Решение Минского городского исполнительного комитета от 30.07.2004 N 1520 "Аб найменаваннi i перайменаваннi вулiц г.Мiнска"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. У былой вёсцы Масюкоўшчына iснуючыя найменаваннi вул. Цэнтральнай, вул. Падгорнай, якiя маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:
вул. Цэнтральную ў вул. Масюкоўшчыну i надалей называць яе "вулiца Масюкоўшчына (улица Масюковщина)";
вул. Падгорную ў завулак Масюкоўшчына i надалей называць яе "завулак Масюкоўшчына (переулок Масюковщина)".
2. У былой вёсцы Ржавец iснуючыя найменаваннi вул. Пясочнай, зав. Пясочнага, якiя маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:
вул. Пясочную ў вул. Ржавецкую i надалей называць яе "вулiца Ржавецкая (улица Ржавецкая)";
зав. Пясочны ў зав. Ржавецкi i надалей называць яго "завулак Ржавецкi (переулок Ржавецкий)".
3. У былым пасёлку Ждановiчы вул. Лiнейную, якая мае аднолькавую назву ў горадзе, перайменаваць у вул. Прыдарожную i надалей называць яе "вулiца Прыдарожная (улица Придорожная)".
4. Iснуючую вул. iмя К.А.Цiмiразева працягнуць да МКАД i надалей называць яе "вулiца iмя К.А.Цiмiразева (улица имени К.А.Тимирязева)".
5. Iснуючай вулiцы ў былым дачным пасёлку Зара Рэвалюцыi надаць назву вул. Запруднай (каля яе знаходзiцца бiялагiчны заказнiк "Лебядзiны" з невялiкай сажалкай, якая стыхiйна ўтварылася пасля правядзення ў 60-я гады XX ст. Паркавай магiстралi (пр. Машэрава) i надалей называць яе "вулiца Запрудная (улица Запрудная)".
6. У былой вёсцы Кунцаўшчына iснуючыя найменаваннi вул. Садовай, зав. Садовага, вул. Парнiковай, вул. Лугавой, вул. Горнай, якiя маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:
вул. Лугавую ў завулак iмя беларускага эпiзаатолага (ветэрынарнага доктара), акадэмiка Сяргея Мiкалаевiча Вышалескага i надалей называць яе "завулак iмя Акадэмiка Вышалескага (переулок имени Академика Вышелесского)" (побач ужо iснуе вул. iмя Акадэмiка Вышалескага);
вул. Садовую ў вул. iмя сусветна знакамiтага вучонага, пачынальнiка беларускай генетыкi i селекцыi, прэзiдэнта Акадэмii навук БССР Антона Раманавiча Жэбрака i надалей называць яе "вулiца iмя Акадэмiка Жэбрака (улица имени Академика Жебрака)";
зав. Садовы ў завулак iмя акадэмiка Жэбрака i надалей называць яго "завулак iмя Акадэмiка Жэбрака (переулок имени Академика Жебрака)";
вул. Горную ў вул. Валожынскую i надалей называць яе "вулiца Валожынская (улица Воложинская)";
вул. Парнiковую ў вул. Iвянецкую (Кунцаўшчына знаходзiцца каля Ракаўскай шашы, якая вядзе да гэтых населеных пунктаў) i надалей называць яе "вулiца Iвянецкая (улица Ивенецкая)".
7. У былой вёсцы Зацань iснуючыя найменаваннi вул. Цэнтральнай, Садовай, Зоркавай, Лясной, зав. Ляснога, вул. Маладзёжнай, Кальцавой, Сонечнай, Ураджайнай, Кветкавай, зав. Кветкавага, вул. Паўднёвай, Дачнай, Лугавой, зав. Лугавога, зав. Заходняга, якiя маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:
вул. Цэнтральную ў вул. Зацань i надалей называць яе "вулiца Зацань (улица Зацень)";
вул. Маладзёжную ў вул. iмя Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Пiнска Уладзiмiра Iванавiча Ермака i надалей называць яе "вулiца iмя У.I.Ермака (улица имени В.И.Ермака)";
вул. Кальцавую ў зав. iмя В.I.Ермака i надалей называць яго "завулак iмя B.I.Ермака (переулок имени В.И.Ермака)";
вул. Зоркавую ў вул. Рабiннiцкую (у пачатку XX ст. хутар Рабiннiк знаходзiўся непадалёку ад вёскi) i надалей называць яе "вулiца Рабiннiцкая (улица Рябинницкая)";
вул. Дачную ў вул. Магулянскую (у пачатку XX ст. хутар Магулянка знаходзiўся непадалёку ад вёскi) i надалей называць яе "вулiца Магулянская (улица Магулянская)";
вул. Садовую ў вул. Мiкалаеўскую (у пачатку XX ст. хутар Мiкалаеўка знаходзiўся непадалёку ад вёскi) i надалей называць яе "вулiца Мiкалаеўская (улица Миколаевская)";
вул. Лугавую ў вул. Зарачанскую i надалей называць яе "вулiца Зарачанская (улица Заречанская)";
завулак Заходнi у зав. Зарачанскi i надалей называць яго "завулак Зарачанскi (пер. Заречанский)";
вул. Сонечную ў вул. Прыветлiвую i надалей называць яе "вулiца Прыветлiвая (улица Приветливая)";
вул. Ураджайную ў вул. Стафанаўскую (знаходзiцца на месцы дарэвалюцыйнага ўрочышча Стафанава) i надалей называць яе "вулiца Стафанаўская (улица Стефановская)";
вул. Паўднёвую ў вул. Агароднiцкую (каля вёскi Зацань яшчэ ў сярэдзiне XX ст. знаходзiлася некалькi двароў з агульнай назвай "Агароднiкi". Агароднiкамi раней называлi беззямельных дзяржаўных сялян, якiя пасля рэформы графа Кiсялёва ў 1830 - 1850 гады атрымалi у карыстанне зямлю) i надалей называць яе "вулiца Агароднiцкая (улица Огородницкая)";
вул. Лясную ў вул. Ашмянскую i надалей называць яе "вулiца Ашмянская (улица Ошмянская)";
зав. Лясны ў зав. Ашмянскi i надалей называць яго "завулак Ашмянскi (переулок Ошмянский)";
вул. Кветкавую ў вул. Гальшанскую i надалей называць яе "вулiца Гальшанская (улица Гольшанская)";
зав. Кветкавы ў зав. Гальшанскi i надалей называць яго "завулак Гальшанскi (переулок Гольшанский)".
8. У былой вёсцы Цнянка iснуючыя найменаваннi вул. Дзяржынскага, Зялёнай, Прыгараднай i Пушкiнскай, якiя маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:
вул. Дзяржынскага лiчыць працягам Даўгiнаўскага тракту i надалей называць яе "Даўгiнаўскi тракт (Долгиновский тракт)";
вул. Зялёную ў вул. iмя генерала армii Аляксея Iнакенцьевiча Антонава i надалей называць яе "вулiца iмя Генерала Антонава (улица имени Генерала Антонова)";
вул. Пушкiнскую ў вул. iмя дзяржаўнага i партыйнага дзеяча Уладзiмiра Iгнацьевiча Бровiкава i надалей называць яе "вулiца iмя У.I.Бровiкава (улица имени В.И.Бровикова)";
вул. Прыгарадную ў вул. iмя Героя Сацыялiстычнай Працы, дзяржаўнага дзеяча Уладзiмiра Андрэевiча Мiкулiча i надалей называць яе "вулiца iмя У.I. Мiкулiча (улица имени В.И.Микулича)".
9. У былой вёсцы Цна iснуючыя найменаваннi вул. Лугавой, зав. Лугавога, вул. Рабочай, зав. Рабочага, вул. Юбiлейнай, Дружнай, Сонечнай, Садовай, зав. Садовага, вул. Зарэчнай, зав. Зарэчнага, вул. Бэзавай, Цiхай, Лясной, Собiнава Л.В., зав. Чырвонага, вул. Азёрнай, Кальцавой, Васкрэснай, Мiнскай, зав. 2-га Мiнскага, якiя маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:
вул. Рабочую ў вул. Ёдкаўскую (менавiта так называлася яшчэ гадоў 30 таму вёска, вядомая з XVI ст. Калiсьцi яна належала знакамiтаму беларускаму шляхецкаму роду Ёдкаў) i надалей называць яе "вулiца Ёдкаўская (улица Иодковская)";
зав. Рабочы ў зав. Ёдкаўскi i надалей называць яго "завулак Ёдкаўскi (переулок Иодковский)";
вул. Юбiлейную ў вул. Зялёналугскую (у гонар назвы Зялёналугскага сельсавета, цэнтрам якога доўгi час была вёска Цна-Ёдкава) i надалей называць яе "вулiца Зялёналугская (улица Зеленолугская)";
вул. Кальцавую ў вул. Хмарынскую (у гонар суседняй вёскi Цны-Хмарынскай, якая знiкла ў XX ст.) i надалей называць яе "вулiца Хмарынская (улица Хмаринская)";
вул. Лугавую ў вул. Папярнянскую i надалей называць яе "вулiца Папярнянская (улица Папернянская)";
зав. Лугавы ў зав. Папярнянскi i надалей называць яго "завулак Папярнянскi (переулок Папернянский)";
вул. Дружную ў вул. Лiповую i надалей называць яе "вулiца Лiповая (улица Липовая)";
вул. Зарэчную ў вул. Дубаўлянскую i надалей называць яе "вулiца Дубаўлянская (улица Дубовлянская)";
зав. Зарэчны ў зав. Дубаўлянскi i надалей называць яго "завулак Дубаўлянскi (переулок Дубовлянский)";
вул. Бэзавую ў вул. Курапацкую (па назве навакольных вёсак i ўрочышчаў) i надалей называць яе "вулiца Курапацкая (улица Куропатская)";
вул. Сонечную ў вул. Апалiнар'еўскую i надалей называць яе "вулiца Апалiнар'еўская (улица Аполинарьевская)";
вул. Цiхую ў вул. Малафееўскую (па назве суседнiх фальваркаў Апалiнарава i Малафееўка, якiя iснавалi ў пачатку XX ст.) i надалей называць яе "вулiца Малафееўcкая (улица Малофеевская)";
вул. Садовую ў вул. Фальваркавую i надалей называць яе "вулiца Фальваркавая (улица Фольварковая)";
зав. Садовы ў зав. Фальваркавы i надалей называць яго "завулак Фальваркавы (переулок Фольварковый)";
вул. Лясную ў вул. Вясковую i надалей называць яе "вулiца Вясковая (улица Деревенская)";
вул. Собiнава ў вул. Сядзiбную i надалей называць яе "вулiца Сядзiбная (улица Усадебная)";
зав. Чырвоны ў зав. Сядзiбны i надалей называць яго "завулак Сядзiбны (переулок Усадебный)";
вул. Азёрную ў вул. Докшыцкую i надалей называць яе "вулiца Докшыцкая (улица Докшицкая)";
вул. Васкрэсную ў вул. Бельчыцкую (у гонар унiкальнага помнiка беларускай архiтэктуры - Бельчыцкага полацкага манастыра) i надалей называць яе "вулiца Бельчыцкая (улица Бельчицкая)";
вул. Мiнскую ў вул. Крывiцкую (у гонар старажытнага племя крывiчоў) i надалей называць яе "вулiца Крывiцкая (улица Кривичская)";
2-гi зав. Мiнскi у 2-гi зав. Крывiцкi i надалей называць яго "2-гi завулак Крывiцкi (2-й переулок Кривичский)".
10. У былым пасёлку Навiнкi iснуючыя найменаваннi вул. Дарожнай, Рабочай, Юбiлейнай, Палявой, Зялёнай, Новай, Неўскай, Васiльковай, зав. Васiльковага, зав. 1-га Васiльковага, зав. 2-га Васiльковага, вул. Кветкавай, Паркавай, Вясенняй, якiя маюць аднолькавыя назвы ў горадзе, перайменаваць:
вул. Дарожную лiчыць працягам Даўгiнаўскага тракту i надалей называць яе "Даўгiнаўскi тракт (Долгиновский тракт)";
вул. Рабочую ў вул. Навiнкаўскую i надалей называць яе "вулiца Навiнкаўская (улица Новинковская)";
вул. Юбiлейную, якая пралягае ўздоўж Рэспублiканскай псixа-неўралагiчнай бальнiцы, назваць у гонар выдатнага беларускага вучонага-псiхолага Льва Сямёнавiча Выгоцкага i надалей называць яе "вулiца iмя Л.С.Выгоцкага (улица имени Л.С.Выготского)";
вул. Палявую ў вул. Ярашэвiцкую (назва па найменню фальварка Ярашэвiчы ў канцы XIX - пачатку XX ст.) i надалей называць яе "вулiца Ярашэвiцкая (улица Ярошевичская)";
вул. Зялёную ў зав. Ярашэвiцкi i надалей называць яго "завулак Ярашэвiцкi (переулок Ярошевичский)";
вул. Новую ў вул. Скалiнскую (назва па найменню фальварка Скалiн у канцы XIX - пачатку XX ст. ) i надалей называць яе "вулiца Скалiнская (улица Скалинская)";
вул. Васiльковую ў вул. Марусiнскую (назва па найменню фальварка Марусiна ў канцы XIX - пачатку XX ст.) i надалей называць яе "вулiца Марусiнская (улица Марусинская)";
зав. Васiльковы ў зав. Марусiнскi i надалей называць яго завулак Марусiнскi (переулок Марусинский)";
зав. 1-ы Васiльковы ў зав. 1-ы Марусiнскi i надалей называць яго "завулак 1-ы Марусiнскi (переулок 1-й Марусинский)";
зав. 2-гi Васiльковы ў зав. 2-гi Марусiнскi i надалей называць яго "завулак 2-гi Марусiнскi (переулок 2-й Марусинский)";
вул. Неўскую ў вул. Браслаўскую i надалей называць яе "вулiца Браслаўская (улица Браславская)";
вул. Кветкавую ў вул. Ушацкую i надалей называць яе "вулiца Ушацкая (улица Ушачская)";
вул. Паркавую ў вул. Лепельскую i надалей называць яе "вулiца Лепельская (улица Лепельская)";
вул. Вясеннюю ў вул. Глыбоцкую i надалей называць яе "вулiца Глыбоцкая (улица Глубокская)".
11. Новай вулiцы РМ-7 у мiкрараёне Лошыца-5, 6 ад вулiцы Уладзiслава Сыракомлi да вулiцы У.У.Маякоўскага надаць iмя беларускага i польскага кампазiтара, дырыжора, стваральнiка нацыянальнай класiчнай оперы Станiслава Манюшкi i надалей называць яе "вулiца iмя Станiслава Манюшкi (улица имени Станислава Монюшко)".
12. Новай вулiцы УМД-8 у мiкрараёне Лошыца-4, 5, 6 ад вулiцы Уладзiслава Сыракомлi да вулiцы РМ-7 надаць iмя беларускага паэта, драматурга, публiцыста i мастака Каруся Каганца (Казiмiра Кастравiцкага) i надалей называць яе "вулiца iмя Каруся Каганца (улица имени Каруся Каганца)".
13. Новай вулiцы УМД-9 у мiкрараёне Лошыца-4, 6 надаць iмя беларускага мастака, скульптара, этнографа, археолага i педагога Язэпа Драздовiча i надалей называць яе "вулiца iмя Язэпа Драздовiча (улица Язепа Дроздовича)".
14. Iснуючы бульвар Луначарскага перайменаваць у бульвар iмя народнага артыста СССР i Беларусi Уладзiмiра Георгiевiча Мулявiна i надалей называць яго "бульвар iмя Мулявiна (бульвар имени Мулявина)".
15. Iснуючы Камунальны завулак перайменаваць у вулiцу iмя народнага архiтэктара Беларусi Георгiя Уладзiмiравiча Заборскага i надалей называць яго "вулiца iмя Архiтэктара Заборскага (улица имени Архитектора Заборского)".
16. Дзяржаўнаму ўнiтарнаму прадпрыемству "Галоўнае вытворчае ўправленне жыллёвай гаспадаркi Мiнгарвыканкама" (Васiльеў Б.А.) вырабiць аншлагi з назвамi вулiц на беларускай мове ў строгай адпаведнасцi з дадзеным рашэннем, а таксама нумарныя знакi на дамы.
17. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi гарвыканкама Пятрушына М.А.
Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ
Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ
Кодексы России 2009 карта новых документов |