Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Витебского областного исполнительного комитета от 15.04.2009 N 205 "Аб стварэннi Вiцебскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе пункта 12 Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372, Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Стварыць Вiцебскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

2. Зацвердзiць Палажэнне аб Вiцебскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве (дадаецца).

3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на начальнiка ўпраўлення культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта Пашынскага М.П.


Старшыня А.М.КОСIНЕЦ


Кiраўнiк спраў У.П.ПЕНIН


                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Рашэнне
                                                       Вiцебскага абласнога
                                                       выканаўчага камiтэта
                                                       15.04.2009 N 205

ПАЛАЖЭННЕ АБ ВIЦЕБСКIМ АБЛАСНЫМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА МАНУМЕНТАЛЬНЫМ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНЫМ МАСТАЦТВЕ


1. Вiцебскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве (далей - савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.

2. Асноўнымi задачамi савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

3. Савет:

у сваей дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем;

спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў.

4. У мэтах выканання сваiх задач савет:

дае экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама пры неабходнасцi мастацка-прасторавага i дызайнерскага афармлення музейных экспазiцый;

ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

дае заключэнне па этапах работ па стварэннi (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у г. Вiцебску (акрамя твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь), раённых цэнтрах i на тэрыторыi раёнаў Вiцебскай вобласцi;

дае рэкамендацыi аб вызначэннi памераў аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i экспертнае заключэнне аб неабходнасцi павелiчэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора;

па даручэннi Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у г. Вiцебску (акрамя твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь), у раённых цэнтрах i на тэрыторыi раёнаў Вiцебскай вобласцi.

5. Савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы.

6. На пасяджэннi савета пры неабходнасцi запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.

7. Склад савета зацвярджаецца распараджэннем Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.

Савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiкаў, якiя ў яго адсутнасць арганiзуюць работу савета. Савет мае няцотную колькасць членаў, усяго не больш за 15 чалавек з улiкам старшынi.

Прапановы па складу савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiкаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца ўпраўленнем культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта.

8. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi савета, а ў яго адсутнасць - намеснiка старшынi.

9. Рашэннi савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш 2/3 складу савета i афармляюцца пратаколам.

10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду саветам, работу савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае ўпраўленне культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта.

11. Савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваей дзейнасцi Вiцебскаму абласному выканаўчаму камiтэту.


карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner