Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 17 марта 1993 г. №89 "Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб iнтэрнаце навучальнай установы"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

Стр. 2

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 |


спiсак у алфавiтным парадку.
     20. Улiк студэнтаў,  навучэнцаў i iншых,  якiя маюць патрэбу  ў
iнтэрнаце,   ажыццяўляецца   прафсаюзным   камiтэтам  студэнтаў  або
навучэнцаў навучальнай установы або факультэта (аддзялення).
     21.  Рашэнне   аб  выдзяленнi  жылой   плошчы  ў  iнтэрнаце   i
працягласцi  тэрмiну пражывання  прымаецца сумесна  адмiнiстрацыяй i
прафсаюзным  камiтэтам студэнтаў  або навучэнцаў,  камiтэтам БПСМ  i
зацвярджаецца загадам па навучальнай установе.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 21 - с  изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования  от 5  января 1998  г. N  2 (зарегистрирован  в
         Национальном реестре - N 8/2370 от 23.12.1999 г.)

            21.  Рашэнне аб  выдзяленнi жылой  плошчы ў  iнтэрнаце i
         працягласцi    тэрмiну    пражывання    прымаецца   сумесна
         адмiнiстрацыяй   i  прафсаюзным   камiтэтам  студэнтаў  або
         навучэнцаў i зацвярджаецца загадам па навучальнай установе.
         --------------------------------------------------------+++

     22. У першую чаргу жылая плошча ў iнтэрнаце выдзяляецца:
     22.1. студэнтам,  навучэнцам  i  iншым,  хто  мае   патрэбу   ў
iнтэрнаце,  якiя  ў  адпаведнасцi  з  Жыллёвым  кодэксам  Рэспублiкi
Беларусь   карыстаюцца   правам   першачарговага   атрымання   жылых
памяшканняў;
     студэнтам, навучэнцам i  слухачам  падрыхтоўчых  аддзяленняў  з
лiку  дзяцей-сiрот  i  дзяцей,  бацькi  якiя  пазбаўлены бацькоўскiх
правоў;
     22.2. выхаванцам дзiцячых дамоў i школ-iнтэрнатаў;
     22.3. iнвалiдам з дзяцiнства.
     23. Без чаргi жылая плошча ў iнтэрнаце выдзяляецца:
     23.1. студэнтам,  навучэнцам  i  iншым,  якiя  ў адпаведнасцi з
Жыллёвым кодэксам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Законам  "Аб  сацыяльнай
абароне грамадзян,  пацярпеўшых ад катастрофы на ЧАЭС",  карыстаюцца
правам нечарговага атрымання жылых памяшканняў;
     23.2. студэнтам i навучэнцам,  якiя выбылi з iнтэрната ў сувязi
з прызывам на абавязковую тэрмiновую  вайсковую  службу  у  выпадку,
калi яны пасля звальнення вярнулiся ў навучальную ўстанову.
     24. Па сумеснаму рашэнню адмiнiстрацыi, калектыву студэнтаў або
навучэнцаў,  органаў самакiравання,  прафсаюзнага камiтэта студэнтаў
або  навучэнцаў  i  камiтэта  БПСМ  могуць  быць  устаноўлены  iншыя
катэгорыi  студэнтаў  i  навучэнцаў,  якiя  будуць карыстацца правам
першачарговага i нечарговага атрымання жылой плошчы ў iнтэрнаце.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 24 - с  изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования  от 5  января 1998  г. N  2 (зарегистрирован  в
         Национальном реестре - N 8/2370 от 23.12.1999 г.)

            24.   Па  сумеснаму   рашэнню  адмiнiстрацыi,  калектыву
         студэнтаў   або   навучэнцаў,   органаў   самакiравання   i
         прафсаюзнага камiтэта студэнтаў  або навучэнцаў могуць быць
         устаноўлены  iншыя катэгорыi  студэнтаў i  навучэнцаў, якiя
         будуць  карыстацца  правам   першачарговага  i  нечарговага
         атрымання жылой плошчы ў iнтэрнаце.
         --------------------------------------------------------+++

     25. Выдзяленне  жылой  плошчы  ў  iнтэрнаце   дапускаецца   пры
адсутнасцi  ў  студэнтаў,  навучэнцаў  i  iншых,  хто  мае патрэбу ў
iнтэрнаце, медыцынскiх супрацьпаказанняў.
     26. На  падставе  загада аб выдзяленнi жылой плошчы ў iнтэрнаце
адмiнiстрацыя навучальнай установы  выдае  студэнтам,  навучэнцам  i
iншым жыльцам пропуск устаноўленнага ўзору, у якiм указваецца тэрмiн
пражывання,  нумары  iнтэрната  i   пакоя,   заключае   дагавор   аб
захаванасцi ўласнасцi iнтэрната.
     27. Улiк i выдзяленне жылой  плошчы  ў  iнтэрнаце  iншагароднiм
сямейным студэнтам, навучэнцам i iншым, хто мае патрэбу ў iнтэрнаце,
ажыццяўляюцца па  асобных  спiсках  з  улiкам  патрабаванняў  гэтага
Палажэння.
     28. Адмiнiстрацыя   навучальнай   установы  пры  размяшчэннi  ў
iнтэрнаце сямейных студэнтаў,  навучэнцаў i  iншых  жыльцоў  павiнна
стварыць дадатковыя бытавыя ўмовы: выдзялiць абсталяваныя памяшканнi
для  кухнi,  пральнi,  сушкi   бялiзны,   калясачнай;   садзейнiчаць
забеспячэнню дзяцей студэнтаў,  навучэнцаў i iншых жыльцоў месцамi ў
дашкольных установах.
     29. Жылая плошча ў iнтэрнаце выдзяляецца тым сем'ям, у якiх муж
i жонка з'яўляюцца iншагароднiмi студэнтамi.  Пры адлiчэннi аднаго з
iх  з  навучальнай  установы  (пасля  яе  заканчэння  або  па  iншых
прычынах)   пытанне  аб   захаваннi  пакоя   за  мужам   або  жонкай
разглядаецца адмiнiстрацыяй навучальнай установы з улiкам меркавання
прафсаюзнага камiтэта студэнтаў або навучэнцаў i камiтэта БПСМ     ў
двухтыднёвы   тэрмiн.
     Калi  сям'я  складаецца  са  студэнтаў  або  навучэнцаў  розных
навучальных  устаноў,  то  выдзяленне  асобнага  пакоя  ў  iнтэрнаце
ажыццяўляецца па дамоўленасцi памiж адмiнiстрацыяй гэтых навучальных
устаноў.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 29 - с  изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования  от 5  января 1998  г. N  2 (зарегистрирован  в
         Национальном реестре - N 8/2370 от 23.12.1999 г.)

            29. Жылая  плошча ў iнтэрнаце выдзяляецца  тым сем'ям, у
         якiх муж  i жонка з'яўляюцца  iншагароднiмi студэнтамi. Пры
         адлiчэннi  аднаго з  iх  з  навучальнай установы  (пасля яе
         заканчэння  або  па  iншых  прычынах)  пытанне аб захаваннi
         пакоя  за  мужам  або  жонкай  разглядаецца  адмiнiстрацыяй
         навучальнай  установы  з   улiкам  меркавання  прафсаюзнага
         камiтэта  студэнтаў  або  навучэнцаў  у двухтыднёвы тэрмiн.
            Калi сям'я складаецца са студэнтаў або навучэнцаў розных
         навучальных  устаноў,   то  выдзяленне  асобнага   пакоя  ў
         iнтэрнаце     ажыццяўляецца    па     дамоўленасцi    памiж
         адмiнiстрацыяй гэтых навучальных устаноў.
         --------------------------------------------------------+++

                     III. Карыстанне iнтэрнатам

     30. Усяленне  студэнтаў,  навучэнцаў   i   iншых   у   iнтэрнат
навучальнай  установы ажыццяўляецца загадчыкам iнтэрната на падставе
загада навучальнай установы,  даных пашпарта,  медыцынскай  даведкi,
дагавора аб захаванасцi маёмасцi.
     Таму, хто ўсяляецца ў iнтэрнат,  выдаюць пропуск i пад распiску
неабходны iнвентар i пасцельныя рэчы.
     Жыльцы iнтэрнатаў   павiнны   быць   азнаёмлены   з   правiламi
ўнутраннага распарадку.
     31. Улiк  жыльцоў  у  iнтэрнаце,  афармленне прапiскi i выпiскi
ажыццяўляюцца  пашпартыстам   або   iншым,   спецыяльна   назначаным
адмiнiстрацыяй навучальнай установы работнiкам.
     32.  Пры  адлiчэннi  студэнта,   навучэнца  або  iншага  жыльца
iнтэрната з навучальнай установы, у тым лiку i пасля заканчэння, або
пазбаўлення  месца ў  iнтэрнаце за  сiстэматычнае парушэнне правiлаў
унутранага   распарадку   канкрэтны   тэрмiн   пакiдання   iнтэрната
ўстанаўлiваецца адмiнiстрацыяй па ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам
студэнтаў  або  навучэнцаў  i  камiтэтам   БПСМ  i  з  улiкам  заявы
высяляемага   i    рэальнай   магчымасцi   выезду    на   пастаяннае
месцажыхарства, а таксама здачы  прыведзенага ў парадак жылога пакоя
i iнвентару.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 32 - с  изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования  от 5  января 1998  г. N  2 (зарегистрирован  в
         Национальном реестре - N 8/2370 от 23.12.1999 г.)

            32. Пры адлiчэннi студэнта,  навучэнца або iншага жыльца
         iнтэрната  з  навучальнай  установы,  у  тым  лiку  i пасля
         заканчэння,   або   пазбаўлення   месца   ў   iнтэрнаце  за
         сiстэматычнае  парушэнне   правiлаў  унутранага  распарадку
         канкрэтны   тэрмiн   пакiдання   iнтэрната  ўстанаўлiваецца
         адмiнiстрацыяй   па  ўзгадненню   з  прафсаюзным  камiтэтам
         студэнтаў  або  навучэнцаў  з  улiкам  заявы  высяляемага i
         рэальнай магчымасцi выезду  на пастаяннае месцажыхарства, а
         таксама  здачы  прыведзенага  ў   парадак  жылога  пакоя  i
         iнвентару.
         --------------------------------------------------------+++

     33. Месца ў iнтэрнаце для абiтурыентаў прадстаўляецца на перыяд
здачы  ўступных  экзаменаў  на  падставе спiсаў,  якiя зацвярджаюцца
адмiнiстрацыяй навучальнай установы.
     Абiтурыенты, якiя    атрымалi    нездавальняючыя   адзнакi   на
экзаменах,  тыя  з  iх,  хто  падаў  апеляцыю,  вызваляюць  месца  ў
iнтэрнаце  на  працягу  аднаго-трох  дзён  з  дня аб'яўлення вынiкаў
экзаменаў або пасля разгляду апеляцыi.

     34. Парадак карыстання  iнтэрнатам  студэнтамi,  навучэнцамi  i
iншымi   ў  час  канiкулаў  вызначаецца  адмiнiстрацыяй  навучальнай
установы  па  ўзгадненню  з  органам  самакiравання  ў  iнтэрнаце  i
прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў i камiтэтам БПСМ.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 34 - с  изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования  от 5  января 1998  г. N  2 (зарегистрирован  в
         Национальном реестре - N 8/2370 от 23.12.1999 г.)

            34.    Парадак    карыстання    iнтэрнатам   студэнтамi,
         навучэнцамi   i   iншымi   ў   час   канiкулаў  вызначаецца
         адмiнiстрацыяй навучальнай установы па ўзгадненню з органам
         самакiравання ў iнтэрнаце i прафсаюзным камiтэтам студэнтаў
         або навучэнцаў.
         --------------------------------------------------------+++

     35. Жыльцы iнтэрната маюць права:
     35.1. карыстацца  жылой  плошчай,  памяшканнямi   вучэбнага   i
культурна-бытавога прызначэння,  абсталяваннем, iнвентаром iнтэрната
i камунальна-бытавымi паслугамi;
     35.2. выбiраць   органы   самакiравання   ў  iнтэрнаце  i  быць
выбранымi ў iх састаў;
     35.3. прымаць   ўдзел   у   мерапрыемствах   па   ўдасканаленнi
жыллёва-бытавых умоў, арганiзацыi выхаваўчай работы i вольнага часу,
абсталяваннi   i   афармленнi   жылых  пакояў  i  iншых  памяшканняў
iнтэрната;
     35.4. удзельнiчаць  у  абмеркаваннi  i  рашэннi  ўсiх  пытанняў
жыццядзейнасцi iнтэрната;
     35.5. уносiць  органам   самакiравання   навучэнскай   моладзi,
грамадскiм   арганiзацыям   i   адмiнiстрацыi  навучальнай  установы
прапановы аб паляпшэннi работы iнтэрната,  арганiзацыi вольнага часу
жыльцоў,  развiццi  i  умацаваннi  матэрыяльнай  базы i дабiвацца iх
рэалiзацыi;
     35.6. патрабаваць  своечасовай  замены  абсталявання,  мэблi  i
прадметаў  культурна-бытавога прызначэння,  якiя сталi непрыгоднымi,
акрамя выпадкаў, калi абсталяванне i iнвентар пашкоджаны i выведзены
са строю па вiне жыльцоў.
     36. Жыльцы iнтэрната абавязаны:
     36.1. выконваць  правiлы  ўнутранага распарадку,  аховы працы i
тэхнiкi бяспекi  пры  карыстаннi  газавымi,  электрычнымi  i  iншымi
прыборамi,  пажарнай  бяспекi,  эканомна расходаваць электраэнергiю,
газ i ваду;
     36.2. беражлiва адносiцца да ўласнасцi iнтэрната, падтрымлiваць
чысцiню ў жылых памяшканнях i месцах агульнага карыстання;
     36.3. своечасова  ўносiць  плату  за   пражыванне,   карыстанне
пасцельнымi рэчамi i ўсе вiды атрымлiваемых дадатковых паслуг;
     36.4. выкарыстоўваць       жылую       плошчу,       памяшканнi
культурна-бытавога   прызначэння,   абсталяванне   i   iнвентар    у
адпаведнасцi з iх прызначэннем;
     36.5. пакрываць нанесены  матэрыяльны  ўрон  у  адпаведнасцi  з
дзеючым заканадаўствам;
     36.6. студэнты,   навучэнцы   i  iншыя  жыльцы  пры  выбыццi  з
iнтэрната абавязаны здаць маёмасць iнтэрната,  якая  ў  iх  ёсць,  i
прывесцi   ў   належны   парадак  пакой  i  iншыя  памяшканнi,  якiя
знаходзiлiся  ў  iх  карыстаннi.  Высяляемые  з  iнтэрната   павiнны
пакрываць   кошт   нанесенага   матэрыяльнага  ўрону  памяшканням  i
абсталяванню, а таксама кошт нездадзенага iнвентару i iншай маёмасцi
iнтэрната.
     37. Жыльцы iнтэрната  прыцягваюцца  адмiнiстрацыяй  i  органамi
самакiравання  навучэнскай  моладзi  ў пазавучэбны час да работы (на
працягу не  больш  як  4  гадзiны  ў  месяц)  па  самаабслугоўванню,
добраўпарадкаванню    i    азеляненню   тэрыторыi,   уладкаванню   i
абсталяванню памяшканняў для заняткаў гурткоў i  клубаў,  спартыўных
пляцовак,  сiстэматычнаму  прыбiранню  памяшканняў  i замацаванай за
iнтэрнатам тэрыторыi,  да iншых вiдаў  грамадска  карыснай  працы  з
выкананнем правiлаў аховы працы.
     Не дапускаецца  прыцягванне  жыльцоў  да  прыбiрання  санвузлоў
(акрамя санвузлоў у блоках),  памяшканняў для душа,  пральнi i сушкi
бялiзны.
     38. Пражываючым у iнтэрнаце забараняецца:
     38.1. выконваць самавольна  пераабсталяванне  i  перапланiроўку
памяшканняў;
     38.2. самавольна перасяляцца з аднаго жылога пакоя ў другi;
     38.3. распiваць   спiртныя  напiткi,  курыць  у  неўстаноўленых
месцах;
     38.4. карыстацца   электранагравальнымi   прыборамi   ў   жылых
памяшканнях;
     38.5. уключаць   рэпрадуктары,   радыёпрыёмнiкi,   магнiтафоны,
тэлевiзары i  iншую  гукаўзнаўляючую  аппаратуру  з  гучнасцю,  якая
перавышае чутнасць у межах пакоя;
     38.6. пасля  23  гадзiн  уключаць  гукаўзнаўляючую   апаратуру,
парушаць цiшыню;
     38.7. наклейваць на  сцены  жылога  пакоя  i  месцаў  агульнага
карыстання аб'явы, календары, рэпрадукцыi i  т.п.;
     38.8. пакiдаць пабочных асоб на начлег.

         IV. Эксплуатацыя iнтэрната, яго ўтрыманне i рамонт

     39. Эксплуатацыя   iнтэрната    ажыццяўляецца    адмiнiстрацыяй
навучальнай  установы  ў адпаведнасцi з дзеючымi правiламi i нормамi
тэхнiчнай эксплуатацыi жыллёвага фонду.

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 |




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner