Решение Минского городского исполнительного комитета от 20.07.2006 N 1455 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 500 рублеў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, - 250 рублеў за адну паездку;
1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг - гранiчныя максiмальныя ў памеры 860 рублеў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, - 430 рублеў за адну паездку.
2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку па поўнаму i льготнаму тарыфу вадзiцелямi ў гарадскiм камунальным транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублеў да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.
5. Устанавiць, што бiлеты на адну паездку папярэдняга намiнальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяцi дзен са дня змянення тарыфаў.
6. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання i гранiчныя максiмальныя тарыфы на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымi асобамi ўсiх формаў уласнасцi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў горадзе Мiнску.
7. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi самастойна зацвярджаюць:
7.1. пэўны ўзровень тарыфаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг, якiя не перавышаюць гранiчныя максiмальныя тарыфы, зацверджаныя дадзеным рашэннем;
7.2. кошт праязных бiлетаў шматразовага карыстання на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг згодна з нарматыўнымi i прававымi дакументамi.
8. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" (Папянок Л.Т.):
8.1. забяспечыць залiчэнне намiнальнага кошту бiлетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыццi бiлетаў па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрмiну iх дзеяння;
8.2. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiескi мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлевую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi i кандуктарамi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах;
8.3. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;
8.4. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
9. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.
10. Гандлевыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў.
11. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 14 снежня 2005 г. N 2199 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 198, 9/4731).
12. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
13. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з даты яго афiцыяльнага апублiкавання.
Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ
Выконваючы абавязкi кiраўнiка спраў В.С.ЧВЕЙ
УЗГОДНЕНА
Мiнiстр эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
М.П.Зайчанка
20.07.2006
Дадатак да рашэння Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта 20.07.2006 N 1455
КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
----+---------------------------------------+-----------+-----------
¦ N ¦ Вiды бiлетаў ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦
¦п/п¦ +-----+-----+-----+----+
¦ ¦ ¦ 100%¦ 50% ¦ 100%¦ 50%¦
+---+---------------------------------------+-----+-----+-----+----+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, ¦21520¦10760¦ 7550¦3770¦
¦ ¦тралейбус, трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+---------------------------------------+-----+-----+-----+----+
¦ 2 ¦На два вiды транспарту (аўтобус - ¦28700¦14350¦10070¦5030¦
¦ ¦тралейбус, аўтобус - трамвай, трамвай -¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+---------------------------------------+-----+-----+-----+----+
¦ 3 ¦На тры вiды транспарту (аўтобус - ¦34240¦17120¦12010¦6000¦
¦ ¦тралейбус - трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
----+---------------------------------------+-----+-----+-----+-----
Право Беларуси 2007 карта новых документов |