Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Минского городского исполнительного комитета от 29.04.2010 N 1007 "Аб тарыфах на гарадскiя перавозкi пасажыраў i ручной паклажы ўсiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе падпункта 1.3 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Устанавiць тарыфы на гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання ў рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусах звычайных i хуткасных маршрутаў, трамваях, тралейбусах, метро - у памеры 700 рублёў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах экспрэсных маршрутаў - у памеры 1100 рублёў за адну паездку.

2. Устанавiць гранiчныя максiмальныя тарыфы на гарадскiя перавозкi пасажыраў iншымi вiдамi транспарту (акрамя транспарту агульнага карыстання) у рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску:

2.1. у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг - у памеры 1100 рублёў за адну паездку;

2.2. у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай менш за 5000 кг пры працягласцi маршруту:

да 10 км уключна - у памеры 1750 рублёў за адну паездку;

больш за 10 км - у памеры 2250 рублёў за адну паездку.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Устанавiць кошт месячных, дэкадных i на 1/2 месяца праязных бiлетаў на гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

5. Устанавiць, што бiлеты на адну паездку папярэдняга намiнальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяцi дзён з дня змянення тарыфаў.

6. Устанавiць тарыфы на гарадскiя перавозкi ручной паклажы ўсiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску ў памеры 700 рублёў за адно месца ручной паклажы.

7. Устанавiць, што пры аплаце перавозкi ручной паклажы ў транспарце агульнага карыстання выкарыстоўваюцца бiлеты на адну паездку пасажыра.

8. Тарыфы на гарадскiя перавозкi пасажыраў i ручной паклажы ўсiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымi асобамi ўсiх форм уласнасцi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў горадзе Мiнску.

9. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi самастойна ўстанаўлiваюць пэўны ўзровень тарыфаў на гарадскiя перавозкi пасажыраў iншымi вiдамi транспарту (акрамя транспарту агульнага карыстання) у рэгулярных зносiнах, якiя не перавышаюць гранiчныя максiмальныя тарыфы, устаноўленыя дадзеным рашэннем.

10. Камунальнаму транспартнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс":

10.1. забяспечыць залiчэнне намiнальнага кошту бiлетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыццi бiлетаў па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрмiну iх дзеяння;

10.2. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў транспарце агульнага карыстання;

10.3. папярэдне, але не пазней чым за адзiн дзень, iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на гарадскiя перавозкi пасажыраў i ручной паклажы ўсiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

10.4. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у транспарце агульнага карыстання праз кiёскi гандлёвага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Белсаюздрук", рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства паштовай сувязi "Белпошта", рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства электрасувязi "Белтэлекам", сетку ўласных кiёскаў па распаўсюджваннi бiлетнай прадукцыi, гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi i кандуктарамi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах.

11. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным транспартным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў.

12. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў транспарту агульнага карыстання, права на праезд у аўтобусах звычайных i хуткасных маршрутаў транспарту агульнага карыстання.

13. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на чатыры вiды транспарту агульнага карыстання (аўтобус - тралейбус - трамвай - метро), права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў транспарту агульнага карыстання.

14. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах звычайных i хуткасных маршрутаў транспарту агульнага карыстання, права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў транспарту агульнага карыстання з даплатай у памеры 400 рублёў.

15. Сумяшчальны з метро праязны бiлет на папяровым носьбiце сапраўдны толькi пры наяўнасцi пластыкавай карты з магнiтнай паласой для праезду ў метро на адпаведны перыяд.

16. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 25 лютага 2010 г. N 435 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 59, 9/29815).

17. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па напрамку дзейнасцi.

18. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублiкаванню ў газеце "Минский курьер".

19. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.


Выконваючы абавязкi старшынi М.А.Ладуцька


Кiраўнiк спраў М.Ф.Савановiч


УЗГОДНЕНА
Мiнiстр эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
        М.Г.Снапкоў
27.04.2010

Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
29.04.2010 N 1007


КОШТ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ГАРАДСКIЯ ПЕРАВОЗКI ПАСАЖЫРАЎ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ


(рублёў)

----+-------------------------------------------+--------+--------+--------
¦ N ¦               Вiды бiлетаў                ¦Месячныя¦Дэкадныя¦На 1/2 ¦
¦п/п¦                                           ¦        ¦        ¦месяца ¦
+---+-------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту                    ¦ 27600  ¦  9700  ¦ 14550 ¦
¦   ¦(аўтобус, тралейбус, трамвай, метро)       ¦        ¦        ¦       ¦
+---+-------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ 2 ¦Аўтобус-экспрэс                            ¦ 38500  ¦ 13550  ¦ 20300 ¦
+---+-------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту                     ¦ 36850  ¦ 12950  ¦ 19400 ¦
¦   ¦(аўтобус - тралейбус, аўтобус - трамвай,   ¦        ¦        ¦       ¦
¦   ¦трамвай - тралейбус, аўтобус - метро,      ¦        ¦        ¦       ¦
¦   ¦тралейбус - метро, трамвай - метро)        ¦        ¦        ¦       ¦
+---+-------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту                     ¦ 43950  ¦ 15400  ¦ 23150 ¦
¦   ¦(аўтобус - тралейбус - трамвай,            ¦        ¦        ¦       ¦
¦   ¦аўтобус - тралейбус - метро,               ¦        ¦        ¦       ¦
¦   ¦аўтобус - трамвай  - метро,                ¦        ¦        ¦       ¦
¦   ¦трамвай - тралейбус - метро)               ¦        ¦        ¦       ¦
+---+-------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ 5 ¦На чатыры вiды транспарту                  ¦ 49700  ¦ 17450  ¦ 26200 ¦
¦   ¦(аўтобус - тралейбус - трамвай - метро)    ¦        ¦        ¦       ¦
----+-------------------------------------------+--------+--------+--------

Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner