Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 17 марта 1993 г. №89 "Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб iнтэрнаце навучальнай установы"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

Стр. 1

Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 |


        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       17 сакавiка 1993 г. № 89

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ЧАСОВАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ IНТЭРНАЦЕ
 НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
         --------------------------------------------------------+++
         Утратил силу  постановлением  Министерства образования от 2
         декабря 2005 г.  №  106   

       [ Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства образования от 5  января 1998 г. N 2
         (зарегистрирован   в  Национальном  реестре  -  N 8/2370 от
         23.12.1999 г.)].

     У мэтах  упарадкавання  патрабаванняў,  якiя  прад'яўляюцца  да
ўтрымання i карыстання iнтэрнатамi навучальных устаноў, загадваю:
     1. Зацвердзiць  Часовае  палажэнне  аб  iнтэрнаце   навучальнай
установы.
     2. Кiраўнiкам навучальных устаноў прыняць Часовае палажэнне  аб
iнтэрнаце  навучальнай  установы  для кiраўнiцтва i выкарыстання пры
распрацоўцы ўласнага палажэння аб iнтэрнаце.
     3. Адмянiць  загад  Мiнiстра  народнай адукацыi ад 17 красавiка
1990 г.  №  107  у  частцы  зацвярджэння  Прыкладнага  палажэння  аб
iнтэрнаце  вышэйшай  навучальнай установы i Прыкладнага палажэння аб
iнтэрнаце сярэдняй спецыяльнай  i  прафесiйна-тэхнiчнай  навучальных
устаноў.

Мiнiстр                                                 В.А.ГАЙСЁНАК

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               17.03.1993 № 89

                         ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                 аб iнтэрнаце навучальнай установы

                       1. Агульныя палажэннi

     1. Гэта   Палажэнне  рэгламентуе  парадак  утрымання  iнтэрната
навучальнай установы, карыстання iм i атрымання ў iм жылой плошчы.
     2. Пад   iнтэрнат   адводзiцца   спецыяльна   пабудаванае   або
пераабсталяванае для гэтай мэты  жылое  памяшканне,  якое  адпавядае
будаўнiчым нормам i правiлам, санiтарным патрабаванням па ўстройству
i  ўтрыманню  iнтэрнатаў  навучальных  устаноў  i  ў  якiм  створаны
належныя  ўмовы  для  пражывання,  самастойных заняткаў,  адпачынку,
правядзення культурна-масавай i фiзкультурна-аздараўленчай работы.
     Iнтэрнат можа  быць арганiзаваны таксама ў арэндаваным часткова
або поўнасцю памяшканнi.
     3. Iнтэрнат  знаходзiцца ў распараджэннi навучальнай установы i
прызначаецца  для  пражывання  студэнтаў,  навучэнцаў,   аспiрантаў,
абiтурыентаў,   слухачоў   падрыхтоўчых  аддзяленняў,  iнстытутаў  i
факультэтаў  павышэння  квалiфiкацыi  ў  перыяд  навучання  ў  гэтай
навучальнай установе.
     Замежныя грамадзяне,  якiя прыбылi  ў  Рэспублiку  Беларусь  на
вучобу,  размяшчаюцца  ў iнтэрнаце на агульных падставах або ўмовах,
прадугледжаных дагаворам.
     Выдзяленне жылой  плошчы  ў iнтэрнаце супрацоўнiкам навучальнай
установы або iншых арганiзацый i  ўстаноў,  якiя  ў  адпаведнасцi  з
дзеючым  заканадаўствам  прызнаны  тымi,  хто мае права на атрыманне
жылой плошчы або  паляпшэнне  жыллёвых  умоў,  адбываецца  толькi  ў
выключным   выпадку   пры   поўнай  забяспечанасцi  iнтэрнатам  усiх
студэнтаў або навучэнцаў,  якiя маюць  у  iм  патрэбу.  На  названыя
катэгорыi  жыльцоў  распаўсюджваецца дзеянне Палажэння аб iнтэрнаце,
правiлаў унутранага распарадку ў iнтэрнаце навучальнай установы.
     4. Састаў i плошча памяшканняў жыллёвага i бытавога празначэння
для  заняткаў i адпачынку вызначаюцца дзеючымi санiтарнымi правiламi
па ўтройству i ўтрыманню iнтэрнатаў i залежаць ад колькасцi месцаў у
iнтэрнаце.
     У кожным iнтэрнаце прадугледжваюцца жылыя i бытавыя памяшканнi:
для адпачынку  i  заняткаў  па  iнтарэсах,  прадпрыемстваў  бытавога
абслугоўвання,  камеры  хавання,  медыцынскага iзалятара,  сталовай,
буфета.
     Памяшканнi для     прадпрыемстваў    грамадскага    харчавання,
здраўпункта ў iнтэрнаце выдзяляюцца  бясплатна  з  забеспячэннем  iх
ацяпленнем,   асвятленнем,   вадой;   для   прадпрыемстваў  бытавога
абслугоўвання - на ўмовах,  прадугледжаных  дзеючым  заканадаўствам.
Рашэнне  аб  выдзяленнi  памяшканняў  для  адзначаных  мэт прымаецца
адмiнiстрацыяй  навучальнай  установы  па   ўзгадненню   з   органам
самакiравання  ў  iнтэрнаце  i  прафсаюзным  камiтэтам студэнтаў або
навучэнцаў i камiтэтам БПСМ.
         --------------------------------------------------------+++
         Абзац третий пункта 4  - с изменениями, внесенными приказом
         Министерства  образования   от  5  января   1998  г.  N   2
         (зарегистрирован   в  Национальном  реестре  -  N 8/2370 от
         23.12.1999 г.)

