Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Минского городского исполнительного комитета от 10.01.2003 N 6 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь" i ў мэтах пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 200 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 100 рублёў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 400 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 200 рублёў за адну паездку.

2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi У.Г.):

5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формаў уласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.

7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

8. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 25 верасня 2002 г. N 1410 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 111, 9/2150);

рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 25 кастрычнiка 2002 г. N 1560 "О внесении изменения в решение Минского городского исполнительного комитета от 25 сентября 2002 г. N 1410" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 121, 9/2218).

9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ерохава М.М.

10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 20 студзеня 2003 г.


Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ


Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА


Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
10.01.2003 N 6


КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ


(рублёў)

----+-----------------------------------------+----------+----------
¦ N ¦             Вiды бiлетаў                ¦ Месячныя ¦Дэкадныя ¦
¦п/п¦                                         +-----+----+----+----+
¦   ¦                                         ¦100% ¦50% ¦100%¦50% ¦
+---+-----------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,        ¦9000 ¦4500¦3200¦1600¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)               ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+-----------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                        ¦12000¦6000¦4200¦2100¦
+---+-----------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту (аўтобус -        ¦12000¦6000¦4200¦2100¦
¦   ¦тралейбус, аўтобус - трамвай,            ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦трамвай - тралейбус)                     ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+-----------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту                   ¦14000¦7000¦4900¦2450¦
¦   ¦(аўтобус - тралейбус - трамвай)          ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
----+-----------------------------------------+-----+----+----+-----

Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner