Решение Гродненского областного исполнительного комитета от 30.03.2004 N 136 "Аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. Стварыць Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму мастацтву.
2. Зацвердзiць:
прыкладаемае Палажэнне аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву;
склад Гродзенскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму мастацтву згодна з дадаткам.
Старшыня У.Я.САЎЧАНКА
Кiраўнiк спраў М.Я.ПРЫСАДА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
30.03.2004 N 136
ПАЛАЖЭННЕ АБ ГРОДЗЕНСКIМ АБЛАСНЫМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ МАСТАЦТВУ
1. Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму мастацтву (далей - савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.
2. Асноўнай задачай савета з'яўляецца глыбокае i ўсебаковае абмеркаванне праблем развiцця манументальнага мастацтва ў Гродзенскай вобласцi, выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем памятных знакаў, твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу, твораў дэкаратыўнага мастацтва.
3. Савет у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама дадзеным Палажэннем аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву.
4. Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным кантакце з грамадскiмi аб'яднаннямi "Беларускi саюз мастакоў" i "Беларускi саюз архiтэктараў", а таксама з iншымi грамадскiмi аб'яднаннямi, арганiзацыямi.
5. Савет:
5.1. разглядае i рэкамендуе да ажыццяўлення праекты памятных знакаў аб выдатных гiстарычных, навуковых, тэхнiчных i культурных падзеях на Беларусi, мемарыяльных дошак у гонар знакамiтых асоб, якiя ствараюцца на падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта, узгодненыя з упраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта;
5.2. разглядае i рэкамендуе да ажыццяўлення на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi эскiзныя праекты найбольш значных твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, выкананых у тэхнiцы фрэскi, роспiсу, вiтража, мазаiкi, сграфiта i гэтак далей, а таксама твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, прызначаных для тыражавання;
5.3. па прадстаўленню ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта разглядае праграмныя заданнi i ўмовы конкурсаў на праектаванне памятных знакаў i дае свае заключэннi;
5.4. праводзiць кансультацыйную работу з аўтарамi ў працэсе праектавання i стварэння манументальных твораў на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi;
5.5. дае заключэннi аб магчымасцi замены на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi памятных знакаў, выкананых на недастаткова мастацкiм узроўнi або з недаўгавечных матэрыялаў.
6. Савет спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх стыляў i сродкаў выяўлення.
7. Савет адхiляе або дае рэкамендацыi аб перапрацоўцы праектаў памятных знакаў, твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу, твораў дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму i мастацкаму ўзроўню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння.
8. Пры разглядзе саветам праектаў памятных знакаў, твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу, твораў дэкаратыўнага мастацтва, якiя плануюцца да стварэння ў горадзе Гродна i раёнах Гродзенскай вобласцi, на яго пасяджэннях прысутнiчаюць прадстаўнiкi Гродзенскага гарадскога выканаўчага камiтэта, раённых выканаўчых камiтэтаў Гродзенскай вобласцi (адпаведна) з правам дарадчага голасу.
9. Савет узначальвае старшыня.
Старшыня мае намеснiка, якi ў яго адсутнасць арганiзуе работу савета. Па складу савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 15 чалавек з улiкам старшынi.
Склад савета зацвярджаецца рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктуры, мастацтвазнаўцы, спецыялiсты ў галiне манументальнай скульптуры, прадстаўнiкi дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый. Прапановы па складу савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiка ўносяцца ўпраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта.
10. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi пад кiраўнiцтвам старшынi савета, а ў яго адсутнасць - пад кiраўнiцтвам намеснiка старшынi.
11. На пасяджэннi савета могуць запрашацца прадстаўнiкi мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.
12. У выпадку неабходнасцi выезду на месца ўстаноўкi памятнага знака, мемарыяльнай дошкi старшыня мае права накiраваць трох i больш членаў савета для знаёмства з творам, для далейшага разгляду поўным складам савета на аснове фотаматэрыялаў.
13. Рашэннi савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш за палову складу савета i афармляюцца пратаколамi, якiя падпiсваюцца ўсiмi ўдзельнiкамi пасяджэння - членамi савета. Копiя пратакола пасяджэння савета выдаецца заказчыку.
14. Савет ажыццяўляе прыёмку збудаваных на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi памятных знакаў, мемарыяльных дошак у памяць аб выдатных дзеячах, твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва з удзелам прадстаўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, арганiзацый-выканаўцаў i аўтарскiх калектываў.
15. Прадстаўленне праектных матэрыялаў для разгляду, работу савета i кантроль за выкананнем рашэнняў савета арганiзуе ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ў адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку праектавання, стварэння (будаўнiцтва), рэканструкцыi i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 2000 г. N 1393 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 88, 5/4026).
Дадатак да рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта 30.03.2004 N 136
СКЛАД ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ МАСТАЦТВУ
Мацiевiч - намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела
Сяргей Мiхайлавiч культурна-асветнiцкiх устаноў, народнай
творчасцi i навучальных устаноў упраўлення
культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага
камiтэта, старшыня савета
Панцялееў - скульптар, старшыня Гродзенскай
Уладзiмiр Iванавiч абласной арганiзацыi грамадскага аб'яднання
"Беларускi саюз мастакоў", намеснiк старшынi
савета (з яго згоды)
Анiсiмаў - архiтэктар, начальнiк упраўлення
Уладзiмiр Юр'евiч архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Гродзенскага
гарадскога выканаўчага камiтэта
Грыневiч - мастак-манументалiст, член Гродзенскай
Сяргей Аркадзьевiч абласной арганiзацыi грамадскага
аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў"
(з яго згоды)
Загiдулiна - мастацтвавед-кантралёр упраўлення
Марына Аляксеяўна культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага
камiтэта
Лытаў - архiтэктар, член Гродзенскай абласной
Уладзiмiр Андрэявiч арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi
саюз архiтэктараў", саветнiк Беларускай
акадэмii архiтэктуры, галоўны
спецыялiст-архiтэктар абласнога унiтарнага
прадпрыемства "Гроднажылпраект" (з яго згоды)
Сiльвановiч - мастак-манументалiст, член праўлення
Аляксандр Мiкалаевiч Гродзенскай абласной арганiзацыi
грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
мастакоў" (з яго згоды)
Скрабко - намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела
Павел Канстанцiнавiч па каардынацыi iдэалагiчнай работы
ўпраўлення iдэалагiчнай работы Гродзенскага
абласнога выканаўчага камiтэта
Таламанаў - архiтэктар, намеснiк начальнiка
Генадзь Барысавiч ўпраўлення тэрытарыяльнай планiроўкi,
горадабудаўнiцтва i архiтэктуры Гродзенскага
абласнога выканаўчага камiтэта
Тараненка - архiтэктар, старшыня Гродзенскай
Аляксандр Барысавiч абласной арганiзацыi грамадскага
аб'яднання "Беларускi саюз архiтэктараў",
галоўны архiтэктар праектаў абласнога
унiтарнага праектнага прадпрыемства "Iнстытут
"Гроднаграмадзянпраект" (з яго згоды)
Янушкевiч - мастак-манументалiст, член рэвiзiйнай
Пётр Вацлававiч камiсii Гродзенскай абласной
арганiзацыi грамадскага аб'яднання
"Беларускi саюз мастакоў",
мастак-манументалiст дэкаратыўнага
мастацтва Гродзенскага унiтарнага
творчага прадпрыемства "Мастацтва"
грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
мастакоў" (з яго згоды)
Законы Украины 2009 карта новых документов |