            Памяшканнi  для  прадпрыемстваў  грамадскага харчавання,
         здраўпункта    ў   iнтэрнаце    выдзяляюцца   бясплатна   з
         забеспячэннем   iх  ацяпленнем,   асвятленнем,  вадой;  для
         прадпрыемстваў   бытавога   абслугоўвання   -   на  ўмовах,
         прадугледжаных    дзеючым   заканадаўствам.    Рашэнне   аб
         выдзяленнi   памяшканняў  для   адзначаных  мэт   прымаецца
         адмiнiстрацыяй навучальнай установы па ўзгадненню з органам
         самакiравання ў iнтэрнаце i прафсаюзным камiтэтам студэнтаў
         або навучэнцаў.
         --------------------------------------------------------+++

     5. Жылыя, службовыя i iншыя памяшканнi iнтэрната абсталёўваюцца
мэбляй i iнвентаром  у  адпаведнасцi  з  дзеючымi  тыпавымi  нормамi
абсталявання iнтэрнатаў,  зацверджанымi зацiкаўленымi мiнiстэрствамi
i ведамствамi.
     6. Расходы   на  ўтрыманне  iнтэрната  складаюцца  са  сродкаў,
прадугледжаных  бюджэтам,  платы  за  пражыванне  i  за  падрыхтоўку
спецыялiстаў па дагаворах, пэўных сум, якiя выдзяляюцца фундатарамi.
     7. Iнтэрнаты навучальных устаноў могуць быць двух вiдаў:
     прызначаныя для пражывання адзiнокiх  студэнтаў,  навучэнцаў  i
iншых  жыльцоў  (жылымi  памяшканнямi  сумесна  карыстаюцца некалькi
асоб, якiя не знаходзяцца ў сямейных адносiнах);
     прызначаныя для пражывання сем'яў студэнтаў i навучэнцаў (жылыя
памяшканнi,   якiя   складаюцца   з  аднаго  або  некалькiх  пакояў,
знаходзяцца ў адасобленым карыстаннi);
     у iнтэрнатах,   якiя   прызначаны   для   адзiнокiх  студэнтаў,
навучэнцаў  i  iншых  жыльцоў,  пры   неабходнасцi   i   з   дазволу
адмiнiстрацыi  навучальнай установы выдзяляюцца жылыя памяшканнi для
пражывання сем'яў.  Гэтыя памяшканнi павiнны размяшчацца на  асобных
паверхах, секцыях (блоках).
     8. Пры прыняццi iнтэрната ў  эксплуатацыю  дзяржаўная  прыёмная
камiсiя правярае, у прыватнасцi, адпаведнасць пабудаванага iнтэрната
санiтарным  правiлам  па  ўстройству,   абсталяванню   i   ўтрыманню
iнтэрнатаў, а таксама патрабаванням гэтага Палажэння.
     9. Агульнае   кiраўнiцтва   работай  iнтэрната  ўскладаецца  на
рэктара або дырэктара навучальнай установы,  якi нясе адказнасць  за
ўмацаванне i развiццё матэрыяльнай базы, стан жыллёва-бытавых умоў i
выхаваўчай  работы  са  студэнтамi  або  навучэнцамi,   рацыянальнае
выкарыстанне  i  эксплуатацыю  плошчаў  у  адпаведнасцi  з  дзеючымi
нормамi i правiламi.
     Рэктар або  дырэктар   навучальнай   установы   можа   ўскласцi
адказнасць  за  арганiзацыю работы па канкрэтных напрамках дзейнасцi
iнтэрната i яе стан на прарэктара або намеснiка дырэктара.
     10. Адмiнiстрацыя   навучальнай   установы  мае  права  прымаць
студэнтаў,  навучэнцаў i iншых жыльцоў на работу  па  абслугоўванню,
рамонту   i   эксплуатацыi   iнтэрната,   прыбiранню,  дзяжурству  ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     11. З улiкам канкрэтных  умоў i асаблiвасцей кожнай навучальнай
установы   ў   адпаведнасцi   з    гэтым   Палажэннем,   з   удзелам
прафесарска-выкладчыцкiх   i  педагагiчных   калектываў,  студэнтаў,
навучэнцаў  i iншых  жыльцоў, органаў  самакiравання распрацоўваецца
палажэнне  аб   iнтэрнаце  канкрэтнай  навучальнай   установы,  якое
зацвярджаецца  рэктарам  або   дырэктарам  навучальнай  установы  па
ўзгадненню  з  прафсаюзным  камiтэтам  студэнтаў  або  навучэнцаў  i
камiтэтам БПСМ.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 11 - с  изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования  от 5  января 1998  г. N  2 (зарегистрирован  в
         Национальном реестре - N 8/2370 от 23.12.1999 г.)

            11.  З  улiкам  канкрэтных  умоў  i  асаблiвасцей кожнай
         навучальнай установы  ў адпаведнасцi з  гэтым Палажэннем, з
         удзелам прафесарска-выкладчыцкiх i педагагiчных калектываў,
         студэнтаў,    навучэнцаў   i    iншых   жыльцоў,    органаў
         самакiравання   распрацоўваецца   палажэнне   аб  iнтэрнаце
         канкрэтнай   навучальнай   установы,   якое   зацвярджаецца
         рэктарам або дырэктарам  навучальнай установы па ўзгадненню
         з прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў.
         --------------------------------------------------------+++

     12. Асноўныя  патрабаваннi  Палажэння  аб   iнтэрнаце   павiнны
адпавядаць артыкулам дзеючага Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь,
iншым заканадаўчым i нарматыўным дакументам i быць  накiраванымi  на
стварэнне бяспечных i спрыяльных умоў, рацыянальнага распарадку дня,
якi адпавядае ўзросту студэнтаў i навучэнцаў, гуманных узаемаадносiн
i  здаровага  мiкраасяроддзя,  захаванне  жыцця i здароў'я жыльцоў у
iнтэрнаце.

     13. Унутраны  распарадак у iнтэрнаце устанаўлiваецца правiламi,
якiя зацверджаны адмiнiстрацыяй навучальнай установы па ўзгадненню з
прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў i камiтэтам БПСМ.
     Тыпавыя правiлы ўнутранага распарадку у iнтэрнатах  навучальных
устаноў  зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па
ўзгадненнi з Рэспублiканскiм камiтэтам прафсаюза работнiкаў адукацыi
i навукi Беларусi.
         --------------------------------------------------------+++
         Абзац первый пункта 13 - с изменениями, внесенными приказом
         Министерства  образования   от  5  января   1998  г.  N   2
         (зарегистрирован   в  Национальном  реестре  -  N 8/2370 от
         23.12.1999 г.)

            13.  Унутраны  распарадак  у  iнтэрнаце  устанаўлiваецца
         правiламi,  якiя   зацверджаны  адмiнiстрацыяй  навучальнай
         установы  па ўзгадненню  з прафсаюзным  камiтэтам студэнтаў
         або  навучэнцаў.  Тыпавыя  правiлы  ўнутранага распарадку у
         iнтэрнатах навучальных  устаноў зацвярджаюцца Мiнiстэрствам
         адукацыi    Рэспублiкi    Беларусь    па    ўзгадненнi    з
         Рэспублiканскiм  камiтэтам прафсаюза  работнiкаў адукацыi i
         навукi Беларусi.
         --------------------------------------------------------+++


          II. Парадак выдзялення жылой плошчы ў iнтэрнаце

     14. Усе    iншагароднiя    студэнты,    навучэнцы,   аспiранты,
абiтурыенты,  слухачы   падрыхтоўчых   аддзяленняў,   iнстытутаў   i
факультэтаў павышэння квалiфiкацыi прызнаюцца тымi,  хто мае патрэбу
ў жылой плошчы ў iнтэрнаце.
     У выключным  выпадку  жылая  плошча ў iнтэрнаце можа выдзяляцца
студэнтам,  навучэнцам,  слухачам  падрыхтоўчых  аддзяленняў,   якiя
пражываюць у даным населеным пункце.
     15. Жылая плошча ў iнтэрнаце навучальнай  установы  выдзяляецца
студэнтам,    навучэнцам,    аспiрантам,    абiтурыентам,   слухачам
падрыхтоўчых  аддзяленняў,  iнстытутаў   i   факультэтаў   павышэння
квалiфiкацыi ў перыяд навучання ў канкрэтнай навучальнай установе на
тэрмiн, узгоднены з адмiнiстрацыяй навучальнай установы.
     Жылая плошча  ў  iнтэрнаце  навучальнай  установы выдзяляецца ў
адпаведнасцi з дзеючымi санiтарнымi нормамi,  а колькасць жыльцоў  у
адным пакоi адпавядае праекту iнтэрната.
     16.  Размеркаванне  месцаў   у  iнтэрнаце  памiж  факультэтамi,
аддзяленнямi   i   курсамi    праводзiцца   па   сумеснаму   рашэнню
адмiнiстрацыi,прафсаюзнага   камiтэта   студэнтаў   або   навучэнцаў
камiтэта БПСМ i аб'яўляецца  загадам кiраўнiка навучальнай установы.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 16 - с изменениями,  внесенными приказом Министерства
         образования  от  5  января  1998 г.  N 2 (зарегистрирован в
         Национальном реестре - N 8/2370 от 23.12.1999 г.)

            16. Размеркаванне месцаў у iнтэрнаце памiж факультэтамi,
         аддзяленнямi  i  курсамi  праводзiцца  па сумеснаму рашэнню
         адмiнiстрацыi    прафсаюзнага   камiтэта    студэнтаў   або
         навучэнцаў  i  аб'яўляецца  загадам  кiраўнiка  навучальнай
         установы.
         --------------------------------------------------------+++

     17. Жылая плошча ў iнтэрнаце выдзяляецца студэнтам, навучэнцам,
iншым,  якiя  маюць  у  ёй  патрэбу,  зыходзячы  з  iх матэрыяльнага
становiшча, а таксама чарговасцi на атрыманне жылля.
     18. Улiк  студэнтаў,  навучэнцаў i iншых,  якiя маюць патрэбу ў
iнтэрнаце,  праводзiцца  на  падставе  заяў,   пададзеных   на   iмя
адмiнiстрацыi навучальнай установы.
     Да заявы  па  патрабаванню  адмiнiстрацыi  навучальнай установы
прыкладваюцца даведкi аб складзе сям'i,  заработнай  плаце  бацькоў,
праве  на  першачарговае  цi нечарговае атрыманне жылога памяшкання,
iншыя дакументы,  якiя неабходны для прыняцця рашэння аб  выдзяленнi
месца ў iнтэрнаце.
     Заява студэнта,   навучэнца  або  iншага,  якi  мае  патрэбу  ў
iнтэрнаце, рэгiструецца ў адпаведнай кнiзе.
     19. На падставе заяў фармiруецца спiс студэнтаў,  навучэнцаў  i
iншых,  якiя  маюць  патрэбу ў iнтэрнаце,  куды ўключаюцца ўсе,  хто
падаў заяву.  Пры гэтым улiчваецца дата падачы заяў.  Калi  некалькi
чалавек  звярнулiся  з  заявай  у  адзiн дзень,  то яны ўключаюцца ў

Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 |




<< Полезные ресурсы | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner