ПАСТАНОВА САВЕТА НАРОДНЫХ КАМІСАРАЎ БЕЛАРУСКАЙ ССР
19 ліпеня 1939 г. № 624/Р.П.
АБ АРГАНІЗАЦЫІ МУЗЕЯ Ў Г. МАГІЛЁВЕ, У ДОМЕ, ДЗЕ ЖЫЎ І
ПРАЦАВАЎ Т. ОРДЖАНІКІДЗЕ Ў 1919 ГОДЗЕ
Савет Народных Камісараў БССР ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Задаволіць хадайніцтва аргкамітэта Прэзідыума Вярхоўнага
Савета БССР па Магілёўскай вобласці аб арганізацыі музея ў
г. Магілёве, у доме, дзе жыў і працаваў т. Орджанікідзе ў 1919
годзе.
2. Дазволіць аргкамітэту Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па
Магілёўскай вобласці расходваць у 1939 г. 50 тыс. руб. на
рэстаўрацыю паказанага дома.
Суму ў 50 тыс. руб. асігнаваць аргкамітэту за лік
рэспубліканскага бюджэту па каштарысе Наркамасветы БССР.
Старшыня Савета Народных Камісараў К.Кісялёў
Беларускай ССР
Кіраўнік Спраў Савета Народных Камісараў Ф.Макеенка
Беларускай ССР
|