Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Гродненского районного Совета депутатов от 19.12.2006 N 234 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Гродзенскага раёна на 2006 - 2010 гады"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание



З мэтай захавання гiсторыка-культурнай спадчыны Гродзеншчыны, стварэння ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных запатрабаванняў Гродзенскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Зацвердзiць Праграму захавання i развiцця культуры Гродзенскага раёна на 2006 - 2010 гады (далей - Праграма) (прыкладаецца).

2. Аддзелу культуры Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканкам), iншым раённым органам дзяржаўнага кiравання забяспечыць выкананне Праграмы.

3. Фiнансаваму аддзелу райвыканкама фiнансаванне Праграмы здзяйсняць у межах сродкаў, прадугледжаных на галiну культуры.

4. Аддзелу культуры райвыканкама штогод да 1 лютага iнфармаваць райвыканкам аб ходзе выканання Праграмы.

5. Кантроль за выкананнем рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi райвыканкама Клiмовiча В.П., начальнiка аддзела культуры райвыканкама Лябецкага I.У.


Старшыня С.С.АБУХОЎСКI


                                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                  Рашэнне
                                                  Гродзенскага
                                                  раённага
                                                  Савета дэпутатаў
                                                  19.12.2006 N 234

ПРАГРАМА ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ ГРОДЗЕНСКАГА РАЁНА НА 2006 - 2010 ГАДЫ
Глава 1 ПАШПАРТ ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ ГРОДЗЕНСКАГА РАЁНА НА 2006 - 2010 ГАДЫ


1. Назва Праграмы - Праграма захавання i развiцця культуры Гродзенскага раёна на перыяд 2006 - 2010 гадоў.

2. Аснова для распрацоўкi Праграмы - Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, ст. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031).

3. Дзяржаўны заказчык i каардынатар Праграмы - Гродзенскi раённы выканаўчы камiтэт.

4. Асноўныя распрацоўшчыкi Праграмы - аддзел культуры Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта.

5. Мэта Праграмы - захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны Гродзеншчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных запатрабаванняў, што значна павысiць ролю асобы.

6. Задачы Праграмы:

забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцей i паслуг, якiя аказваюцца ў гэтай сферы, усiм слаям насельнiцтва, павышэнне ўзроўню i якасцi такiх паслуг, павелiчэнне iх аб'ёмаў для жыхароў сяла з мэтай наблiжэння да ўзроўню абслугоўвання гарадскога насельнiцтва, паляпшэнне культурнага абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак;

рэалiзацыя праграмы рэстаўрацыi, рэканструкцыi i захавання прыярытэтных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключэнне iх у культурны i турыстычны абарот. Вызначэнне i аднаўленне найбольш значных сельскiх гiстарычных сядзiб для выкарыстання iх у якасцi аб'ектаў культурна-дасугавай дзейнасцi;

распрацоўка i ўкараненне рацыянальнай схемы размяшчэння сельскiх устаноў культуры з улiкам канкрэтнай сацыяльна-дэмаграфiчнай i эканамiчнай сiтуацыi ў сельскiх населеных пунктах;

павышэнне канкурэнтаздольнасцi прафесiйных самадзейных калектываў i выканаўцаў на ўнутраным i знешнiм рынках;

забеспячэнне рэалiзацыi кадравай палiтыкi па падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы спецыялiстаў культуры i мастацтва на аснове ўкаранення новых адукацыйных тэхналогiй;

стварэнне пры раённым метадычным цэнтры народнай творчасцi i культасветработы кансультацыйнага цэнтра для аказання метадычнай дапамогi i выяўлення на сяле адораных дзяцей i таленавiтай моладзi.

7. Тэрмiн рэалiзацыi Праграмы - 2006 - 2010 гады.

8. Плануемыя вынiкi рэалiзацыi Праграмы: стварэнне спрыяльных умоў для развiцця культуры i мастацтва раёна, больш эфектыўнай работы па культурным абслугоўваннi насельнiцтва.


Глава 2 СТАН КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА ГРОДЗЕНСКАГА РАЁНА


8. Асноўная дзейнасць, мэты i задачы сферы культуры накiраваны на захаванне i прапаганду рэгiянальнай гiсторыка-культурнай спадчыны, на рэалiзацыю духоўнага, iдэалагiчнага, патрыятычнага i выхаваўчага патэнцыялу культуры, умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры, пошук формаў i метадаў эканамiчнага механiзму гаспадарання, аптымiзацыя сеткi ўстаноў i ўкараненне новых iнфармацыйных працэсаў i тэхналогiй.

9. Штогод у раёне праводзяцца агляды-конкурсы калектываў самадзейнай мастацкай творчасцi розных жанраў, агляд-конкурс творчых работ выкладчыкаў дзiцячых музычных школ i школ мастацтваў.

10. Значна ажывiлася гастрольная дзейнасць. Штогод самадзейныя творчыя калектывы выязджаюць у Рэспублiку Польшча, у Лiтву. Адбылiся выступленнi калектываў i выканаўцаў у горадзе-пабрацiме Шчолкава Маскоўскай вобласцi.

11. У 31 клубнай установе раёна дзейнiчаюць 264 творчыя калектывы. З iх маюць званне "народны" i "ўзорны" 19 калектываў. Узорны ансамбль танца "Лялечкi" мае званне "Заслужаны аматарскi калектыў".

12. У раённым Доме рамёстваў дзейнiчае 8 гурткоў, дзейнасць якiх накiравана на захаванне лепшых узораў народнай мастацкай творчасцi, аднаўленне нацыянальных традыцый.

13. Узнiклi новыя тыпы клубных устаноў: 3 дамы сацыяльна-культурных паслуг, 2 цэнтры культуры i вольнага часу, 1 цэнтр культуры i народнай творчасцi. На базе Абухаўскага, Квасоўскага Дамоў культуры створаны фiларманiчныя пляцоўкi.

14. У раёне дзейнiчае 37 бiблiятэк, у iх абслугоўваюцца 25,9 тысячы чытачоў, з iх дзяцей больш за 9 тысяч, што складае 40% ад агульнай колькасцi насельнiцтва раёна. Унiверсальны фонд бiблiятэк налiчвае 480 тысяч выданняў. Паслугамi бiблiятэк карыстаюцца каля 26 тысяч чалавек. Чытачы 8 бiблiятэк аграгарадкоў атрымалi магчымасць выхаду ў сусветную iнфармацыйную прастору з дапамогай iнтэрнэт.

Асноўныя прыярытэты дзейнасцi бiблiятэк - узмацненне iнфармацыйнай функцыi, актывiзацыя культурнай i сацыяльнай дзейнасцi. Новым напрамкам для бiблiятэк раёна стала прававая iнфармацыя i забеспячэнне доступу да яе грамадзян. Публiчныя цэнтры прававой iнфармацыi створаны на базе Верцялiшкаўскай i Абухаўскай сельскiх бiблiятэк. Камп'ютэрызацыя i якаснае камплектаванне фондаў - накiрункi, якiм аддаецца перавага. Вялiкая ўвага надаецца камплектаванню фондаў сацыяльна значымай, юрыдычнай лiтаратурай, нарматыўнымi актамi, дакументамi мясцовай улады. Пры бiблiятэках раёна створаны 18 аматарскiх аб'яднанняў, з iх 11 дзiцячых.

15. На тэрыторыi раёна знаходзiцца 78 аб'ектаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны спiс), 8 аб'ектаў архiтэктуры атрымалi статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i прапанаваны для ўнясення ў Дзяржаўны спiс. У сучасны момант аб'екты знаходзяцца на часовым улiку да ўнясення iх ва ўстаноўленым парадку ў Дзяржаўны спiс. На тэрыторыi раёна захавалiся старадаўнiя сядзiбы ў Свiслачы, Панямунi, Белых Балатах, Сапоцкiна, палацава-паркавыя ансамблi ў Свяцку i Радзiвiлках, якiя патрабуюць рэстаўрацыi.

На жаль, практычна не захавалiся садова-паркавы комплекс XIX стагоддзя ў Капцеўцы i сядзiбны парк XIX стагоддзя ў Азёрах.

16. Падрыхтавана дасье "Аўгустоўскi канал" для ўключэння гэтага гiстарычнага аб'екта ў спiс Сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

17. Дзейнiчае 7 дзiцячых музычных школ i 4 школы мастацтваў. Ахоп музычнай адукацыяй па раёне складае 10% дзяцей школьнага ўзросту. На 1 верасня 2006 г. колькасць вучняў у дзiцячых музычных школах i школах мастацтваў складала 900 чалавек. У першы клас было прынята 245 вучняў. Са 104 выпускнiкоў 2005-2006 навучальнага года 6 выпускнiкоў музычных школ i школ мастацтваў раёна прадоўжылi навучанне ў Гродзенскiм дзяржаўным музычным вучылiшчы, 3 - у Гродзенскiм дзяржаўным каледжы мастацтваў.

Ва ўсiх школах раёна створаны банк дадзеных перспектыўных вучняў, агульная колькасць якiх складае больш за 50 чалавек.

18. Кадравы патэнцыял раёна складаюць 502 работнiкi культуры. Спецыялiстаў - 354, з iх 96 чалавек маюць вышэйшую адукацыю, 238 - сярэднюю спецыяльную.

У сярэднiм каля 50 чалавек штогод павышаюць квалiфiкацыю, з iх каля 20 - у Беларускiм дзяржаўным iнстытуце праблем культуры, 30 - на абласных курсах ва ўстанове адукацыi "Гродзенскi дзяржаўны каледж мастацтваў".

Аналiз працуючых па ўзросце паказвае 62% працуючых кiраўнiкоў i спецыялiстаў да 40 гадоў. Колькасць пенсiянераў складае 10 чалавек, цi 3%.

Самыя маладыя калектывы ў музычных школах, дзе 55% спецыялiстаў да 33 гадоў.

Дзейнiчае камiсiя па рабоце з творчай моладдзю.

Укамплектаваны кадрамi: бiблiятэкi - на 100%, музычныя школы - на 100%, клубныя ўстановы - на 93%.

19. Па вынiках працы штогод рашэннем Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта ўзнагароджваюцца Ганаровымi граматамi работнiкi культуры "За творчыя дасягненнi ў галiне культуры" па намiнацыях "Клубны работнiк года", "Бiблiятэкар года", "Выкладчык года".

На ажыццяўленне дзейнасцi ўстаноў культуры, правядзенне раённых мерапрыемстваў i выкананне сацыяльных праграм штогод выдзяляецца каля 5% фiнансавых сродкаў ад бюджэта Гродзенскага раёна.


Глава 3 АСНОЎНЫЯ МЭТЫ I ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ


20. Згодна з асноўнымi палажэннямi адобранай на III Усебеларускiм народным сходзе Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006 - 2010 гады стратэгiчнай мэтай у галiне культуры з'яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных патрабаванняў, што значна павысiць ролю асобы як галоўнай рухаючай сiлы новага постiндустрыяльнага грамадства.

Для дасягнення гэтай мэты ў Праграме сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006 - 2010 гады ў галiне культуры прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:

забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцей i паслуг, якiя аказваюцца ў гэтай сферы ўсiм слаям насельнiцтва, павышэнне ўзроўню i якасцi такiх паслуг, павелiчэнне iх аб'ёмаў для жыхароў сяла з мэтай наблiжэння да ўзроўню абслугоўвання гарадскога насельнiцтва, паляпшэнне культурнага абслугоўвання аддаленых вёсак;

рэалiзацыя праграмы рэстаўрацыi, рэканструкцыi i захавання прыярытэтных гiсторыка-культурных каштоўнасцей беларускага народа, уключэнне iх у культурны i турыстычны абарот. Вызначэнне i аднаўленне найбольш значных сельскiх гiстарычных сядзiб для выкарыстання iх у якасцi аб'ектаў культурна-дасугавай дзейнасцi;

распрацоўка i ўкараненне рацыянальнай схемы размяшчэння сельскiх устаноў культуры з улiкам канкрэтнай сацыяльна-дэмаграфiчнай i эканамiчнай сiтуацыi ў сельскiх населеных пунктах i раёнах;

забеспячэнне рэалiзацыi кадравай палiтыкi па падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы спецыялiстаў культуры i мастацтва на аснове ўкаранення новых адукацыйных тэхналогiй;

стварэнне пры раённым метадычным цэнтры народнай творчасцi i культасветработы кансультацыйнага цэнтра для аказання метадычнай дапамогi i выяўлення на сяле адораных дзяцей i таленавiтай моладзi.

21. Дадзеная Праграма павiнна грунтавацца на выкананнi наступных задач:

у сферы гiсторыка-культурнай спадчыны - правядзенне мерапрыемстваў рэстаўрацыйнай накiраванасцi на найбольш важных аб'ектах спадчыны;

у сферы бiблiятэчнай дзейнасцi - уваход у карпаратыўную бiблiятэчную сетку Рэспублiкi Беларусь;

у сферы народнай мастацкай творчасцi - захаванне i ўдасканаленне сеткi ўстаноў культуры i народнай творчасцi;

у сферы адраджэння i развiцця культуры вёскi - захаванне i развiццё культурнага патэнцыялу i ўдасканаленне сеткi ўстаноў культуры, актывiзацыя культурнай дзейнасцi па арганiзацыi i правядзеннi вольнага часу, развiццё традыцыйнай культуры раёна, забеспячэнне даступнасцi ўстаноў культуры для розных груп насельнiцтва, падтрымка грамадскай iнiцыятывы ў сферы духоўнага жыцця сельскiх жыхароў;

у сферы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва - узбагачэнне культурнага жыцця Гродзеншчыны, далучэнне грамадзян, якiя пражываюць на тэрыторыi раёна, да каштоўнасцей сусветнай культуры, азнаямленне сусветнай грамадскасцi з культурай Гродзенскага раёна;

у сферы сацыяльна-эканамiчнага развiцця галiны - актывiзацыя дзейнасцi па развiццi платных паслуг культуры, удасканаленне формаў работы ўстаноў культуры з насельнiцтвам;

у сферы матэрыяльна-тэхнiчнай базы галiны культуры - умацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў культуры i мастацтва, стварэнне ўмоў для развiцця творчых здольнасцей грамадзян Гродзенскага раёна.

Для выканання асноўных мэт i задач Праграмы захавання i развiцця культуры Гродзенскага раёна распрацаваны мерапрыемствы на 2006 - 2010 гады згодна з дадаткам.


Дадатак
да Праграмы
захавання i
развiцця культуры
Гродзенскага раёна
на 2006 - 2010 гады


МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА ВЫКАНАННI ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ ГРОДЗЕНСКАГА РАЁНА НА 2006 - 2010 ГАДЫ
1. Рэстаўрацыя помнiкаў, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi


---------------------------+-----------+----------+-----------------
¦Назва i месца знаходжання ¦  Тэрмiн   ¦Каштарысны¦ Чакаемы вынiк  ¦
¦         аб'екта          ¦ выканання ¦   кошт   ¦                ¦
+--------------------------+-----------+----------+----------------+
¦Сядзiбна-паркавы комплекс ¦ 2010 год  ¦У межах   ¦Рэстаўрацыя пад ¦
¦"Панямунь" а) палац б)    ¦           ¦выдзеленых¦турыстычны      ¦
¦парк в) гаспадарчая       ¦           ¦сродкаў   ¦аб'ект          ¦
¦пабудова г) каплiца       ¦           ¦          ¦                ¦
¦Усходняя ўскраiна г.      ¦           ¦          ¦                ¦
¦Гродна, правы бераг ракi  ¦           ¦          ¦                ¦
¦Нёман                     ¦           ¦          ¦                ¦
+--------------------------+-----------+----------+----------------+
¦Палацава-паркавы комплекс ¦2007 - 2010¦  Таксама ¦Рэстаўрацыя пад ¦
¦в. Свяцк: а) палац б) парк¦   гады    ¦          ¦турыстычны      ¦
¦в) 2 флiгелi г) каплiца д)¦           ¦          ¦аб'ект,         ¦
¦гаспадарчая пабудова      ¦           ¦          ¦уключэнне       ¦
¦                          ¦           ¦          ¦аб'екта ў       ¦
¦                          ¦           ¦          ¦турыстычны      ¦
¦                          ¦           ¦          ¦маршрут Гродна -¦
¦                          ¦           ¦          ¦Сапоцкiн -      ¦
¦                          ¦           ¦          ¦Аўгустоўскi     ¦
¦                          ¦           ¦          ¦канал           ¦
+--------------------------+-----------+----------+----------------+
¦Касцёл Унебаўзяцця Мацi   ¦2007 - 2008¦    -"-   ¦Рэстаўрацыя,    ¦
¦Божай (другая палова XIX  ¦   гады    ¦          ¦уключэнне ў     ¦
¦стагоддзя) г.Скiдзель     ¦           ¦          ¦турыстычны      ¦
¦                          ¦           ¦          ¦маршрут         ¦
---------------------------+-----------+----------+-----------------

2. Развiццё народнай мастацкай творчасцi i музычнага мастацтва


----+---------------+----------+-------------+---------------------+--------------
¦ N ¦     Назва     ¦ Выканаўцы¦   Тэрмiн    ¦    Фiнансаванне     ¦Чакаемы вынiк¦
¦п/п¦ мерапрыемства ¦          ¦  выканання  +----------+----------+             ¦
¦   ¦               ¦          ¦             ¦   усяго  ¦  мясцовы ¦             ¦
¦   ¦               ¦          ¦             ¦          ¦  бюджэт  ¦             ¦
+---+---------------+----------+-------------+----------+----------+-------------+
¦ 1 ¦Правядзенне    ¦Аддзел    ¦ 2006 - 2010 ¦У межах   ¦У межах   ¦Прапаганда   ¦
¦   ¦абласных,      ¦культуры  ¦гады згодна з¦выдзеленых¦выдзеленых¦дасягненняў  ¦
¦   ¦раённых        ¦          ¦  графiкам   ¦сродкаў   ¦сродкаў   ¦народнага    ¦
¦   ¦фестываляў i   ¦          ¦ правядзення ¦          ¦          ¦мастацтва,   ¦
¦   ¦конкурсаў:     ¦          ¦             ¦          ¦          ¦папулярызацыi¦
+---+---------------+----------+-------------+----------+----------+розных жанраў¦
¦1.1¦абласны        ¦Упраўленне¦  1 раз у 2  ¦  Таксама ¦  Таксама ¦мастацкай    ¦
¦   ¦фестываль      ¦культуры, ¦    гады     ¦          ¦          ¦творчасцi    ¦
¦   ¦народных хароў,¦аддзел    ¦             ¦          ¦          ¦             ¦
¦   ¦ансамбляў песнi¦культуры  ¦             ¦          ¦          ¦             ¦
¦   ¦i танца "Над   ¦          ¦             ¦          ¦          ¦             ¦
¦   ¦сiнiм Нёманам" ¦          ¦             ¦          ¦          ¦             ¦
+---+---------------+----------+-------------+----------+----------+             ¦
¦1.2¦фестываль      ¦Аддзел    ¦   Чэрвень   ¦    -"-   ¦    -"-   ¦             ¦
¦   ¦дружбы         ¦культуры  ¦   штогод    ¦          ¦          ¦             ¦
¦   ¦"Аўгустоўскi   ¦          ¦             ¦          ¦          ¦             ¦
¦   ¦канал у        ¦          ¦             ¦          ¦          ¦             ¦
¦   ¦культуры трох  ¦          ¦             ¦          ¦          ¦             ¦
¦   ¦народаў"       ¦          ¦             ¦          ¦          ¦             ¦
+---+---------------+----------+-------------+----------+----------+             ¦
¦1.3¦раённы         ¦Аддзел    ¦ Кастрычнiк  ¦    -"-   ¦    -"-   ¦             ¦
¦   ¦Скiдзельскi    ¦культуры  ¦   штогод    ¦          ¦          ¦             ¦
¦   ¦кiрмаш         ¦          ¦             ¦          ¦          ¦             ¦
----+---------------+----------+-------------+----------+----------+--------------

3. Удасканаленне дзейнасцi бiблiятэк


----+--------------------+-----------+---------+--------------+----------------
¦ N ¦Назва мерапрыемства ¦ Выканаўцы ¦ Тэрмiн  ¦ Фiнансаванне ¦ Чакаемы вынiк ¦
¦п/п¦                    ¦           ¦выканння ¦ (млн.руб.)   ¦               ¦
¦   ¦                    ¦           ¦         ¦мясцовы бюджэт¦               ¦
+---+--------------------+-----------+---------+--------------+---------------+
¦ 1 ¦Працяг              ¦           ¦         ¦              ¦Арганiзацыя    ¦
¦   ¦iнфарматызацыi      ¦           ¦         ¦              ¦сучаснай       ¦
¦   ¦бiблiятэк раёна     ¦           ¦         ¦              ¦сiстэмы        ¦
+---+--------------------+-----------+---------+--------------+iнфармацыйна-  ¦
¦1.1¦Укараненне          ¦Аддзел     ¦2007 год ¦          11,3¦бiблiятэчнага  ¦
¦   ¦аўтаматызаваных     ¦культуры,  ¦         ¦              ¦абслугоўвання  ¦
¦   ¦бiблiятэчных        ¦раённая    ¦         ¦              ¦насельнiцтва на¦
¦   ¦iнфармацыйных сiстэм¦цэнтральная¦         ¦              ¦аснове         ¦
¦   ¦у поўным аб'ёме:    ¦бiблiятэка ¦         ¦              ¦выкарыстання   ¦
¦   ¦цэнтральная раённая ¦           ¦         ¦              ¦новых          ¦
¦   ¦бiблiятэка: набыццё ¦           ¦         ¦              ¦iнфармацыйных  ¦
¦   ¦праграмы рэгiстрацыi¦           ¦         ¦              ¦тэхналогiй.    ¦
¦   ¦i абслугоўвання     ¦           ¦         ¦              ¦Стварэнне      ¦
¦   ¦чытачоў (2 шт.);    ¦           ¦         ¦              ¦электронных    ¦
¦   ¦дааснашчэнне        ¦           ¦         ¦              ¦бiблiятэчна-   ¦
¦   ¦камп'ютэрнай        ¦           ¦         ¦              ¦iнфармацыйных  ¦
¦   ¦тэхнiкай: камп'ютэры¦           ¦         ¦              ¦рэсурсаў       ¦
¦   ¦з прынтэрамi        ¦           ¦         ¦              ¦(электронны    ¦
¦   ¦(2 шт.), сервер     ¦           ¦         ¦              ¦каталог)       ¦
¦   ¦(1 шт.), лакальная  ¦           ¦         ¦              ¦               ¦
¦   ¦сетка