Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Минского областного исполнительного комитета от 26.10.1998 N 106 "Аб стане бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва вобласцi ў адпаведнасцi з Законам "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Заслухаўшы i абмеркаваўшы iнфармацыю начальнiка ўпраўлення культуры, выканкам адзначае, што ўпраўленнем культуры Мiнаблвыканкама, абласной бiблiятэкай iмя А.С.Пушкiна, райгарвыканкамамi, цэнтралiзаванымi бiблiятэчнымi сiстэмамi вобласцi праводзiцца пэўная работа па выкананню Закона "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь".

Бiблiятэчным абслугоўваннем насельнiцтва вобласцi займаюцца 953 публiчныя бiблiятэкi i 584 арганiзаваных пры iх нестацыянарных пунктаў выдачы з агульным кнiжным фондам 10,2 млн.экзэмпляраў. Пастаяннымi чытачамi бiблiятэк з'яўляюцца 648,5 тыс.жыхароў Мiншчыны, цi 41% насельнiцтва.

Бiблiятэкi Мiнскай вобласцi кiруюцца Законам "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" як прававой базай развiцця i захавання цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм.

Арганiзацыя бiблiятэчна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання вядзецца праз забеспячэнне комплексу бясплатных бiблiятэчных паслуг. Бiблiятэкi аказваюць дыферэнцыраваную дапамогу чытачам у выбары кнiг, пашыраюць свае сацыяльныя функцыi, працуюць над удасканальваннем сiстэмы масавай i iндывiдуальнай работы па арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва.

Гэта ў першую чаргу адлюстроўваецца ў выкананнi абласных праграм "Памяць Мiншчыны", "Мiласэрнасць", "Дзецi. Сям'я. Кнiга".

Разам з тым iснуе яшчэ шмат праблем, якiя перашкаджаюць стабiльнай рабоце ўстаноў культуры i паўнацэннаму бiблiятэчнаму абслугоўванню насельнiцтва. Самая складаная праблема - папаўненне бiблiятэчных фондаў. За апошнiя 5 год агульны фонд бiблiятэк вобласцi скарацiўся на 15%, колькасць бягучых паступленняў - у 3,5 разы. Марудна iдзе камп'ютэрызацыя бiблiятэк. Толькi 10 з 29 цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм прыступiлi да аўтаматызацыi бiблiятэчных працэсаў.

Сур'ёзную заклапочанасць выклiкае матэрыяльна-тэхнiчная база бiблiятэк вобласцi. Амаль палова iх (44,8%) маюць памяшканнi плошчай да 50 кв.м, 1 знаходзiцца ў аварыйным стане (Валожынскi раён), 70 - патрабуюць капiтальнага рамонту, ёсць праблемы з ацяпленнем.

Разгледзеўшы стан бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва вобласцi ў адпаведнасцi з Законам "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь", абласны выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Упраўленню культуры аблвыканкама (Акушэвiч А.Л.) сумесна з абласной бiблiятэкай iмя А.С.Пушкiна (Чуева Н.С.), раённымi i гарадскiмi выканаўчымi камiтэтамi прадоўжыць работу па безумоўнаму выкананню Закона на месцах i пастаянна аказваць метадычную i арганiзацыйную дапамогу аддзелам культуры райгарвыканкамаў, цэнтралiзаваным бiблiятэчным сiстэмам па пытаннях новых бiблiятэчных тэхналогiй, методыкi абслугоўвання чытачоў, падбора i расстаноўкi кадраў, iх прафесiйнай падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi, умацавання матэрыяльна-тэхнiчнай базы.

2. Упраўленню культуры (Акушэвiч А.Л.) сумесна з фiнансавым упраўленнем (Зайцаў П.К.) Мiнаблвыканкама:

2.1. пры фармiраваннi бюджэту на 1999 год прадугледзiць фiнансаванне цэнтралiзаванага набыцця камп'ютэрнай тэхнiкi для цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм (дадатак 1) i частковага камплектавання iх галiновай лiтаратурай;

2.2. прыняць неабходныя меры па фiнансаванню работ для завяршэння капiтальнага рамонту будынка абласной бiблiятэкi iмя А.С.Пушкiна да 01.10.2000 г.;

2.3. забяспечыць фiнансаванне распрацоўкi i стварэння вылiчальнай сеткi цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм па дагавору з Цэнтрам Падтрымкi Прадпрымальнiцтва Мiнскай вобласцi (Ганчарык Л.П.) да 01.12.1999 г.

3. Упраўленню культуры Мiнаблвыканкама (Акушэвiч А.Л.) у сувязi з пашырэннем i ўскладненнем функцый абласной бiблiятэкi iмя А.С.Пушкiна да 10.01.1999 г. перагледзець яе штатны расклад.

4. Абласной бiблiятэцы iмя А.С.Пушкiна (Чуева Н.С.) сумесна з упраўленнем культуры Мiнаблвыканкама (Акушэвiч А.Л.) да 01.01.2000 г. распрацаваць комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю абласной бiблiятэкi iмя А.С.Пушкiна.

5. Упраўленню iнфармацыi (Давiдовiч Р.А.) сумесна з упраўленнем культуры (Акушэвiч А.Л.) правесцi ў сакавiку 1999 года адзiны дзень iнфармавання насельнiцтва па пытанню бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва Мiншчыны.

6. Райгарвыканкамам:

6.1. сiстэматычна выдзяляць сродкi на камплектаванне цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм лiтаратурай;

6.2. забяспечыць фiнансаванне паўнацэннай падпiскi на беларускую i расiйскую перыёдыку для ўсiх фiлiялаў цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм з улiкам iх патрэб;

6.3. узяць пад кантроль выкананне мерапрыемстваў па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы бiблiятэк (дадатак 2);

6.4. унесцi ў план работы на 1999 год разгляд пытанняў аб выкананнi Закона "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" у сваiх рэгiёнах i да 10.01.2000 г. iнфармаваць аблвыканкам;

6.5. Валожынскаму, Мiнскаму, Смалявiцкаму, Салiгорскаму райвыканкамам на працягу 1999-2000 г.г. знайсцi магчымасць выдзялення памяшканняў, адпавядаючых нарматывам, для размяшчэння раённых цэнтральных бiблiятэк.

7. Упраўленню культуры (Акушэвiч А.Л.) да 20.12.2000 г. iнфармаваць Мiнаблвыканкам аб выкананнi дадзенага рашэння.

8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi аблвыканкама Паўлюкевiча С.С.


Старшыня выканкама П.П.ПЁТУХ


Кiраўнiк справамi выканкама Ф.С.ЧАРНУШЭВIЧ


Дадатак 1
да рашэння аблвыканкама
ад 26.10.98 N 106


СПIС НЕАБХОДНАГА КАМП'ЮТЭРНАГА АБСТАЛЯВАННЯ ДЛЯ АЎТАМАТЫЗАЦЫI БIБЛIЯТЭК МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI, АБЛАСНОЙ БIБЛIЯТЭКI IМЯ А.С.ПУШКIНА I СТВАРЭННЯ ВЫЛIЧАЛЬНАЙ СЕТКI


--------------------------+-------------------+----------------------
¦    Назва ўстановы       ¦ Неабходнае        ¦Колькасць            ¦
¦                         ¦ камп'ютэрнае      ¦                     ¦
¦                         ¦ абсталяванне      ¦                     ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦          1              ¦      2            ¦   3                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Бярэзiнская РЦБС        ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Вiлейская РЦБС          ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Валожынская РЦБС        ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Дзяржынская РЦБС        ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Капыльская РЦБС         ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Крупская РЦБС           ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Лагойская РЦБС          ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Мiнская РЦБС            ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Маладзечанская РЦБС     ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Мядзельская РЦБС        ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Нясвiжская РЦБС         ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Слуцкая РЦБС            ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Смалявiцкая РЦБС        ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Салiгорская РЦБС        ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Старадарожская РЦБС     ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Стаўбцоўская РЦБС       ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Уздзенская РЦБС         ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Чэрвенская РЦБС         ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Заслаўская ГЦБС         ¦ Pentium-2         ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Барысаўская ГЦБС        ¦ мадэм             ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Жодзiнская ГЦБС         ¦ мадэм             ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Маладзечанская ГЦБС     ¦ мадэм             ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Слуцкая ГЦБС            ¦ мадэм             ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Салiгорская ГЦБС        ¦ мадэм             ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Абласная бiблiятэка     ¦ сервер            ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ iмя А.С.Пушкiна         ¦ мадэм             ¦   3                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦                         ¦ тэл.лiнiя         ¦   3                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦                         ¦ прынтэр           ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Упраўленне культуры     ¦ Pentium           ¦   2                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦ Мiнскага аблвыканкама   ¦ Pentium           ¦   2                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦                         ¦ мадэм             ¦   1                 ¦
+-------------------------+-------------------+---------------------+
¦                         ¦ прынтэр           ¦   2                 ¦
--------------------------+-------------------+----------------------

Кiраўнiк справамi выканкама Ф.С.ЧАРНУШЭВIЧ


Дадатак 2
да рашэння аблвыканкама
ад 26.10.98 N 106


МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА ЎМАЦАВАННЮ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ БАЗЫ БIБЛIЯТЭК


***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ


Право Украины 2009 (Постановления)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner