Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Витебского областного исполнительного комитета от 16.11.1999 N 568 "Аб заснаваннi прэмiй iмя Уладзiмiра Караткевiча"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У лiстападзе 2000 года спаўняецца 70 год з дня нараджэння знакамiтага беларускага пiсьменнiка, нашага земляка Уладзiмiра Караткевiча (1930 - 1984).

Яго высокамастацкая творчасць з'яўляецца сапраўдным духоўным паўнамоцным прадстаўнiком беларускага народа i яго культуры ў розных краiнах свету. У творчай спадчыне У.Караткевiча ўвасоблена драматычная i гераiчная гiсторыя беларускага народа, яго духоўныя i маральныя каштоўнасцi.

Юбiлей Уладзiмiра Караткевiча - гэта значная падзея ў грамадскiм i культурным жыццi, якая будзе садзейнiчаць развiццю нацыянальнай культуры i духоўнасцi.

У сувязi з гэтым Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Заснаваць штогадовыя прэмii iмя Уладзiмiра Караткевiча з мэтай ушанавання памяцi знакамiтага пiсьменнiка-земляка, прапаганды яго жыцця i творчасцi i заахвочвання творчай актыўнасцi лiтаратараў Вiцебскай вобласцi.

2. Зацвердзiць Палажэнне аб прэмiях iмя У.Караткевiча (дадатак 1) i склад камiтэта па прысуджэнню прэмiй iмя Уладзiмiра Караткевiча (дадатак 2).

3. Фiнансаваму ўпраўленню аблвыканкама прадугледзець пры фармiраваннi бюджэту выдзяленне сродкаў упраўленню культуры для прэмiй iмя У.Караткевiча.

4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на начальнiка ўпраўлення культуры аблвыканкама М.П.Пашынскага.


Старшыня У.П.АНДРЭЙЧАНКА


Кiраўнiк спраў Я.П.ЕМЯЛЬЯНАЎ


Дадатак 1
да рашэння
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта
16.11.1999 N 568


ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРЭМIЯХ IМЯ УЛАДЗIМIРА КАРАТКЕВIЧА


1. Прэмii iмя Уладзiмiра Караткевiча ўстанаўлiваюцца Вiцебскiм абласным выканаўчым камiтэтам у мэтах ушанавання памяцi знакамiтага пiсьменнiка-земляка Уладзiмiра Сямёнавiча Караткевiча, прапаганды яго жыцця i творчасцi i заахвочвання творчай актыўнасцi лiтаратараў Вiцебскай вобласцi.

2. Прэмii прысуджаюцца штогод па двух намiнацыях:

1) "у галiне лiтаратуры" - за лепшы высокамастацкi твор (паэму, апавяданне, аповесць, раман, многаактавую п'есу, зборнiк вершаў, артыкулаў, а таксама крытычную працу), апублiкаваны або пастаўлены ў адным з тэатраў Рэспублiкi Беларусь у тым годзе, за якi прысуджаецца прэмiя;

2) "за прапаганду жыцця i творчасцi Уладзiмiра Караткевiча" - за збор матэрыялаў i стварэнне лiтаратурных куткоў, музеяў, прысвечаных У.Караткевiчу, правядзенне масавага мерапрыемства (Днi лiтаратуры, канферэнцыi i iнш.) у тым годзе, за якi прысуджаецца прэмiя.

3. Кандыдатамi на атрыманне прэмiй могуць быць пiсьменнiкi i паэты, якiя пражываюць на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi, калектывы i асобы, якiя маюць значныя дасягненнi ў прапагандзе жыцця i творчасцi У.Караткевiча.

4. Вылучэнне кандыдатур на суiсканне прэмiй здзяйсняюць творчыя саюзы, аддзелы культуры райгарвыканкамаў, упраўленнi культуры Вiцебскага аблвыканкама i гарвыканкама, грамадскiя аб'яднаннi, установы культуры i мастацтва, працоўныя калектывы.

5. Да 1 верасня кожнага года прадстаўляюцца да разгляду камiтэту па прысуджэнню прэмiй наступныя матэрыялы:

1) "у галiне лiтаратуры" - апублiкаваныя творы, рэцэнзii на пастаўленыя ў тэатрах п'есы;

2) "за прапаганду жыцця i творчасцi Уладзiмiра Караткевiча" - творчая характарыстыка на суiскальнiка прэмii, копii водгукаў у сродках масавай iнфармацыi, альбомы, фотаздымкi i г.д.

Матэрыялы падаюцца па адрасу: 210010, г.Вiцебск, вул. Гогаля, 6, упраўленне культуры аблвыканкама, з паметкай "на прэмию".

6. Рашэнне аб прысуджэннi прэмiй прымаецца большасцю галасоў членаў камiтэта па прысуджэнню прэмiй iмя Уладзiмiра Караткевiча, якiя прысутнiчаюць на пасяджэннi. Пасяджэнне лiчыцца правамоцным пры наяўнасцi 2/3 членаў камiтэта.

7. Рашэнне камiтэта па прысуджэнню прэмiй iмя Уладзiмiра Караткевiча зацвярджаецца Вiцебскiм абласным выканаўчым камiтэтам i публiкуецца ў перыядычным друку напярэдаднi дня нараджэння Уладзiмiра Караткевiча.

8. Прэмii iмя Уладзiмiра Караткевiча ўстанаўлiваюцца па адной:

3) у намiнацыi "у галiне лiтаратуры" - у памеры 15 мiнiмальных заработных плат;

4) у намiнацыi "за прапаганду жыцця i творчасцi У.Караткевiча": для iндывiдуальнай асобы - 7 мiнiмальных заработных плат, для калектыва - 15 мiнiмальных заработных плат.

9. Камiтэт па прысуджэнню прэмiй iмя У.Караткевiча мае права змяняць перыядычнасць прысуджэння прэмiй у залежнасцi ад канкрэтных абставiн.


Дадатак 2
да рашэння
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта
16.11.1999 N 568


Cклад камiтэта па прысуджэнню прэмiй iмя Ўладзiмiра Караткевiча


1. Пашынскi Мiкалай Пятровiч       - начальнiк упраўлення культуры
                                     аблвыканкама, старшыня камiтэта

2. Сiўко Франц Iванавiч - адказны сакратар Вiцебскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, намеснiк старшынi (з яго згоды)
3. Козiна Iрына Андрэеўна - намеснiк начальнiка ўпраўлення культуры аблвыканкама
4. Гудзелева Ларыса Сяргееўна - дырэктар абласной бiблiятэкi iмя У.I.Ленiна
5. Русiлка Вольга Iванаўна - дацэнт, кандыдат фiлалагiчных навук, загадчыца кафедры беларускай лiтаратуры Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта (з яе згоды)
6. Казлова Святлана Мiкалаеўна - загадчыца Вiцебскага лiтаратурнага музея
7. Бараноўскi Аляксандр Яўгеньевiч - намеснiк галоўнага рэдактара газеты "Вiцебскi рабочы" (з яго згоды)
8. Сiднякова Валянцiна Мiхайлаўна - намеснiк старшынi Аршанскага гарвыканкама (з яе згоды)
9. Дашкевiч Святлана Мiкалаеўна - загадчыца лiтаратурнай часткi Белдзяржакадэмдрамтэатра iмя Я.Коласа (з яе згоды)

Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner