Решение Минского городского исполнительного комитета от 23.12.1999 N 1392 "Аб прыёме на баланс Аддзела адукацыi Партызанскага раёна дашкольных устаноў NN 120, 88, 50 дзяржаўнага прадпрыемства "Мiнскi завод аўтаматычных лiнiй iмя П.М.Машэрава"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Згодна з распараджэннем Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 кастрычнiка 1996 года N 1067р "Аб зацвярджэннi графiка перадачы на бюджэтнае фiнансаванне аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, што знаходзяцца на балансе прадпрыемстваў i арганiзацый, на 1997 - 2000 годы" i ў сувязi са зваротам дзяржаўнага прадпрыемства "Мiнскi завод аўтаматычных лiнiй iмя П.М.Машэрава" аб перадачы дзiцячых садоў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Прыняць бязвыплатна ў камунальную ўласнасць з 01.01.2000 г. дашкольныя ўстановы N 120 (вул. Даўгабродская, 5, к. 2), N 88 (вул. Уральская, 11а), N 50 (вул. Уральская, 9а) дзяржаўнага прадпрыемства "Мiнскi завод аўтаматычных лiнiй iмя П.М.Машэрава" з перадачай на баланс Аддзела адукацыi адмiнiстрацыi Партызанскага раёна на правах аператыўнага кiравання.
2. Аддзелу адукацыi Партызанскага раёна (Босая С.А.) прыняць будынкi i матэрыяльную базу дзiцячых садоў ва ўстаноўленным парадку.
3. Утрыманне дашкольных устаноў праводзiць у памеры сродкаў, прадугледжаных у каштарысе адмiнiстрацыi.
4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на адмiнiстрацыю Партызанскага раёна (Буко С.I.).
Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН
Нам. кiраўнiка спраў М.Ф.САВАНОВIЧ
Постановления России 2009 карта новых документов |