Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Новополоцкого городского Совета депутатов от 31.10.2006 N 279 "Аб зацвярджэннi Праграмы развiцця галiны культуры горада Наваполацка на 2006 - 2010 гады"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Наваполацкi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць Праграму развiцця галiны культуры горада Наваполацка на 2006 - 2010 гады.

2. Кантроль за рэалiзацыяй Праграмы развiцця галiны культуры горада Наваполацка на 2006 - 2010 гады ўскласцi на Наваполацкую нязменную дэпутацкую камiсiю па пытаннях сацыяльнай, гуманiтарнай i бюджэтнай сферы (Гарадовiч В.М.).


Старшыня А.А.ЗАВАДСКI


УЗГОДНЕНА

Начальнiк

упраўлення культуры

Вiцебскага абласнога

выканаўчага камiтэта

Н.П.Пашынскi

30.10.2006


                                                    ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                    Рашэнне
                                                    Наваполацкага
                                                    гарадскога
                                                    Савета дэпутатаў
                                                    31.10.2006 N 279

ПРАГРАМА РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ГОРАДА НАВАПОЛАЦКА НА 2006 - 2010 ГАДЫ


Глава 1 АБГРУНТАВАННЕ НЕАБХОДНАСЦI ПРЫНЯЦЦЯ ПРАГРАМЫ


1. Праграма развiцця галiны культуры горада Наваполацка на 2006 - 2010 гады (далей - Праграма) вызначае асноўныя напрамкi развiцця галiны культуры з улiкам дзяржаўнай палiтыкi: развiццё i распаўсюджванне культуры, арганiзацыйнае, прававое, фiнансавае, матэрыяльна-тэхнiчнае, кадравае, iнфармацыйнае i iншае забеспячэнне культурнай дзейнасцi. Неабходнасць распрацоўкi Праграмы адзначана некалькiмi абставiнамi:

1.1. улiчваючы шматлiкiя запатрабаваннi жыхароў горада Наваполацка (далей - горад), Праграма прадугледжвае развiццё галiны культуры па разнастайных напрамках дзейнасцi;

1.2. сучаснае сацыяльна-культурнае становiшча патрабуе сацыяльнага запаўнення вольнага часу;

1.3. рэалiзацыя Праграмы павiнна забяспечыць устраненне праблем у распаўсюджваннi дасягненняў культуры сярод жыхароў горада.

2. Праграма павiнна забяспечыць належны ўзровень культурных дасягненняў i мерапрыемстваў, iх захаванне i распаўсюджванне.

Праграма разлiчана на:

2.1. адраджэнне, захаванне, развiццё i распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры;

2.2. асваенне i папулярызацыю твораў народнага i сусветнага мастацтва;

2.3. стварэнне, захаванне i распаўсюджванне мастацка-эстэтычных каштоўнасцей;

2.4. патрыятычнае выхаванне моладзi;

2.5. раскрыццё i рэалiзацыю творчага патэнцыялу i здольнасцей насельнiцтва;

2.6. прапаганду здаровага ладу жыцця;

2.7. забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцей усiм катэгорыям насельнiцтва;

2.8. рэарганiзацыю сеткi ўстаноў культуры;

2.9. актывiзацыю творчай iнiцыятывы насельнiцтва праз фестывалi, конкурсы i iншыя акцыi;

2.10. забеспячэнне iнфарматызацыi галiны культуры;

2.11. павышэнне прафесiйнага майстэрства работнiкаў галiны культуры;

2.12. удасканаленне зместу арганiзацыi вольнага часу, павышэнне яго значнасцi, якасцi i эфектыўнасцi.


Глава 2 МЭТЫ I ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ


3. Асноўнымi мэтамi i задачамi Праграмы з'яўляюцца: забеспячэнне сучаснага ўзроўню культурнага абслугоўвання насельнiцтва i фармiраванне культурнай палiтыкi як фактара сацыяльна-эканамiчнага развiцця горада.

4. Мэтамi Праграмы з'яўляюцца:

4.1. забеспячэнне доступу кожнага да культурных каштоўнасцей i iнфармацыйных рэсурсаў;

4.2. забеспячэнне свабоды творчасцi дзеля прыняцця ўдзелу ў культурным жыццi горада;

4.3. фармiраванне культурнай дзейнасцю станоўчага, пазнаваемага сярод iншых гарадоў вобраза горада;

4.4. павышэнне даступнасцi, якасцi, аб'ёма i разнастайнасцi паслуг у галiне культуры i мастацтва;

4.5. развiццё сеткi ўстаноў культуры i мастацтва i iх мадэрнiзацыя.

5. Задачамi Праграмы з'яўляюцца:

5.1. захаванне культурнай спадчыны;

5.2. далейшае развiццё аматарскай мастацкай творчасцi;

5.3. фармiраванне адзiнай культурнай прасторы, якая стварае рэальны рынак культурных паслуг для забеспячэння галiны культуры;

5.4. стварэнне найлепшых умоў для творчай дзейнасцi работнiкаў культуры i мастацтва;

5.5. забеспячэнне культурнага абмену падтрымкай гастрольнай i выставачнай дзейнасцi;

5.6. паляпшэнне i мадэрнiзацыя матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры;

5.7. iнфарматызацыя галiны культуры.


Глава 3 АСНОВЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛIТЫКI Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ


6. Дзяржаўная палiтыка ў галiне культуры грунтуецца на прызнаннi культуры ў якасцi аднаго з галоўных фактараў самабытнасцi беларускага народа, iншых нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, пераемнасцi пакаленняў, а таксама ў якасцi асновы развiцця i самарэалiзацыi асобы, адукацыi i выхавання дзяцей i моладзi.

7. Асноўнымi мэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры з'яўляюцца:

7.1. забеспячэнне i абарона канстытуцыйнага права кожнага чалавека на ўдзел у культурным жыццi;

7.2. устанаўленне гарантый свабоды мастацкай творчасцi i iншай творчай дзейнасцi;

7.3. садзейнiчанне захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры ў iнтарэсах чалавека i грамадства;

7.4. сацыяльная абарона работнiкаў культуры i творчых работнiкаў;

7.5. развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне культуры.

8. Прыярытэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры з'яўляюцца:

8.1. захаванне, развiццё i распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры i мовы;

8.2. стварэнне, распаўсюджванне i папулярызацыя твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва для дзяцей i моладзi;

8.3. стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання, мастацкай i культуралагiчнай адукацыi для дзяцей i моладзi;

8.4. папулярызацыя класiчных твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, iншых эстэтычных i маральных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры.


Глава 4 АСНОЎНЫЯ НАПРАМКI РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ, ЯЕ РЭГУЛЯВАННЕ, АДКАЗНЫЯ ВЫКАНАЎЦЫ

9. У Праграме прадугледжаны наступныя напрамкi развiцця галiны культуры згодна з дадаткамi 1 - 3:

9.1. гiсторыка-культурная спадчына (уключае папулярызацыю культурнай спадчыны, захаванне i ўдасканаленне гiстарычных каштоўнасцей, разлiчана на паляпшэнне стану гiстарычных аб'ектаў);

9.2. музейная справа (уключае рэканструкцыю, тэхнiчнае забеспячэнне музейных фондаў, мадэрнiзацыю сiстэмы аховы фондаў, распаўсюджванне ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры, стварэнне новых экспазiцый);

9.3. бiблiятэкi горада (уключае фармiраванне эстэтычнага густу праз мастацкiя творы, стварэнне для жыхароў горада паўнацэннай культурна-iнфармацыйнай прасторы, стварэнне якасна новай матэрыяльна-тэхнiчнай базы бiблiятэк, развiццё новых iнфармацыйных паслуг насельнiцтву);

9.4. народная творчасць (уключае адраджэнне i развiццё нацыянальнай культуры, народных традыцый, святаў, абрадаў, песеннага фальклора, традыцыйных народных рамёстваў);

9.5. тэатральнае мастацтва (уключае развiццё i прапаганду тэатральнай творчасцi);

9.6. музычнае мастацтва (уключае развiццё аматарскай творчасцi, выяўленне i падтрымку талентаў);

9.7. выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i дызайн (уключае эстэтычнае выхаванне насельнiцтва, раскрыццё iндывiдуальных здольнасцей, творчае самавылучэнне, пашырэнне вiдаў мастацкай творчасцi, захаванне традыцыйных рамёстваў i вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва);

9.8. кiна- i вiдэамастацтва;

9.9. кадры культуры (уключае кадравае забеспячэнне ўстаноў культуры i мастацтва высокаквалiфiкаванымi спецыялiстамi);

9.10. навуковая дзейнасць у галiне культуры;

9.11. мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва (уключае прапаганду беларускага мастацтва i народнай творчасцi, забеспячэнне культурнага абмену падтрымкай гастрольнай дзейнасцi);

9.12. эканамiчная дзейнасць i фiнансавае забеспячэнне галiны (уключае забеспячэнне абнаўлення фiнансава-матэрыяльнай базы бюджэтных устаноў, пашырэнне фiнансавай i прававой самастойнасцi ўстаноў культуры, актывiзацыю эканамiчных працэсаў развiцця культуры, паступленне недзяржаўных сродкаў, неабходных установам культуры).

10. Выкананне Праграмы ўскладзена на аддзел культуры Наваполацкага гарадскога выканаўчага камiтэта (далей - аддзел культуры), структурныя падраздзяленнi аддзела культуры (Цэнтр рамёстваў i традыцыйнай культуры, гарадскi Палац культуры, Дом культуры i вольнага часу, Палац культуры г.п. Баравуха, Цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма, Музей гiсторыi i культуры г.Наваполацка, Наваполацкая дзiцячая мастацкая школа, Наваполацкая дзiцячая музычная школа, дзiцячая музычная школа г.п. Баравуха (далей - структурныя падраздзяленнi аддзела культуры).


Дадатак 1
да Праграмы развiцця
галiны культуры
горада Наваполацка на
2006 - 2010 гады


ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ГОРАДА НАВАПОЛАЦКА НА 2006 - 2010 ГАДЫ


----+-------------------------------+-----------+-------------------
¦ N ¦         Мерапрыемства         ¦  Тэрмiн   ¦   Адказныя за    ¦
¦п/п¦                               ¦ выканання ¦    выкананне     ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦                  ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА                   ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 1 ¦Выраб i ўстаноўка ахоўных дошак¦2006 - 2007¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦на матэрыяльныя аб'екты        ¦           ¦                  ¦
¦   ¦гiсторыка-культурнай спадчыны  ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 2 ¦Рэстаўрацыя i                  ¦2007 - 2008¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦добраўпарадкаванне аб'екта     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦гiсторыка-культурнай спадчыны  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦"Брацкая магiла"               ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 3 ¦Стварэнне электроннай          ¦2007 - 2010¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦даведачнай базы гiсторыка-     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦культурных каштоўнасцей        ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦                         МУЗЕЙНАЯ СПРАВА                          ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 4 ¦Развiццё тыпалогii музейнай    ¦           ¦Музей гiсторыi i  ¦
¦   ¦сеткi (адкрыццё новых          ¦           ¦культуры          ¦
¦   ¦фiлiялаў):                     ¦   2008    ¦г.Наваполацка,    ¦
¦   ¦Музей узбраення пад адкрытым   ¦           ¦аддзел культуры   ¦
¦   ¦небам г.п. Баравуха            ¦           ¦                  ¦
¦   ¦Карцiнная галерэя горада       ¦2006 - 2008¦                  ¦
¦   ¦рэарганiзацiя народнага музея  ¦   2008    ¦                  ¦
¦   ¦баявой славы ўстановы адукацыi ¦           ¦                  ¦
¦   ¦"Наваполацкая дзяржаўная       ¦           ¦                  ¦
¦   ¦агульнаадукацыйная сярэдняя    ¦           ¦                  ¦
¦   ¦школа N 2" у фiлiял Музея      ¦           ¦                  ¦
¦   ¦гiсторыi i культуры            ¦           ¦                  ¦
¦   ¦г.Наваполацка                  ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 5 ¦Камп'ютэрызацыя музейнай сферы:¦           ¦                  ¦
¦   ¦закупка тэхнiчных сродкаў      ¦2006 - 2010¦Музей гiсторыi i  ¦
¦   ¦праграмнага забеспячэння для   ¦           ¦культуры          ¦
¦   ¦ўкаранення аўтаматызаваных     ¦           ¦г.Наваполацка     ¦
¦   ¦музейных сiстэм                ¦           ¦                  ¦
¦   ¦падключэнне музеяў да сеткi    ¦2006 - 2010¦                  ¦
¦   ¦Iнтэрнэт                       ¦           ¦                  ¦
¦   ¦стварэнне сайта музея          ¦2006 - 2007¦Аддзел культуры   ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 6 ¦Удасканаленне матэрыяльна-     ¦           ¦Музей гiсторыi i  ¦
¦   ¦тэхнiчнай базы музеяў: рамонт, ¦           ¦культуры          ¦
¦   ¦рэканструкцыя музейных будынкаў¦           ¦г.Наваполацка,    ¦
¦   ¦i набыццё музейнага            ¦           ¦аддзел культуры   ¦
¦   ¦абсталявання:                  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦Музей гiсторыi i культуры      ¦2006 - 2010¦                  ¦
¦   ¦г.Наваполацка                  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦Музей узбраення пад адкрытым   ¦2006 - 2010¦                  ¦
¦   ¦небам г.п. Баравуха            ¦           ¦                  ¦
¦   ¦Карцiнная галерэя горада       ¦2006 - 2008¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 7 ¦Стварэнне новых экспазiцый i   ¦           ¦Музей гiсторыi i  ¦
¦   ¦выставак:                      ¦           ¦культуры          ¦
¦   ¦                               ¦           ¦г.Наваполацка     ¦
¦   ¦па гiсторыi горада             ¦2006 - 2008¦                  ¦
¦   ¦адкрыццё экспазiцыi ўзбраення  ¦2007 - 2010¦                  ¦
¦   ¦адкрыццё экспазiцый Карцiннай  ¦2008 - 2010¦аддзел культуры   ¦
¦   ¦галерэi горада                 ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦                        БIБЛIЯТЭКI ГОРАДА                         ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 8 ¦Удасканаленне сеткi бiблiятэк: ¦           ¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦адкрыццё фiлiяла               ¦           ¦Цэнтралiзаваная   ¦
¦   ¦Цэнтралiзаванай бiблiятэчнай   ¦2008 - 2010¦бiблiятэчная      ¦
¦   ¦сiстэмы ў новым мiкрараёне N 9 ¦           ¦сiстэма           ¦
¦   ¦перавод бiблiятэкi-фiлiяла N 6 ¦2006 - 2007¦                  ¦
¦   ¦у новае памяшканне (вул.       ¦           ¦                  ¦
¦   ¦Маладзёжная, 169)              ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 9 ¦Камплектаванне бiблiятэчнага   ¦           ¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦фонду:                         ¦           ¦Цэнтралiзаваная   ¦
¦   ¦забеспячэнне 15-працэнтнага    ¦2006 - 2010¦бiблiятэчная      ¦
¦   ¦нарматыву камплектавання       ¦           ¦сiстэма           ¦
¦   ¦бiблiятэчнага фонду (набыццё   ¦           ¦                  ¦
¦   ¦кнiг i падпiска)               ¦           ¦                  ¦
¦   ¦набыццё сацыяльна значнай      ¦           ¦                  ¦
¦   ¦лiтаратуры без гандлёвай       ¦           ¦                  ¦
¦   ¦надбаўкi                       ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦10 ¦Iнфарматызацыя бiблiятэчнай    ¦           ¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦сеткi:                         ¦           ¦Цэнтралiзаваная   ¦
¦   ¦укараненне аўтаматызаванай     ¦2006 - 2010¦бiблiятэчная      ¦
¦   ¦iнфармацыйнай бiблiятэчнай     ¦           ¦сiстэма           ¦
¦   ¦сiстэмы ў поўным аб'ёме        ¦           ¦                  ¦
¦   ¦стварэнне сайта Цэнтралiзаванай¦   2007    ¦                  ¦
¦   ¦бiблiятэчнай сiстэмы           ¦           ¦                  ¦
¦   ¦аснашчэнне камп'ютэрамi новага ¦2006 - 2010¦                  ¦
¦   ¦пакалення (набыццё камп'ютэраў,¦           ¦                  ¦
¦   ¦прынтэраў для бiблiятэк)       ¦           ¦                  ¦
¦   ¦адкрыццё мультымедыйнага цэнтра¦   2008    ¦                  ¦
¦   ¦на базе сектара мастацтваў     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦цэнтральнай бiблiятэкi iмя     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦У.Маякоўскага                  ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦11 ¦Умацаванне матэрыяльна-        ¦           ¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦тэхнiчнай базы бiблiятэк:      ¦           ¦Цэнтралiзаваная   ¦
¦   ¦набыццё мiкрааўтобуса          ¦   2008    ¦бiблiятэчная      ¦
¦   ¦набыццё капiравальна-множыльнай¦2006 - 2007¦сiстэма           ¦
¦   ¦тэхнiкi                        ¦           ¦                  ¦
¦   ¦набыццё бiблiятэчнага          ¦2006 - 2010¦                  ¦
¦   ¦абсталявання                   ¦           ¦                  ¦
¦   ¦афармленне знадворкавай        ¦2006 - 2007¦                  ¦
¦   ¦светлавой рэкламы цэнтральнай  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦бiблiятэкi iмя У.Маякоўскага   ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦                       НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ                         ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦12 ¦Развiццё аўтэнтычных форм      ¦           ¦Структурныя       ¦
¦   ¦народнай творчасцi:            ¦           ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦удзел у этнаграфiчным канцэрце ¦   2007    ¦аддзела культуры  ¦
¦   ¦"Майстры этнаграфiчнай традыцыi¦           ¦                  ¦
¦   ¦Вiцебшчыны"                    ¦           ¦                  ¦
¦   ¦удзел у абласных конкурсах     ¦2007 - 2010¦                  ¦
¦   ¦фальклорнага мастацтва         ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦13 ¦Падтрымка аматарскiх форм      ¦           ¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦народнай творчасцi:            ¦           ¦структурныя       ¦
¦   ¦распрацоўка плана падрыхтоўкi  ¦   2006    ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦аматарскiх калектываў горада да¦           ¦аддзела культуры  ¦
¦   ¦прысваення ганаровых званняў   ¦           ¦                  ¦
¦   ¦"Народны калектыў", "Узорны    ¦           ¦                  ¦
¦   ¦калектыў"                      ¦           ¦                  ¦
¦   ¦падрыхтоўка калектываў да      ¦   2008    ¦                  ¦
¦   ¦прысваення звання "Заслужаны   ¦           ¦                  ¦
¦   ¦аматарскi калектыў Рэспублiкi  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦Беларусь" узорнаму хору        ¦           ¦                  ¦
¦   ¦"Звонкiя галасы" ўстановы      ¦           ¦                  ¦
¦   ¦адукацыi "Наваполацкая         ¦           ¦                  ¦
¦   ¦дзяржаўная агульнаадукацыйная  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦сярэдняя школа N 3 з музычна-  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦харавым ухiлам"                ¦           ¦                  ¦
¦   ¦падрыхтоўка калектываў да      ¦2006 - 2010¦                  ¦
¦   ¦прысваення ганаровага звання   ¦           ¦                  ¦
¦   ¦"Народны калектыў"             ¦           ¦                  ¦
¦   ¦арганiзацыя работы творчых     ¦2006 - 2010¦                  ¦
¦   ¦калектываў горада              ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦14 ¦Арганiзацыя фестывальнага руху ¦           ¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦ў самадзейнай мастацкай        ¦           ¦структурныя       ¦
¦   ¦творчасцi:                     ¦  Штогод   ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦удзел калектываў горада ў      ¦           ¦аддзела культуры  ¦
¦   ¦рэгiянальных, абласных,        ¦           ¦                  ¦
¦   ¦рэспублiканскiх фестывалях     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦аматарскай творчасцi розных    ¦           ¦                  ¦
¦   ¦напрамкаў                      ¦           ¦                  ¦
¦   ¦правядзенне гарадскiх          ¦  Штогод   ¦                  ¦
¦   ¦фестываляў, конкурсаў          ¦           ¦                  ¦
¦   ¦аматарскай творчасцi           ¦           ¦                  ¦
¦   ¦(гарадскога фестывалю моды,    ¦           ¦                  ¦
¦   ¦стылю i прыгажосцi "Анёлы      ¦           ¦                  ¦
¦   ¦моды",                         ¦           ¦                  ¦
¦   ¦гарадскога агляду-конкурсу     ¦ 1 раз у 2 ¦                  ¦
¦   ¦аматарскай творчасцi памiж     ¦   гады    ¦                  ¦
¦   ¦установамi, прадпрыемствамi    ¦           ¦                  ¦
¦   ¦горада,                        ¦           ¦                  ¦
¦   ¦фестывалю дзiцячай творчасцi   ¦  Штогод   ¦                  ¦
¦   ¦"Вясёлка",                     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦фестывалю спартыўнага танца    ¦ 1 раз у 2 ¦                  ¦
¦   ¦"Вясенняя фантазiя",           ¦   гады    ¦                  ¦
¦   ¦гарадскога конкурсу прыгажосцi ¦  Штогод   ¦                  ¦
¦   ¦"Мiс Наваполацк",              ¦           ¦                  ¦
¦   ¦фестывалю-конкурсу аматараў    ¦  Штогод   ¦                  ¦
¦   ¦танца ўсходу "Залатая          ¦           ¦                  ¦
¦   ¦манiстра")                     ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦                      ТЭАТРАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА                       ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦15 ¦Прэм'ерныя паказы спектакляў,  ¦  Штогод   ¦Структурныя       ¦
¦   ¦арганiзацыя выязных спектакляў ¦           ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦па вобласцi, у сельскую        ¦           ¦аддзела культуры  ¦
¦   ¦мясцовасць                     ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦16 ¦Удзел аматарскiх тэатраў у     ¦ Згодна з  ¦Структурныя       ¦
¦   ¦фестывалях тэатральнага        ¦ абласным  ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦мастацтва вобласцi             ¦  планам   ¦аддзела культуры  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦17 ¦Стварэнне гумарыстычных праграм¦  Штогод   ¦Структурныя       ¦
¦   ¦("капуснiкаў")                 ¦           ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦                               ¦           ¦аддзела культуры  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦                       МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА                         ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦18 ¦Удасканаленне культурнага      ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦ўзроўню насельнiцтва:          ¦           ¦                  ¦
¦   ¦арганiзацыя канцэртнай         ¦           ¦                  ¦
¦   ¦дзейнасцi                      ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦19 ¦Дзейнасць Наваполацкай дзiцячай¦           ¦Наваполацкая      ¦
¦   ¦музычнай школы:                ¦           ¦дзiцячая музычная ¦
¦   ¦правядзенне на базе            ¦   2008    ¦школа             ¦
¦   ¦Наваполацкай дзiцячай музычнай ¦           ¦                  ¦
¦   ¦школы абласнога агляду-конкурсу¦           ¦                  ¦
¦   ¦аркестравых калектываў         ¦           ¦                  ¦
¦   ¦прыманне ўдзелу ў абласным     ¦   2009    ¦                  ¦
¦   ¦аглядзе-конкурсе харавых       ¦           ¦                  ¦
¦   ¦калектываў                     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦прыманне ўдзелу ў IV абласным  ¦   2010    ¦                  ¦
¦   ¦конкурсе юных скрыпачоў i      ¦           ¦                  ¦
¦   ¦вiяланчэлiстаў                 ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦20 ¦Набыццё абсталявання для студыi¦2009 - 2010¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦гуказапiсу ў гарадскiм Палацы  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦культуры                       ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦      ВЫЯЎЛЕНЧАЕ, ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА I ДЫЗАЙН       ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦21 ¦Арганiзацыя работы Наваполацкай¦           ¦Наваполацкая      ¦
¦   ¦дзiцячай мастацкай школы:      ¦           ¦дзiцячая          ¦
¦   ¦стварэнне выставачнай залы ў   ¦   2009    ¦мастацкая школа   ¦
¦   ¦Наваполацкай дзiцячай мастацкай¦           ¦                  ¦
¦   ¦школе                          ¦           ¦                  ¦
¦   ¦адкрыццё платнай студыi        ¦2008 - 2010¦                  ¦
¦   ¦выяўленчага мастацтва для      ¦           ¦                  ¦
¦   ¦дарослых на базе Наваполацкай  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦дзiцячай мастацкай школы       ¦           ¦                  ¦
¦   ¦пашырэнне спецыялiзацый у      ¦   2010    ¦                  ¦
¦   ¦рамках прадмета "Кампазiцыя    ¦           ¦                  ¦
¦   ¦дэкаратыўнага мастацтва i      ¦           ¦                  ¦
¦   ¦работа ў матэрыяле" (мастацкая ¦           ¦                  ¦
¦   ¦апрацоўка дрэва, керамiка,     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦габелен, бацiк, саломка)       ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦22 ¦Арганiзацыя выстаў дэкаратыўна-¦2006 - 2010¦Структурныя       ¦
¦   ¦прыкладнога мастацтва          ¦           ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦                               ¦           ¦аддзела культуры  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦23 ¦Арганiзацыя работы самадзейных ¦2006 - 2010¦Структурныя       ¦
¦   ¦мастакоў горада                ¦           ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦                               ¦           ¦аддзела культуры  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦                     КIНА- I ВIДЭАМАСТАЦТВА                       ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦24 ¦Арганiзацыя кiна-, вiдэапаказаў¦2006 - 2010¦Гарадскi Палац    ¦
¦   ¦для насельнiцтва               ¦           ¦культуры          ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦25 ¦Вытворчасць конкурсных фiльмаў ¦2006 - 2010¦Цэнтр рамёстваў i ¦
¦   ¦дзеля ўдзелу ў мiжнародных,    ¦           ¦традыцыйнай       ¦
¦   ¦рэспублiканскiх фестывалях     ¦           ¦культуры          ¦
¦   ¦аматарскага фiльма             ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦                         КАДРЫ КУЛЬТУРЫ                           ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦26 ¦Ажыццяўленне падрыхтоўкi       ¦  Штогод   ¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦спецыялiстаў у навучальных     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦установах культуры i мастацтва ¦           ¦                  ¦
¦   ¦на дзённай i завочнай форме    ¦           ¦                  ¦
¦   ¦навучання                      ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦27 ¦Забеспячэнне накiравання       ¦  Штогод   ¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦работнiкаў культуры ў          ¦           ¦                  ¦
¦   ¦навучальныя ўстановы культуры i¦           ¦                  ¦
¦   ¦мастацтва рэспублiкi на дзённую¦           ¦                  ¦
¦   ¦i завочную форму навучання     ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦28 ¦Распрацоўка i распаўсюджванне  ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦праграмы па арганiзацыi        ¦           ¦                  ¦
¦   ¦планамернай работы з кадрамi   ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦29 ¦Удасканаленне работы кадравай  ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦службы аддзела культуры шляхам ¦           ¦                  ¦
¦   ¦набыцця электронных кадравых   ¦           ¦                  ¦
¦   ¦праграм                        ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦30 ¦Павелiчэнне колькаснага i      ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦паляпшэнне якаснага складу     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦работнiкаў аддзела культуры    ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦31 ¦Складанне заяўкi i кантроль за ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦патрэбнасцямi ўстаноў культуры ¦           ¦                  ¦
¦   ¦ў маладых спецыялiстах         ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦32 ¦Зацвярджэнне плана павышэння   ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦квалiфiкацыi кiраўнiкоў i      ¦           ¦                  ¦
¦   ¦спецыялiстаў                   ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦33 ¦Рэгулярнае вывучэнне работы па ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦падборы i расстаноўцы кадраў,  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦выкарыстанне мер маральнага i  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦матэрыяльнага стымулявання     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦працы лепшых работнiкаў        ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦34 ¦Правядзенне атэстацыi          ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦спецыялiстаў i кiраўнiкоў,     ¦           ¦установы культуры ¦
¦   ¦стварэнне рэзерву кадраў       ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦35 ¦Павышэнне квалiфiкацыi на базе ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦ўстановы адукацыi "Беларускi   ¦           ¦структурныя       ¦
¦   ¦дзяржаўны iнстытут праблем     ¦           ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦культуры": выкладчыкi школ     ¦           ¦аддзела культуры  ¦
¦   ¦мастацтваў клубныя работнiкi   ¦           ¦                  ¦
¦   ¦бiблiятэчныя работнiкi         ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦36 ¦Павышэнне квалiфiкацыi на базе ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦дзяржаўнай установы адукацыi   ¦           ¦структурныя       ¦
¦   ¦"Вiцебскiя абласныя курсы      ¦           ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦павышэння квалiфiкацыi         ¦           ¦аддзела культуры  ¦
¦   ¦работнiкаў культуры":          ¦           ¦                  ¦
¦   ¦выкладчыкi школ мастацтваў     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦клубныя работнiкi бiблiятэчныя ¦           ¦                  ¦
¦   ¦работнiкi                      ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦              НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ               ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦37 ¦Работа над навуковымi          ¦  Штогод   ¦Музей гiсторыi i  ¦
¦   ¦даследаваннямi згодна з        ¦           ¦культуры          ¦
¦   ¦навуковым планам музея         ¦           ¦г.Наваполацка     ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦38 ¦Правядзенне навукова-практычных¦2006 - 2009¦Музей гiсторыi i  ¦
¦   ¦канферэнцый, выпуск зборнiка   ¦           ¦культуры          ¦
¦   ¦матэрыялаў канферэнцый         ¦           ¦г.Наваполацка     ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦39 ¦Выданне метадычных матэрыялаў  ¦  Штогод   ¦Цэнтралiзаваная   ¦
¦   ¦па розных напрамках працы      ¦           ¦бiблiятэчная      ¦
¦   ¦бiблiятэк                      ¦           ¦сiстэма           ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦              МIЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА               ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦40 ¦Развiццё культурнага           ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦супрацоўнiцтва з гарадамi Расii¦           ¦структурныя       ¦
¦   ¦(згодна з пагадненнямi),       ¦           ¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦развiццё культурных сувязей з  ¦           ¦аддзела культуры  ¦
¦   ¦краiнамi-суседзямi: Латвiяй,   ¦           ¦                  ¦
¦   ¦Лiтвой, Польшчай, Украiнай; з  ¦           ¦                  ¦
¦   ¦краiнамi дальняга замежжа:     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦Германiяй, Францыяй            ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦41 ¦Удзел у мiжнародных фестывалях,¦2006 - 2010¦Аддзел культуры   ¦
¦   ¦аглядах-конкурсах, святах,     ¦           ¦                  ¦
¦   ¦канферэнцыях                   ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦     ЭКАНАМIЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ГАЛIНЫ       ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦42 ¦Капiтальнае будаўнiцтва i      ¦           ¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦рэканструкцыя:                 ¦           ¦структурныя       ¦
¦   ¦Карцiнная галерэя              ¦2007 - 2009¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦Музей узбраення пад адкрытым   ¦2008 - 2010¦аддзела культуры  ¦
¦   ¦небам г.п. Баравуха            ¦           ¦                  ¦
¦   ¦будаўнiцтва цеплатрасы Палаца  ¦2006 - 2007¦                  ¦
¦   ¦культуры г.п. Баравуха         ¦           ¦                  ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦43 ¦Капiтальны i бягучы рамонт:    ¦           ¦Аддзел культуры,  ¦
¦   ¦гарадскi Палац культуры        ¦2006 - 2009¦структурныя       ¦
¦   ¦Цэнтр рамёстваў i традыцыйнай  ¦2006 - 2008¦падраздзяленнi    ¦
¦   ¦культуры                       ¦           ¦аддзела культуры  ¦
¦   ¦культурна-забаўляльны комплекс ¦2006 - 2009¦                  ¦
¦   ¦Палац культуры г.п. Баравуха   ¦2006 - 2010¦                  ¦
¦   ¦Наваполацкая дзiцячая мастацкая¦2006 - 2009¦                  ¦
¦   ¦школа                          ¦           ¦                  ¦
¦   ¦дзiцячая музычная школа г.п.   ¦2006 - 2008¦                  ¦
¦   ¦Баравуха                       ¦           ¦                  ¦
¦   ¦бiблiятэкi                     ¦2006 - 2008¦                  ¦
----+-------------------------------+-----------+-------------------

Дадатак 2
да Праграмы развiцця
галiны культуры
горада Наваполацка на
2006 - 2010 гады


ФIНАНСАВА-ЭКАНАМIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ЗГОДНА З ПЛАНАМ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАГА РАЗВIЦЦЯ ГОРАДА, ВЫКАНАННЕ САЦЫЯЛЬНЫХ СТАНДАРТАЎ


----+------------------+---------------------------------------------
¦ N ¦Назва сацыяльнага ¦ Нарматыў абслугоўвання (базавая велiчыня)  ¦
¦п/п¦    стандарту     +--------+--------+--------+--------+--------+
¦   ¦                  ¦2006 год¦2007 год¦2008 год¦2009 год¦2010 год¦
+---+------------------+--------+--------+--------+--------+--------+
¦ 1 ¦Нарматыў бюджэтнай¦  0,6   ¦  0,6   ¦  0,7   ¦  0,7   ¦  0,8   ¦
¦   ¦забяспечанасцi на ¦        ¦        ¦        ¦        ¦        ¦
¦   ¦1 чалавека - усяго¦        ¦        ¦        ¦        ¦        ¦
+---+------------------+--------+--------+--------+--------+--------+
¦ 2 ¦У тым лiку: за    ¦  0,5   ¦  0,5   ¦  0,6   ¦  0,6   ¦  0,6   ¦
¦   ¦кошт бюджэтнага   ¦        ¦        ¦        ¦        ¦        ¦
¦   ¦фiнансавання      ¦        ¦        ¦        ¦        ¦        ¦
+---+------------------+--------+--------+--------+--------+--------+
¦ 3 ¦За кошт аказання  ¦  0,1   ¦  0,1   ¦  0,1   ¦  0,1   ¦  0,2   ¦
¦   ¦платных паслуг    ¦        ¦        ¦        ¦        ¦        ¦
----+------------------+--------+--------+--------+--------+---------

Дадатак 3
да Праграмы развiцця
галiны культуры
горада Наваполацка на
2006 - 2010 гады


ФIНАНСАВА-ЭКАНАМIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ЗГОДНА З ПЛАНАМ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАГА РАЗВIЦЦЯ ГОРАДА, ВЫКАНАННЕ ПЛАНА ПАЗАБЮДЖЭТНЫХ СРОДКАЎ


----+-----------------------+------------------------------+---------
¦ N ¦    Назва паказчыка    ¦    Нарматыў абслугоўвання    ¦Усяго за¦
¦п/п¦                       ¦      (базавая велiчыня)      ¦5 гадоў ¦
¦   ¦                       +-----+-----T-----+-----T------+        ¦
¦   ¦                       ¦2006 ¦2007 ¦2008 ¦2009 ¦ 2010 ¦        ¦
¦   ¦                       ¦ год ¦ год ¦ год ¦ од  ¦ год  ¦        ¦
+---+-----------------------+-----+-----+-----+-----+------+--------+
¦ 1 ¦Аб'ём пазабюджэтных    ¦13,4 ¦13,6 ¦13,8 ¦14,0 ¦ 14,3 ¦  13,8  ¦
¦   ¦паступленняў, у        ¦     ¦     ¦     ¦     ¦      ¦        ¦
¦   ¦працэнтах (далей - %), ¦     ¦     ¦     ¦     ¦      ¦        ¦
¦   ¦да бюджэтнага          ¦     ¦     ¦     ¦     ¦      ¦        ¦
¦   ¦фiнансавання           ¦     ¦     ¦     ¦     ¦      ¦        ¦
+---+-----------------------+-----+-----+-----+-----+------+--------+
¦ 2 ¦Аб'ём платных паслуг   ¦299,0¦329,9¦361,8¦398,0¦437,8 ¦ 1825,5 ¦
¦   ¦культуры, мiльёнаў     ¦     ¦     ¦     ¦     ¦      ¦        ¦
¦   ¦рублёў                 ¦     ¦     ¦     ¦     ¦      ¦        ¦
+---+-----------------------+-----+-----+-----+-----+------+--------+
¦ 3 ¦Тэмп росту платных     ¦109 -¦109 -¦109 -¦109 -¦109 - ¦ 150 -  ¦
¦   ¦паслуг культуры, %     ¦110  ¦110  ¦110  ¦110  ¦110   ¦ 160    ¦
----+-----------------------+-----+-----+-----+-----+------+---------

Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner