Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 6 января 1993 г. №4 "Аб забеспячэннi правядзення акрэдытацыi навучальных устаноў (падраздяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        6 студзеня 1993 г. № 4

 АБ ЗАБЕСПЯЧЭННI ПРАВЯДЗЕННЯ АКРЭДЫТАЦЫI НАВУЧАЛЬНЫХ
 УСТАНОЎ (ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ) ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I
 ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КАДРАЎ
         --------------------------------------------------------+++
         Утратил силу  постановлением  Министерства образования от 9
         декабря 2005 г.  №  107  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/13641 от 23.12.2005 г.)   

       [ Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства образования от  29 августа 1997 г. N
         484 (зарегистрирован  в Национальном реестре -  N 8/2352 от
         23.12.1999 г.)].

     У мэтах   забеспячэння  выканання  пастановы  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiстапада 1992 г.  №  673  "Аб  акрэдытацыi
навучальных   устаноў  (падраздзяленняў)  павышэння  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi кадраў" загадваю:
     1. Аплату   працы  членаў  экспертных  камiсiй  па  акрэдытацыi
навучальных  устаноў  (падраздзяленняў)  павышэння  квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўкi кадраў праводзiць на дагаворнай аснове.
     2. Састаўленне каштарысу расходаў  на  правядзенне  акрэдытацыi
навучальных   устаноў  (падраздзяленняў)  павышэння  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi кадраў,  а таксама аплату  працы  членаў  экспертных
камiсiй  ускласцi на Упраўленне бухгалтарскага ўлiку,  справаздачы i
кантролю (т.Бялевiч А.С.).
     3. Зацвердзiць:
     3.1. форму   дагавора   на   правядзенне   акрэдытацыi    памiж
Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь i навучальнай установай
(падраздзяленнем) павышэння квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў
(дадатак 1);
     3.2. парадак  навучання  незалежных   экспертаў   па   пытаннях
правядзення     экспертызы    i    ацэнкi    навучальнай    установы
(падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў;
Тыпавы  план i праграму навучання (дадатак 3);  форму пасведчання аб
праходжаннi навучання (дадатак 4);
     3.3. парадак,  Праграму i методыку самаабследавання навучальнай
установы (падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кадраў (дадатак 5);
     3.4. парадак      абскарджання      навучальнай       установай
(падраздзяленнем)  павышэння  квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi кадраў
рашэння экспертнай камiсii (дадатак 6);
     3.5. Отменен.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 3.5. отменен приказом  Министерства образования от 29
         августа  1997  г.  N  484  (зарегистрирован  в Национальном
         реестре - N 8/2352 от 23.12.1999 г.)

            3.5.   форму  пасведчання   аб  акрэдытацыi  навучальнай
         установы   (падраздзялення)    павышэння   квалiфiкацыi   i
         перападрыхтоўкi кадраў (дадатак 7).
         --------------------------------------------------------+++
     4. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на намеснiка Мiнiстра
А.М.Гарнака.

 Мiнiстр                                                В.А.ГАЙСЁНАК

                                               Дадатак 1
                                               да загада
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.01.1993 № 4

                              Дагавор
               на правядзенне акрэдытацыi навучальнай
                установы (падраздзялення) павышэння
               квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў

     Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, iменуемая ў далейшым
 Мiнiстэрства, ў асобе т. __________________________________________
                           (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасада)
 з аднаго боку i ___________________________________________________
                 (назва навучальнай установы (падраздзялення)
 ___________________________________________________________________
               павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў)
 у асобе т. ________________________________________________________
                    (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасада)
 iмянуемае ў   далейшым   Навучальная   ўстанова,  з  другога  боку,
 кiруючыся пастановай Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад  6
 лiстапада  1992  г.  №  673  "Аб  акрэдытацыi  навучальных  устаноў
 (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi  кадраў"
 заключылi дадзены дагавор.
     1. Мiнiстэрства абавязуецца:
     1.1. згодна  з  заявай  Навучальнай  установы  ў месячны тэрмiн
 правесцi акрэдытацыю ______________________________________________
                       (назва навучальнай установы (падраздзялення)
 ___________________________________________________________________
             павышэння  квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў)
     1.2. распрацаваць  неабходную вучэбна-метадычную дакументацыю i
 каштарыс расходаў,  звязаных з правядзеннем акрэдытацыi Навучальнай
 установы.
     2. Навучальная ўстанова абавязуецца:
     2.1. стварыць  неабходныя  ўмовы  для  працы камiсii незалежных
 экспертаў;
     2.2. правесцi  папярэднi  перавод   сродкаў,   неабходных   для
 правядзення акрэдытацыi, ў суме ________________________ тыс.рублёў
 на рахунак Мiнiстэрства ___________________________________________
 ___________________________________________________________________
     3. Дакументам  аб  сканчэннi работ па дагавору служыць пратакол
 незалежнай экспертызы.
     4. Спрэчкi,  ўзнiкаючыя  памiж бакамi,  разглядаюцца ў парадку,
 прадугледжаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6
 лiстапада 1992  г.  №  673  "Аб  акрэдытацыi  навучальных   устаноў
 (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў".
     5. Дадзены  дагавор  уступае  ў  сiлу  з моманту падпiсання яго
 бакамi i дзейнiчае на працягу аднаго месяца.
     6. Дагавор складзены ў двух экзэмплярах.  Знаходзiцца па аднаму
 экзэмпляру ў кожнага боку.
     7. Адрасы бакоў:
     Мiнiстэрства: 220010
                   вул.Савецкая, 9
                   тэл.20-96-26
     Навучальная ўстанова:
                   _________________________________________________
                   _________________________________________________
                   _________________________________________________

 Намеснiк Мiнiстра                              Кiраўнiк навучальнай
 адукацыi                                       установы
 ______________ А.М.Гарнак                      ____________________
      М.П.                                              М.П.
 "___"__________ 199_ г.                        "___"_______ 199_ г.

                                               Дадатак 2
                                               да загада
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.01.1993 № 4

                              Парадак
             навучання незалежных экспертаў па пытаннях
            правядзення экспертызы i ацэнкi навучальнай
          установы (падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi
                     i перападрыхтоўкi кадраў

     1. Мэтай навучання незалежных экспертаў па пытаннях правядзення
экспертызы i ацэнцы навучальных устаноў (падраздзяленняў)  павышэння
квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў  з'яўляецца авалодванне iмi
праграмай  i  методыкай  правядзення  экспертызы  для   ўстанаўлення
адпаведнасцi работы навучальнай установы дзяржаўным патрабаванням да
адукацыi.
     2. Навучанне  незалежных  экспертаў  арганiзуецца  па  вучэбных
планах  i  праграмах,  распрацаваных  i  зацверджаных  Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Залiк  слухачоў  на  навучанне   па   праграме   падрыхтоўкi
незалежных   экспертаў  праводзiцца  загадам  кiраўнiка  навучальнай
установы па накiраванню Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     4. Слухачы,  якiя  выканалi  ўсе  патрабаваннi вучэбнага плану,
атрымоўваюць пасведчаннi ўстаноўленага ўзору.
     5. На  перыяд навучання з адрывам ад працы слухачам захоўваецца
сярэдняя заработная плата  па  асноўным  месцы  працы.  Iншагароднiм
слухачам   ва  ўстаноўленым  парадку  выплачваюцца  камандзiровачныя
расходы.

                                               Дадатак 3
                                               да загада
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.01.1993 № 4

                       Тыпавы план i праграма
             навучання незалежных экспертаў па пытаннях
            правядзення экспертызы i ацэнкi навучальнай
                установы (падраздзялення) павышэння
               квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў

     1. Стан сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
у  Рэспублiцы  Беларусь i перспектывы яе развiцця ва ўмовах пераходу
да рыначнай эканомiкi (2 гадзiны).
     1.1. Характарыстыка  iснуючай  у  рэспублiцы  сеткi навучальных
устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кадраў,   iх   навуковага,   метадычнага   i  кадравага  патэнцыялу,
матэрыяльна-тэхнiчнай   базы,   прапускной   магчымасцi.    Асноўныя
паказчыкi дзейнасцi навучальных устаноў (падраздзяленняў).
     1.2. Новыя  падыходы  да  арганiзацыi   вучэбнага   працэсу   ў
навучальных  установах  (падраздзяленнях)  павышэння  квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi,  формы,  метады  i  сродкi  навучання,   метадычнае
забеспячэнне вучэбнага працэсу.
     1.3. Навучальныя     ўстановы,     падраздзяленнi     павышэння
квалiфiкацыi i   перападрыхтоўкi  розных  тыпаў,  форм  уласнасцi  i
падпарадкаванасцi.  Недзяржаўныя навучальныя ўстановы паслядыпломнай
адукацыi.      Парадак     камлектавання     навучальных     устаноў
(падраздзяленняў)  слухачамi  ва   ўмовах   пераходу   да   рыначнай
эканомiкi. Iх сувязь з заказчыкамi.
     1.4. Прагноз   развiцця   сiстэмы   павышэння   квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi кадраў ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi.
     2. Нарматыўная    база   сiстэмы   павышэння   квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўкi кадраў (4 гадзiны).
     2.1. Дырэктыўныя    дакументы,   якiя   вызначаюць   дзяржаўныя
патрабаваннi да сiстэмы паслядыпломнай адукацыi ў рэспублiцы.
     2.2. Нарматыўныя дакументы (загады,  палажэннi,  распараджэннi,
указаннi,  метадычныя рэкамендацыi) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,  галiновых  мiнiстэрстваў  i  ведамстваў,  якiя вызначаюць
парадак i прынцыпы дзейнасцi навучальных  устаноў  (падраздзяленняў)
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
     2.3. Дырэктыўныя  i  нарматыўныя дакументы,  якiя рэгламентуюць
фiнансава-гаспадарчую,  камерцыйную  дзейнасць  навучальных  устаноў
(падраздзяленняў)  павышэння  квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi,  у тым
лiку навучальных устаноў вытворчай i невытворчай  сферы,  а  таксама
тых, якiя знаходзяцца на бюджэтным фiнансаваннi альбо на гаспадарчым
разлiку.
     3. Практычныя  пытаннi  арганiзацыi  i  правядзення  незалежнай
экспертызы (2 гадзiны).
     3.1. Методыка    ацэнкi    дзейнасцi    навучальных     устаноў
(падраздзяленняў)  павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў у
працэсе правядзення незалежнай экспертызы.
     3.2. Афармленне  дакументацыi па вынiках правядзення незалежнай
экспертызы.

                                               Дадатак  4
                                               да загада
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.01.1993 № 4

                               Форма
      пасведчання аб праходжаннi навучання членамi незалежных
       экспертых камiсiй на права правядзення акрэдытацыйнай
     экспертызы навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння
               квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў

                            ПАСВЕДЧАННЕ

 Гэта пасведчанне выдадзена ________________________________________
                               (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
 у тым, што ён (яна) з "___" ______ 199_ г.  па "___" ______ 199_ г.
 прайш___ падрыхтоўку  пры Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь
 на права правядзення акрэдытацыйнай экспертызы навучальных  устаноў
 (падраздзяленняў) сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i  перападрыхтоўкi
 кадраў па напрамку ________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 Тав. ______________________________________________________________
                        (прозвiшча, iнiцыялы)
 мае права   ўдзелу   ў  рабоце  незалежнай  экспертнай  камiсii  па
 азначанаму напрамку на тэрмiн
 з "___" ________________ 199__ г. па "___" _______________ 199__ г.

 Намеснiк Мiнiстра _________________________________________________
 М.П.

 з "___" ________________ 199__ г. па "___" _______________ 199__ г.

 Намеснiк Мiнiстра _________________________________________________
 М.П.

                                               Дадатак 5
                                               да загада
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.01.1993 № 4

                              Праграма
               самаабследавання навучальнай установы
              (падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi
                     i перападрыхтоўкi кадраў

     1. Агульная      характарыстыка      навучальнай       установы
(падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
     1.1. Дакументы,   якiя   вызначаюць   стварэнне   i   дзейнасць
навучальнай установы (падраздзялення)
     1.2. Асноўныя напрамкi навучання i катэгорыi слухачоў.  Формы i
тэрмiны навучання (таблiца 1)
     1.3. Вучэбна-матэрыяльная база i перспектывы яе развiцця
     1.3.1. Характарыстыка вучэбна-матэрыяльнай базы (таблiца 3)
     1.3.2. Характарыстыка   вучэбных   памяшканняў   (таблiцыа  4).
Аснашчэнне абсталяваннем,  тэхнiчнымi сродкамi  навучання,  вучэбнай
мэбляю, памнажальнай тэхнiкай, транспартам
     1.3.3. Характарыстыка  iнтэрната  (таблiца 5).  Жыллёва-бытавыя
ўмовы, арганiзацыя харчавання, медыцынскага абслугоўвання слухачоў
     1.4. Фiнансава-гаспадарчая   дзейнасць   навучальнай   установы
(падраздзялення) (таблiца 2)
     1.5. Агульная   характарыстыка   кадраў   навучальнай  установы
(падраздзялення) (таблiца 6)
     1.5.1. Штат адмiнiстрацыйна-кiраўнiчага,  вучэбна-дапаможнага i
абслугоўваючага персанала
     1.5.2. Штатны прафесарска-выкладчыцкi састаў (таблiца 7)
     1.5.3. Выкладчыкi з пагадзiннай аплатай працы (таблiца 8)
     1.5.4. Работа   па   павышэнню   квалiфiкацыi   i    стажыроўцы
выкладчыцкага састава (таблiца 9)
     1.5.5. Сацыяльна-бытавое забеспячэнне супрацоўнiкаў навучальнай
установы (падраздзялення) (таблiца 10)
     2. Падрыхтоўка i кантроль вучэбнага працэсу
     2.1. Наяўнасць  зацверджаных вучэбных планаў i праграм (таблiца
11), iнструктыўных    i    рэгламентуючых    матэрыялаў   галiновага
мiнiстэрства, Мiнадукацыi Рэспублiкi Беларусь
     2.2. Аналiз структуры вучэбных планаў
     2.3. Структура вучэбнай нагрузкi выкладчыкаў (таблiца 12)
     2.4. Забяспечаннасць вучэбнымi i метадычнымi  дапаможнiкамi,  у
тым лiку па асобных дысцыплiнах, катэгорыях слухачоў
     2.5. Выкананне вучэбных планаў
     2.6. Методыка састаўлення раскладу заняткаў
     2.7. Вiды i формы кантроля вучэбнага працэсу,  якасцi  вучэбных
заняткаў
     2.8. Вядзенне вучэбна-справаздачнай дакументацыi
     3. Змест навучання
     3.1. Накiраванасць вучэбнага матэрыяла  на  рашэнне  актуальных
галiновых  задач  ва  ўмовах  фармiравання  i  станаўлення  рыначанй
эканомiкi
     3.2. Адлюстраванне   ў   вучэбна-тэматычных   планах   навейшых
дасягненняў  у  галiне  навукi,   тэхнiкi,   перадавой   тэхналогii,
кiравання вытворчасцю з улiкам профiлю працы слухачоў
     4. Правядзенне вучэбнай работы
     4.1. Лекцыi.  Якасць  iх чытання,  выкарыстанне аудыёвiзуальных
сродкаў.   Адпаведнасць   матэрыялу,   якi   выкладаецца,   вучэбным
праграмам.  Адлюстраванне  вопыту  работы  прадпрыемстваў,  устаноў,
арганiзацый ва ўмовах пераходу да рыначанй эканомiкi
     4.2. Практычныя,  лабараторныя i семiнарскiя заняткi,  дзелавыя
гульнi,  разбор вытворчых сiтуацый. Узгодненасць тэматыкi заняткаў з
вучэбнай   праграмай   i   практычнай   дзейнасцю   слухачоў.  Аб'ём
самастойнай   работы   слухачоў.   Забяспечанасць   iх   неабходнымi
распрацоўкамi i iх якасць
     4.3. Выяздныя  заняткi.  Характарыстыка базавых прадпрыемстваў,
арганiзацый, устаноў для iх правядзення. Наяўнасць праграм заняткаў,
справаздач
     4.4. Выпускныя (курсавыя) работы,  рэфераты,  iх актуальнасць i
практычнае выкарыстанне выказаных у iх прапаноў
     4.5. Арганiзацыя i правядзене экзаменаў,  залiкаў, уваходнага i
бягучага кантролю, выкарыстанне тэстаў
     5. Правядзенне метадычнай i арганiзацыйнай работы
     5.1. Планаванне  работы  па  стварэнню  вучэбных  i  метадычных
дапаможнiкаў  для  слухачоў,  развiццю  форм  i  метадаў   павышэння
эфектыўнасцi вучэбнага працэсу (укараненне ТСН, распрацоўка дзелавых
гульняў,  канкрэтных вытворчых сiтуацый i  г.д.).  Аналiз  выканання
гэтай работы
     5.2. Аналiз   выдавецкай   дзейнасцi    навучальнай    установы
(падраздзялення) за 1989-1992 гг. (таблiца 13)
     5.3. Сiстэма ўнутранага кантролю
     6. Сувязь     навучальнай     установы    (падраздзялення)    з
мiнiстэрствамi,  ведамствамi  i  арганiзацыямi.   Улiк   меркаванняў
слухачоў аб якасцi арганiзацыi i правядзення навучання
     7. Работа бiблiятэкi. Характарыстыка выкарыстання бiблiятэчнага
фонду (таблiца 14)
     8. Арганiзацыя i правядзенне навукова-даследчых  работ.  Аналiз
планаў i справаздач (таблiца 15). Звесткi аб публiкацыях, адкрыццях,
лiцэнзiях, узнагародах, прэмiях (таблiца 16)
     9. Недахопы,  выяўленыя  ў працэсе самаабследавання навучальнай
установы (падраздзялення)
     10. Агульная    адзнака    дзейнасцi    навучальнай    установы
(падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
     11. Прапановы,  накiраваныя  на  ўдасканаленне  работы вучэбнай
установы (падраздзялення)

     Заўвага: Для    аб'ектыўнай   ацэнкi   адпаведнасцi   дзейнасцi
навучальнай  установы  (падраздзялення)  павышэння  квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўкi    кадраў   дзяржаўным   патрабаванням   абавязковым
з'яўляецца запаўненне    ўсiх    граф,   прадугледжаных   азначанымi
таблiцамi.

                        Метадычныя ўказаннi
               па рэалiзацыi праграм самаабследавання
                навучальнай установы (падраздзялення)
          павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў

     Самаабследаванне з'яўляецца    асновай    аб'ектыўнай    ацэнкi
навучальнай   установы  (падраздзялення)  павышэння  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi  кадраў  для  вызначэння  адпаведнасцi   яе   работы
дзяржаўным патрабаванням.
     1. Асноўнымi  дакументамi,  якiмi неабходна кiравацца ў працэсе
правядзення  самаабследавання,  з'яўляюцца:  Палажэнне  аб   парадку
акрэдытацыi    навучальных   устаноў   (падраздзяленняў)   павышэння
квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў;  Парадак   арганiзацыi   i
правядзення   самаабследавання;  Iнструкцыя  па  ацэнцы  навучальнай
установы (падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi ў
працэсе  ажыццяўлення  яе  самаабследавання i незалежнай экспертызы;
статут  навучальнай  установы  (падраздзялення)  або  палажэнне   аб
навучальнай   установе  (падраздзяленнi)  павышэння  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi кадраў;  рэспублiканскiя  дырэктыўныя  дакументы  па
пытаннях павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў; адпаведныя
загады, метадычныя рэкамендацыi Мiнадукацыi, галiновых мiнiстэрстваў
(ведамстваў) Рэспублiкi Беларусь; статыстычныя даныя, справаздачы аб
дзейнасцi навучальнай установы (падраздзялення), яе асобных структур
i г.д.
     2. У  састаў  рабочай  групы  па  правядзенню  самаабследавання
пажадана   ўключаць  поруч  з  супрацоўнiкамi  навучальнай  установы
(падраздзялення) работнiкаў адпаведных  структурных  падраздзяленняў
галiновага   мiнiстэрства  (ведамства)  або  вядучага  прадпрыемства
галiны.
     3. Мэтазгодным  з'яўляецца замацаванне за членамi рабочай групы
ў  адпаведнасцi  з  iх  кампетэнцыяй  вывучэнне  асобных   напрамкаў
дзейнасцi навучальнай установы i вызначэнне вынiкаў ацэнкi.
     4. Ацэнка   навучальнай  установы  (падраздзялення)  у  працэсе
самаабследавання  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  Iнструкцыяй  па
ацэнцы  навучальнай установы (падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi
i перападрыхтоўкi.
     5. Пасля  абагульнення  вынiкаў  дзейнасцi навучальнай установы
(падраздзялення) па   ўсiх  напрамках  у  адпаведнасцi  з  Праграмай
самаабследавання падрыхтоўваецца справаздача,  якая раскрывае якасць
дзейнасцi навучальнай установы,  яе параўнанне з узроўнем дзяржаўных
патрабаванняў.
     6. Рабочая група па правядзенню самаабследавання пры  выяўленнi
недахопаў  у  рабоце навучальнай установы (падраздзялення) павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў распрацоўвае прапановы  па  iх
устраненню i паляпшэнню адпаведных напрамкаў  дзейнасцi  навучальнай
установы (падраздзялення).
     7. Вынiкi  самаабследавання абавязкова павiнны быць абмеркаваны
ў калектыве.
     8. Рашэнне аб мэтазгоднасцi правядзення незалежнай экспертызы i
ацэнкi  навучальнай  установы  можа  быць  прынята  Вучоным  саветам
(адмiнiстрацыяй)  пасля  падвядзення  вынiкаў  самаабследавання i iх
абмеркавання ў калектыве.
     9. Вынiкi       самаабследавання      навучальнай      установы
(падраздзялення) павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў
выкарыстоўваюцца  ў  далейшым  пры правядзеннi незалежнай экспертызы
пры  заключэннi  адпаведнага  дагавора  з   Мiнiстэрствам   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     10. Матэрыялы самаабследавання неабходна прадставiць у выглядзе
даведкi з дадаткам (таблiцы 1-16),  якая складзена ў адпаведнасцi  з
праграмай  самаабследавання  навучальнай  установы  (падраздзялення)
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.

                                                Дадатак 6
                                                да загада
                                                Мiнiстэртва адукацыi
                                                Рэспублiкi Беларусь
                                                06.01.1993 № 4

                              Парадак
                 абскарджання навучальнай установай
              (падраздзяленнем) павышэння квалiфiкацыi
                  i перападрыхтоўкi кадраў рашэння
                        экспертнай камiсii

     1. У  выпадку  нязгоды  навучальнай  установы  (падраздзялення)
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў з ацэнкай незалежнай
экспертызы кiраўнiцтва ўстановы мае права на працягу  месяца  з  дня
атрымання  пратакола  незалежнай  экспертызы  падаць  у Мiнiстэрства
адукацыi абгрунтаваную заяву  аб  пераглядзе  заключэння  незалежных
экспертаў.
     2. Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь разглядае дадзеную
заяву ў месячны тэрмiн з дня яе паступлення.
     3. Для разгляду заявы могуць быць дадаткова запатрабаваны iншыя
дакументы,  якiя  пацвярджаюць  магчымасць   выканання   навучальнай
установай (падраздзяленнем) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кадраў Закону "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь".
     4. Дадатковыя  затраты,  неабходныя  для разгляду абскарджання,
ажыццяўляюца  за  кошт   сродкаў   дадзенай   навучальнай   установы
(падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
     5. Пры рашэннi аб паўторнай адмове  ў  акрэдытацыi  навучальнай
установы  (падраздзялення)  павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кадраў заяўнiку  за  подпiсам намеснiка Мiнiстра дасылаецца лiст,  у
якiм указваюцца прычыны адмовы.
         --------------------------------------------------------+++
         Приложение 7 отменено  приказом Министерства образования от
         29 августа  1997 г. N  484 (зарегистрирован в  Национальном
         реестре - N 8/2352 от 23.12.1999 г.)

                                               Дадатак 7
                                               да загада
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.01.1993 № 4

                               Форма
               пасведчання аб акрэдытацыi навучальнай
                установы (падраздзялення) павышэння
               квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў

                     ПАСВЕДЧАННЕ АБ АКРЭДЫТАЦЫI

     Гэта пасведчанне выдадзена ____________________________________
                                 (поўная назва навучальнай установы
 ___________________________________________________________________
    (падраздзялення)  павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi)
 аб праходжаннi  акрэдытацыi  ў  адпаведнасцi  з  пастановай  Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiстапада 1992 г. № 673.
     Дзейнасць _____________________________________________________
                                  (поўная назва
 ___________________________________________________________________
               навучальнай установы (падраздзялення)
 ___________________________________________________________________
             павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi)
 адпавядае дзяржаўным    патрабаванням   у   галiне   паслядыпломнай
 адукацыi.
     Тэрмiн дзеяння акрэдытацыi да "____"___________ 199__ г.

 М.П.    Мiнiстр ___________________________________________________

         Горад Мiнск
         Рэгiстрацыйны нумар _______________________________________

     Тэрмiн акрэдытацыi падоўжаны да "____"___________ 199__ г.

 М.П.    Мiнiстр ___________________________________________________
       ___________________________________________________________




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner