Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Лельчицкого районного исполнительного комитета от 14.12.2009 N 1005 "Аб правядзеннi рэгiянальнага фестывалю песеннага мастацтва "Гэты дзiўны спеў - з глыбiнь народных" на прыз мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага Акадэмiчнага Народнага хору Рэспублiкi Беларусь iм. Г.I.Цiтовiча, лаўрэата дзяржаўнай прэмii Беларусi, прафесара, народнага артыста Рэспублiкi Беларусь М.П.Дрынеўскага"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У гонар заслуг i ўклада Мiхаiла Паўлавiча Дрынеўскага, народнага артыста Беларусi, прафесара, мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага Акадэмiчнага Народнага хору Рэспублiкi Беларусь iм. Г.I.Цiтовiча, ураджэнца Лельчыцкага раёна, у развiццё беларускай культуры i ў мэтах аднаўлення i пераемнасцi мастацкiх традыцый рэгiянальнай песеннай творчасцi, пашырэння творчых сувязей памiж раёнамi беларускага Палесся, Чарнiгаўскай i Жытомiрскай абласцей Украiны Лельчыцкi раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць дадзеную Iнструкцыю аб правядзеннi рэгiянальнага фестывалю песеннага мастацтва "Гэты дзiўны спеў - з глыбiнь народных" на прыз мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага Акадэмiчнага Народнага хору Рэспублiкi Беларусь iм. Г.I.Цiтовiча, лаўрэата дзяржаўнай прэмii Беларусi, прафесара, народнага артыста Рэспублiкi Беларусь М.П.Дрынеўскага.

2. Апублiкаваць сапраўднае рашэнне ў газеце "Светлае жыццё".

3. Рашэнне ўступае ў сiлу з моманту афiцыйнага апублiкавання.


Старшыня А.В.Капыткоў


Кiраўнiк спраў К.I.Чарнавец


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Начальнiк                 Намеснiк старшынi
упраўлення культуры       Гомельскага абласнога
Гомельскага абласнога     выканаўчага камiтэта
выканаўчага камiтэта              П.А.Кiрычэнка
        Д.А.Чумакоў       14.12.2009
14.12.2009

                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Рашэнне
                                                       Лельчыцкага раённага
                                                       выканаўчага камiтэта
                                                       14.12.2009 N 1005

IНСТРУКЦЫЯ АБ ПРАВЯДЗЕННI РЭГIЯНАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЮ ПЕСЕННАГА МАСТАЦТВА "ГЭТЫ ДЗIЎНЫ СПЕЎ - З ГЛЫБIНЬ НАРОДНЫХ" НА ПРЫЗ МАСТАЦКАГА КIРАЎНIКА НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМIЧНАГА НАРОДНАГА ХОРУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ IМ. Г.I.ЦIТОВIЧА, ЛАЎРЭАТА ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРЭМII БЕЛАРУСI, ПРАФЕСАРА, НАРОДНАГА АРТЫСТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ М.П.ДРЫНЕЎСКАГА


1. Мэтамi рэгiянальнага фестывалю песеннага мастацтва "Гэты дзiўны спеў - з глыбiнь народных" на прыз мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага Акадэмiчнага Народнага хору Рэспублiкi Беларусь iм. Г.I.Цiтовiча, лаўрэата дзяржаўнай прэмii Беларусi, прафесара, народнага артыста Рэспублiкi Беларусь М.П.Дрынеўскага (далей - фестываль) з'яўляюцца:

развiццё i прапаганда беларускай культуры, далучэнне да шматвяковых традыцый народнай мастацкай творчасцi;

развiццё творчых здольнасцей i павышэнне ўзроўню выканаўчага майстэрства ўдзельнiкаў мастацкай самадзейнасцi;

аднаўленне i пераемнасць мастацкай рэгiянальнай народнай песеннай творчасцi;

узбагачэнне рэпертуару самадзейных мастацкiх калектываў лепшымi творамi беларускага песеннага мастацтва.

2. Фестываль праводзiцца адзiн раз у 3 гады i прымяркоўваецца да народнага свята Тройца.

3. Да ўдзелу ў фестывалi аддзелам культуры Лельчыцкага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканком) запрашаюцца аматарскiя калектывы i асобныя выканаўцы. Дазваляецца ўдзел аматарскiх калектываў з найменнем "народны" i без наймення.

4. Конкурсная праграма калектываў складаецца з двух рознахарактарных твораў, адзiн з якiх абавязкова выконваецца без музычнага суправаджэння. Асобныя выканаўцы прадстаўляюць адзiн твор з музычным суправаджэннем цi без яго (на выбар). У праграму неабходна ўключаць беларускiя народныя песнi без апрацоўкi цi ў апрацоўцы беларускiх аўтараў, песнi рэгiянальнага паходжання, скiраваныя на раскрыццё мастацкiх традыцый сваёй мясцовасцi.

5. Выступленнi ўдзельнiкаў фестывалю ажыцяўляюцца пад акампанемент музычных iнструментаў у жывым гучаннi.

6. Касцюмы ўдзельнiкаў фальклорных калектываў павiнны быць варыянтамi арыгiналаў або копiй традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасцi.

7. Конкурсныя выступленнi ацэньваюцца журы па наступных крытэрыях:

узровень выканаўчага майстэрства;

сцэнiчная культура;

адметнасць i каштоўнасць рэпертуару;

захаванне традыцый i асаблiвасцей выканання твораў, якiя бытуюць у мясцовым рэгiёне;

выкананне ўмоў фестывалю.

8. Пераможцы фестывалю вызначаюцца асобна сярод калектываў з найменнем "народны" i аматарскiх калектываў без наймення, салiстаў па намiнацыях:

"Вакальныя ансамблi, ансамблi народнай песнi";

"Фальклорныя калектывы";

"Асобныя выканаўцы".

9. Арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт) прадугледжвае дадатковую намiнацыю "За далучэнне да шматвяковых традыцый народнай мастацкай творчасцi". Акрамя таго, прадугледжваецца прыз "Сiмпатыi гледачоў".

10. Праграма мерапрыемстваў фестывалю складаецца:

з касцюмiраванага шэсця, падчас якога калектывы прэзентуюць "вiзiтоўку" (да адной хвiлiны);

цырымонii адкрыцця i закрыцця;

конкурсных выступленняў.

11. Адказны за арганiзацыю i правядзенне фестывалю - аддзел культуры райвыканкома.

12. Склад аргкамiтэта, журы, дата правядзення, каштарыс выдаткаў на правядзенне фестывалю зацвярджаюцца рашэннем райвыканкома.

13. Званне лаўрэат прысуджаецца калектыву, якi прадэманстраваў высокамастацкiя творы, выканаўчае майстэрства i сцэнiчную культуру. Ён узнагароджваецца дыпломам лаўрэата з уручэннем спецыяльнага прыза з выявай сiмволiкi фестывалю i каштоўнага падарунка.

14. Калектывам i iндывiдуальным выканаўцам, якiя паказалi належны выканаўчы ўзровень i сцэнiчную культуру ў адпаведных намiнацыях, надаецца званне дыпламант з уручэннем дыпломаў I, II, III ступеняў, памятных сувенiраў фестывалю i каштоўных падарункаў.

15. Усе астатнiя ўдзельнiкi ўзнагароджваюцца граматамi за ўдзел у фестывалi.

16. Дыпломы, граматы фестывалю падпiсваюцца старшынёй журы i старшынёй аргкамiтэта.

17. Фiнансаванне фестывалю ажыццяўляецца райвыканкомам i ўпраўленнем культуры Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта.


карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner