Решение Новогрудского районного Совета депутатов от 28.12.2010 N 44 "Аб змяненнi межаў сельскiх населеных пунктаў"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе артыкула 11 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" Навагрудскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Змянiць межы:
1.1. вёскi Навасады Валеўскага сельсавета, далучыўшы да яе тэрыторыi зямельныя ўчасткi:
сельскагаспадарчага рэспублiканскага дачэрняга ўнiтарнага прадпрыемства "Свiцязь" плошчай 4,3981 гектара;
транспартнага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Баранавiцкае аддзяленне Беларускай чыгункi" плошчай 1,5738 гектара;
вытворчага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз" плошчай 0,0016 гектара;
1.2. вёскi Ацмiнава Ацмiнаўскага сельсавета, далучыўшы да яе тэрыторыi зямельны ўчастак сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Пятрэвiчы" плошчай 0,6309 гектара;
1.3. вёскi Брольнiкi Брольнiкскага сельсавета, далучыўшы да яе тэрыторыi зямельны ўчастак сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Авангард-агра" плошчай 2,8520 гектара.
2. Навагрудскаму раённаму выканаўчаму камiтэту прыняць неабходныя меры па рэалiзацыi дадзенага рашэння.
3. Апублiкаваць дадзенае рашэнне ў газеце "Новае жыццё".
Старшыня С.У.Чубрык
Кодексы России 2009 карта новых документов |