Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Гродненского районного исполнительного комитета от 17.12.2008 N 952 "Аб стварэннi Гродзенскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372, Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Стварыць Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву ў складзе згодна з дадаткам.

2. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.

3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 30 сакавiка 2004 г. N 136 "Аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву" ;

рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 14 жнiўня 2007 г. N 564 "Аб унясеннi змянення ў рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 30 сакавiка 2004 г. N 136" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 220, 9/10118).

4. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.


Старшыня У.Я.САЎЧАНКА


Кiраўнiк спраў М.Я.ПРЫСАДА


Дадатак
да рашэння
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
17.12.2008 N 952


СКЛАД ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ


Мацiевiч               - намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела
Сяргей Мiхайлавiч        культурна-асветных устаноў, народнай творчасцi i
                         навучальных устаноў упраўлення культуры
                         Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта,
                         старшыня савета

Анцiпiн - скульптар, старшыня Гродзенскай абласной Аляксандр Сяргеевiч арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў", намеснiк старшынi (з яго згоды)
Клiмовiч - галоўны спецыялiст аддзела культурна-асветных Алена Вiктараўна устаноў, народнай творчасцi i навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта, намеснiк старшынi
Загiдулiна - мастацтвавед-кантралёр упраўлення культуры Марына Аляксееўна Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта, сакратар савета
Анiсiмаў - архiтэктар, начальнiк упраўлення архiтэктуры i Уладзiмiр Юр'евiч горадабудаўнiцтва Гродзенскага гарадскога выканаўчага камiтэта, галоўны архiтэктар горада Гродна
Грыневiч - мастак-манументалiст, член праўлення Гродзенскай Сяргей Аркадзьевiч абласной арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў" (з яго згоды)
Лытаў - архiтэктар, член праўлення Гродзенскай абласной Уладзiмiр Андрэевiч арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз архiтэктараў", член-карэспандэнт Беларускага грамадскага аб'яднання архiтэктараў i дзеячаў будаўнiчай навукi "Правапераемнiк адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская Акадэмiя архiтэктуры", галоўны архiтэктар праектаў абласнога унiтарнага праектна-вышукальнага прадпрыемства "Гроднажылпраект" (з яго згоды)
Мiско - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi Iван Якiмавiч саюз мастакоў", народны мастак Беларусi (з яго згоды)
Левiн - заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Леанiд Мендзялевiч Ленiнскай прэмii (з яго згоды)
Панцялееў - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi Уладзiмiр Iванавiч саюз мастакоў" (з яго згоды)
Сiльвановiч - мастак-манументалiст, член праўлення Гродзенскай Аляксандр Мiкалаевiч абласной арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў" (з яго згоды)
Скрабко - першы намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела па Павел Канстанцiнавiч друку i ўзаемадзеянню са сродкамi масавай iнфармацыi ўпраўлення iдэалагiчнай работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта
Таламанаў - архiтэктар, начальнiк упраўлення тэрытарыяльнай Генадзь Барысавiч планiроўкi, горадабудаўнiцтва i архiтэктуры камiтэта па архiтэктуры i будаўнiцтву Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта
Тараненка - архiтэктар, старшыня Гродзенскай абласной Аляксандр Барысавiч арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз архiтэктараў", член-карэспандэнт Беларускага грамадскага аб'яднання архiтэктараў i дзеячаў будаўнiчай навукi "Правапераемнiк адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская Акадэмiя архiтэктуры", галоўны архiтэктар праектаў абласнога унiтарнага праектнага прадпрыемства "Iнстытут "Гроднаграмадзянпраект" (з яго згоды)
Янушкевiч - мастак-манументалiст, член грамадскага аб'яднання Пётр Вацлававiч "Беларускi саюз мастакоў", мастак-манументалiст дэкаратыўнага мастацтва Гродзенскага унiтарнага творчага прадпрыемства "Мастацтва" грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў" (з яго згоды)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Рашэнне
                                                     Гродзенскага абласнога
                                                     выканаўчага камiтэта
                                                     17.12.2008 N 952

ПАЛАЖЭННЕ АБ ГРОДЗЕНСКIМ АБЛАСНЫМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ


1. Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.

2. Асноўнымi задачамi савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

3. Савет:

у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем;

спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў.

4. У мэтах выканання сваiх задач савет:

дае экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

дае заключэнне па этапах работ па стварэннi (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструюцца) у г. Гродна (акрамя твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь), раённых цэнтрах i на тэрыторыi раёнаў Гродзенскай вобласцi;

па даручэннi Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструюцца) у г. Гродна (акрамя твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь), у раённых цэнтрах i на тэрыторыi раёнаў Гродзенскай вобласцi.

5. Савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы.

6. На пасяджэннi савета пры неабходнасцi запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.

7. Савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiкаў, якiя ў яго адсутнасць арганiзуюць работу савета. Савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 15 чалавек з улiкам старшынi.

Склад савета зацвярджаецца Гродзенскiм абласным выканаўчым камiтэтам. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.

Прапановы па складу савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiкаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца ўпраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта.

8. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi савета, а ў яго адсутнасць - намеснiка старшынi.

9. Рашэннi савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш за 2/3 складу савета i афармляюцца пратаколам.

10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду саветам, работу савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта.

11. Савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасцi Гродзенскаму абласному выканаўчаму камiтэту.


карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner