Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Сенненского районного Совета депутатов от 15.12.2006 N 184 "Аб зацвярджэннi Праграмы развiцця галiны культуры Сенненскага раёна на 2006 - 2010 гады"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года i пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 мая 2003 г.N 724 "О мерах по внедрению системы государственных социальных стандартов по обслуживанию населения республики" Сенненскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Праграму развiцця галiны культуры Сенненскага раёна на 2006 - 2010 гады.

2. Фiнансаваму аддзелу Сенненскага раённага выканаўчага камiтэта (Iвашкова В.А.) забяспечыць своечасовасць, перыядычнасць i неабходны аб'ём фiнансавання Праграмы развiцця галiны культуры Сенненскага раёна на 2006 - 2010 гады.

3. Кантроль за выкананнем Праграмы развiцця галiны культуры Сенненскага раёна на 2006 - 2010 гады ўскласцi на намеснiка старшынi Сенненскага раённага выканаўчага камiтэта (Фамiна З.С.).


Старшыня В.I.ВАСIЛЁНАК


УЗГОДНЕНА

Начальнiк

упраўлення культуры

Вiцебскага абласнога

выканаўчага камiтэта

М.П.Пашынскi

08.12.2006


                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Сенненскага раённага
                                                Савета дэпутатаў
                                                15.12.2006 N 184

ПРАГРАМА РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ СЕННЕНСКАГА РАЁНА НА 2006 - 2010 ГАДЫ


1. Праграма развiцця галiны культуры Сенненскага раёна на 2006 - 2010 гады (далей - Праграма) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 11(13), ст. 122; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 8, 2/137).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца фармiраванне рэгiянальнай культурнай палiтыкi як фактара сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна.

3. Асноўнымi задачамi Праграмы з'яўляюцца:

забеспячэнне паўнацэннага функцыянавання галiны культуры ў новых сацыяльна-эканамiчных умовах;

захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны раёна, папулярызацыя народных промыслаў i рамёстваў;

далейшае развiццё культурна-дасугавай дзейнасцi, паляпшэнне культурнага абслугоўвання жыхароў сельскiх населеных пунктаў;

павышэнне прафесiйнага ўзроўня работнiкаў устаноў культуры;

умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры раёна.

4. Вызначаныя задачы будуць вырашацца шляхам правядзення мерапрыемстваў па рэалiзацыi Праграмы (далей - мерапрыемствы).

5. Мерапрыемствы дадзенай Праграмы сфармiраваны па наступных асноўных напрамках згодна з дадаткамi 1, 2:

гiсторыка-культурная спадчына;

музеi;

бiблiятэкi;

народная творчасць;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi;

выяўленчае i дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;

кадры культуры;

фiнансавае забеспячэнне Праграмы.

6. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць:

рэарганiзаваць сетку ўстаноў культуры;

палепшыць умовы работы ўстаноў культуры шляхам умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы;

захаваць гiсторыка-культурную спадчыну Сенненскага раёна;

узняць на больш высокi ўзровень культурнае абслугоўванне жыхароў сельскiх населеных пунктаў;

павысiць прафесiйны ўзровень работнiкаў устаноў культуры.

7. Структура культурнай сферы раёна прадстаўлена 77 установамi культуры:

бiблiятэкi - 37, у тым лiку ў сельскай мясцовасцi - 32;

дамы культуры - 12, у тым лiку ў сельскай мясцовасцi - 10;

сельскiя клубы - 23;

Сенненскi раённы гiсторыка-краязнаўчы музей - 1;

Сенненскi дом рамёстваў - 1;

школы мастацтваў - 2;

Машканская дзiцячая музычная школа - 1.

Ва ўстановах культуры i мастацтва раёна працуе 287 чалавек, у тым лiку на пасадах спецыялiстаў i кiраўнiкоў - 181 чалавек.73 працэнты (далей - %) усiх працуючых маюць вышэйшую i сярэднюю спецыяльную адукацыю. З мэтай павышэння свайго прафесiйнага ўзроўня 18 работнiкаў устаноў культуры завочна атрымлiваюць адукацыю ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах культуры i мастацтва.

У раёне дзейнiчае 166 аматарскiх калектываў, з якiх 8 маюць ганаровае званне "Народны калектыў" i "Узорны калектыў". Вядзецца работа па ўкараненню новых формаў работы з насельнiцтвам, за 2005 год праведзена 4910 мерапрыемстваў.

У галiне культуры ўстаноўлены нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi выдаткаў у памеры 1,5 базавай велiчынi на 1 чалавека, у тым лiку 1,3 - за кошт бюджэтнага фiнансавання i 0,2 - за кошт аказання платных паслуг.У 2006 годзе агульны аб'ём пазабюджэтных сродкаў да ўзроўня бюджэтнага фiнансавання склаў 7%, у 2007 годзе плануецца - 7% згодна з дадаткам 3.


Дадатак 1
да Праграмы развiцця
галiны культуры
Сенненскага раёна на
2006 - 2010 гады


----+-----------------------------+---------------------+------------
¦ N ¦     Назва мерапрыемства     ¦      Выканаўца      ¦  Тэрмiн   ¦
¦п/п¦                             ¦                     ¦выканання, ¦
¦   ¦                             ¦                     ¦   гады    ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦ 1 ¦              2              ¦          3          ¦     4     ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦                   ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА                   ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦1. ¦. Выраб i ўстаноўка ахоўных  ¦Аддзел культуры      ¦2006 - 2007¦
¦   ¦дошак (знакаў) на помнiкi    ¦Сенненскага раённага ¦           ¦
¦   ¦археалогii i архiтэктуры     ¦выканаўчага камiтэта ¦           ¦
¦   ¦                             ¦(далей - аддзел      ¦           ¦
¦   ¦                             ¦культуры)            ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦2. ¦Рамонт помнiкаў гiсторыi     ¦Аддзел культуры,     ¦2006 - 2008¦
¦   ¦(могiлак ахвяр фашызма) у в. ¦сельскiя Саветы      ¦           ¦
¦   ¦Старая Белiца, Шынкава, Буда,¦дэпутатаў            ¦           ¦
¦   ¦Навасёлкi, Варонiна, г.п.    ¦                     ¦           ¦
¦   ¦Багушэўск, г.Сянно           ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦3. ¦Рамонт i рэканструкцыя       ¦Аддзел культуры,     ¦  да 2010  ¦
¦   ¦асобных будынкаў сядзiбна-   ¦Белiцкi сельскi Савет¦           ¦
¦   ¦паркавага комплекса "Белiца" ¦дэпутатаў            ¦           ¦
¦   ¦(помнiка архiтэктуры XVIII   ¦                     ¦           ¦
¦   ¦стагоддзя)                   ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦                               МУЗЕI                               ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦4. ¦Мастацка-тэматычнае          ¦Аддзел культуры      ¦   2008    ¦
¦   ¦афармленне залы "Кола        ¦                     ¦           ¦
¦   ¦гiсторыi" Сенненскага        ¦                     ¦           ¦
¦   ¦раённага гiсторыка-          ¦                     ¦           ¦
¦   ¦краязнаўчага музея           ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦5. ¦ Рэканструкцыя будынка       ¦Аддзел культуры      ¦ 2007-2008 ¦
¦   ¦Сенненскага раённага         ¦                     ¦           ¦
¦   ¦гiсторыка-краязнаўчага музея ¦                     ¦           ¦
¦   ¦пад музейныя залы            ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦6. ¦Закупка тэхнiчных сродкаў i  ¦Аддзел культуры      ¦   2007    ¦
¦   ¦набыццё праграмы для         ¦                     ¦           ¦
¦   ¦ўкаранення аўтаматызаванай   ¦                     ¦           ¦
¦   ¦музейнай сiстэмы             ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦                            БIБЛIЯТЭКI                             ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦7. ¦Падключэнне да сеткi Iнтэрнэт¦Аддзел культуры      ¦2006 - 2010¦
¦   ¦раённых, гарадскiх i         ¦                     ¦           ¦
¦   ¦пасялковых бiблiятэк         ¦                     ¦           ¦
¦   ¦аграгарадкоў з выкарыстаннем ¦                     ¦           ¦
¦   ¦электроннай пошты            ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦8. ¦Камплектаванне кнiжных фондаў¦Аддзел культуры      ¦2006 - 2010¦
¦   ¦бiблiятэк i падпiска на      ¦                     ¦           ¦
¦   ¦перыядычныя выданнi          ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦9. ¦Набыццё бiблiёбуса           ¦Аддзел культуры      ¦   2008    ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦10.¦Капiтальны рамонт цэнтральнай¦Аддзел культуры      ¦   2006    ¦
¦   ¦раённай бiблiятэкi г.Сянно   ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦11.¦Падключэнне будынка          ¦Аддзел культуры      ¦   2006    ¦
¦   ¦цэнтральнай раённай          ¦                     ¦           ¦
¦   ¦бiблiятэкi г.Сянно да        ¦                     ¦           ¦
¦   ¦цэнтральнай цеплатрасы       ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦12.¦Пераўтварэнне Сiнягорскай    ¦Сенненская           ¦   2009    ¦
¦   ¦сельскай бiблiятэкi ў        ¦цэнтралiзаваная      ¦           ¦
¦   ¦бiблiятэку-музей             ¦бiблiятэчная сiстэма ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦13.¦Умацаванне матэрыяльна-      ¦Аддзел культуры      ¦2006 - 2010¦
¦   ¦тэхнiчнай базы бiблiятэк     ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦                        НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ                         ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦14.¦Падрыхтоўка фальклорнага     ¦Аддзел культуры,     ¦   2008    ¦
¦   ¦калектыва "Медунiца"         ¦Багушэўскi гарадскi  ¦           ¦
¦   ¦Багушэўскага гарадскога Дома ¦Дом культуры         ¦           ¦
¦   ¦культуры да прысваення звання¦                     ¦           ¦
¦   ¦"Народны калектыў"           ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦15.¦Адкрыццё аўтаклуба           ¦Аддзел культуры      ¦   2006    ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦16.¦Правядзенне капiтальнага     ¦Аддзел культуры      ¦   2010    ¦
¦   ¦рамонту Сенненскага раённага ¦                     ¦           ¦
¦   ¦Дома культуры                ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦17.¦Капiтальны рамонт Сенненскай ¦Аддзел культуры      ¦   2010    ¦
¦   ¦дзiцячай школы мастацтваў    ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦18.¦Умацаванне матэрыяльна-      ¦Аддзел культуры      ¦2006 - 2010¦
¦   ¦тэхнiчнай базы ўстаноў       ¦                     ¦           ¦
¦   ¦культуры i мастацтва         ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦               АДРАДЖЭННЕ I РАЗВIЦЦЁ КУЛЬТУРЫ ВЁСКI                ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦19.¦Адкрыццё фiлiяла Сенненскай  ¦Аддзел культуры      ¦   2007    ¦
¦   ¦дзiцячай музычнай школы на   ¦                     ¦           ¦
¦   ¦базе ўстановы адукацыi       ¦                     ¦           ¦
¦   ¦"Багданаўская дзяржаўная     ¦                     ¦           ¦
¦   ¦агульнаадукацыйная сярэдняя  ¦                     ¦           ¦
¦   ¦школа Сенненскага раёна"     ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦20.¦Пераўтварэнне Некрашэўскага  ¦Аддзел культуры      ¦   2010    ¦
¦   ¦сельскага клуба ў цэнтр      ¦                     ¦           ¦
¦   ¦фальклору                    ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦21.¦Набыццё камп'ютэраў для      ¦Аддзел культуры      ¦2006 - 2010¦
¦   ¦бiблiятэк аграгарадкоў - 10  ¦                     ¦           ¦
¦   ¦адзiнак                      ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦22.¦Адкрыццё фiларманiчных       ¦Аддзел культуры      ¦   2008    ¦
¦   ¦пляцовак                     ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦23.¦Увод стацыянарных            ¦Дырэкцыя Сенненскай  ¦2006 - 2010¦
¦   ¦вiдэакомплексаў у            ¦раённай              ¦           ¦
¦   ¦аграгарадках                 ¦кiнавiдэасеткi       ¦           ¦
¦   ¦                             ¦унiтарнага           ¦           ¦
¦   ¦                             ¦прадпрыемства        ¦           ¦
¦   ¦                             ¦"Кiнавiдэапракат     ¦           ¦
¦   ¦                             ¦Вiцебскага абласнога ¦           ¦
¦   ¦                             ¦выканаўчага камiтэта"¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦24.¦Правядзенне капiтальных i    ¦Аддзел культуры      ¦           ¦
¦   ¦бягучых рамонтаў у сельскiх  ¦                     ¦           ¦
¦   ¦клубах i дамах культуры:     ¦                     ¦           ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Ходцы                     ¦                     ¦2006 - 2007¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Багданава                 ¦                     ¦2006 - 2007¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Папоўка                   ¦                     ¦   2007    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Янова                     ¦                     ¦   2007    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Белая Лiпа                ¦                     ¦   2008    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Нямойта                   ¦                     ¦   2008    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Студзёнка                 ¦                     ¦   2008    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Сiнягорская               ¦                     ¦   2009    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Рулёўшчына                ¦                     ¦   2009    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Лiтусава                  ¦                     ¦   2009    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Канстантова               ¦                     ¦   2010    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Ульянавiчы                ¦                     ¦   2010    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Алексiнiчы                ¦                     ¦   2010    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Какоўчына                 ¦                     ¦   2010    ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦в. Пламя                     ¦                     ¦   2010    ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦25.¦Умацаванне матэрыяльна-      ¦Аддзел культуры      ¦2006 - 2010¦
¦   ¦тэхнiчнай базы ўстаноў       ¦                     ¦           ¦
¦   ¦культуры ў аграгарадках,     ¦                     ¦           ¦
¦   ¦набыццё:                     ¦                     ¦           ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦адзення сцэны                ¦                     ¦           ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦тэатральных крэслаў          ¦                     ¦           ¦
¦   +-----------------------------+---------------------+-----------+
¦   ¦музычнай апаратуры           ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦           ВЫЯЎЛЕНЧАЕ I ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦26.¦Аднаўленне народнага касцюма ¦Сенненскi дом        ¦2006 - 2010¦
¦   ¦Сенненскага раёна            ¦рамёстваў            ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦27.¦Адкрыццё фiлiяла Сенненскага ¦Аддзел культуры      ¦   2008    ¦
¦   ¦дома рамёстваў у г.п.        ¦                     ¦           ¦
¦   ¦Багушэўск                    ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦                          КАДРЫ КУЛЬТУРЫ                           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦28.¦Ажыццяўленне падрыхтоўкi     ¦Аддзел культуры      ¦2006 - 2010¦
¦   ¦спецыялiстаў галiны культуры ¦                     ¦           ¦
¦   ¦ў вышэйшых i сярэднiх        ¦                     ¦           ¦
¦   ¦спецыяльных навучальных      ¦                     ¦           ¦
¦   ¦установах культуры i         ¦                     ¦           ¦
¦   ¦мастацтва па дзённай i       ¦                     ¦           ¦
¦   ¦завочнай формах навучання    ¦                     ¦           ¦
+---+-----------------------------+---------------------+-----------+
¦29.¦Павышэнне квалiфiкацыi       ¦Аддзел культуры      ¦2006 - 2010¦
¦   ¦работнiкаў галiны культуры i ¦                     ¦           ¦
¦   ¦мастацтва на базе ўстановы   ¦                     ¦           ¦
¦   ¦адукацыi "Беларускi дзяржаўны¦                     ¦           ¦
¦   ¦iнстытут праблем культуры" i ¦                     ¦           ¦
¦   ¦ўстановы адукацыi "Вiцебскiя ¦                     ¦           ¦
¦   ¦абласныя курсы павышэння     ¦                     ¦           ¦
¦   ¦квалiфiкацыi работнiкаў      ¦                     ¦           ¦
¦   ¦культуры"                    ¦                     ¦           ¦
----+-----------------------------+---------------------+------------

Дадатак 2
да Праграмы развiцця
галiны культуры
Сенненскага раёна на
2006 - 2010 гады


ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ПРАГРАМЫ


----+-------------------+----------------------------+--------------------------
¦ N ¦ Назва сацыяльнага ¦   Нарматыў абслугоўвання   ¦  Выкананне нарматыву ў  ¦
¦п/п¦стандарту, адзiнкi ¦(пастанова Савета Мiнiстраў ¦Сенненскiм раёне па гадах¦
¦   ¦     вымярэння     ¦ Рэспублiкi Беларусь ад 30  +----+-----T----+----T----+
¦   ¦                   ¦мая 2003 г.N 724 "О мерах по¦2006¦2007 ¦2008¦2009¦2010¦
¦   ¦                   ¦     внедрению системы      ¦ г. ¦ г.  ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦
¦   ¦                   ¦ государственных социальных ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦                   ¦ стандартов по обслуживанию ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦                   ¦   населения республики"    ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦                   ¦    (Национальный реестр    ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦                   ¦ правовых актов Республики  ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦                   ¦  Беларусь, 2003 г., N 64,  ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦                   ¦          5/12556)          ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+-------------------+----------------------------+----+-----+----+----+----+
¦ 1 ¦Нарматыў бюджэтнай ¦                         1,5¦ 2,4¦  2,5¦ 2,5¦ 2,6¦ 2,7¦
¦   ¦забяспечанасцi на 1¦                            ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦чалавека - усяго,  ¦                            ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦базавая велiчыня   ¦                            ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+-------------------+----------------------------+----+-----+----+----+----+
¦ 2 ¦У тым лiку: за кошт¦                         1,3¦ 2,2¦  2,3¦ 2,3¦ 2,4¦ 2,5¦
¦   ¦бюджэтнага         ¦                            ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦фiнансавання,      ¦                            ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦базавая велiчыня   ¦                            ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+-------------------+----------------------------+----+-----+----+----+----+
¦ 3 ¦за кошт аказання   ¦                         0,2¦ 0,2¦  0,2¦ 0,2¦ 0,2¦ 0,2¦
¦   ¦платных паслуг,    ¦                            ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦базавая велiчыня   ¦                            ¦    ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
----+-------------------+----------------------------+----+-----+----+----+-----

Дадатак 3
да Праграмы развiцця
галiны культуры
Сенненскага раёна на
2006 - 2010 гады


САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНЫЯ ПАКАЗЧЫКI РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ НА 2006 - 2010 ГАДЫ


----+-----------------------+-------------------------------+---------
¦ N ¦   Назва паказчыка,    ¦        Ацэнка па гадах        ¦   У    ¦
¦п/п¦   адзiнкi вымярэння   +-----+------+-----T------+-----+сярэднiм¦
¦   ¦                       ¦2006 ¦ 2007 ¦2008 ¦ 2009 ¦2010 ¦  за 5  ¦
¦   ¦                       ¦ г.  ¦  г.  ¦ г.  ¦  г.  ¦ г.  ¦ гадоў  ¦
+---+-----------------------+-----+------+-----+------+-----+--------+
¦ 1 ¦Аб'ём пазабюджэтных    ¦ 7,0 ¦ 7,0  ¦ 7,0 ¦ 8,0  ¦ 8,0 ¦  7,4   ¦
¦   ¦паступленняў, у % да   ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦        ¦
¦   ¦бюджэтнага фiнансавання¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦        ¦
+---+-----------------------+-----+------+-----+------+-----+--------+
¦ 2 ¦Аб'ём платных паслуг   ¦ 0,1 ¦ 0,1  ¦ 0,1 ¦ 0,1  ¦ 0,2 ¦  0,6   ¦
¦   ¦культуры, мiльярдаў    ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦        ¦
¦   ¦рублёў                 ¦     ¦      ¦     ¦      ¦     ¦        ¦
+---+-----------------------+-----+------+-----+------+-----+--------+
¦ 3 ¦Тэмп росту платных     ¦109 -¦109 - ¦109 -¦109 - ¦109 -¦  160   ¦
¦   ¦паслуг культуры, %     ¦ 110 ¦ 110  ¦ 110 ¦ 110  ¦ 110 ¦        ¦
----+-----------------------+-----+------+-----+------+-----+---------

Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner