Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2006 N 281 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Брэсцкай вобласцi на перыяд 2006 - 2010 гадоў"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Брэсцкi абласны Савет дэпутатау РАШЫЎ:

1. Зацвердзiць Праграму захавання i развiцця культуры Брэсцкай вобласцi на перыяд 2006 - 2010 гадоў (дадаецца).

2. Рэкамендаваць гарадскiм i раённым Саветам дэпутатаў распрацаваць рэгiянальныя праграмы захавання i развiцця культуры на 2006 - 2010 гады.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Брэсцкага абласнога выканаўчага камiтэта Цупрыка Л.А.


Старшыня Л.А.ЛЕМЯШЭЎСКI


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Рашэнне
                                                 Брэсцкага абласнога
                                                 Савета дэпутатаў
                                                 21.12.2006 N 281

ПРАГРАМА ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦI НА ПЕРЫЯД 2006 - 2010 ГАДОЎ


Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Праграма захавання i развiцця культуры Брэсцкай вобласцi на перыяд 2006 - 2010 гадоў (далей - Праграма) распрацавана адпаведна Закону Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, ст. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031) i на падставе прапаноў аддзелаў культуры гарадскiх i раённых выканаўчых камiтэтаў, устаноў культуры i мастацтва.

2. У Праграме зроблены аналiз дасягнутага ўзроўню развiцця культуры Брэсцкай вобласцi (далей - вобласць) за мiнулую пяцiгодку, вызначаны мэты i задачы, асноўныя накiрункi дзейнасцi ўстаноў культуры i мастацтва вобласцi, прыярытэты развiцця галiны на 2006 - 2010 гады, сiстэма мер арганiзацыйнага, сацыяльна-эканамiчнага характару па iх рэалiзацыi.


Глава 2 СТАН КУЛЬТУРЫ ВОБЛАСЦI


3. Стратэгiчнай мэтай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры з'яўляецца развiццё i эфектыўнае выкарыстанне культурнага патэнцыялу краiны, забеспячэнне пераемнасцi развiцця беларускай культуры разам з падтрымкай культурных iнавацый (дадатак 1).

4. Як нацыянальны рэсурс культура ўяўляе сабой сукупнасць матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей, уключаючы нацыянальную мову, гiсторыка-культурную спадчыну, традыцыi, фальклор, народныя промыслы i рамёствы, прафесiйнае i самадзейнае мастацтва, культуралагiчную i мастацкую адукацыю, установы i кадры культуры, мiжнацыянальныя i мiждзяржаўныя культурныя сувязi, матэрыяльнае i фiнансавае забеспячэнне. Культура аказвае значны ўплыў на фундаментальныя асновы дзяржавы, на светапоглядныя, iдэалагiчныя, палiтычныя, сацыяльна-эканамiчныя аспекты iснавання i ўстойлiвага развiцця чалавека, грамадства i з'яўляецца адным з яе стратэгiчных рэсурсаў.

5. Галiну культуры складае сетка ўстаноў, якiя ажыццяўляюць культурна-асветную, тэатральна-вiдовiшчную, гастрольна-канцэртную, навукова-даследчую дзейнасць, а таксама падрыхтоўку кадраў культуры i мастацтва. На сённяшнi дзень у вобласцi налiчваецца 706 клубных устаноў, 738 бiблiятэк, 4 тэатральна-вiдовiшчныя ўстановы, 3 сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, 90 дзiцячых школ мастацтваў, 12 музеяў, 285 кiнавiдэаўстановак. У 2006 годзе ў г.Пiнску адкрыты Палескi драматычны тэатр.

6. Клубнымi ўстановамi забяспечана работа 3445 гуртоў мастацкай самадзейнасцi i 1007 аб'яднанняў, якiя наведваюць каля 47 тысяч жыхароў вобласцi, у тым лiку 24,5 тысячы дзяцей. Пяць самадзейных калектываў маюць ганаровае званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".

7. Бiблiятэкамi вобласцi штогод абслугоўваецца звыш 560 тысяч чытачоў, цi 39 працэнтаў насельнiцтва, у тым лiку 47 працэнтаў - сельскага. Працягваецца працэс аўтаматызацыi бiблiятэк. Сёння ў iх налiчваецца 205 камп'ютэраў, 35 ксераксаў, 136 прынтэраў, 35 сканераў.

8. Ва ўсiх установах культуры i мастацтва працуе 8353 работнiкi, у тым лiку 6371 спецыялiст. Бюджэтныя выдаткi на ўтрыманне склалi ў 2006 годзе каля 70,0 мiльярда рублёў (далей - млрд.руб.). Сярэдняя заработная плата складае 398,3 тысячы рублёў (далей - тыс.руб.), па абласных установах - 459,3 тыс.руб.

9. З улiкам сучасных патрабаванняў паглыбляюцца традыцыi прафесiяналiзму ў розных вiдах мастацтва, з клопатам пра пераемнасць i далейшае развiццё народнай творчасцi праводзяцца фестывалi, конкурсы, агляды, канферэнцыi, iншыя буйныя мерапрыемствы, на высокiм узроўнi ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялiстаў навучальных устаноў культуры i мастацтва, актыўна падтрымлiваюцца дзяржавай адораныя дзецi i таленавiтая моладзь.

10. Разгляд найбольш актуальных праблем развiцця сучаснай нацыянальный культуры, ажыццяўленне дзяржаўнай палiтыкi, каардынацыю дзейнасцi ўпраўлення культуры з iншымi ведамствамi, установамi i арганiзацыямi, мясцовымi органамi ўлады ажыццяўляе калегiя ўпраўлення культуры аблвыканкама, якая з'яўляецца калектыўным органам кiравання галiной.

11. Важнейшым напрамкам работы калегii павiнна стаць забеспячэнне своечасовага i якаснага выканання ўказаў, распараджэнняў, пратаколаў даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, рашэнняў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i аблвыканкама ў галiне культуры i мастацтва.

12. Калегiя ўпраўлення культуры аблвыканкама будзе ажыццяўляць арганiзацыю i каардынацыю работ па рэалiзацыi Праграмы, уносiць ва ўстаноўленым парадку прапановы па ўдакладненнi мерапрыемстваў Праграмы з улiкам iснуючай сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi, забяспечваць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў.


Глава 3 АСНОЎНЫЯ МЭТЫ i ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ


13. Стратэгiчнай мэтай у галiне культуры з'яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных патрэбнасцей, што значна павысiць ролю асобы як галоўнай рухаючай сiлы новага постiндустрыяльнага грамадства (дадатак 2).

14. Для дасягнення гэтай мэты ў галiне культуры вобласцi прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:

актывiзацыя дзейнасцi ўстаноў культуры i мастацтва па арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва вобласцi, садзейнiчанне росту грамадскай iнiцыятывы ў сферы духоўнага жыцця, падтрымлiванне адораных дзяцей i таленавiтай моладзi;

захаванне i далейшае развiццё традыцыйнай культуры рэгiёнаў;

забеспячэнне даступнасцi каштоўнасцей i паслуг, якiя аказваюцца ў гэтай сферы ўсiм слаям насельнiцтва, павышэнне ўзроўню i якасцi паслуг, павелiчэнне iх аб'ёмаў для жыхароў сяла з мэтай наблiжэння да ўзроўню абслугоўвання гарадскога насельнiцтва, паляпшэнне культурнага абслугоўвання аддаленых вёсак;

рэалiзацыя мерапрыемстваў рэстаўрацыi, рэканструкцыi i захавання прыярытэтных, гiсторыка-культурных каштоўнасцей Брэсцкай вобласцi, уключэнне iх у культурны i гiстарычны абарот; вызначэнне i аднаўленне ў рэгiёнах вобласцi найбольш значных сельскiх гiстарычных сядзiб для выкарыстання ў якасцi аб'ектаў культурна-дасугавай дзейнасцi;

распрацоўка i ўкараненне рацыянальнай схемы размеркавання сельскiх устаноў культуры з улiкам канкрэтнай сацыяльна-дэмаграфiчнай i эканамiчнай сiтуацыi ў сельскiх населеных пунктах i раёнах;

павышэнне канкурэнтаздольнасцi творчых калектываў i выканаўцаў на ўнутраным i знешнiм рынках;

забеспячэнне рэалiзацыi кадравай палiтыкi па падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы спецыялiстаў культуры i мастацтва на аснове ўкаранення новых адукацыйных тэхналогiй;

стварэнне пры сярэднiх спецыяльных навучальных установах культуры i мастацтва кансультацыйных цэнтраў для аказання метадычнай дапамогi i выяўлення на сяле адораных дзяцей i таленавiтай моладзi;

пры фармiраваннi рэпертуарнай палiтыкi ўдасканальванне актуальнасцi раскрыцця той цi iншай тэматыкi спектакляў i канцэртных праграм з улiкам эстэтычных i духоўных патрэбнасцей грамадства.

15. Напрамкамi развiцця прафесiйнага мастацтва павiнны стаць павышэнне яго ролi ў эстэтычным i маральным выхаваннi насельнiцтва, пераход да iнтэнсiўнага развiцця, павышэнне прэстыжу работнiкаў творчых прафесiй.

16. Для эфектыўнага развiцця культуры вобласцi да 2010 года неабходна ажыццявiць комплекс мер па вядучых напрамках дзейнасцi ў сферы культуры:

захаванне дзеючай сеткi ўстаноў культуры i мастацтва i якаснае яе ўдасканальванне;

стварэнне новых культурных аб'ектаў, больш гiбка рэагуючых на змяненнi ў патрэбнасцях i запатрабаваннях насельнiцтва;

умацаванне i абнаўленне матэрыяльна-тэхнiчнай базы;

захаванне рухомай i нерухомай культурнай спадчыны;

захаванне i рэстаўрацыя гiстарычных помнiкаў культуры;

стварэнне банка даных па гiсторыка-культурнай спадчыне вобласцi, народным мастацтве i рамёствах;

развiццё прафесiйнай творчасцi i прафесiйнай мастацкай адукацыi, народнай мастацкай творчасцi, народных промыслаў i традыцыйнай культуры;

павышэнне ўзроўню якасцi паслуг.

17. Галоўнымi напрамкамi рэалiзацыi Праграмы павiнны стаць:

падрыхтоўка доўгатэрмiновых рэгiянальных праграм зберажэння гiсторыка-культурнай спадчыны, уключэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей у сферу турысцкай дзейнасцi, выкарыстанне аб'ектаў для пазнавальных, адукацыйных i прапагандысцкiх мэт;

стварэнне карпаратыўнай iнфармацыйнай сеткi музеяў;

камплектаванне бiблiятэчных фондаў i iнфарматызацыi бiблiятэчнай справы;

вывучэнне, захаванне i развiццё нацыянальнай культуры, развiццё i ўдасканальванне новых формаў i метадаў арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва;

удасканаленне структуры сеткi, умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сельскiх культурна-дасугавых устаноў, далучэнне працаўнiкоў сяла да прафесiйнага мастацтва, павышэнне якасцi кiнавiдэаабслугоўвання сельскага насельнiцтва, фармiраванне структуры эстэтычнага выхавання, адраджэнне, развiццё i папулярызацыя традыцыйнай культуры, захаванне гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны, развiццё iнфраструктуры сельскага турызму з выкарыстаннем мясцовых традыцый i звычаяў;

развiццё i прапаганда нацыянальных традыцый тэатральнага мастацтва, павышэнне яго канкурэнтаздольнасцi на мiжнародным узроўнi;

развiццё i падтрымка вiдаў i жанраў музычнага мастацтва, далейшае ўдасканаленне сiстэмы рэгулявання гастрольна-канцэртнай дзейнасцi;

развiццё i падтрымка ўсiх вiдаў выяўленчага мастацтва, фармiраванне музейнага фонду вобласцi праз набыццё твораў выяўленчага мастацтва, сумесная з творчымi саюзамi работа па рэалiзацыi i прапагандзе мастацкiх праектаў;

паляпшэнне кiнавiдэаабслугоўвання насельнiцтва;

рэалiзацыя рэгiянальных мэтавых праграм работы з кадрамi i правядзенне комплекснага аналiзу кадравага забеспячэння галiны з мэтай удасканальвання формаў i метадаў падбору спецыялiстаў, кiруючых кадраў галiны культуры;

абмены ў галiне культуры, у тым лiку памiж калектывамi, творчымi работнiкамi, выкладчыкамi i спецыялiстамi ў сферы культуры, памiж установамi i арганiзацыямi ў галiне культуры, супрацоўнiцтва з мiжнароднымi i рэгiянальнымi iнтэграцыйнымi аб'яднаннямi iншых дзяржаў згодна з заключанымi дагаворамi супрацоўнiцтва Брэсцкай вобласцi з абласцямi Расii, Украiны, Брэсцкай вобласцi i еўрарэгiёна "Буг".

прапаганда беларускай культуры i мастацтва;

павышэнне ўзроўню заработнай платы, павелiчэнне аб'ёмаў рэалiзацыi новых вiдаў паслуг, а таксама павышэнне аб'ёмаў паслуг культуры насельнiцтву ў сельскай мясцовасцi;

ажыццяўленне рэканструкцыi i тэхнiчнага перааснашчэння ўстаноў культуры i мастацтва.

18. Рэалiзацыя Праграмы будзе садзейнiчаць захаванню i развiццю культурнай спадчыны, нацыянальна-культурнай самабытнасцi беларускага народа, беларускай мовы, пашырэнню сферы яе ўжывання; забеспячэнню ўмоў для свабоднага развiцця культур усiх сацыяльна-этнiчных груп, якiя пражываюць на тэрыторыi вобласцi; стварэнню ўмоў для вольнай творчасцi; дасягненню здаровага маральнага клiмату ў грамадстве.


Глава 4 ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА


19. Дзяржаўная палiтыка ў галiне аховы i ўлiку гiсторыка-культурнай спадчыны Брэстчыны ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).

Яе рэалiзацыю забяспечвае абласны, гарадскiя i раённыя выканаўчыя камiтэты i iх мiжведамасныя каардынацыйныя саветы па ахове матэрыяльнай i духоўнай спадчыны.

20. Адным з асноўных накiрункаў ахоўнай справы з'яўляецца паслядоўнае фармiраванне Дзяржаўнага спiсу гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2003 г. N 11 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 82, 8/9523) у гарадах, раёнах i вобласцi.

21. На сённяшнi дзень у Дзяржаўным спiсе налiчваецца 695 гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку 678 нерухомых, з iх 288 аб'ектаў архiтэктуры i 163 археалогii.

У Спiс сусветнай спадчыны ўключаны два аб'екты вобласцi - Нацыянальны парк "Белавежская пушча" i Дуга Струве, якая пралягае па тэрыторыi Драгiчынскага i Iванаўскага раёнаў.

22. Абласным бюджэтам ажыццяўляецца перспектыўная праграма рэстаўрацыi першапачатковых аб'ектаў, у якую ўключана 26 прыярытэтных помнiкаў гiсторыi i архiтэктуры вобласцi.

23. Мэтанакiравана ажыццяўляецца аднаўленне Косаўскага палаца-паркавага ансамбля разам з Домам-музеем Т.Касцюшкi, музейнага комплексу Н.Орды ў в. Варацэвiчы Iванаўскага раёна, палаца Бутрымовiча ў г.Пiнску i iншых прыярытэтных аб'ектаў.

Разам з тым актуальнай застаецца праблема прыцягнення пазабюджэтных сродкаў, у тым лiку замежных iнвестыцый. Значнай падтрымкi патрабуюць помнiкi гiсторыi i культуры ў малых гарадах i аграгарадках.

24. У 2006 - 2010 гадах асаблiвая ўвага будзе накiравана на вырашэнне наступных перспектыўных задач:

удасканаленне ахоўнай справы ў гарадах i раёнах;

каардынацыя ўсiх службаў i ведамстваў, якiя маюць дачыненне да зберажэння помнiкаў;

правядзенне рэстаўрацыi прыярытэтных аб'ектаў, у першую чаргу ў аграгарадках, а таксама на турыстычных маршрутах вобласцi;

удасканаленне праектна-рэстаўрацыйнай базы i кадравага патэнцыялу;

фармiраванне электроннага банка звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку электроннай версii аб абаронцах Айчыны i ахвярах войнаў;

падрыхтоўка дакументаў па ўключэннi фартыфiкацыйных аб'ектаў Брэсцкай крэпасцi i Камянецкай вежы ў Спiс сусветнай спадчыны;

развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне захавання гiстарычнай спадчыны.


Глава 5 МУЗЕI БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦI


25. Значную ролю ў фармiраваннi духоўнага багацця сучаснага грамадства, захаваннi гiсторыка-культурнай спадчыны выконваюць музеi. У сучасны момант у Брэсцкай вобласцi дзейнiчае 13 дзяржаўных музеяў абласнога падпарадкавання, больш за 240 музеяў ведамасных, школьных, прыватных. Назiраецца пазiтыўная дынамiка ў развiццi музейнай сеткi вобласцi. Толькi за апошнi год спiс дзяржаўных музеяў павялiчыўся на 2 новых - Дом-музей Т.Касцюшкi i мастацкая галерэя iмя Н.Орды.

Адкрыты новыя экспазiцыi ў музеi "Камянецкая вежа", Баранавiцкiм, Столiнскiм раённых музеях.

26. Назiраецца пазiтыўная дынамiка ў камплектаваннi музейнага фонду. Дзяржаўны фонд музеяў вобласцi на 1 студзеня 2006 г.налiчвае 416411 музейных прадметаў, з iх асноўны фонд складае 285650, навукова-дапаможны фонд - 130761 адзiнак захавання.

27. Музеi вобласцi прынялi актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 60-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i 60-годдзю Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. Былi арганiзаваны экспазiцыi, стацыянарныя i перасоўныя выстаўкi, праведзены вечары Памяцi мастакоў-удзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны.

28. Штогод музеi вобласцi наведваюць звыш 320000 чалавек, навуковыя супрацоўнiкi абслугоўваюць каля 7000 экскурсiйных груп, арганiзуюць экспанаванне 200 выставак. Адначасова с экскурсiямi i выстаўкамi развiваюцца новыя формы работы з музейным наведвальнiкам. Культурна-адукацыйная дзейнасць музеяў паступова становiцца ўсё больш дыферэнцыраванай, разлiчанай на розныя катэгорыi наведвальнiкаў.

29. Сярод праблем развiцця музейнай дзейнасцi - стварэнне новых тыпаў музеяў, экспазiцый i ўдасканаленне iснуючых, рэканструкцыя i тэхнiчнае абсталяванне музейных фондасховiшчаў, мадэрнiзацыя сiстэмы аховы i жыццезабеспячэнне музейных прадметаў, камп'ютэрызацыя музейнай сферы.

30. Галоўная задача ў развiццi музейнай справы на перспектыву - гэта ажыццяўленне пераводу сiстэмы музейнага дакументавання з папяровых носьбiтаў на электронныя, шырокае ўкараненне i развiццё камп'ютэрнай тэхналогii ў музейнай практыцы, стварэнне Дзяржаўнага каталога музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, правядзенне кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў.

31. Для дасягнення пастаўленых мэт неабходна сканцэнтраваць увагу на наступных напрамках развiцця музейнай дзейнасцi (дадатак 3):

умацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы музеяў;

стварэннi iнфармацыйных сайтаў усiх дзяржаўных музеяў вобласцi у iнтэрнэце;

больш эфектыўным выкарыстаннi магчымасцей музеяў для ўнутранага i мiжнароднага турызму;

фармiраваннi кадраў музейных прафесiяналаў у раённых музеях.


Глава 6 БIБЛIЯТЭКI БРЭСТЧЫНЫ


32. Значная частка iнтэлектуальнай спадчыны знаходзiцца ў фондах бiблiятэк - важных састаўных духоўнага i матэрыяльнага багацця, культурнага i iнфармацыйнага патэнцыялу грамадства. У апошнiя гады ў сувязi з палiтычнымi i эканамiчнымi рэформамi, бiблiятэкi рэспублiкi ўступiлi ў новы этап свайго развiцця. Праходзiць эвалюцыя сацыяльнай ролi бiблiятэкi, да традыцыйных функцый асветнiцкага характару дабаўляюцца функцыi iнфармацыйных цэнтраў.

33. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, у вобласцi захавана бiблiятэчная iнфраструктура: на 1 студзеня 2006 г.сетка публiчных бiблiятэк склала 738 бiблiятэк сiстэмы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. У сельскай мясцовасцi знаходзiцца 656 (88,5 працэнта) бiблiятэк, з iх 19 - у аграгарадках, 17 камп'ютэрызавана. Працэнт бiблiятэк, працуючых на няпоўную стаўку, а таксама бiблiятэк-клубаў, бiблiятэк-музеяў на сяле складае 35,5 працэнта ад агульнай колькасцi. Развiццё бiблiятэчнага абслугоўвання большасцi з iх можа забяспечвацца з дапамогай бiблiобусаў, аснашчаных сучаснымi тэхнiчнымi i iнфармацыйнымi сродкамi.

34. Рэчаiснасць такая, што пры знiжэннi колькасцi чытачоў на сяле назiраецца iх прырост у гарадах. Але гэты станоўчы працэс стрымлiваецца марудным развiццём сеткi гарадскiх публiчных бiблiятэк i iх слабай матэрыяльнай базай. Умацаванне матэрыяльнай базы бiблiятэк не толькi павысiць прэстыж устаноў, прафесii i галiны ў цэлым у вачах карыстальнiкаў, але i дазволiць расшырыць пералiк платных паслуг для павелiчэння аб'ёмаў пазабюджэтнага фiнансавання, накiраванага найперш за ўсё на папаўненне кнiжных фондаў.

35. У апошнiя гады працягваецца працэс знiжэння аб'ёмаў кнiжных фондаў. Вельмi марудна абнаўляецца фонд у вобласцi. Агульны фонд на 1 студзеня 2006 г.папоўнiўся на 248,7 тысячы экзэмпляраў (далей - тыс. экз.) дакументаў i склаў 9890,2 тыс. экз. Новыя паступленнi ў сярэднiм на аднаго чытача публiчнай бiблiятэкi вобласцi склалi 0,2 экзэмпляра кнiгi, а ў сельскай мясцовасцi - 0,1. Каля 60 працэнтаў кнiжнага фонду вобласцi з'яўляецца састарэлым. Такiм чынам, павялiчваецца дыспрапорцыя памiж магчымасцямi бiблiятэкi i патрэбамi насельнiцтва.

36. Працэс iнфарматызацыi публiчных бiблiятэк пачаўся з распрацоўкi аўтаматызаванай iнфармацыйнай бiблiятэчнай сiстэмы. Нягледзячы на недастатковае фiнансаванне, дзяржаўная праграма iнфарматызацыi выконваецца. Парк машын на 1 лiпеня 2006 г.налiчваў 205 камп'ютэраў, 35 ксераксаў, 136 прынтэраў, 35 сканераў.

37. Адпрацоўваецца мадэль узаемадзеяння Нацыянальнай i абласных бiблiятэк. Тыпавыя праграмы дазволяць у блiжэйшы час устанавiць у межах кожнай вобласцi сувязь памiж абласнымi бiблiятэкамi i цэнтралiзаванымi бiблiятэчнымi сiстэмамi, стварыць онлайнавыя Iнтэрнэт-каталогi абласных бiблiятэк. Аўтаматызацыя i падключэнне да Iнтэрнэту публiчных бiблiятэк рэспублiкi павiнна быць закончана да 2008 года.

Акрамя аўтаматызацыi, прыярытэтнымi накiрункамi развiцця з'яўляюцца каардынацыя ў фармiраваннi iнфармацыйных рэсурсаў, iнтэграцыя iнфраструктуры бiблiятэк усiх узроўняў у адзiную бiблiятэчную сетку i iнфармацыйнае ўзаемадзеянне, а таксама паступовае пераўтварэнне бiблiятэк у даведачна-iнфармацыйныя цэнтры. Задача iнфарматызацыi сацыяльнай прасторы стаiць сёння перад кожнай бiблiятэкай.

38. З мэтай фармiравання ў Рэспублiцы Беларусь адзiнай iнфармацыйна-прававой прасторы, якая забяспечвае даступнасць прававой iнфармацыi для ўсiх слаёў грамадскасцi i кожнага грамадзянiна, па рашэннi калегii Мiнiстэрства культуры былi створаны публiчныя цэнтры прававой iнфармацыi. Гэта новы накiрунак дзейнасцi бiблiятэк краiны. За 2005 год у цэнтрах правой iнфармацыi вобласцi атрымалi адказы на цiкавыя iм пытаннi больш за 7,8 тысячы карыстальнiкаў.

Аднак застаецца актуальнай праблема адсутнасцi неабходнай тэхнiкi для ажыццяўлення паўнавартаснай дзейнасцi публiчных цэнтраў прававой iнфармацыi. У далейшым неабходна ажыццявiць праграму тэхнiчнай i iнфармацыйнай падтрымкi сеткi публiчных цэнтраў прававой iнфармацыi i аснасцiць камп'ютэрнай тэхнiкай i праграмным комплексам тыя бiблiятэкi, на базе якiх будуць фармiравацца публiчныя цэнтры прававой iнфармацыi.

39. Пытанням рэалiзацыi асноўных накiрункаў дзейнасцi бiблiятэк былi прысвечаны калегii ўпраўлення культуры, штогадовыя семiнары для дырэктараў i супрацоўнiкаў цэнтральных бiблiятэчных сiстэм, абласных бiблiятэк, спецыялiстаў аддзелаў культуры гаррайвыканкамаў, шматлiкiя рэспублiканскiя i абласныя конкурсы ("Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры", "Бiблiятэка дзецям. Бiблiятэка для дзяцей", навуковых работ па бiблiятэказнаўству, бiблiяграфii i кнiгазнаўству, на лепшую пастаноўку работы па экалагiчнай адукацыi i iнфармацыi насельнiцтва).

40. Асаблiвую значнасць у апошнi час набыла распрацоўка рэалiзацыi ў вобласцi рэспублiканскай праграмы "Кадры".

Неабходнасць апошняй невыпадковая, бо ажыццявiць пастаўленыя задачы могуць толькi высокаадукаваныя кадры, якiя арыентаваны на бесперапынную прафесiйную адукацыю i здольны хутка рэагаваць на шматлiкiя змены ў патрабаваннях да прафесii з боку грамадства. Кадравы патэнцыял вобласцi характарызуецца наступнымi паказчыкамi: усяго на 1 студзеня 2006 г.у публiчных бiблiятэках працуе 1478 бiблiятэкараў. Колькасць спецыялiстаў у сярэднiм складае 72,9 працэнта. Працэс скарачэння i бягучасцi кадраў па вобласцi практычна спынены. У той жа час у сельскiх бiблiятэках-фiлiялах толькi кожны другi работнiк мае базавую бiблiятэчную адукацыю.

41. Тым не менш у бiблiятэчнай справе iснуе шэраг праблем, галоўная з якiх - фiнансаванне дзейнасцi бiблiятэк на розных узроўнях. Пад непасрэдным кiраўнiцтвам i пры ўдзеле ўпраўлення i аддзелаў культуры на месцах ствараюцца i паспяхова ажыццяўляюцца ў бiблiятэках так званыя мэтавыя праграмы. Стварэнне такiх праграм на абласным i мясцовым узроўнях дазваляе зрабiць работу сiстэмнай, сканцэнтраваць бюджэтныя грошы на асноўных накiрунках дзейнасцi, а галоўнае - быць неабходнай i цiкавай карыстальнiкам. Сёння амаль у кожным раёне вобласцi ажыццяўляецца свой рэгiянальны праект.

42. Усе вышэйназваныя праблемы могуць з'яўляцца арыенцiрамi прафесiйнай дзейнасцi i бiблiятэчнай палiтыкi вобласцi на перыяд да 2010 года. Для дасягнення пастаўленых мэт намаганнi патрэбна скiраваць на наступных напрамках (дадатак 4):

забяспечыць выдзяленне сродкаў (не меней за 15 працэнтаў ад агульнай колькасцi сумы бюджэтнага фiнансавання дзейнасцi бiблiятэк) на папаўненне кнiжных фондаў;

умацаваць матэрыяльную базу бiблiятэк з мэтай пашырэння пералiку платных паслуг для павелiчэння аб'ёмаў пазабюджэтнага фiнансавання, накiраванага на папаўненне кнiжных фондаў бiблiятэк;

стварыць карпаратыўную iнфармацыйную сетку бiблiятэк з выкарыстаннем тэлекамунiкацый;

стварыць онлайнавыя iнтэрнэт-каталогi публiчных бiблiятэк рэгiёна;

закончыць аўтаматызацыю публiчных бiблiятэк да 2008 года i падключыць бiблiятэкi да iнтэрнэту;

прыняць удзел у рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы "Памяць Беларусi" з мэтай захавання найбольш каштоўнага рэпертуару дакументальных помнiкаў;

развiваць бiблiятэчнае абслугоўванне малых населеных пунктаў з дапамогай бiблiобусаў, аснашчаных сучаснымi тэхнiчнымi i iнфармацыйнымi сродкамi.


Глава 7 УСТАНОВЫ КУЛЬТУРЫ I НАРОДНАЯ МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ


43. У культурным жыццi вобласцi клубныя ўстановы па-ранейшаму застаюцца адным з асноўных культурна-сацыяльных iнстытутаў, асноўным механiзмам рэгуляцыi грамадства i эстэтычнага ўзбагачэння насельнiцтва.

Яны прызваны: арганiзоўваць культурны адпачынак i задавальняць культурныя запатрабаваннi грамадзян у сферы вольнага часу, арганiзуючы мерапрыемствы на аснове як традыцыйных, так i iнавацыйных тэхналогiй; ствараць умовы для развiцця аматарскага мастацтва ва ўсiх вiдах i формах яго iснавання як у горадзе, так i на сяле, выступаючы ў якасцi арганiзаванай прасторы духоўнага i фiзiчнага станаўлення людзей i iх самарэалiзацыi i самавызначэння; акумулiраваць, падтрымлiваць i развiваць культурна-сацыяльныя iнiцыятывы розных груп i слаёў грамадства.

Аматарскае мастацтва мае нацыянальную адметнасць i з'яўляецца асновай для прафесiйнага мастацтва - тэатра, музыкi, танца, вакалу i г.д.

44. Асноўныя накiрункi дзейнасцi мясцовых дзяржаўных органаў кiравання ў сферы народнай мастацкай творчасцi:

стварэнне ўмоў для рэгулярных кантактаў шырокiх колаў насельнiцтва з мастацкiмi каштоўнасцямi;

стымуляванне працэсаў самаарганiзацыi культурнага жыцця на месцах i асаблiвая актывiзацыя культурна-дасугавай дзейнасцi на сяле;

распрацоўка мер, накiраваных на павышэнне культурнай актыўнасцi людзей, уздзеянне праз актывiзацыю разнастайных формаў i вiдаў культурнай дзейнасцi на iх пачуццi i свядомасць;

работа па далейшай рэструктурызацыi i аптымiзацыi структуры клубных устаноў: рэарганiзацыя i аб'яднанне ўстаноў культуры там, дзе гэта мэтазгодна i абгрунтавана, стварэнне i ўдасканальванне дзейнасцi новых комплексных тыпаў клубных устаноў: дамоў (цэнтраў) рамёстваў, фальклору, народнай творчасцi, нацыянальных культур i iншых тыпаў, дзейнасць якiх накiравана на захаванне i развiццё розных вiдаў народнай мастацкай культуры, з улiкам канкрэтнага сацыяльна-дэмаграфiчнага становiшча, спецыфiкi рэгiёну, прыярытэтаў у развiццi тых цi iншых мадэляў i тыпаў;

вырашэнне праблемы абслугоўвання жыхароў малых i аддаленых маланаселеных пунктаў мабiльнымi ўстановамi культуры - аўтаклубамi, сетка якiх аднавiцца i атрымае далейшае развiццё на новым якасным узроўнi ва ўсiх раёнах вобласцi да 2010 года;

рэструктурызацыя дзяржаўнай установы культуры "Брэсцкi абласны грамадска-культурны цэнтр", вызначэнне перад гэтай структурай новых сучасных задач, вырашэнне якiх дапаможа ёй стаць дзейсным сацыякультурным iнстытутам, якi забяспечыць трывалую падтрымку народнай творчасцi i культурна-творчых iнiцыятыў насельнiцтва, зможа актуальна садзейнiчаць укараненню ў практыку лепшага вопыту работы, сучасных методык арганiзацыi культурнай дзейнасцi ў вольны час, сiстэмна павышаць якасць прафесiйнага мастацтва клубных работнiкаў;

умацаванне дзейнасцi гарадскiх i раённых метадычных службаў, асновай дзейнасцi якiх з'яўляецца вызначэнне шляхоў i прыярытэтных напрамкаў развiцця клубнай справы субрэгiёнаў, пошук i ўкараненне новых праектаў i мадэляў культурна-сацыяльнага асяроддзя, далейшае правядзенне аглядаў-конкурсаў работы гарадскiх i раённых метадычных цэнтраў;

арыентацыя на прыярытэтныя сацыяльныя групы: дзецi, падлеткi i моладзь, сталыя людзi i iнвалiды, работа з сям'ёй (асаблiвая ўвага шматдзетным, нядобранадзейным сем'ям), дзейнасць па пошуку i стварэннi спрыяльных умоў для развiцця таленавiтых людзей, актывiзацыi iндывiдуальнага, асобаснага пачатку ў кожнага суб'екта культурнай дзейнасцi;

забеспячэнне ўмоў для развiцця розных вiдаў i формаў культурна-творчай дзейнасцi, заснаванай як на традыцыях, так i сучаснай харэаграфii, вакальным, музычным i тэатральным мастацтвах, а таксама бардаўскай песнi, папулярнай i джазавай музыцы i iншых накiрунках эстраднага мастацтва, спалучаючы агульныя тэндэнцыi з мясцовай спецыфiкай;

каардынацыя i кааперацыя ў дзейнасцi ўстаноў культуры клубнага тыпу, прафсаюзных клубных устаноў i пазашкольных устаноў сiстэмы адукацыi, а таксама творчых саюзаў, суполак i iншых грамадскiх арганiзацый i разнастайных зацiкаўленых дзяржаўных органаў i арганiзацый, суб'ектаў гаспадарання, што спрыяе стварэнню на ўзроўнi рэгiёнаў (вобласць) i субрэгiёнаў (раён, населены пункт) рэалiзацыi дзейнiчаючых адпаведных праграм сацыякультурнага развiцця;

умацаванне пошуку формаў абмену вопытам эстэтычнай дзейнасцi памiж творчымi калектывамi;

прывядзенне ў сiстэму фестывальнага руху (пераасэнсаванне практыкi правядзення фестывальных мерапрыемстваў i выпрацоўка стратэгiчнага плана iх далейшага рэгулявання на ўзроўнi вобласцi, шляхам спалучэння грамадскiх культурных iнiцыятыў i дзяржаўных прыярытэтаў).

45. У вобласцi работа па захаваннi i развiццi народнай мастацкай творчасцi вядзецца праз адпаведную сетку ўстаноў культуры ўсiх тыпаў сiстэмы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i на сённяшнi дзень складае 706 адзiнак. З iх 580 - клубы, дамы культуры. Прасочваецца дынамiка росту колькасцi iншых тыпаў устаноў культуры i складае па вобласцi 120 адзiнак.

46. Носьбiтам i паказчыкам патэнцыяльных магчымасцей у культурастваральнай дзейнасцi вобласцi з'яўляюцца клубныя фармiраваннi. Сёння дзейнiчае 3428 гурткоў мастацкай самадзейнасцi (што складае на адну клубную ўстанову 4,8 гуртка), у тым лiку 1852 для дзяцей (2,6 на 1 клубную ўстанову). У вобласцi дзейнiчае 1005 аматарскiх аб'яднанняў, у тым лiку для дзяцей 501. У клубных фармiраваннях вобласцi ўдзельнiчае 46579 чалавек (на 1 клубную установу складае 66,5), з iх 24274 удзельнiкi ў дзiцячых гуртках. Гонар вобласцi складае 332 калектывы са званнем "народны", "узорны" сiстэмы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, 5 з iх носяць ганаровае званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".

47. У мэтах умацавання актывiзацыi культурна-дасугавай дзейнасцi ў сельскай мясцовасцi iснуе практыка правядзення абласнога спаборнiцтва на лепшую арганiзацыю работы ўстаноў культуры i мастацтва па тэатральным i канцэртным абслугоўваннi сельскага насельнiцтва. Установы культуры вобласцi прымаюць удзел i ў рэспублiканскiм спаборнiцтве па дадзенаму накiрунку дзейнасцi.

48. Перспектыўнымi задачамi ў галiне народнай творчасцi з'яўляюцца (дадатак 5):

захаванне, развiццё i ўдасканальванне дзейнасцi сеткi ўстаноў культуры i народнай творчасцi;

рацыянальнае выкарыстанне сучаснай матэрыяльна-тэхнiчнай базы клубных устаноў i ўмацаванне яе для стварэння спрыяльных умоў для творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасцi i аматарскiх аб'яднанняў;

стварэнне банка даных у галiне народнай творчасцi;

правядзенне навукова-практычных канферэнцый i разнастайных даследаванняў, прысвечаных працэсам аматарскай творчасцi, пытанням арганiзацыi канцэртна-творчай дзейнасцi, падрыхтоўкi кадраў, iнфармацыйна-метадычнай падтрымкi аматарскай творчасцi, распрацоўцы фестывальных тэхналогiй, фармiраванню рэпертуару;

выданне метадычных i рэпертуарных матэрыялаў па розных вiдах i жанрах аматарскай творчасцi;

вучоба кадраў у клубнай сiстэме праз семiнары, практыкумы, майстар-класы i iншыя формы вучобы;

прапаганда дасягненняў народнага мастацтва праз сродкi масавай iнфармацыi, правядзенне фестываляў, аглядаў i конкурсаў, выставачнай дзейнасцi па розных вiдах i жанрах мастацкай творчасцi;

рост мастацкага i выканаўчага ўзроўню калектываў, пашырэнне творчага эксперыменту;

уключэнне ў эстэтычную сферу розных сацыяльна-культурных матэрыялаў, а ў работу клубных устаноў пытанняў па папярэджваннi злачыннасцi, здароваму ладу жыцця, экалагiчных аспектаў быцця i iншых напрамкаў;

стабiлiзацыя кадравага патэнцыялу клубнай справы;

iдэалагiчнае выхаванне насельнiцтва.


Глава 8 АДРАДЖЭННЕ I РАЗВIЦЦЁ КУЛЬТУРЫ ВЁСКI


49. Асноўнай мэтай мерапрыемстваў развiцця культуры ў сельскай мясцовасцi з'яўляецца паляпшэнне культурнага абслугоўвання жыхароў сяла праз забеспячэнне даступнасцi ўстаноў культуры для розных груп сельскiх жыхароў, актывiзацыi культурнай дзейнасцi па арганiзацыi i правядзеннi вольнага часу.

50. Задачамi гэтага накiрунку з'яўляюцца:

удасканаленне сеткi сельскiх устаноў культуры, умацаванне iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы, у тым лiку забеспячэнне фармiравання на базе ўстаноў культуры новых комплексных тыпаў: цэнтраў культуры i вольнага часу, клубаў-бiблiятэк, бiблiятэк-музеяў, дамоў рамёстваў, фальклору i народнай творчасцi, аднаўленне сеткi i арганiзацыя дзейнасцi аўтаклубаў, бiблiятэк, кiнавiдэаўстановак;

адраджэнне i развiццё, далейшая папулярызацыя традыцыйнай культуры, народных промыслаў i рамёстваў праз ажыццяўленне распрацоўкi i рэалiзацыi рэгiянальных праграм адраджэння i развiцця асобных вiдаў народнай творчасцi, промыслаў i рамёстваў;

захаванне гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны, развiццё культурна-турысцкай дзейнасцi, вызначэнне ў сельскай мясцовасцi аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны, правядзенне на iх рэстаўрацыйных i рамонтных работ;

далучэнне працаўнiкоў вёскi да прафесiйнага мастацтва, у тым лiку арганiзацыя культурнага шэфства творчых арганiзацый, устаноў культуры i мастацтва над сельскiмi ўстановамi культуры, стварэнне на базе буйных сельскiх дамоў культуры пляцовак фiларманiчнага i тэатральнага абслугоўвання; удзел у правядзеннi традыцыйнага рэспублiканскага фестывалю "Майстры мастацтва - працаўнiкам вёскi" i рэспублiканскага спаборнiцтва на лепшую арганiзацыю работы ўстаноў культуры i мастацтва па канцэртным i тэатральным абслугоўваннi сельскага насельнiцтва;

павышэнне якасцi кiнавiдэаабслугоўвання сельскага насельнiцтва, ажыццяўленне замены састарэлага кiнаабсталявання на стацыянарныя вiдэапраекцыйныя сiстэмы; набыццё пераносных вiдэаўстановак для абслугоўвання аддаленых маланаселеных пунктаў, якiя не маюць стацыянарных установак;

фармiраванне структуры эстэтычнай адукацыi шляхам адкрыцця фiлiялаў i класаў дзiцячых школ мастацтваў па розных напрамках мастацкай творчасцi, у тым лiку i на базе сярэднiх агульнаадукацыйных школ, а таксама сельскiх дзiцячых школ народнай творчасцi, народных рамёстваў.


Глава 9 ТЭАТРАЛЬНАЕ I МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА


51. У вобласцi зараз працуе 3 дзяржаўныя тэатры (Брэсцкi тэатр драмы i музыкi iмя Ленiнскага камсамола Беларусi, Палескi драматычны тэатр, Брэсцкi тэатр лялек) i Брэсцкая абласная фiлармонiя. iмi праводзiцца мэтанакiраваная работа па захаваннi i развiццi вiдовiшчных паслуг, удасканаленне методыкi i зместу эстэтычнага i выхаваўчага ўздзеяння на аўдыторыю гледача.

52. Тэатральна-вiдовiшчнымi ўстановамi штогод паказваецца звыш 660 спектакляў i 900 канцэртаў. За 2005 год абслужана 2278,0 тысячы гледачоў. На сяле праведзена 370 канцэртаў i спектакляў, абслужана 53,5 тысячы жыхароў. Брэсцкi тэатр лялек атрымаў спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у намiнацыi "Развiццё мiжнародных сувязей". У афiшы тэатра 29 спектакляў. З iх 18 - па класiчных творах, 10 iдзе на беларускай мове, у тым лiку 3 пастаўлены па творах беларускiх аўтараў. Рэпертуарную афiшу тэатра драмы i музыкi складае 21 спектакль.

Палескi драматычны тэатр прадставiў гледачу з дня адкрыцця тэатра 4 прэм'еры (з сакавiка 2006 года).

53. Даходы ад спектакляў складаюць у тэатры драмы i музыкi 27,3 працэнта, у тэатры лялек - 18,7 працэнта ад бюджэтнага фiнансавання. Уласныя даходы абласной фiлармонii ў 2005 годзе склалi 1075,0 мiльёна рублёй (далей - млн.руб.), за 8 месяцаў 2006 года - 526,0 млн.руб.

54. Яркiм кампанентам духоўнага жыцця вобласцi, краiны стаў Мiжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа", у якiм у 2006 годзе прынялi ўдзел 43 тэатры 21 краiны свету.

55. Рэпертуарная палiтыка прафесiйных тэатральных калектываў, арыентаваная на сацыяльна-дыферэнцаваную аўдыторыю гледача, забяспечыла даволi высокую запаўняльнасць глядзельных залаў, якая ў 2005 годзе склала 82 працэнты у тэатры драмы i музыкi i 92 працэнты - у тэатры лялек.

Традыцыйнымi сталi Мiжнародны фестываль класiчнай музыкi "Студзеньскiя музычныя вечары", "Беларуская музычная восень", "Музычнае Палессе".

56. Разам з тым сiстэма арганiзацыi гастрольна-канцэртнай дзейнасцi патрабуе свайго далейшага рэгулявання - удасканалення як нарматыўна-прававых асноў яе ажыццяўлення, так i метадаў кiравання.

57. Неабходна ўзмацненне адмiнiстрацыйнага кантролю з боку мясцовых улад за правядзеннем культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў у адпаведнасцi з дзеючым парадкам, павышэннем iх якаснага ўзроўню. Патрабуе свайго ўдасканалення сiстэма планавання канцэртаў з улiкам iх эканамiчнай мэтазгоднасцi, асаблiва пры выкарыстаннi бюджэтных сродкаў.

58. Павiнен палепшыцца рэпертуарны бок фiларманiчнай дзейнасцi, якую неабходна насычаць разнастайнымi па форме i зместу мерапрыемствамi для дзiцячай i юнацкай аўдыторыi, выступленнямi выдатных айчынных i замежных майстроў музычнага мастацтва. Канцэртным абслугоўваннем неабходна ахапiць максiмальна шырокае кола насельнiцтва.

59. Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасцi абласной фiлармонii з'яўляецца канцэртнае абслугоўванне жыхароў сельскай мясцовасцi. Асаблiвая ўвага павiнна быць нададзена адкрыццю на базе дамоў i палацаў культуры пляцовак канцэртнага i тэатральнага абслугоўвання ў сельскай мясцовасцi i аграгарадках, арганiзацыi на гэтых пляцоўках сiстэмнай канцэртнай работы.

60. У галiне музычнага мастацтва неабходна вырашыць шэраг прыярытэтных задач, у тым лiку:

умацаванне матэрыяльнай базы абласной фiлармонii;

развiццё творчага патэнцыялу, умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы, прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi абласной фiлармонii;

удасканаленне сiстэмы планавання канцэртнай дзейнасцi i работы са слухачом;

развiццё фестываляў музычнага мастацтва па розных яго напрамках;

сiстэмнае планаванне i развiццё канцэртнай дзейнасцi на пляцоўках канцэртнага i тэатральнага абслугоўвання ў сельскай мясцовасцi i аграгарадках;

стварэнне i арганiзацыя работы аддзела эстраднага мастацтва i прадзюсерскага цэнтра абласной фiлармонii;

далейшая дзяржаўная падтрымка развiцця класiчных жанраў музычнага мастацтва i народнай музычнай творчасцi;

павышэнне эстэтычнага i творчага ўзроўню музыкi папулярных жанраў (музычнай эстрады);

забеспячэнне першачарговай прапаганды айчыннага музычнага мастацтва ў сродках масавай iнфармацыi.

61. Далейшае развiццё сучаснага сцэнiчнага мастацтва патрабуе ад драматургаў i дзеячаў тэатра мастацкага ўвасаблення лепшых рыс беларускага народа, стварэння актуальных сцэнiчных твораў, здольных зацiкавiць гледачоў жыццёвай праўдай i гэтым самым паспяхова вырашыць надзённыя выхаваўчыя, асветнiцкiя i грамадска-культурныя задачы. У новым стагоддзi i новых сацыяльных абставiнах надзвычайную актуальнасць набывае iдэйна-патрыятычная накiраванасць рэпертуару, асаблiвая ўвага да адлюстравання праблем, якiя цiкавяць маладзёжную аўдыторыю.

Патрабуецца больш уважлiвае стаўленне тэатраў да беларускiх драматургаў малодшага пакалення.

62. Кожнаму тэатру неабходна распрацаваць сваю канцэпцыю развiцця, якая б вызначыла яго творчае аблiчча i прадугледжвала прадуманую рэпертуарную палiтыку, арыентаваную на сацыяльна-дыферэнцыраваную аўдыторыю гледача.

63. Тэатрам неабходна пабудаваць новую палiтыку ўзаемадзеяння са сродкамi масавай iнфармацыi. У лiку мерапрыемстваў, якiя складаюць гэты напрамак, павiнна быць прапаганда творчасцi папулярных артыстаў, знакамiтых майстроў сцэны.

64. У галiне тэатральнага мастацтва неабходна вырашыць шэраг прыярытэтных задач, у тым лiку (дадатак 6):

пастаянна абнаўляць рэпертуар з перавагай пастановак па драматычных i лiтаратурных творах беларускiх класiкаў i сучасных аўтараў;

накiроўваць сродкi дзяржаўнага заказу на ажыццяўленне буйных тэатральных праектаў, у першую чаргу пастановак па драматычных i лiтаратурных творах беларускiх класiкаў i сучасных аўтараў, на стварэнне п'ес сучаснай сацыяльнай праблематыкi з раскрыццём вобраза героя-сучаснiка;

павысiць мастацкi ўзровень спектакляў, якiя грунтуюцца на змястоўнай драматургii, спалучаюць у сабе яркую сцэнаграфiю i касцюмы, вызначаюцца акцёрскiм прафесiяналiзмам i самастойнымi рэжысёрскiмi канцэпцыямi;

актывiзацыя намаганняў па фармiраваннi аўдыторыi гледача, росту грамадскай цiкавасцi да тэатра;

пашырыць гастрольную дзейнасць у краiне i за яе межамi;

умацаваць матэрыяльна-тэхнiчную базу тэатраў на аснове сучасных тэхналогiй;

папоўнiць новымi формамi фестывальны рух i мiжнародныя тэатральныя сувязi з мэтай прапаганды тэатральнай культуры Беларусi.

65. Важный умовай умацавання пазiцый сучаснага тэатра з'яўляецца актыўнае, пастаяннае ўдасканальванне прадуманай рэпертуарнай палiтыкi з улiкам эстэтычных i духоўных запатрабаванняў.


Глава 10 ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА, ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ I ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА


66. Традыцыйная культура ў рэгiёне зберагаецца i развiваецца пры дапамозе разнастайных сацыяльных iнстытутаў, i ў першую чаргу дзякуючы носьбiтам i творцам i пры дапамозе новых тыпаў устаноў культуры. У вобласцi дзейнiчае 4 дамы рамёстваў (в. Астрамечава Брэсцкага раёна, в. Аснежыцы Пiнскага раёна, Ганцавiцкi i Драгiчынскi раённыя Дамы рамёстваў), раённы цэнтр рамёстваў в. Русiна Баранавiцкага раёна, дзiцяча-юнацкi спартыўна-эстэтычны цэнтр г.Бярозы, 9 дамоў народнай творчасцi i цэнтр народнай творчасцi ў г.Маларыце, клуб-музей у в. Жабчыцы Пiнскага раёна, 6 дамоў фальклору i цэнтр ганчарства ў в. Гарадная Столiнскага раёна. Налiчваецца 440 фальклорных калектываў, у тым лiку 138 дзiцячых, з iх 29 фальклорных гурткоў маюць ганаровае званне "народны" i "ўзорны". Штогод фальклорныя калектывы прымаюць удзел у правядзеннi тэатралiзаваных свят i абрадаў (больш за 600), самастойна даюць каля 2500 канцэртаў.

67. У гэтым напрамку вызначаюцца наступныя прыярытэтныя накiрункi:

актывiзацыя фальклорна-этнаграфiчнай экспедыцыйнай работы;

працягванне работы па анкетаваннi, зборы i архiвацыi пiсьмовых, фота-, фона-, вiдэаматэрыялаў, далейшым стварэннi iнфармацыйнага банка;

папаўненне картатэк носьбiтаў традыцый;

удасканальванне навуковай апрацоўкi сабранай iнфармацыi;

развiццё пераемнасцi каштоўнасцей традыцыйнай культуры натуральным для яе вусным шляхам - праз дзяцей, падлеткаў, моладзь i сiстэмнае комплекснае засваенне iмi формаў традыцыйнай народнай культуры праз навучальныя i культурна-асветныя ўстановы;

далейшае адкрыццё дзiцячых школ i класаў народнай творчасцi i школ народных рамёстваў, умацаванне iх вучэбных праграм, арыентацыя iх на задачы аховы, захавання, арганiзацыi пераемнасцi, папулярызацыi народных традыцый;

стварэнне ўмоў для натуральнага iснавання i аднаўлення нацыянальных рамеснiцкiх традыцый, раскрыццё унiкальных талентаў, адраджэнне традыцыйных унiкальных тэхналогiй;

больш актыўнае прыцягненне ў якасцi кiраўнiкоў гурткоў i студый мясцовых жыхароў - носьбiтаў i знаўцаў традыцый;

рэгулярнае правядзенне спецыяльных тэматычных семiнараў, круглых сталоў, курсаў, экспедыцыйна-справаздачных сесiй, навукова-практычных канферэнцый абласнога i раённага узроўню;

прыярытэтная падтрымка сеткi спецыялiзаваных устаноў культуры, так званых новых тыпаў (як аднапрофiльных, так i ўстаноў комплекснага характару), якiя забяспечаць далейшае зберажэнне i развiццё нацыянальных i мясцовых звычаяў, абрадаў i фальклору, традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

сiстэмная, грунтоўная падтрымка матэрыяльных формаў традыцыйнай культуры праз развiццё розных жанраў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, шматлiкiх вiдаў рамёстваў i мастацкiх промыслаў;

планамерная арганiзацыя i правядзенне выставак выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзiцячай творчасцi;

прыцягненне да работы па распаўсюджваннi i папулярызацыi традыцыйнай мастацкай культуры грамадскiх аб'яднанняў, зацiкаўленых ўстаноў i арганiзацый;

умацоўванне мер стымулявання носьбiтаў, збiральнiкаў i даследчыкаў;

стварэнне ўмоў для плённай працы i дзейнасцi носьбiтаў фальклору, стымуляванне дзейнасцi вядомых славутых калектываў;

папулярызацыя i прапаганда традыцыйнага мастацтва праз правядзенне фестываляў, конкурсаў, канцэртаў, праз сродкi масавай iнфармацыi, шляхам падрыхтоўкi буклетаў, альбомаў, зборнiкаў;

працяг аднаўлення касцюмаў фальклорных калектываў з улiкам рэгiянальнай i лакальнай адметнасцi;

рэалiзацыя вырабаў майстроў i ўмельцаў, а таксама твораў прафесiйных мастакоў i мастакоў-аматараў праз спецыялiзаваныя гандлёвыя месцы.

68. У сферы сучаснага выяўленчага мастацтва прадугледжаны наступныя накiрункi дзейнасцi (дадатак 7):

працяг сумесна з творчымi саюзамi работы па рэалiзацыi мастацкiх выстаў, пленэраў, у тым лiку мiжнародных;

развiццё сiстэмы абменных выстаў па вобласцi i за яе межамi.


Глава 11 КIНАВIДЭААБСЛУГОЎВАННЕ


69. Паляпшэнне кiнавiдэаабслугоўвання насельнiцтва i развiцця кiнавiдэасеткi вобласцi пачалося з наведвання Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь Лукашэнкам А.Р. кiнастудыi "Беларусьфiльм" у 2001 годзе.

Прапановы кiнематаграфiстаў у час гэтай i наступных сустрэч Прэзiдэнта з прадстаўнiкамi кiнагалiны i творчай iнтэлiгенцыi (2001, 2003, 2005 гады) былi падтрыманы i сталi асновай даручэнняў кiраўнiка дзяржавы.

Штогод павялiчваецца сума дзяржаўнай падтрымкi кiнавiдэапракату вобласцi з абласнога i мясцовых бюджэтаў.

Разам з тым з-за недастатковага фiнансавання кiнавiдэасеткi ў 2003 годзе функцыi кiнавiдэаабслугоўвання былi перададзены аддзелам культуры гаррайвыканкамаў, а абласное дзяржаўнае кiнавiдэааб'яднанне было падпарадкавана ўпраўленню культуры аблвыканкама.

70. У раёнах былi створаны кiнавiдэацэнтры аддзелаў культуры райвыканкамаў. У гарадах Брэсце, Баранавiчы i Пiнску, у iвацэвiцкiм i Лунiнецкiм раёнах захаваны арганiзацыi кiнавiдэасеткi як юрыдычныя асобы.

71. У вынiку рэарганiзацыi кiнавiдэасеткi ў 2003 годзе закрыты 231 кiнаўстаноўка з нiзкiмi прыбыткамi, у тым лiку - 216 сельскiх. Скарочана каля 300 работнiкаў. Пры гэтым знiзiлiся паказчыкi па аказаннi платных паслуг насельнiцтву i абслугоўваннi гледачоў.

72. З 2004 года актыўна пачала ўкараняцца ў вобласцi такая форма кiнавiдэаабслугоўвання, як пракат вiдэакасет у сельскiх дамах культуры i бiблiятэках. Павялiчылася колькасць вiдэазалаў.

73. Кантроль за рэпертуарнай палiтыкай кiнавiдэапракату, набыццём новай кiнапрадукцыi ўскладзены на ўпраўленне iдэалагiчнай работы аблвыканкама.

74. Актыўна вядзецца работа па прапагандзе беларускай фiльмапрадукцыi, а таксама лепшых айчынных фiльмаў мiнулых гадоў i фiльмаў краiн Саюза Незалежных Дзяржаў. Арганiзавана работа кiналекторыяў i тэматычных паказаў фiльмаў рознай тэматыкi. Выкарыстанне вiдэапраекцыйных установак дазваляе значна палепшыць рэпертуар i пашырыць зоны абслугоўвання, асаблiва сельскага насельнiцтва.

75. Праводзiцца падрыхтоўка на месцах кiнамеханiкаў i вiдэадэманстратараў. За 2003 - 2006 гады падрыхтавана 52 кiнамеханiкi, 74 вiдэадэманстратары.

76. У мэтах паляпшэння кiнавiдэаабслугоўвання насельнiцтва, канцэнтрацыi фiнансавых сродкаў на вырашэннi найбольш вострых праблем кiнавiдэаабслугоўвання насельнiцтва па даручэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у 2006 годзе ў вобласцi завяршылася стварэнне адзiнай структуры сеткi i сiстэмы кiравання кiнавiдэапракатнымi арганiзацыямi з перадачай маёмасцi ў абласную ўласнасць i стварэннем камунальнага унiтарнага прадпрыемства "Брэстаблкiнавiдэапракат" з яго фiлiяламi ў гарадах i раёнах.

77. Прыярытэтнымi напрамкамi развiцця кiнавiдэасеткi да 2010 года з'яўляюцца:

павышэнне ролi кiно ў выхаваннi дзяцей i моладзi;

прапаганда беларускай фiльмапрадукцыi, лепшых айчынных фiльмаў мiнулых гадоў i фiльмаў краiн Саюза Незалежных Дзяржаў;

пашырэнне сетак кiнавiдэаўстановак у сельскай мясцовасцi, актыўнае выкарыстанне перасоўных вiдэапраекцыйных комплексаў у населеных пунктах, дзе адсутнiчаюць кiнавiдэаўстаноўкi;

укараненне новых тэхналогiй, уключаючы абсталяванне кiнатэатраў гукавымi сiстэмамi "Dolby-stereo";

умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы кiнавiдэасеткi;

рамонт i рэканструкцыя кiнатэатраў;

развiццё новых вiдаў платных паслуг на базе кiнатэатраў i вiдэазалаў;

падрыхтоўка кадраў кiнамеханiкаў i вiдэадэманстратараў шляхам iндывiдуальнага навучання.

78. Для ажыццяўлення прыярытэтных напрамкаў у рабоце кiнавiдэасеткi першачарговымi задачамi на 2007 - 2010 гады з'яўляюцца (дадатак 8):

умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы кiнавiдэасеткi, набыццё ў 2007 - 2008 гадах перасоўных вiдэапраекцыйных комплексаў для абслугоўвання сельскага насельнiцтва;

рамонт i добраўпарадкаванне кiнатэатраў;

набыццё i пракат штогод не меней за 80 фiльмаў, у тым лiку 30 фiльмаў для дзяцей i моладзi, а таксама 1500 вiдэакасет i DVD-дыскаў;

актывiзацыя работы па прапагандзе фiльмаў нацыянальнай студыi;

пашырэнне сеткi пунктаў пракату вiдэакасет i DVD-дыскаў у дамах культуры, клубах i бiблiятэках;

арганiзацыя рэгулярнага i якаснага кiнавiдэапаказу ў гарадскiх кiнатэатрах, сельскiх кiнавiдэаўстаноўках.


Глава 12 КАДРЫ КУЛЬТУРЫ. МАСТАЦКАЯ АДУКАЦЫЯ I РАБОТА З АДОРАНЫМI ДЗЕЦЬМI I ТАЛЕНАВIТАЙ МОЛАДДЗЮ


79. Усяго ў галiне культуры вобласцi працуе звыш 8300 работнiкаў, у тым лiку 6370 спецыялiстаў. У бiблiятэках вобласцi працуе 72,8 працэнта спецыялiстаў, у клубах 65,9 працэнта. Каля 200 работнiкаў маюць узрост больш за 60 гадоў. Толькi 28 працэнтаў выкладчыкаў дзiцячых школ мастацтваў маюць вышэйшую адукацыю. У бiблiятэках вобласцi працуе 122 практыкi.

80. У вобласцi склалася сiстэма бесперапыннага прафесiйнага навучання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў. Штогод звыш 500 работнiкаў розных устаноў культуры ажыццяўляюць павышэнне квалiфiкацыi на абласных курсах павышэння квалiфiкацыi i ў Беларускiм дзяржаўным iнстытуце праблем культуры.

81. Мастацкая адукацыя iграе першапачатковую ролю ў фармiраваннi творчай iнтэлiгенцыi, у станаўленнi i развiццi культуры нашай вобласцi.

Для здзяйснення мастацкiх здольнасцяў дзяцей i моладзi ў сферы культуры ў вобласцi складаецца сiстэма падрыхтоўкi кадраў для ўстаноў культуры i мастацтва на узроўнi пачатковай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi.

82. Пачатковую адукацыю ажыццяўляюць 91 дзiцячая школа мастацтваў (32 дзiцячыя школы мастацтваў, 50 музычных, 5 харэаграфiчных, 3 мастацкiя, 1 дзiцячая школа бондарства), з iх у сельскай мясцовасцi 49. Кантынгент навучэнцаў школ мастацтваў захоўвае тэндэнцыю росту i складае 14185 вучняў (на сяле 3632), альбо 9 працэнтаў дзяцей да 16 гадоў.

За 7 апошнiх гадоў у вобласцi ўдалося захаваць асноўную сетку навучальных устаноў, адчынена 8 дзiцячых школ мастацтваў, пераўтворана 16 музычных школ у школы мастацтваў.

83. Пры дзiцячых школах мастацтваў дзейнiчае 905 творчых мастацкiх калектываў розных формаў i накiрункаў, у тым лiку 208 педагагiчных i 697 вучнёўскiх, 65 творчых калектываў дзiцячых школ мастацтваў i 20 навучальных устаноў маюць званне "ўзорны" i "народны". У гэтым годзе званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" атрымаў Народны аркестр народных iнструментаў установы адукацыi "Брэсцкi дзяржаўны музычны каледж iмя Р.Шырмы".

84. Адной з самых вострых праблем застаецца праблема забеспячэння ўстаноў культуры i мастацтваў кадрамi з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. У сучасны момант патрабуюцца спецыялiсты па фартэпiяна, тэорыi музыкi, народнай творчасцi, харэаграфii. Толькi 28 працэнтаў выкладчыкаў школ мастацтваў маюць вышэйшую адукацыю. Каля 70 працэнтаў выкладчыкаў ва ўстанове адукацыi "Брэсцкi музычны каледж iмя Р.Шырмы", 45 працэнтаў ва ўстанове адукацыi "Баранавiцкае музычнае вучылiшча" маюць пенсiйны i прадпенсiйны ўзрост, ва ўстановах культуры клубнага тыпу працуе 65 працэнтаў спецыялiстаў.

85. Падрыхтоўку спецыялiстаў для ўстаноў культуры вобласцi па музычным спецыяльнасцям, харэаграфii, дызайну, народнай творчасцi ажыццяўляюць тры сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, у якiх навучаецца 884 вучнi, з iх на платнай форме навучання 134, працуе 289 выкладчыкаў. Пры навучальных установах паспяхова працуюць падрыхтоўчыя курсы для абiтурыентаў. Штогод у сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы вобласцi прымаецца да 180 вучняў.

86. У сярэднiх спецыяльных навучальных установах вобласцi наглядаецца стабiльная i якасная падрыхтоўка спецыялiстаў. Больш за 30 выпускнiкоў устаноў адукацыi "Пiнскае вучылiшча мастацтваў", "Баранавiцкае музычнае вучылiшча", 50 працэнтаў Брэсцкага музычнага каледжа iмя Р.Шырмы працягваюць далейшае навучанне ў вышэйшых навучальных установах.

87. За пяцiгоддзе выпуск навучальных устаноў склаў 1023 чалавекi. Адным з прыярытэтных накiрункаў у рабоце пачатковых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў з'яўляецца работа з таленавiтымi дзецьмi i моладдзю. Таленавiтыя вучнi штогод прадстаўляюцца на назначэнне матэрыяльных заахвочванняў са спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi.

88. За апошнiя два гады спецыяльным фондам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi заахвочана 102 навучэнцы пачатковых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, з iх 28 назначаны штомесячныя стыпендыi, 26 - разавая заахвочвальная прэмiя, 48 - матэрыяльная дапамога.

89. Для вырашэння кадравага пытання ў падрыхтоўцы спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй з 2002 года на базе Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа iмя Р.Шырмы функцыянiруе фiлiял кафедр Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, у якiм навучаецца 46 вучняў па iнструментальным спецыяльнасцям i харавому дырыжыраванню.

90. У 2010 годзе плануецца пераўтварыць установу адукацыi "Пiнскае дзяржаўнае вучылiшча мастацтваў" у каледж мастацтваў.

91. Установамi адукацыi сiстэмы Мiнiстэрства культуры вобласцi аказваецца звыш 20 вiдаў платных паслуг насельнiцтву.

92. Асноўнымi задачамi дзейнасцi з'яўляюцца:

павышэнне якаснага ўзроўню кадраў;

удасканаленне сiстэмы мастацкай адукацыi;

захаванне i развiццё сеткi дзiцячых школ мастацтваў;

далейшае пераўтварэнне дзiцячых музычных школ у школы мастацтваў;

аптымiзацыя структуры i аб'ёмаў прафесiйнай падрыхтоўкi кадраў культуры i мастацтва.

93. Для дасягнення пастаўленых задач неабходна рэалiзаваць наступныя напрамкi дзейнасцi ў галiне кадравай палiтыкi (дадатак 9):

рэалiзацыя рэгiянальных мэтавых праграм работы з кадрамi ў сферы культуры;

правядзенне комплекснага аналiзу кадравага забеспячэння ўстаноў культуры вобласцi;

устанаўленне аб'ёмаў падрыхтоўкi кадраў, спецыяльнасцей i спецыялiзацый у сярэднiх спецыяльных навучальных установах культуры i мастацтва вобласцi на падставе заявак устаноў культуры i мастацтва;

удасканальванне формаў i метадаў падбору спецыялiстаў, кiруючых кадраў устаноў культуры, фармiраванне рэзерву кiруючых кадраў (у тым лiку i перспектыўнага з лiку моладзi) i планамерная работа з iм;

стварэнне эфектыўнай сiстэмы кантролю за замацаваннем маладых спецыялiстаў ва ўстановах культуры i мастацтваў вобласцi;

арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў;

удасканальванне арганiзацыi i зместу вучэбна-выхаваўчай работы дзiцячых школ мастацтваў i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў культуры i мастацтваў вобласцi;

планавае правядзенне атэстацыi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў культуры i мастацтва вобласцi;

павышэнне якасцi вучэбна-метадычнага забеспячэння падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў культуры;

рэалiзацыя мер, накiраваных на выяўленне i падтрымку таленавiтай моладзi;

арганiзацыя i правядзенне абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных конкурсаў па напрамках мастацкай дзейнасцi;

умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы дзiцячых школ мастацтваў, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў культуры i мастацтва вобласцi.


Глава 13 САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЕ РАЗВIЦЦЁ ГАЛIНЫ ВОБЛАСЦI


94. Асноўнай мэтай сацыяльна-эканамiчнага развiцця галiны вобласцi з'яўляецца далейшае ўдасканаленне сферы паслуг культуры як падстава эфектыўнага накаплення i выкарыстання чалавечага патэнцыялу. Для ўстойлiвага функцыянавання i развiцця галiны вырашальнае значэнне мае фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi ўстаноў (дадатак 10).

95. На працягу 2001 - 2005 гадоў на ўтрыманне ўстаноў культуры i мастацтва вобласцi накiравана 166,0 млрд.руб. бюджэтных сродкаў. У адносiнах да 2001 года расходы за кошт сродкаў бюджэту ў 2005 годзе павялiчылiся ў 4,1 раза пры агульным павелiчэннi расходаў бюджэту рэспублiкi ў 3,4 раза. У мiнулым пяцiгоддзi ўдзельная вага расходаў на культуру ў агульным аб'ёме бюджэту вобласцi склала 2,9 працэнта.

96. Разам з бюджэтным фiнансаваннем на ўтрыманне ўстаноў культуры накiроўвалiся пазабюджэтныя сродкi, штогод павелiчэнню якiх спрыялi актывiзацыя работы па развiццi платных паслуг, захаванне вызначаных норм павелiчэння цэн (тарыфаў) на аказваемыя паслугi.

97. Пазабюджэтныя даходы за пяцiгоддзе па ўстановам сiстэмы "культура" вобласцi склалi 21,1 млрд.руб., цi 12,7 працэнта ад бюджэтнага фiнансавання.

Аб'ём платных паслуг у 2005 годзе склаў 6223,0 млн.руб., што ў бягучых цэнах у 1,4 раза больш у параўнаннi з 2004 годам i ў 4 разы больш, чым у 2001 годзе. Тэмп росту платных паслуг у параўнальных цэнах да 2004 года склаў 115,2 працэнта.

У якасцi сацыяльнага стандарту па культуры ўстаноўлены нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на культуру ў разлiку на аднаго жыхара ў памеры 1,5 базавай велiчынi, у тым лiку 1,3 - за кошт сродкаў бюджэту i 0,2 - ад аказання платных паслуг насельнiцтву. У мэтах забеспячэння ўкаранення сацыяльнага стандарту па культуры распрацаваны мерапрыемствы, якiя прадугледжваюць упарадкаванне сеткi, стварэнне новых тыпаў устаноў культуры, рост колькасцi клубных фармiраванняў i новых паступленняў у бiблiятэчныя фонды. Ход укаранення сiстэмы сацыяльнага стандарту ў рэгiёнах высвятляецца праз сродкi масавай iнфармацыi, а таксама на спецыялiзаваных стэндах, якiя размяшчаюцца непасрэдна ва ўстановах.

98. Па вынiках работы за 2005 год забяспечанасць расходаў на культуру з улiкам усiх крынiц у разлiку на 1 жыхара склала 2,0 базавай велiчынi, у тым лiку за кошт сродкаў бюджэту - 1,8, платных паслуг - 0,2.

99. Да асноўных задач у справе фiнансавага забеспячэння галiны па-ранейшаму адносiцца актывiзацыя дзейнасцi па развiццi платных паслуг культуры, удасканальваннi формаў работы ўстаноў культуры з насельнiцтвам. Прыярытэтнымi напрамкамi развiцця сферы паслуг культуры на будучае пяцiгоддзе павiнна стаць павелiчэнне аб'ёмаў рэалiзацыi новых вiдаў паслуг, а таксама iстотнае павышэнне аб'ёмаў паслуг культуры насельнiцтву ў сельскай мясцовасцi. Наблiжэнне жыхароў вёскi да гарадскiх стандартаў спажывання паслуг культуры з'яўляецца адной з важнейшых задач на пяцiгоддзе.

100. Ва ўмовах адпаведнага матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i стабiльнай цэнавай сiтуацыi тэмп росту аб'ёмаў платных паслуг установамi культуры i мастацтва вобласцi ў параўнальных цэнах павiнен скласцi 109 - 110 працэнтаў. Па прагнозных разлiках насельнiцтву ў 2006 - 2010 гадах будзе реалiзавана платных паслуг у аб'ёме 53347,0 млн.руб., з iх у 2010 годзе - 14720,0 млн.руб., што ў 2,4 раза больш, чым у 2005 годзе.

101. Асноўным напрамкам паляпшэння сацыяльнай абароненасцi работнiкаў культуры па-ранейшаму застаецца павышэнне ўзроўню заработнай платы. Павышэнне памеру заработнай платы плануецца ажыццяўляць не толькi за кошт росту тарыфнай стаўкi першага разраду ў адпаведнасцi з рашэннямi Урада, але i за кошт накiравання сродкаў ад аказання платных паслуг.Штогод распрацоўваюцца i зацвярджаюцца мерапрыемствы па развiццi платных паслуг, што дазволiць не толькi выканаць прагнозныя паказчыкi па росту платных паслуг, але i рэальна кожны месяц павышаць памер заработнай платы. У вынiку рэалiзацыi запланаванных мер заработная плата работнiкаў дасягне ўзроўню ў 2010 годзе 699,5 тыс.руб. цi 75,0 працэнтаў ад агульнай заработнай платы па вобласцi (дадатак 11).


Глава 14 МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ


102. Пры вырашэннi пытанняў дзяржаўнай падтрымкi i далейшага развiцця нацыянальнай культуры адной з актуальных праблем з'яўляецца ўмацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў культуры i мастацтва, стварэнне ўмоў для развiцця творчых здольнасцей грамадзян Беларусi.

103. У мiнулым пяцiгоддзi рэалiзацыя абласной праграмы дазволiла рацыянальна выканаць работы па капiтальным i бягучым рамонце, новым будаваннi.

Былi адчынены мастацкi музей у г.Брэсце, музей-сядзiба "Пружанскi палац", галерэя мастацтва ў г.Бярозе, школа бондарства ў г.iванава. За кошт мясцовых бюджэтаў за перыяд 2001 - 2005 гадоў уведзены ў эксплуатацыю наступныя аб'екты: дамы культуры ў вёсках Немержа Драгiчынскага, Чэрнаўчацы Брэсцкага, Тышкавiчы iванаўскага раёнаў. Адрэстаўраваны будынак кiнатэатра ў г.Пiнску пад тэатр. Капiтальна адрамантаваны 247 будынкаў устаноў культуры.

104. Аддзеламi культуры закуплялiся музычныя iнструменты, гукаўзмацняльная i асвятляльная апаратура, камп'ютэрнае i тэхналагiчнае абсталяванне для ўстаноў культуры i мастацтва (дадатак 13).

105. Разам з тым з-за недастатковых аб'ёмаў бюджэтнага фiнансавання ў папярэднiя гады праблема матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры па-ранейшаму застаецца складанай i вострай (дадатак 12).

106. Больш за 300 будынкаў патрабуюць капiтальнага рамонту, устаноўкi пажараахоўнай сiгналiзацыi. Па папярэднiх ацэнках кошт неабходных работ складае больш за 70,0 млрд.руб.

Значная частка музычнай апаратуры i тэхнiчных сродкаў фiзiчна зношаныя, маральна састарэлыя i патрабуюць замены на больш сучасныя.

107. У сувязi з гэтым у 2006 - 2010 гадах неабходна прадоўжыць работу па капiтальным рамонце, рэканструкцыi i будаўнiцтве ўстаноў культуры.

Так, на рэканструкцыю i тэхнiчнае перааснашчэнне будынкаў дзяржаўных тэатраў неабходна накiраваць 15,0 млрд.руб.

Плануецца завяршыць будаванне i рэканструкцыю ўстаноў культуры ў 2006 - 2010 гадах i на гэта накiраваць сродкi ў памеры 24600 млн.руб., на капiтальны i бягучы рамонт 70097 млн.руб., набыць абсталявання на 4100 млн.руб.


Дадатак 1
да Праграмы
захавання i развiцця
культуры Брэсцкай
вобласцi на перыяд
2006 - 2010 гадоў

ПЕРШАЧАРГОВЫЯ АБ'ЕКТЫ РЭСТАЎРАЦЫI I МЕРЫ ПА IХ ФIНАНСАВАННI, ПРЫСТАСАВАННI I ВЫКАРЫСТАННI НА 2006 - 2010 ГАДЫ


----+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+-------------------+------------------+-------------------
¦N  ¦Назва i         ¦Час стварэння, ¦Меры па      ¦Уласнiк, крынiца¦Наяўнасць   ¦Прыкладны кошт     ¦Тэрмiн пачатку    ¦Тэрмiн заканчэння ¦
¦п/п¦месцазнаходжанне¦матэрыяльнае   ¦захаваннi i  ¦фiнансавання    ¦праектнай   ¦                   ¦работ             ¦работ             ¦
¦   ¦аб'екта         ¦становiшча     ¦прыстасаваннi¦                ¦дакументацыi+---------+---------+---------+--------+---------+--------+
¦   ¦                ¦               ¦             ¦                ¦            ¦праектных¦рэстаў-  ¦праектных¦рэстаў- ¦праектных¦рэстаў- ¦
¦   ¦                ¦               ¦             ¦                ¦            ¦работ    ¦рацыйных ¦         ¦рацыйных¦         ¦рацыйных¦
¦   ¦                ¦               ¦             ¦                ¦            ¦         ¦работ    ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
+---+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+---------+---------+---------+--------+---------+--------+
¦ 1 ¦       2        ¦       3       ¦      4      ¦       5        ¦     6      ¦    7    ¦    8    ¦    9    ¦   10   ¦   11    ¦   12   ¦
+---+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+---------+---------+---------+--------+---------+--------+
¦1  ¦Гiстарычны      ¦Пачатак ХХ     ¦Рэстаўрацыя  ¦Абласны бюджэт  ¦Распрацавана¦200      ¦1,7      ¦2006 г.  ¦2006 г. ¦2007 г.  ¦2008 г. ¦
¦   ¦будынак абласной¦стагоддзя      ¦пад абласную ¦                ¦            ¦млн.руб. ¦млрд.руб.¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦фiлармонii,     ¦Аварыйнае      ¦фiлармонiю   ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦г.Брэст         ¦               ¦             ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
+---+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+---------+---------+---------+--------+---------+--------+
¦2  ¦Палац           ¦XVIII стагоддзе¦Рэстаўрацыя  ¦Абласны i       ¦Распрацоў-  ¦300      ¦2,5      ¦2006 г.  ¦2006 г. ¦2007 г.  ¦2009 г. ¦
¦   ¦Бутрымовiча,    ¦Аварыйнае      ¦пад сацыяльны¦гарадскi        ¦ваецца      ¦млн.руб. ¦млрд.руб.¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦г.Пiнск         ¦               ¦аб'ект       ¦бюджэты, сродкi ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦                ¦               ¦             ¦спонсараў       ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
+---+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+---------+---------+---------+--------+---------+--------+
¦3  ¦Палац Нямцэвiча,¦XVIII стагоддзе¦Рэстаўрацыя  ¦Рэспублiканскi i¦Распрацоў-  ¦160      ¦2,2      ¦2006 г.  ¦2006 г. ¦2007 г.  ¦2008 г. ¦
¦   ¦в. Скокi Брэсцкi¦Аварыйнае      ¦пад          ¦абласны бюджэты ¦ваецца      ¦млн.руб. ¦млрд.руб.¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦раён            ¦               ¦лiтаратурны  ¦(долевы ўдзел)  ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦                ¦               ¦мастацкi     ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦                ¦               ¦музей        ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
+---+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+---------+---------+---------+--------+---------+--------+
¦4  ¦Палац, в.       ¦XIX стагоддзе  ¦Прыватызацыя ¦Змена ўласнiка, ¦Распрацоў-  ¦95       ¦900      ¦2006 г.  ¦2007 г. ¦2007 г.  ¦2009 г. ¦
¦   ¦Паўлiнава       ¦Нездавальняючае¦i рэстаўрацыя¦сродкi          ¦ваецца      ¦млн.руб. ¦млн.руб. ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦Баранавiцкi раён¦               ¦пад сацыяльны¦прыватнага      ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦                ¦               ¦аб'ект       ¦бiзнесу         ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
+---+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+---------+---------+---------+--------+---------+--------+
¦5  ¦Палац, в. Стайкi¦XIX стагоддзе  ¦Рэстаўрацыя  ¦Сродкi спонсараў¦Не          ¦125      ¦1,2      ¦2006 г.  ¦2006 г. ¦2007 г.  ¦2008 г. ¦
¦   ¦Баранавiцкi раён¦Паўразбураны   ¦пад          ¦                ¦распрацавана¦млн.руб. ¦млрд.руб.¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦                ¦               ¦сацыяльна-   ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦                ¦               ¦культурны    ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦                ¦               ¦аб'ект       ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
+---+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+---------+---------+---------+--------+---------+--------+
¦6  ¦Былы            ¦XVII стагоддзе ¦Кансервацыя i¦Раённы бюджэт,  ¦Распрацоў-  ¦21       ¦2        ¦2006 г.  ¦2007 г. ¦2007 г.  ¦2010 г. ¦
¦   ¦картузiянскi    ¦Паўразбураны   ¦рэстаўрацыя  ¦сродкi спонсараў¦ваецца      ¦млн.руб. ¦млрд.руб.¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦манастыр,       ¦               ¦пад музейна- ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦г.Бяроза (уязная¦               ¦бiблiятэчны  ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦брама)          ¦               ¦аб'ект       ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦Бярозаўскi раён ¦               ¦             ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
+---+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+---------+---------+---------+--------+---------+--------+
¦7  ¦Гiстарычная     ¦XIX стагоддзе  ¦Рэстаўрацыя  ¦Раённы бюджэт,  ¦Распрацоў-  ¦50       ¦450      ¦2006 г.  ¦2006 г. ¦2007 г.  ¦2008 г. ¦
¦   ¦каплiца, в.     ¦Паўразбурана   ¦пад музейны  ¦сродкi ўласнiка ¦ваецца      ¦млн.руб. ¦млн.руб. ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦Заказель        ¦               ¦аб'ект       ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦Драгiчынскi раён¦               ¦             ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
+---+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+---------+---------+---------+--------+---------+--------+
¦8  ¦Гiстарычная     ¦XIX стагоддзе  ¦Рэстаўрацыя  ¦Раённы бюджэт,  ¦Не          ¦40       ¦400      ¦2006 г.  ¦2007 г. ¦2008 г.  ¦2007 г. ¦
¦   ¦каплiца, в.     ¦Паўразбурана   ¦пад музейны  ¦сродкi спонсараў¦распрацоў-  ¦млн.руб. ¦млн.руб. ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦Моладава        ¦               ¦аб'ект       ¦                ¦ваецца      ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
¦   ¦iванаўскi раён  ¦               ¦             ¦                ¦            ¦         ¦         ¦         ¦        ¦         ¦        ¦
+---+----------------+---------------+-------------+----------------+------------+---------+---------+---------+--------+---------+--------+

Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4

Право Украины 2009 (Приказы)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner