Решение Минского городского исполнительного комитета от 23.12.1999 N 1387 "Аб устаноўцы мемарыяльнай дошкi памяцi антыфашысцкай падпольнай групы, якая дзейнiчала ў гады Вялiкай Айчыннай вайны"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Разгледзеўшы зварот адмiнiстрацыi хлебазавода N 2 МВА "Мiнскхлебпрам" аб увекавечаннi памяцi антыфашысцкай падпольнай групы, якая дзейнiчала ў гады Вялiкай Айчыннай вайны на Старажоўскай хлебапякарнi, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Устанавiць на будынку былой Старажоўскай хлебапекарнi па вул.Крапоткiна, 33 (зараз асноўны вытворчы корпус хлебазавода N 2 МВА "Мiнскхлебпрам"), дзе ў гады Вялiкай Айчыннай вайны дзейнiчала антыфашысцкая падпольная група, мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:
"У гэтым будынку са жнiўня 1941 года па май 1943 года дзейнiчала антыфашысцкая падпольная група пад кiраўнiцтвам Васiля Мiхайлавiча Бачарова".
2. Камiтэту архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i землеўпарадкавання (Чадовiч А.I.) да 20 студзеня 2000 года вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкi мемарыяльнай дошкi на будынку.
3. Дзяржаўнаму прадпрыемству "Мiнскгарафармленне" (Бачышча А.М.) да 20 студзеня 2000 года аформiць заказ на Мiнскiм скульптурным камбiнаце на выраб мемарыяльнай дошкi.
4. Мiнскаму скульптурнаму камбiнату (Лiтвiновiч I.П.) да 20 красавiка 2000 года распрацаваць праект мемарыяльнай дошкi i да 25 лiпеня 2000 года вырабiць яе.
5. Дзяржаўнаму прадпрыемству "Мiнскгарафармленне" (Бачышча А.М.) да 1 жнiўня 2000 года ўстанавiць мемарыяльную дошку.
6. Адмiнiстрацыi Цэнтральнага раёна (Папкоў А.I.) сумесна з адмiнiстрацыяй хлебазавода N 2 МВА "Мiнскхлебпрам" выканаць добраўпарадкаванне тэрыторыi i прыняць на баланс устаноўленую мемарыяльную дошку.
7. Прыняць да ведама, што выдаткi, звязаныя з вырабам i ўстаноўкай мемарыяльнай дошкi, будуць ажыццяўляцца за кошт сродкаў хлебазавода N 2 МВА "Мiнскхлебпрам".
8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi выканкама Гурына В.В.
Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН
Нам. кiраўнiка спраў М.Ф.САВАНОВIЧ
Постановления России 2009 карта новых документов |