Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 17 марта 1993 г. №89 "Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб iнтэрнаце навучальнай установы"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

Стр. 3

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 |


     40. Кiраўнiкi   навучальных  устаноў,  у  падпарадкаваннi  якiх
знаходзiцца iнтэрнат,  нясуць персанальную адказнасць за  правiльную
эксплуатацыю  i ўтрыманне iнтэрната,  падтрыманне ў iм устаноўленага
парадку,  арганiзацыю быту студэнтаў або навучэнцаў i iншых жыльцоў,
культурна-масавай i спартыўна-аздараўленчай работы.
     41. Непасрэднае    кiраўнiцтва    гаспадарчай    дзейнасцю    i
эксплуатацыяй     iнтэрната,    арганiзацыяй   быту,    падтрыманнем
устаноўленага парадку ажыццяўляе прарэктар або намеснiк дырэктара па
адмiнiстрацыйна-гаспадарчай  рабоце,  якi  нясе  адказнасць  за стан
работы па гэтых напрамках.
     42. Адмiнiстрацыя навучальнай установы абавязана:
     42.1. забяспечваць  утрыманне  iнтэрната   ў   адпаведнасцi   з
дзеючымi  санiтарнымi  правiламi  i  нормамi  тэхнiчнай эксплуатацыi
жыллёвага фонду;
     42.2. забяспечваць своечасовае фiнансаванне ўтрымання iнтэрната
i правядзенне культурна-масавай i фiзкультурна-аздараўленчай  работы
са студэнтамi або навучэнцамi i iншымi жыльцамi;
     42.3. укамплектоўваць   iнтэрнат   мэбляй,   абсталяваннем    i
iнвентаром,  якiя  неабходны  для  пражывання,  заняткаў i адпачынку
студэнтаў або навучэнцаў i iншых жыльцоў у адпаведнасцi  з  дзеючымi
тыпавымi нормамi, зацверджанымi ва ўстаноўленым парадку;
     42.4. своечасова  праводзiць  неабходны  капiтальны  i   бягучы
рамонт  будынку iнтэрната,  яго жылых памяшканняў i месцаў агульнага
карыстання,  мэблi i iнвентару,  iнжынерна-тэхнiчных  камунiкацый  i
абсталявання;
     42.5. забяспечваць  студэнтаў,  навучэнцаў  i   iншых   жыльцоў
неабходным  абсталяваннем  i  iнвентаром  для  правядзення  работ па
абслугоўванню i прыбiранню iнтэрната i прылягаючай тэрыторыi;
     42.6. выдзяляць    у   неабходных   выпадках   памяшканнi   для
размяшчэння сталовай,  буфета i аснашчаць згодна з дзеючымi  нормамi
гандлёва-тэхналагiчным абсталяваннем i мэбляй;
     42.7. укамплектоўваць штаты iнтэрната ва  ўстаноўленым  парадку
абслугоўваючым   персаналам  з  лiку  асоб,  якiя  маюць  адпаведную
квалiфiкацыю,  стаж i вопыт работы,  а таксама з лiку студэнтаў  або
навучэнцаў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     Службовыя абавязкi  работнiкаў  iнтэрната   распрацоўваюцца   ў
адпаведнасцi  з  квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi,  прадугледжанымi
Адзiным квалiфiкацыйным  даведнiкам  пасад  рабочых  i  служачых,  i
зацвярджаюцца  кiраўнiком навучальнай установы з ведама прафсаюзнага
камiтэта;
     42.8. забяспечваць    магчымасцi    для    азнаямлення   органа
самакiравання i калектыву жыльцоў з правамi i абавязкамi  работнiкаў
iнтэрната,  планамi  развiцця  яго матэрыяльнай базы,  расходаваннем
фiнансавых сродкаў на ўтрыманне;
     42.9. выкарыстоўваць  арэнду,  брыгадны  падрад i iншыя формы ў
арганiзацыi работы па абслугоўванню i рамонту будынка i абсталявання
iнтэрната;
     42.10. супрацоўнiчаць  з  органам  самакiравання  ў  iнтэрнаце,
садзейнiчаць яго фармiраванню i непасрэдна дапамагаць;
     42.11. ажыццяўляць мерапрыемствы па  ўдасканаленню  жыллёвых  i
культурна-бытавых  умоў  у  iнтэрнаце,  своечасова  прымаць  меры па
рэалiзацыi прапаноў студэнтаў або  навучэнцаў  i  iншых  жыльцоў  па
паляпшэнню   дзейнасцi   iнтэрната,   iнфармаваць  iх  аб  прымаемых
рашэннях;
     42.12. праводзiць  работу па эстэтычнаму афармленню памяшканняў
(калiдораў,  холаў,  кухань, бытавых памяшканняў, пакояў адпачынку i
г.д.) i стварэнню ў iх сучасных iнтэр'ераў.
     43. Капiтальны рамонт iнтэрната выконваецца за кошт навучальнай
установы, у распараджэннi якой знаходзiцца iнтэрнат.
     44. Бягучы рамонт iнтэрната,  у якiм жывуць адзiнокiя  студэнты
або  навучэнцы  i  iншыя  жыльцы,  а  таксама  бягучы  рамонт месцаў
агульнага  карыстання  ў  iнтэрнаце,  прызначанага  для   пражывання
сем'яў, выконваецца за кошт навучальнай установы.
     Студэнты, навучэнцы i  iншыя  жыльцы  могуць  выконваць  бягучы
рамонт  жылых  пакояў  уласнымi  сiламi  i за ўласны кошт,  калi яны
ўсяляюцца ў пакой на ўвесь перыяд навучання.
     Бягучы рамонт   памяшканняў,  якiя  знаходзяцца  ў  абасобленым
карыстаннi студэнтаў або навучэнцаў  i  iншых  пражываючых  (пабелка
столi,   абклейванне   сцен   шпалерамi,  афарбоўка  сцен,  падлогi,
радыятараў  ацяплення,  аконных  пераплётаў   з   унутранага   боку,
падаконнiкаў,   дзвярэй,   шафаў   i  антрэсоляў,  устаноўка  шкла),
выконваюцца жыльцамi.
     45. Рамонт  будынка  i памяшканняў iнтэрната,  а таксама мэблi,
абсталявання i iнвентару, якiя былi пашкоджаны жыльцамi, выконваецца
iмi або за iх кошт.
     46. Прыбiранне жылых памяшканняў  у  iнтэрнаце  выконваецца  iх
жыльцамi.
     Прыбiранне вестыбюляў,  лесвiчных   клетак   i   iншых   месцаў
агульнага карыстання выконваецца штатным персаналам iнтэрната.
     47. Штаты  iнтэрната   зацвярджаюцца   кiраўнiком   навучальнай
установы.
     Загадчык   iнтэрната  назначаецца   адмiнiстрацыяй  навучальнай
установы  з  улiкам  меркаванняў  органа  самакiравання  iнтэрната i
прафсаюзнага камiтэта студэнтаў або навучэнцаў i камiтэта БПСМ.
     Загадчык   iнтэрната   працуе   пад   непасрэдным  кiраўнiцтвам
прарэктара  або намеснiка  дырэктара па  адмiнiстрацыйна-гаспадарчай
рабоце  навучальнай установы  i узаемадзейнiчае  з прарэктарам,  якi
адказвае  за  стан  выхаваўчай  работы  ў  iнтэрнаце, або намеснiкам
дырэктара па  навучальна-выхаваўчай рабоце, органам  самакiравання ў
iнтэрнаце,  выхавальнiкамi,  прафсаюзным   камiтэтам  студэнтаў  або
навучэнцаў i камiтэтам БПСМ.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 47 - с  изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования  от 5  января 1998  г. N  2 (зарегистрирован  в
         Национальном реестре - N 8/2370 от 23.12.1999 г.)

            47. Штаты iнтэрната зацвярджаюцца кiраўнiком навучальнай
         установы.
            Загадчык     iнтэрната     назначаецца    адмiнiстрацыяй
         навучальнай   установы   з    улiкам   меркаванняў   органа
         самакiравання  iнтэрната i  прафсаюзнага камiтэта студэнтаў
         або навучэнцаў.
            Загадчык  iнтэрната працуе  пад непасрэдным кiраўнiцтвам
         прарэктара       або      намеснiка       дырэктара      па
         адмiнiстрацыйна-гаспадарчай  рабоце навучальнай  установы i
         узаемадзейнiчае  з   прарэктарам,  якi  адказвае   за  стан
         выхаваўчай работы ў iнтэрнаце,  або намеснiкам дырэктара па
         навучальна-выхаваўчай   рабоце,  органам   самакiравання  ў
         iнтэрнаце, выхавальнiкамi,  прафсаюзным камiтэтам студэнтаў
         або навучэнцаў.
         --------------------------------------------------------+++

     48. Загадчык iнтэрната абавязан:
     48.1. праводзiць        з        захаваннем        устаноўленых
санiтарна-гiгiенiчных  нормаў  усяленне  ў  iнтэрнат   на   падставе
пропуска,  пашпарта  i дагавора памiж адмiнiстрацыяй i студэнтам або
навучэнцам i iншым жыльцом аб захаванасцi маёмасцi iнтэрната;
     48.2. выдаваць   студэнтам   або  навучэнцам  i  iншым  жыльцам
неабходную мэблю,  абсталяванне i iнвентар у адпаведнасцi з тыпавымi
нормамi,  забяспечваць  замацаванне  яго  за  жыльцамi i кантроль за
захаванасцю;
     48.3. забяспечваць  арганiзаванае  вызваленне жылых памяшканняў
iнтэрната перад ад'ездам студэнтаў або навучэнцаў i iншых жыльцоў на
канiкулы,  вытворчую практыку, пасля заканчэння навучальнай установы
або па iншых прычынах,  прымаць у  жыльцоў  падрыхтаваныя  да  здачы
жылыя пакоi;
     48.4. арганiзоўваць работу па падтрыманню ў iнтэрнаце i на  яго
тэрыторыi чысцiнi i парадку, па выкананню студэнтамi або навучэнцамi
i iншымi жыльцамi правiлаў  унутранага  распарадку,  аховы  працы  i
тэхнiкi бяспекi, па правядзенню санiтарных дзён;
     48.5. забяспечваць эфектыўную работу гаспадарчай службы, сiстэм
электразабеспячэння,   водазабеспячэння,  каналiзацыi,  ацяплення  i
iншага абсталявання,  весцi ў спецыяльных  журналах  улiк  заўваг  i
прапаноў па ўтрыманню iнтэрната, прымаць меры па iх рэалiзацыi;
     48.6. прымаць меры па своечасоваму i якаснаму выкананню рамонту
iнтэрната i падрыхтоўцы яго да новага навучальнага года;
     48.7. вывучаць   патрэбы   i   запыты   жыльцоў,   прадстаўляць
адмiнiстрацыi  навучальнай  установы  прапановы  па  паляпшэнню умоў
пражывання   ў   iнтэрнаце   i   арганiзацыi   культурна-масавай   i
фiзкультурна-аздараўленчай работы;
     48.8. вывучаць  новыя  формы  i   метады   арганiзацыi   работы
iнтэрнатаў    i    выкарыстоўваць   iх   у   практычнай   дзейнасцi,
мэтанакiравана дабiвацца  стварэння  спрыяльных  умоў  для  жыльцоў.
Абапiрацца  ў сваёй дзейнасцi на органы самакiравання,  садзейнiчаць
развiццю самаабслугоўвання ў iнтэрнаце;
     48.9. пры  неабходнасцi  пераводзiць  захварэўшых студэнтаў або
навучэнцаў i iншых  жыльцоў  у  медыцынскi  iзалятар,  арганiзоўваць
абслугоўванне  i своечасовае харчаванне хворых з лiку жыльцоў,  якiя
знаходзяцца ў iзалятары;
     48.10. забяспечваць належны ўлiк i прапiску жыльцоў ў iнтэрнаце
на  тэрмiн,  узгоднены  з  адмiнiстрацыяй  навучальнай  установы,  а
таксама захоўванне пашпартнага рэжыму;
     48.11. забяспечваць захаванасць будынку,  абсталявання, мэблi i
iнвентару iнтэрната, а таксама асабiстай маёмасцi жыльцоў.

      V. Арганiзацыя выхаваўчай работы i вольнага часу жыльцоў
                             iнтэрната

     49. Выхаваўчая работа ў iнтэрнаце з'яўляецца састаўной  часткай
i   лагiчным  працягам  навучальна-выхаваўчага  працэсу  навучальнай
установы.
     50. Выхаваўчую,  культурна-масавую i фiзкультурна-аздараўленчую
работу ў  iнтэрнаце  арганiзуе  адмiнiстрацыя,  орган  самакiравання
навучэнскай  моладзi  ў  адпаведнасцi  з распрацаваным планам работы
навучальнай установы.
     51. Выхаваўчая  работа  ў  iнтэрнаце павiнна быць накiравана на
фармiраванне гарманiчна развiтай,  нацыянальна свядомай i  сацыяльна
актыўнай   асобы,  здаровага  ладу  жыцця  i  забеспячэння  разумнай
занятасцi студэнтаў або навучэнцаў  i  iншых  жыльцоў  у  вольны  ад
вучэбных заняткаў час.
     Формы i  метады  работы  ў  iнтэрнаце  вызначаюцца   з   улiкам
узроставых, маральна-псiхалагiчных асаблiвасцей, iнтарэсаў i запытаў
жыльцоў, фiнансавых i матэрыяльных магчымасцей навучальнай установы.
     У iнтэрнаце    павiнны    стварацца   ўмовы   для   правядзення
разнастайнай выхаваўчай работы i заняткаў па  iнтарэсах  навучэнскай
моладзi.
     52. Непасрэднае кiраўнiцтва арганiзацыяй i адказнасць  за  стан
выхаваўчай  работы  ў  iнтэрнаце ўскладаецца на аднаго з прарэктараў
або намеснiка дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце  навучальнай
установы.
     53. Для    правядзення    выхаваўчай,    культурна-масавай    i
фiзкультурна-аздараўленчай    работы    з   жыльцамi   ў   iнтэрнаце
адмiнiстрацыя   навучальнай    установы    назначае    выхавальнiка,
культарганiзатара i iнструктара па фiзiчнай культуры.
     Службовыя абавязкi    выхавальнiка,     культарганiзатара     i
iнструктара-метадыста  па фiзiчнай культуры i спорту распрацоўваюцца
на  падставе  квалiфiкацыйных  характарыстык  адпаведных  катэгорый,
зацверджаных  Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь,  i якiя ва
ўстаноўленым  парадку   зацвярджаюцца   адмiнiстрацыяй   навучальнай
установы.
     Выхавальнiк па ўсiх  пытаннях  сваёй  работы  падпарадкоўваецца
прарэктару,  якi адказвае за стан выхаваўчай работы ў iнтэрнаце, або
намеснiку  дырэктара  па  навучальна-выхаваўчай  рабоце  навучальнай
установы.
     У вышэйшых навучальных установах  прарэктар,  якi  адказвае  за
стан выхаваўчай работы ў iнтэрнаце,  можа даручыць кiраўнiку аддзела
па выхаваўчай рабоце,  калi такi створаны,  або  дэкану  факультэта,
студэнты  якога  пражываюць  у  iнтэрнаце,  непасрэднае  кiраўнiцтва
работай выхавальнiка ў iнтэрнаце.

                VI. Органы самакiравання ў iнтэрнаце

     54. На падставе гэтага Палажэння,  тыпавых правiлаў  унутранага
распарадку  жыльцы  сумесна  з  адмiнiстрацыяй  вызначаюць структуру
грамадскага  самакiравання  ў  iнтэрнаце,  яго  функцыi,  парадак  i
асноўныя напрамкi дзейнасцi, узаемаадносiны з адмiнiстрацыяй.
     55. Орган самакiравання прымае ўдзел у  рашэннi  ўсiх  пытанняў
жыццядзейнасцi  iнтэрната:  развiцця i ўмацавання матэрыяльнай базы,
расходавання сродкаў  на  яго  ўтрыманне  i  правядзенне  выхаваўчай
работы,  арганiзацыi  вольнага часу студэнтаў або навучэнцаў i iншых
жыльцоў.
     56. Для   арганiзацыi   i   каардынацыi   работы  ў  iнтэрнаце,
супрацоўнiцтва  з  адмiнiстрацыяй  навучальнай  установы  ствараецца
савет  або  iншы  орган  (рада,  сойм) грамадскага самакiравання,  у
далейшым - савет,  якi  выбiраецца  агульным  сходам  (канферэнцыяй)
жыльцоў.  Савет узначальваецца старшынёй,  якi можа выбiрацца з лiку
членаў  савета  агульным  сходам  жыльцоў  або   на   арганiзацыйным
пасяджэннi савета большасцю галасоў.
     Старшыня савета прадстаўляе iнтарэсы жыльцоў iнтэрната ў савеце
навучальнай установы, педагагiчным савеце, грамадскiх арганiзацыях i
абараняе iх правы.
     57. Адмiнiстрацыя навучальнай установы можа заключаць з саветам
дагавор аб пераводзе iнтэрната на  самакiраванне.  Пры  гэтым  савет
нясе  адказнасць  за  падтрыманне ў iнтэрнаце дысцыплiны,  чысцiнi i
парадку,  захаванасць памяшканняў i мэблi, арганiзацыю вольнага часу
жыльцоў.
     58. Эканомiя расходаў на ўтрыманне iнтэрната, якая ствараецца ў
вынiку  ўвядзення  поўнага  самакiравання,  накiроўваецца па рашэнню
агульнага схода жыльцоў або  савета  на  паляпшэнне  жыллёва-бытавых
умоў,   правядзенне   культурна-масавай   i  спартыўна-аздараўленчай
работы.
     59. Орган   самакiравання   навучэнскай   моладзi  ў  iнтэрнаце
садзейнiчае заключэнню iндывiдуальных i калектыўных дагавораў  памiж
адмiнiстрацыяй  i жыльцамi аб адказнасцi за захаванасць памяшканняў,
абсталявання  i  мэблi  iнтэрната,  арганiзуе  суботнiкi   i   iншыя
працоўныя   акцыi   для  ўтрымання  дадатковых  сродкаў  на  набыццё
абсталявання,  iнвентару i правядзенне  выхаваўчай  работы,  стварае
рамонтныя  i будаўнiчыя атрады для выканання бягучага i капiтальнага
рамонту, арганiзуе вольны час жыльцоў.
     60. Прыкладнае  палажэнне  аб  савеце iнтэрната распрацоўваецца

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 |




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner