрыяламi  i  дакументацыяй  у  гэтых  сферах i дапамагаць
прамым кантактам памiж установамi i грамадзянамi.

                            Артыкул II

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  ў  галiне  навукi i
тэхналогiй пры дапамозе:

     а)  вызначэння  i  ажыццяўлення  праграм,  распрацовак  i iншых
формаў сумеснай дзейнасцi ў розных галiнах навукi i тэхналогiй;

     б)  узаемных вiзiтаў  i абменаў  спецыялiстамi, выкладчыкамi  i
навуковымi супрацоўнiкамi вышэйшых навучальных устаноў;

     в)  абменаў  публiкацыямi,  навуковай  дакументацыяй, а таксама
вынiкамi сумесных навуковых даследаванняў.

     Бакi будуць заахвочваць  прамое супрацоўнiцтва памiж акадэмiямi
i iншымi навукова-даследчымi  ўстановамi, адпаведнымi мiнiстэрствамi
i ведамствамi сваiх краiн.

                            Артыкул III

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  i  абмену вопытам у
галiне адукацыi i выхавання шляхамi:

     а)  абмену  выкладчыкамi  i  iншымi  спецыялiстамi  для чытання
лекцый i ажыццяўлення навуковых даследаванняў;

     б) развiцця  прамога супрацоўнiцтва памiж  вучэбнымi ўстановамi
ўсiх узроўняў;

     в) прадстаўлення,  у адпаведнасцi з  магчымасцямi кожнага Боку,
месцаў i стыпендый для  атрымання грамадзянамi другога Боку вышэйшай
адукацыi, паслявузаўскай спецыялiзацыi  i праходжання аспiрантуры па
сумесна дамоўленым спецыяльнасцям;

     г)  садзейнiчання вывучэнню  мовы i  лiтаратуры другога  Боку ў
сваiх  вучэбных  установах  шляхам:  утварэння  адпаведных  кафедраў
(лекторыяў), камандзiравання выкладчыкаў, перадачы кнiг i публiкацый
па   спецыяльнасцi,   узаемнага   ўдзелу   ў   летнiх  курсах,  якiя
арганiзуюцца кожным з Бакоў;

     д) абмену студэнтамi i вучнямi;

     е) сумесных дзеянняў,  уключаючых прадастаўленне дакументальных
матэрыялаў  i  стварэнне  двухбаковых  камiсiй  у мэтах аб'ектыўнага
выкладання  гiсторыi,  геаграфii  i  працэсаў грамадска-эканамiчнага
развiцця кожнага  з Бакоў у школьных  вучэбнiках i на унiверсiтэцкiх
курсах другога Боку.

                            Артыкул IV

     Бакi прызначаюць атэстаты, дыпломы, навуковыя ступенi i званнi,
выдадзеныя  ў  вынiку   падрыхтоўкi,  павышэння  квалiфiкацыi  сваiх
спецыялiстаў у вучэбных i навукова-даследчых установах другога Боку.

                             Артыкул V

     Бакi  будуць  заахвочваць  заключэнне  асобных  пагадненняў  аб
узаемным   прызнаннi  дыпломаў   i  званняў,   выдадзеных  вучэбнымi
ўстановамi абедзвюх краiн.

                            Артыкул VI

     Бакi будуць заахвочваць i  падтрымлiваць узаемнае азнаямленне з
каштоўнасцямi культуры i мастацтва сваiх народаў шляхам:

     а) абмену  творчымi калектывамi i  выканаўцамi як прафесiйнага,
так i самадзейнага мастацтва;

     б)  арганiзацыi культурных  i мастацкiх  мерапрыемстваў: выстаў
твораў  мастацтва,  дэманстрацыi  кiнакарцiн,  удзелу  ў фестывалях,
сiмпозiўмах на тэрыторыi другога Боку;

     в)  заахвочвання  супрацоўнiцтва  памiж  бiблiятэкамi, музеямi,
тэатрамi, iншымi культурнымi ўстановамi ў галiне абмену публiкацыямi
ў сферы  культуры  i   мастацтва,  фiльмамi,  кнiгамi,  перыядычнымi
выданнямi, прапановамi ў рэпертуар драматычных i музычных устаноў;

     г)  заахвочвання  абмену  пiсьменнiкамi,  дзеячамi  культуры  i
мастацтва;

     д) заахвочвання перакладу i друкавання ў сваiх краiнах выдатных
лiтаратурных твораў i навуковых прац аўтараў другой краiны;

     е)  узаемнага  ўдзелу  дзеячаў  навукi,  адукацыi,  культуры  i
мастацтва  другой  краiны  ў  мiжнародных  канферэнцыях, фестывалях,
альбо iншых мерапрыемствах, якiя арганiзуюцца на сваiх тэрыторыях;

     ж)  заахвочваннi  супрацоўнiцтва   памiж  установамi  ў  галiне
захавання i выкарыстання культурнай спадчыны дзвюх краiн.

                            Артыкул VII

     Бакi    будуць   развiваць    актыўнае   супрацоўнiцтва   сваiх
прадстаўнiкоў  i  дэлегатаў  у  рамках  ЮНЕСКА  i  iншых мiжнародных
арганiзацый  i  форумаў  у  галiне  навукi,   адукацыi,  культуры  i
iнфармацыi.

                           Артыкул VIII

     Бакi  будуць заахвочваць  супрацоўнiцтва ў  самых розных формах
памiж  архiвамi,  музеямi  i  бiблiятэкамi  i  садзейнiчаць  доступу
вучоных i даследчыкаў да фондаў гэтых устаноў.
     Гэтае супрацоўнiцтва будзе ажыццяўляцца  на ўзаемнай аснове i ў
адпаведнасцi з дзеючым у кожнай краiне заканадаўствам.

                            Артыкул IX

     Бакi  будуць заахвочваць  супрацоўнiцтва ў  розных формах памiж
творчымi аб'яднаннямi дзеячаў культуры  i мастацтва на аснове прамых
пагадненняў памiж iмi.

                             Артыкул X

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  ў галiне iнфармацыi
шляхам:

     а) абмену перыядычнымi выданнямi, радыё i тэлепраграмамi;

     б) накiроўвання  i акрэдытацыi журналiстаў  перыядычнага друку,
радыё  i   тэлебачання  ў  мэтах   больш  глубокага  азнаямлення   з
эканамiчным, сацыяльным i культурным развiццём абедзвюх краiн;

     в) заахвочвання супрацоўнiцтва  памiж iнфармацыйнымi агенствамi
i прафесiйнымi арганiзацыямi журналiстаў дзвюх краiн;

     г)  узаемных сувязей  памiж выдавецтвамi,  у тым  лiку, у сферы
распаўсюджвання i прадажы кнiг i iншай друкаванай прадукцыi.

                            Артыкул XI

     Бакi     будуць      падтрымлiваць     супрацоўнiцтва     памiж
кiнематаграфiчнымi  ўстановамi сваiх  краiн, уключаючы  заахвочванне
прамых пагадненняў памiж iмi.

                            Артыкул XII

     Бакi будуць заахвочваць  правядзенне сумесных мерапрыемстваў па
лiнii моладзi.

                           Артыкул XIII

     Бакi  будуць  падтрымлiваць  развiццё  супрацоўнiцтва  ў галiне
фiзiчнай культуры i спорту; iх  дзейнасць, сумесныя праграмы i ўмовы
будуць  вызначацца  пагадненнямi  памiж  адпаведнымi ўпаўнаважаннымi
ўстановамi кожнага Боку.

                            Артыкул XIV

     Бакi  будуць пашыраць  абмены ў  галiне культурнага  турызму на
некамерцыйнай аснове.

                            Артыкул XV

     Бакi абавязуюцца прыняць неабходныя меры па забеспячэнню аплаты
аўтарскiх   правоў  i   ганарараў  дзеячаў   культуры  i  мастацтва,
журналiстаў,   а  таксама   ажыццяўляць  пераводы   належных  сум  у
адпаведнасцi  з  палажэннямi  заключаных  кантактаў  i  мiжнароднымi
нормамi ў гэтай галiне.

                            Артыкул XVI

     Бакi   будуць   заахвочваць    i   падтрымлiваць   устанаўленне
непасрэднага абмену  i супрацоўнiцтва памiж  мiнiстэрствамi i iншымi
ўстановамi аховы здароўя дзвюх краiн.

                           Артыкул XVII

     З мэтай дастасавання палажэнняў  гэтага Пагаднення, Бакi будуць
перыядычна   заключаць  мiжурадавыя   альбо  мiжведамасныя  праграмы
супрацоўнiцтва на  вызначаны тэрмiн, у  якiх будуць узгоднены  формы
супрацоўнiцтва, спосабы ажыццяўлення i фiнансавання гэтых праграм.
     З гэтай мэтай Бакi будуць назначаць прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў
i ўстаноў,  якiя  ўдзельнiчаюць  у  ажыццяўленнi  Пагаднення, i якiя
будуць збiрацца  перыядычна ў змешанай  камiсii па чарзе  ў Мiнску i
Бухарэсце.

                           Артыкул XVIII

     Палажэннi   гэтага   Пагаднення    не   выключаюць   магчымасцi
ўстанаўлення  двухбаковага супрацоўнiцтва  i ў  iншых галiнах,  якiя
адпавядаюць прадмету i мэтам гэтага Пагаднення.

                            Артыкул XIX

     Гэтае Пагадненне  ўступае ў сiлу з  даты ўзаемнага паведамлення
па  дыпламатычных  каналах   аб  выкананнi  Бакамi  ўнутрыдзяржаўных
працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

                            Артыкул XX

     Пагадненне дзейнiчае тэрмiнам на 5 гадоў.
     Па маўклiвай  згодзе яго дзеянне  будзе аўтаматычна працягвацца
на  новыя  пяцiгадовыя  тэрмiны,  калi  нiводны  з Бакоў пiсьмова не
паведамiць  другому Боку  па дыпламатычных  каналах аб  сваiм намеры
дэнансаваць гэтае Пагадненне.
     У гэтым выпадку Пагадненне спыняе сваё дзеянне праз 6 месяцаў з
даты такога паведамлення.
     У  выпадку  дэнансавання   гэтага  Пагаднення,  любая  праграма
абменаў,  дамоўленасць  цi  праект,  ажыццяўляемыя  на аснове гэтага
Пагаднення,  але яшчэ  не рэалiзаваныя,  застаюцца ў  сiле на  ўвесь
тэрмiн, на якi яны былi ўзгоднены.

     Падпiсана ў горадзе Бухарэсце 7  мая 1993 г. у двух аўтэнтычных
экземплярах, на  беларускай i румынскай  мовах, абодва тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Румынii                             ______________ подпiс




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner