Решение Гродненского районного исполнительного комитета от 24.01.2011 N 59 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб штогадовай прэмii Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта iмя Героя Беларусi Вiталiя Iльiча Крэмко асоба адораным дзецям"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Гродзенскi раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Заснаваць штогадовую прэмiю Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта iмя Героя Беларусi Вiталiя Iльiча Крэмко асоба адораным дзецям.
2. Зацвердзiць Палажэнне аб штогадовай прэмii Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта iмя Героя Беларусi Вiталiя Iльiча Крэмко асоба адораным дзецям (дадаецца).
3. Дадзенае рашэнне апублiкаваць у газеце "Перспектыва".
Старшыня Я.Я.Васiлеўскi
Кiраўнiк спраў С.В.Дабрыян
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Гродзенскага раённага
выканаўчага камiтэта
24.01.2011 N 59
ПАЛАЖЭННЕ АБ ШТОГАДОВАЙ ПРЭМII ГРОДЗЕНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА IМЯ ГЕРОЯ БЕЛАРУСI ВIТАЛIЯ IЛЬIЧА КРЭМКО АСОБА АДОРАНЫМ ДЗЕЦЯМ
1. Штогадовая прэмiя Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта iмя Героя Беларусi Вiталiя Iльiча Крэмко асоба адораным дзецям (далей - прэмiя) засноўваецца ў мэтах маральнага i матэрыяльнага стымулявання iнтэлектуальнай дзейнасцi, заахвочвання да высокiх вынiкаў вучэбнай працы, выражэння грамадскага прызнання дасягненняў вучняў.
2. Прэмiя прысуджаецца адораным, таленавiтым вучням агульнаадукацыйных устаноў Гродзенскага раёна, якiя дасягнулi поспехаў у iнтэлектуальнай, творчай, мастацкай дзейнасцi, праявiлi сябе ў навуковай рабоце, паказалi высокiя вынiкi вучэбнай працы, прызёрам абласных, рэспублiканскiх i мiжнародных конкурсаў, аглядаў, выстаў, алiмпiяд.
3. Прэмiя прысуджаецца рашэннем Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта адзiн раз у год на падставе прадстаўлення камiсii па назначэннi прэмii Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта iмя Героя Беларусi Вiталiя Iльiча Крэмко асоба адораным дзецям (далей - камiсiя). Персанальны склад камiсii ўстанаўлiваецца распараджэннем старшынi Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта.
4. Гродзенскiм раённым выканаўчым камiтэтам устанаўлiваюцца не больш за 15 прэмiй ў год у памеры 10 базавых велiчынь кожная.
5. Агульнаадукацыйныя ўстановы Гродзенскага раёна штогадова ў тэрмiн да 10 красавiка прадстаўляюць у камiсiю звесткi аб прэтэндэнтах на назначэнне прэмii па форме згодна з дадаткам.
6. Пры назначэннi прэмii камiсiяй улiчваюцца:
дасягненнi прэтэндэнта на прэмiю ў iнтэлектуальнай, творчай i мастацкай дзейнасцi, навуковай рабоце;
вынiкi ўдзелу ў абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных прадметных алiмпiядах, конкурсах, аглядах i выставах;
вынiкi вучэбнай дзейнасцi.
7. Выплата прэмiй праводзiцца адначасова праз бухгалтэрыю аддзела адукацыi Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта за кошт сродкаў раённага бюджэта, прадугледжаных на адукацыю.
8. Уручэнне прэмiй праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы старшынёй Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта або намеснiкам старшынi Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта, якi курыруе сацыяльную сферу. Вынiкi ўручэння прэмiй публiкуюцца ў газеце "Перспектыва".
Дадатак да Палажэння аб штогадовай прэмii Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта iмя Героя Беларусi Вiталiя Iльiча Крэмко асоба адораным дзецям
Звесткi аб прэтэндэнце на назначэнне штогадовай прэмii Гродзенскага
раённага выканаўчага камiтэта iмя Героя Беларусi Вiталiя Iльiча Крэмко
асоба адораным дзецям
1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку прэтэндэнта ______________________________
___________________________________________________________________________
2. Дата, месяц, год нараджэння ____________________________________________
3. Установа адукацыi, у якой навучаецца прэтэндэнт ________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
4. Дасягненнi прэтэндэнта ў iнтэлектуальнай, творчай, мастацкай дзейнасцi,
вынiкi навуковай работы ___________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
5. Характарыстыка прэтэндэнта _____________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
Дырэктар установы адукацыi _________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
М.П.
Право СССР карта новых документов |