Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Соглашение Министерства внутренних дел Республики Беларусь от 24 апреля 1992 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствамi ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Польшча, якiя прадстаўлены Мiнiстрамi ўнутраных спраў, аб супрацоўнiцтве ў барацьбе са злачыннасцю"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМI ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА, ЯКIЯ ПРАДСТАЎЛЕНЫ МIНIСТРАМI
ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ, АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ
СА ЗЛАЧЫННАСЦЮ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 24 красавiка 1992 г.

     Мiнiстэрствы ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь  i  Рэспублiкi
Польшча, якiя прадстаўлены Мiнiстрамi ўнутраных спраў i далей будуць
называцца "Бакi",
     - асноўваючыся    на    добрасуседстве,    узаемаразуменнi    i
супрацоўнiцтве,
     - выказваючы  занепакоенасць ростам арганiзаванай злачыннасцi i
тэрарызму, незаконным абаротам наркотыкаў, iншых цяжкiх злачынстваў,
якiя маюць мiжнародны характар,
     - надаючы важнае значэнне ўмацаванню i развiццю  супрацоўнiцтва
ў барацьбе з парушэннямi грамадскага парадку,
     - кiруючыся прынцыпамi роўнасцi, узаемнасцi i ўзаемнай карысцi,
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     1. Бакi   ў   адпаведнасцi   з  палажэннямi  гэтага  Пагаднення
абавязваюцца супрацоўнiчаць  i  аказваць  адзiн  аднаму  дапамогу  ў
забеспячэннi  грамадскай  бяспекi  i  ахове  парадку,  папярэджаннi,
расследаваннi i раскрыццi злачынстваў, у прыватнасцi:
     а) у   барацьбе   з  арганiзаванай  мiжнароднай  злачыннасцю  i
тэрарызмам;
     b) у  барацьбе  з  незаконным  вырабам  i абаротам наркотыкаў i
псiхатропных сродкаў;
     c) у  барацьбе  з  нелегальнай  вытворчасцю  i распаўсюджваннем
зброi, боепрыпасаў i выбуховых рэчываў;
     d) у   барацьбе   з   фальшываманецтвам   (выраб,   падробка  i
распаўсюджванне падложных плацёжных сродкаў i каштоўных папер);
     e) у барацьбе са злачыннасцю ў сферы эканомiкi i фiнансаў;
     f) у барацьбе са злачынствамi супраць жыцця,  здароўя, гонару i
годнасцi людзей i iх уласнасцi;
     g) у вышуку асоб, якiя падазраваюцца ва ўчыненнi злачынстваў цi
хаваюцца ад крымiнальнай адказнасцi, прапалi без вестак, а таксама ў
ажыццяўленнi дзеянняў па iдэнтыфiкацыi асоб, якiя адшукваюцца;
     h) у  вышуку  прадметаў,  у  тым лiку аўтамотатранспарту,  якiя
ўкрадзены на тэрыторыi адной з дзяржаў;
     i) у  папярэджаннi  сумесна  з iншымi дзяржаўнымi кампетэнтнымi
органамi незаконнага  перасячэння  дзяржаўнай  гранiцы,  нелегальнай
мiграцыi i кантрабанды;
     j) у  процiдзеяннi   падробцы   дакументаў,   якiя   дазваляюць
перасякаць дзяржаўныя гранiцы;
     k) у барацьбе з гандлем людзьмi;
     l) у забеспячэннi бяспекi дарожнага руху;
     m) у барацьбе  са  стыхiйнымi  бедствамi,  буйнымi  аварыямi  i
пажарамi.
     2. Супрацоўнiцтва i ўзаемная дапамога ўключаюць таксама:
     а) абмен   матэрыяламi   i  iнфармацыяй  навукова-тэхнiчнага  i
юрыдычнага характару, правядзенне экспертыз;
     b) пастаўкi спецыяльнага тэхнiчнага абсталявання;
     c) абмен вопытам работы, у тым лiку ў падрыхтоўцы спецыялiстаў;
     d) узаемадзеянне   ў   сацыяльнай   сферы,   развiццi   спорту,
культурных сувязей,  у  ахове  здароўя  супрацоўнiкаў  i  членаў  iх
сем'яў.

                             Артыкул 2

     1. Непасрэднае супрацоўнiцтва,  звязанае з рэалiзацыяй артыкула
першага гэтага Пагаднення,  таксама ажыццяўляюць пасля ўзгаднення  з
цэнтральнымi   органамi   ўнутраных   спраў   адпаведныя   органы  i
структурныя падраздзяленнi кожнага Боку,  якiя заключаюць дадатковыя
пратаколы i   пагадненнi,   што   вызначаюць   спосабы   i  напрамкi
супрацоўнiцтва.
     2. Адпаведныя   органы   i  структурныя  падраздзяленнi  Бакоў,
назначаныя для выканання  абавязацельстваў,  вызначаных  у  артыкуле
першым   дадзенага   Пагаднення,   а   таксама   патрабаваннi,  якiя
прад'яўляюцца да афармлення запытаў i просьбаў, указаны у дадатку да
Пагаднення.

                             Артыкул 3

     1. У  ходзе  рэалiзацыi  дамоўленасцей,  што вынiкаюць з гэтага
Пагаднення, Бакi кiруюцца заканадаўствам той дзяржавы, Боку якой быў
адпраўлены запыт цi просьба.
     2. Ажыццяўляючы  супрацоўнiцтва  ў  напрамках,   прадугледжаных
часткай першай артыкула першага гэтага Пагаднення,  Бакi ў выключных
выпадках могуць праводзiць сумесныя  загадзя  ўзгодненыя  следчыя  i
аператыўна-вышуковыя   дзеяннi   ў   адпаведнасцi  з  заканадаўствам
дзяржавы таго Боку, на тэрыторыi якога яны праводзяцца.

                             Артыкул 4

     Расходы, звязаныя  з  аказаннем  дапамогi   або   ажыццяўленнем
супрацоўнiцтва,   Бакi  пакрываюць  за  свой  кошт,  калi  iншае  не
абумоўлена спецыяльным пагадненнем.

                             Артыкул 5

     Пры рэалiзацыi абавязацельстваў,  якiя  вынiкаюць  з  дадзенага
Пагаднення, кантакты падтрымлiваюцца на беларускай i польскай мовах,
або на iншай сумесна ўзгодненай мове.

                             Артыкул 6

     1. У задавальненнi запытаў або  просьбаў  можа  быць  адмоўлена
поўнасцю або часткова,  калi Бок,  да якога звернуты запыт,  лiчыць,
што яго выкананне выклiча парушэнне суверэнiтэту,  бяспекi цi  iншых
важных  iнтарэсаў  сваёй  дзяржавы,  або  яго  выкананне  супярэчыць
заканадаўству сваёй дзяржавы.
     2. У  выпадках прыняцця такого рашэння неадкладна паведамляецца
другому Боку з указаннем прычын адмовы.

                             Артыкул 7

     1. Кожны  Бок  забяспечвае  захаванне  закрытасцi   iнфармацыi,
атрыманай  ад  другога  Боку,  калi  гэта iнфармацыя носiць сакрэтны
характар цi Бок,  што перадае яе,  лiчыць непажаданым выдаваць змест
iнфармацыi.  Ступень  сакрэтнасцi  iнфармацыi вызначаецца тым Бокам,
якi перадае яе.
     2. Атрыманыя на основе гэтага Пагаднення матэрыялы, iнфармацыя,
а таксама тэхнiчнае абсталяванне,  могуць быць  перададзены  трэцяму
боку  толькi  пасля  ўзгаднення  з адпаведным органам цi структурным
падраздзяленнем Боку, якi iх адправiў.

                             Артыкул 8

     Гэтае Пагадненне не закранае абавязацельстваў  Бакоў  па  iншых
мiжнародных дагаворах i пагадненнях.

                             Артыкул 9

     Упаўнаважаныя прадстаўнiкi   Бакоў   сустракаюцца   ў  выпадках
неабходнасцi з мэтай абмеркавання пытанняў,  звязаных з  рэалiзацыяй
дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 10

     1. Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
     2. Кожны з  Бакоў  можа  прыпынiць  дзеянне  Пагаднення  шляхам
пiсьмовага паведамлення другому Боку. Пагадненне страчвае сiлу пасля
сканчэння шасцi месяцаў з дня атрымання такога паведамлення.

     Гэтае Пагадненне падпiсана ў горадзе Варшава 24 красавiка  1992
года  ў  двух  экзэмплярах,  кожны  на  беларускай i польскай мовах,
прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

Мiнiстр унутраных спраў                      Мiнiстр унутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь                          Рэспублiкi Польшча
         У.Ягораў                                     А.Мацярэвiч

                                                   Дадатак
                                                   да Пагаднення
                                                   аб супрацоўнiцтве
                                                   ў барацьбе
                                                   са злачыннасцю

  I. Адпаведныя органы i структурныя падраздзяленнi для выканання
             абавязацельстваў, вызначаных у артыкуле 1

------------------------------------T-------------------------------
        Рэспублiка Беларусь         ¦       Рэспублiка Польшча
------------------------------------+-------------------------------

        а) Барацьба з арганiзаванай злачыннасцю i терарызмам

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Служба Абароны Дзяржавы
(у рамках яе кампентэнцыi)          ¦Варшава, Ракавецка 2
факс (0172)26-12-47                 ¦факс
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦тэл.
тэл.29-79-79                        ¦тэлекс
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦
--------------------------------------------------------------------

       b) Барацьба з незаконным вырабам i абаротам наркотыкаў
                       i псiхатропных сродкаў

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Галоўная Камендатура Палiцыi
Мiлiцыя грамадскай бяспекi          ¦Варшава, Пулаўска 148/150
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦факс
факс (0172)26-12-47                 ¦тэл.
тэл.29-79-79, 29-75-47              ¦тэлекс
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦
--------------------------------------------------------------------

     с) У барацьбе з нелегальнай вытворчасцю i распаўсюджваннем
               зброi, боепрыпасаў i выбуховых рэчываў

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Галоўная Камендатура Палiцыi
Мiлiцыя грамадскай бяспекi          ¦Варшава, Пулаўска 148/150
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦факс
факс (0172)26-12-47                 ¦тэл.
тэл.29-79-79, 29-75-47              ¦тэлекс
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦
--------------------------------------------------------------------

         d) Папярэджанне фальшываманецтва (выраб, падробка
       i распаўсюджванне падложных сродкаў i каштоўных папер)

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Галоўная Камендатура Палiцыi
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦Варшава, Пулаўска 148/150
факс (0172)26-12-47                 ¦факс
тэл.29-79-79                        ¦тэл.
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦тэлекс
--------------------------------------------------------------------

      e) Барацьба са злачыннасцю ў сферы эканомiкi i фiнансаў

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Галоўная Камендатура Палiцыi
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦Варшава, Пулаўска 148/150
факс (0172)26-12-47                 ¦факс
тэл.29-79-79                        ¦тэл.
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦тэлекс
--------------------------------------------------------------------

     f) Барацьба са злачынствамi супраць жыцця, здароўя, гонару
                  i годнасцi людзей i iх уласнасцi

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Галоўная Камендатура Палiцыi
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦Варшава, Пулаўска 148/150
факс (0172)26-12-47                 ¦факс
тэл.29-79-79                        ¦тэл.
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦тэлекс
--------------------------------------------------------------------

    g) Вышук асоб, якiя падазраваюцца ва ўчыненнi злачынстваў цi
      хаваюцца ад крымiнальнай адказнасцi, прапалi без вестак,
     а таксама дзеяннi па iдэнтыфiкацыi асоб, якiя адшукваюцца

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Галоўная Камендатура Палiцыi
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦Варшава, Пулаўска 148/150
факс (0172)26-12-47                 ¦факс
тэл.29-79-79                        ¦тэл.
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦тэлекс
--------------------------------------------------------------------

      h) Вышук прадметаў, у тым лiку аўтамотатранспарту, якiя
           ўкрадзены на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Бакоў

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Галоўная Камендатура Палiцыi
Мiлiцыя грамадскай бяспекi          ¦Варшава, Пулаўска 148/150
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦факс
факс (0172)26-12-47                 ¦тэл.
тэл.29-79-79, 29-75-47              ¦тэлекс
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦
--------------------------------------------------------------------

    i) Прадухiленне незаконнага перасячэння дзяржаўнай гранiцы,
                 нелегальнай мiграцыi, кантрабанды

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Галоўная Камендатура
Мiлiцыя грамадскай бяспекi          ¦Пагранiчнай Аховы
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦Варшава, Алея Непадлегласцi 100
факс (0172)26-12-47                 ¦факс
тэл.29-79-79, 29-75-47              ¦тэл.
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦тэлекс
--------------------------------------------------------------------

  j) Процiдзеянне падробцы дакументаў, якiя дазваляюць перасякаць
                         дзяржаўную гранiцу

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Галоўная Камендатура
Мiлiцыя грамадскай бяспекi          ¦Пагранiчнай Аховы
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦Варшава, Алея Непадлегласцi 100
факс (0172)26-12-47                 ¦факс
тэл.29-79-79, 29-75-47              ¦тэл.
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦тэлекс
--------------------------------------------------------------------

                   k) Прадухiленне гандлю людзьмi

Крымiнальная мiлiцыя                ¦Галоўная Камендатура
Мiлiцыя грамадскай бяспекi          ¦Пагранiчнай Аховы
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦Варшава, Алея Непадлегласцi 100
факс (0172)26-12-47                 ¦факс
тэл.29-79-79, 29-75-47              ¦тэл.
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦тэлекс
--------------------------------------------------------------------

                     l) Бяспека дарожнага руху

Спецыяльная мiлiцыя (Упраўленне     ¦Галоўная Камендатура Палiцыi
Дзяржаўнай аўтамабiльнай iнспекцыi) ¦Варшава, Пулаўска 148/150
Мiнск, Урыцкага, 5                  ¦факс
факс (0172)26-12-47                 ¦тэл.
тэл.29-77-82                        ¦тэлекс
тэлекс 252-487 Арфа                 ¦
---------------------------------------------------------------------

         II. Патрабаваннi да афармлення запытаў i просьбаў

     1. Запыты  або  просьбы  аб  аказаннi  дапамогi  павiнны   мець
наступныя рэквiзiты:
     a) назву структурнага падраздзялення,  ад якога iдзе запыт  або
просьба i да якога яны звернуты;
     b) назву справы або матэрыялу, па якому накiроўваецца запыт або
просьба;
     c) прозвiшчы     сведкаў,      пацярпеўшых,      падазраваемых,
абвiнавачаных,  асоб,  якiя адшукваюцца, падсудных або асуджаных, iх
грамадзянства,  заняткi  i  пастаяннае   месцазнаходжанне,   а   пры
неабходнасцi - прозвiшчы iх законных прадстаўнiкоў;
     d) змест запыту або просьбы, а таксама неабходныя звесткi па iх
сутнасцi i апiсанне саставу правапарушэння.
     2. Запыт або просьба павiнны быць змацаваны гербавай пячаткай i
подпiсам кiраўнiка структурнага падраздзялення.
     3. У безадкладных выпадках могуць рабiцца  вусныя  запыты,  але
яны  павiнны  быць  неадкладна  пацверджаны  пiсьмова,  у  тым  лiку
дапускаецца выкарыстанне тэхнiчных сродкаў передачы тэксту.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner