Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Глубокского районного Совета депутатов от 14.12.2006 N 131 "Аб Праграме развiцця галiны культуры Глыбоцкага раёна на 2006 - 2010 гады"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Глыбоцкi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладаемую Праграму развiцця галiны культуры Глыбоцкага раёна на 2006 - 2010 гады.

2. Аддзелу культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камiтэта (Паляк М.К.) пры ўдзеле зацiкаўленых аддзелаў Глыбоцкага раённага выканаўчага камiтэта, раённых службаў i арганiзацый забяспечыць выкананне Праграмы развiцця галiны культуры Глыбоцкага раёна на 2006 - 2010 гады.

3. Фiнансаванне Праграмы развiцця галiны культуры Глыбоцкага раёна на 2006 - 2010 гады ажыццяўляць за кошт сродкаў абласнога i мясцовага бюджэтаў, а таксама пазабюджэтных сродкаў.

4. Фiнансаваму аддзелу Глыбоцкага раённага выканаўчага камiтэта (Жураўская В.Н.), аддзелу культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камiтэта (Паляк М.К.) штогод пры фармiраваннi бюджэту на чарговы фiнансавы год удакладняць аб'ём фiнансавання i пералiк мерапрыемстваў Праграмы развiцця галiны культуры Глыбоцкага раёна на 2006 - 2010 гады, якiя рэалiзуюцца за сродкi раённага бюджэту.

5. Кантроль за выкананнем Праграмы развiцця галiны культуры Глыбоцкага раёна на 2006 - 2010 гады ўскласцi на аддзел культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камiтэта (Паляк М.К.).


Старшыня Н.А.СТОЦIК


УЗГОДНЕНА

Намеснiк начальнiка

ўпраўлення культуры

Вiцебскага абласнога

выканаўчага камiтэта

Л.К.Аленская

24.05.2007


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Рашэнне
                                                 Глыбоцкага раённага
                                                 Савета дэпутатаў
                                                 14.12.2006 N 131

ПРАГРАМА РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ГЛЫБОЦКАГА РАЁНА НА 2006 - 2010 ГАДЫ


1. Праграма развiцця галiны культуры Глыбоцкага раёна на 2006 - 2010 гады (далей - Праграма) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 11 (13), арт. 122; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 8, 2/137).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца фармiраванне рэгiянальнай культурнай палiтыкi як фактара сацыяльна-эканамiчнага развiцця Глыбоцкага раёна (далей - раён).

3. Асноўнымi задачамi Праграмы з'яўляюцца:

захаванне i якаснае ўдасканальванне сеткi ўстаноў культуры;

адкрыццё новых тыпаў устаноў культуры;

будаўнiцтва, рамонт, рэканструкцыя аб'ектаў культуры;

умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры;

далейшае развiццё аматарскай мастацкай творчасцi;

забеспячэнне разнастайнасцi i якасцi культурных паслуг для розных катэгорый насельнiцтва, у тым лiку сельскiх жыхароў;

падрыхтоўка кадраў, iх сацыяльная падтрымка;

iнфарматызацыя галiны культуры.

4. Вызначаныя задачы будуць вырашацца шляхам мерапрыемстваў па рэалiзацыi Праграмы развiцця галiны культуры Глыбоцкага раёна на 2006 - 2010 гады (далей - мерапрыемствы) згодна з дадаткам 1 <*> i мерапрыемстваў па фiнансавай падтрымцы Праграмы развiцця галiны культуры Глыбоцкага раёна на 2006 - 2010 гады i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Глыбоцкага раёна на 2006 - 2010 гады згодна з дадаткам 2 <*>.

--------------------------------

<*> Дадаткi 1, 2 на папяровым носьбiце.


5. Мерапрыемствы дадзенай Праграмы сфармiраваны па наступных напрамках:

гiсторыка-культурная спадчына;

музеi;

бiблiятэкi;

народная творчасць;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi;

выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;

мiжнароднае супрацоўнiцтва;

кадры культуры;

выданне iнфармацыйна-метадычнай лiтаратуры.

6. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць:

рэарганiзаваць i ўдасканалiць сетку ўстаноў культуры;

стварыць комплексныя тыпы ўстаноў культуры;

сфармiраваць 2 адзiнкi мабiльнай сеткi ўстаноў культуры i арганiзаваць iх дзейнасць па культурным абслугоўваннi маланаселеных пунктаў, якiя не маюць стацыянарных устаноў культуры;

арганiзаваць на базе цэнтраў культуры, культурна-спартыўных цэнтраў 2 пляцоўкi фiларманiчнага i тэатральнага абслугоўвання;

адкрыць 2 фiлiялы i 3 класы дзiцячых школ мастацтваў па розных напрамках мастацкай творчасцi дзяцей;

актывiзаваць творчую iнiцыятыву насельнiцтва праз гарадскiя, раённыя, рэгiянальныя фестывалi, конкурсы, святы i iншыя акцыi;

падтрымаць аматарскую народную творчасць ва ўсiх вiдах i накiрунках яе дзейнасцi;

захаваць цiкавасць да аўтэнтычнай культуры;

удасканалiць змест арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва, павысiць яго якасць i эфектыўнасць;

забяспечыць колькасць спецыялiстаў у галiне культуры не менш за 92 працэнты ад працуючых;

забяспечыць iнфарматызацыю галiны культуры.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner