Решение Минского городского Совета депутатов от 17.06.2009 N 239 "Аб прысваеннi найменаванняў безназоўным скверам i запраектаванаму парку г. Мiнска"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоiць найменаваннi безназоўным скверам i запраектаванаму парку г. Мiнска:
скверу ў межах вул. В.Харужай - ГЦ "Алiмп" - ГЦ "Зеркала" - Дом мэблi надаць назву "сквер Камароўскi" ("сквер Комаровский") па назве квартала i Камароўскага рынка;
скверу каля УА "Каледж фiнансаў i банкаўскай справы" па вул. Краснай, 17 надаць назву "сквер Красны" ("сквер Красный"), што азначае "красивый", "прыгожы";
скверу ў межах вул. Купрыянава - Лiбкнехта - завулка Дамашэўскага надаць назву "сквер Лютэранскi" ("сквер Лютеранский"). На гэтым месцы з сярэдзiны ХIХ стагоддзя па 1970-я гады iснавалi Лютэранскiя могiлкi;
скверу ў межах вул. Купрыянава - жылой забудовы - вул. Волаха надаць назву "сквер Маламядзвежынскi" ("сквер Маломедвежинский") па назве былой вёскi Малое Мядзвежына, якая знiкла ў 1970-я гады;
скверу памiж вул. Кальварыйскай - праездам Кальварыйскiм i могiлкамi "Кальварыя" надаць назву "сквер Кальварыйскi" ("сквер Кальварийский");
скверу ў межах выканкама Мiнскага раёна - вул. Альшэўскага надаць назву "сквер Альшэўскi" ("сквер Ольшевский") па назве знесенай у 1960-я гады вёскi Альшэва;
запраектаванаму парку ў мiкрараёне "Сухарава-5" надаць назву парк "Дзiвiвелка" (парк "Дививелка"), па старажытнай назве ракi Качынка - Дзiвiвелка;
паркавай зоне ўздоўж ракi Свiслач у межах вул. Камунiстычная - вул. Старажоўская перад гасцiнiцай "Беларусь" надаць назву "сквер Старосцiнская слабада" ("сквер Старостинская слобода") па назве старога Мiнскага прадмесця - Старосцiнская слабада, якое iснавала тут у ХVI - першай палове ХХ ст.ст.;
скверу вакол Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь у межах вулiц Куйбышава - Алаiзы Пашкевiч - М.Багдановiча - Янкi Купалы надаць назву "сквер Траецкая гара" ("сквер Троицкая гора") па гiстарычнай назве плошчы - Траецкая гара, якая знiкла ў 1930-я гады.
2. Сапраўднае рашэнне падлягае афiцыйнаму апублiкаванню ў газеце "Мiнскi кур'ер".
3. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.
Старшыня М.В.Матусевiч
карта новых документов |