Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Протокол Министерства обороны Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. "Пратакол пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб парадку падрыхтоўкi афiцэрскiх кадраў ў ваенна-навучальных установах"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

ПРАТАКОЛ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ УКРАIНЫ АБ ПАРАДКУ ПАДРЫХТОЎКI
АФIЦЭРСКIХ КАДРАЎ У ВАЕННА-НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ *)

 ___________________________
     *) Уступiў у сiлу 17 снежня 1992 г.

     Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства абароны
Украiны, надалей Бакi,
     кiруючыся  палажэннямi  Пагаднення  памiж Мiнiстэрствам абароны
Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрствам  абароны  Украiны  аб ваенным
супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.,
     дамовiлiся пра наступнае:

                             Артыкул 1

     Бакi    ажыццяўляюць    узгодненыя   дзеяннi,  накiраваныя   на
падрыхтоўку  афiцэрскiх кадраў, зыходзячы з патрэб iх Узброеных Сiл.
Падрыхтоўка  ваенных  кадраў для Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i
Узброеных  Сiл  Украiны  будзе ажыццяўляцца, пачынаючы з набору 1992
года,  беларускiмi  i  ўкраiнскiмi ваенна-навучальнымi ўстановамi па
заяўках на дагаворнай аснове, з выключэннямi, указанымi ў артыкуле 2
гэтага Пратакола.

                             Артыкул 2

     Бакi  даюць  курсантам  i  слухачам  ваенна-навучальных устаноў
Рэспублiкi  Беларусь  i  Украiны,  а таксама ад'юнктам i дактарантам
права  бясплатна  прадоўжыць  i  закончыць  навучанне ў беларускiх i
ўкраiнскiх    ваенна-навучальных   установах  i   навукова-даследчых
установах, у якiя яны паступiлi да 1992 года.

                             Артыкул 3

     На  аснове  гэтага Пратакола Бакамi распрацоўваецца гадавы план
прыёму  на  вучобу  ў  беларускiя  i  ўкраiнскiя  ваенна-навучальныя
ўстановы.
     Гадавы  план  прыёму на вучобу курсантаў, слухачоў, ад'юнктаў i
дактарантаў    ваенна-навучальных    i  навукова-даследчых   устаноў
Рэспублiкi Беларусь i Украiны распрацоўваецца рабочымi групамi Бакоў
да 15 лiстапада кожнага года.
     У    план  падрыхтоўкi  ваенных  кадраў  уключаецца   патрэбная
колькасць вучэбных месц, тэрмiны падрыхтоўкi, спецыяльнасцi, па якiх
плануецца падрыхтоўка афiцэрскiх кадраў для Бакоў, i iншыя пытаннi.
     План  падрыхтоўкi афiцэрскiх кадраў падпiсваецца ўпаўнаважанымi
асобамi Бакоў да 15 снежня кожнага года.

                             Артыкул 4

     Кожны  з  Бакоў  адбiрае  i  накiроўвае абiтурыентаў у вышэйшыя
ваенна-навучальныя  ўстановы  па  дамоўленасцi.  Адказнасць за адбор
кандыдатаў    ускладаецца    на   камандзiруючы  Бок.   Камандаванне
ваенна-навучальнай  установы  абавязваецца правесцi медыцынскi агляд
абiтурыентаў   i  пасля  iх  прыёму  нясе  адказнасць  за   належную
арганiзацыю      вучэбнага    працэсу,    стварэнне       неабходных
сацыяльна-бытавых умоў у перыяд навучання.
     Бакi  праводзяць  фiнансавыя  разлiкi,  звязаныя  з рэалiзацыяй
гэтага  Пратакола,  да  пачатку  навучальнага  года  за  поўны   год
навучання,  а таксама прымаюць меры да поўнага выканання курсантамi,
слухачамi,  ад'юнктамi  i  дактарантамi правiл унутранага распарадку
ваенна-навучальных  устаноў,  парадку  i  правiл паводзiн у дзяржаве
знаходжання ў адпаведнасцi з дзеючым у ёй заканадаўствам.

                             Артыкул 5

     Невыкананне  або  скасаванне  кантракта,  у  тым  лiку  па вiне
курсанта,  слухача,  ад'юнкта або дактаранта, спыняюць яго дзеянне з
абавязковай кампенсацыяй выдаткаў на навучанне вiнаватым Бокам.

                             Артыкул 6

     Бакi   прызнаюць  эквiвалентнасць  дакументаў  аб  адукацыi   ў
беларускiх  i  ўкраiнскiх  ваенна-навучальных установах на тэрыторыi
сваiх дзяржаў.
     Спецыяльнасцi, тэрмiны падрыхтоўкi ваенных кадраў для Узброеных
Сiл  i  колькасць  навучэнцаў  вызначаюцца  Бакамi на аснове заявак,
падаваемых  штогод, не пазней 1 студзеня года паступлення на вучобу.
     Асобам,  якiя  закончылi  ваенна-навучальныя  ўстановы,  першае
афiцэрскае  званне  прысвойваецца загадам Мiнiстра абароны дзяржавы,
якая накiравала iх на вучобу.

                             Артыкул 7

     Бакi  выпрацоўваюць  механiзм  узаемных разлiкаў па падрыхтоўцы
афiцэрскiх кадраў на дагаворнай аснове. Прыём i навучанне курсантаў,
слухачоў  ажыццяўляецца  на  аснове  дзеючых  правiл  i   палажэнняў
прымаючага боку.

                             Артыкул 8

     Пратакол  набывае  сiлу  з моманту яго падпiсання i дзейнiчае ў
адпаведнасцi  з  артыкулам  6 Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны
Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрствам  абароны  Украiны  аб ваенным
супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 года.

     Адбылося  ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на    беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  прычым  усе  тэксты   маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства абароны                      За Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь                          Украiны
Подпiс                                       Подпiс




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner