Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Гродненского областного исполнительного комитета от 20.12.1999 N 551 "Аб зацвярджэннi Палажэння i стварэннi абласной камiсii па ахове працы"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах выканання пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 красавiка 1999 г. N 507 "Аб мерах па забеспячэнню аховы працы на прадпрыемствах i ў арганiзацыях рэспублiкi" i рэалiзацыi задач здаровых i бяспечных умоў працы абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Стварыць абласную камiсiю па ахове працы у наступным складзе:


Бяляеў                 - намеснiк старшынi аблвыканкама,
Мiхаiл Аляксеевiч        старшыня камiсii;

Енка - старшыня камiтэта па працы аблвыканкама, Мiхаiл Мiкалаевiч намеснiк старшынi камiсii;
Ленка - начальнiк абласнога ўпраўлення камiтэта па Мiкалай Уладзiмiравiч iнспекцыi працы пры Мiнiстэрстве працы Рэспублiкi Беларусь, сакратар камiсii (са згоды);
Дайнэка - намеснiк старшынi камiтэта па эканомiцы i Сяргей Дзмiтрыевiч рыначных адносiнах аблвыканкама;
Зленка - галоўны iнжынер прадпрыемства дзяржаўнага Анатоль Рыгоравiч i энергетычнага нагляду "Энерганагляд";
Зянькоў - дацэнт, загадчык курса прафпаталогii Леанiд Мiкалаевiч медыцынскага iнстытута;
Касцоў - начальнiк абласной горнатэхнiчнай Аляксандр Сямёнавiч iнспекцыi;
Макарэвiч - намеснiк старшынi камiтэта па працы Уладзiмiр Яўгеньевiч аблвыканкама - галоўны дзяржаўны эксперт вобласцi па ўмовах працы;
Малышчык - намеснiк начальнiка абласнога ўпраўлення Пётр Мiкалаевiч Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях;
Мiхалёў - намеснiк начальнiка вытворчага аб'яднання Аляксандр Дзмiтрыевiч жыллёва-камунальнай гаспадаркi аблвыканкама;
Патапава - намеснiк старшынi абласнога Раiса Аляксееўна тэрытарыяльнага камiтэта прадпрымальнiцтва i iнвестыцый;
Пацэвiч - першы намеснiк генеральнага дырэктара Сяргей Лявонцьевiч канцэрна "Гроднамясцпрам";
Пышны - галоўны ўрач абласнога цэнтра гiгiены i Вiктар Iванавiч эпiдэмiялогii;
Сiдарэвiч - намеснiк старшынi камiтэта па сельскай Мiкалай Мiкалаевiч гаспадарцы i харчаваннi аблвыканкама;
Собаль - загадчык аддзела прамысловасцi, транспарту Юрый Анатольевiч i сферы паслуг аблвыканкама;
Сарока - намеснiк старшынi аб'яднання прафсаюзаў Анатолiй Васiльевiч вобласцi (са згоды);
Урбановiч - намеснiк начальнiка ўпраўлення адукацыi Iван Станiслававiч аблвыканкама;

2. Зацвердзiць Палажэнне аб абласной камiсii па ахове працы (дадаецца).

3. Рэкамендаваць гар(рай)выканкамам да 1 лютага 2000 г. стварыць гарадскiя i раённыя камiсii па ахове працы.

4. Гар(рай)выканкамам у сакавiку-красавiку 2000 года прааналiзаваць выкананне пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 красавiка 1999 г. N 507 "Аб мерах па забеспячэнню аховы працы на прадпрыемствах i ў арганiзацыях рэспублiкi", вынiкi разгледзець на пасяджэннях выканкамаў i прыняць дадатковыя меры па рэалiзацыi задач здаровых i бяспечных умоў працы.

5. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi аблвыканкама, старшыню камiсii Бяляева М.А.


Старшыня А.I.ДУБКО


Кiраўнiк спраў Р.К.СIДОРЧЫК


ПАЛАЖЭННЕ АБ АБЛАСНОЙ КАМIСII ПА АХОВЕ ПРАЦЫ


1. Абласная камiсiя па ахове працы (далей - камiсiя) створана ў мэтах ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi ў галiне аховы працы, забеспячэння ўзаемадзеяння i каардынацыi дзейнасцi абласных органаў дзяржаўнага кiравання, абласных аб'яднанняў наймальнiкаў i прафсаюзаў па папярэджванню вытворчага траўматызму i прафесiйных захворванняў.

2. Камiсiя ў сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам i пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рашэннямi абласнога выканаўчага камiтэта i гэтым Палажэннем.

3. Асноўнымi задачамi камiсii з'яўляюцца вывучэнне i ўнясенне на разгляд абласных органаў дзяржаўнага кiравання, абласнога савета па працоўных i сацыяльных пытаннях прапаноў па:

- ажыццяўленню дзяржаўнай палiтыкi ў вобласцi ўмоў, аховы працы, выяўленню прыярытэтных накiраванняў, механiзмаў рэалiзацыi;

- унясенню прапанаванняў па ўдасканальванню заканадаўства ў вобласцi аховы працы, сiстэмы кiравання ўмовамi i аховай працы;

- рашэнню праблемных пытанняў бяспечнасцi i гiгiены працы, забеспячэнню права працуючых у вобласцi на здаровыя i бяспечныя ўмовы працы;

- узаемадзеянню i каардынацыi дзейнасцi органаў дзяржаўнага кiравання, абласных аб'яднанняў наймальнiкаў i прафсаюзаў па папярэджванню вытворчага траўматызму i прафесiйных захворванняў;

- вывучэнню работы прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў i другiх суб'ектаў гаспадарання незалежна ад форм уласнасцi ў вобласцi ўмоў, аховы i гiгiены працы.

Па пытаннях, патрабуючых рашэння абласнога выканаўчага камiтэта, камiсiя ўносiць ва ўстаноўленым парадку адпаведныя прапановы.

4. Камiсiя ў мэтах выканання ўскладзеных на яе задач:

- на аснове аналiзу стану ўмоў i аховы працы падрыхтоўвае прапановы аб прыярытэтных накiраваннях, эканамiчных i арганiзацыйных механiзмах рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў вобласцi аховы працы;

- уносiць прапановы па дапаўненням i змяненням ў праекты адпаведных заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў, дзяржаўных рэспублiканскай i абласной праграм;

- разглядвае i абагульняе прапановы органаў абласнога дзяржаўнага кiравання, гар(рай)выканкамаў, абласных аб'яднанняў наймальнiкаў i прафсаюзаў па ўдасканальванню арганiзацыi аховы працы, папярэджванню вытворчага траўматызму i прафесiйных захворванняў;

- вывучае i абагульняе пазiтыўны вопыт арганiзацыi ўмоў i аховы працы, у тым лiку i мiжнародны, выпрацоўвае рэкамендацыi i прапановы па яго практычнаму прымяненню;

- арганiзуе выкананне на прадпрыемствах i ў арганiзацыях вобласцi канвенцый Мiжнароднай арганiзацыi працы, ратыфiкаваных Рэспублiкай Беларусь;

- аказвае метадычную дапамогу гар(рай)выканкамам па ахове працы.

5. Камiсiя мае права:

- запытваць у абласных органах дзяржаўнага кiравання, аб'яднанняў наймальнiкаў i прафсаюзаў, прадпрыемствах i арганiзацыях любых арганiзацыйна-прававых форм неабходныя для ажыццяўлення яе дзейнасцi iнфармацыйныя матэрыялы i прапановы;

- прыцягваць для падрыхтоўкi пытанняў, выносiмых на разгляд камiсii, выканання аналiтычных i экспертных работ са згодай адпаведных кiраўнiкоў, прадстаўнiкоў органаў дзяржаўнага кiравання, аб'яднанняў наймальнiкаў i прафсаюзаў, а таксама арганiзацый любых арганiзацыйна-прававых форм, фармiраваць з iх лiку рабочыя групы;

- заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi (iнфармацыю) па пытаннях аховы працы прадстаўнiкоў органаў дзяржаўнага кiравання, упаўнаважаных службовых асоб наймальнiкаў.

6. Асабiсты склад камiсii зацвярджаецца абласным выканаўчым камiтэтам. Старшынёй камiсii з'яўляецца намеснiк старшынi аблвыканкама, на якога ўскладзены пытаннi рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў вобласцi працы, яе ўмоў i аплаты.

Старшыня камiсii мае намеснiка i сакратара.

Старшыня камiсii ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю камiсii, а ў яго адсутнасць - намеснiк.

7. Камiсiя ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з устаноўленымi ёю рэгламентам, планамi работы. Паседжаннi камiсii праводзяцца па меры неабходнасцi, але не менш аднаго раза ў паўгоддзе.

Рашэннi камiсii афармляюцца пратаколамi i накiроўваюцца для выканання зацiкаўленым.

Камiсiя правамоцна прымаць рашэннi пры ўмове прысутнасцi на паседжаннi камiсii не менш двух трэцiх яе членаў. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў прысутнiчаючых членаў камiсii. У выпадку роўнасцi галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня.

8. Арганiзацыйную работу дзейнасцi камiсii ажыццяўляе яе сакратар, якi:

- падрыхтоўвае неабходныя для яе работы iнфармацыйныя матэрыялы, планы работы i праекты рашэнняў камiсii;

- ажыццяўляе аперацыйную сувязь з органамi дзяржаўнага кiравання, аб'яднаннямi наймальнiкаў i прафсаюзаў, прадпрыемствамi i арганiзацыямi любых арганiзацыйна-прававых форм, iнфармуе членаў камiсii аб паступаючых у яе адрас прапановах;

- кантралюе ход выканання запланаваных мерапрыемстваў i выкананне рашэнняў камiсii;

- вядзе справаводства камiсii;

- вырашае другiя арганiзацыйныя пытаннi, ускладзеныя на яго старшынёй камiсii;

9. Фiнансаванне i арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне камiсii ажыццяўляе аблвыканкам.


Законы РФ 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner