Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Минского городского Совета депутатов от 20.10.1995 N 630 "Аб змяненнi тарыфу на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь N 257 ад 12.07.95 г. "Аб удакладненнi бюджэту Рэспублiкi Беларусь на 1995 год i часовых мерах па скарачэнню бюджэтных асiгнаванняў" прадугледжваецца скарацiць да канца 1995 г. бюджэтнае фiнансаванне грамадскага пасажырскага транспарту да ўзроўню не больш 25% ад агульных эксплуатацыйных расходаў, а 75% расходаў кампенсаваць за кошт даходаў ад перавозак пасажыраў.

Тарыф на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце г.Мiнска быў устаноўлены рашэннем Мiнгарвыканкама ў студзенi 1995 года ў памеры 500 руб. i на працягу года не змяняўся. Расходы на эксплуатацыю за 8 месяцаў гэтага года павялiчылiся ў 1,56 раза. Даходы, атрыманыя ад перавозак пасажыраў па вынiках работы за жнiвень, склалi: на наземным электратранспарце - 27,3%, на гарадскiх аўтобусах - 13,8%, у метро - 47,6% ад расходаў.

Нягледзячы на прынятыя меры па скарачэнню затрат i павелiчэнню даходаў ад эксплуатацыi пасажырскага транспарту (скарачэнне заказу транспартнай работы, нармiраванне расходаў, расшырэннем пунктаў продажу бiлетаў на праезд, укараненне продажу бiлетаў вадзiцелямi, прымяненне штрафных санкцый да прадпрыемстваў транспарту за парушэнне ўмоў дагавораў i iнш.), якiя дазволяць скарацiць у 1995 годзе расходы на 247 млрд.руб., чакаецца, што сума неабходных асiгнаванняў з бюджэту на ўтрыманне транспарту пры захаваннi тарыфу 500 рублёў складзе 774,3 млрд.рублёў. Планам бюджэту на 1995 год прадугледжана 400,6 млрд.рублёў, або 51,7% ад неабходнага.

У мэтах выканання патрабаванняў Указа Прэзiдэнта N 257 ад 12.08.95 г., павелiчэння долi даходаў i скарачэння бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць адзiны тарыф на праезд пасажыраў, а таксама правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:

1.1. у метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе ў памеры 750 руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 400 руб. за адну паездку;

1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 1500 руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 750 руб. за адну паездку.

2. Увесцi ў дзеянне зацверджаны пунктам 1 гэтага рашэння адзiны тарыф:

2.1. на праезд у метро - з 23 кастрычнiка 1995 г.;

2.2. на праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з 1 лiстапада 1995 г.

3. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце згодна з дадаткам.

4. Устанавiць, што пры праездзе ў гарадскiх аўтобусах з экспрэсным рэжымам руху, пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова аплачваць 750 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 400 руб. за кожную паездку.

5. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх гарадскiх маршрутаў.

6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды гарадскога транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.

7. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгарвыканкама (Вавула М.В.):

7.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз кiёскi, на дыспетчарскiх пунктах i ў спецыялiзаваных бiлетных касах, праз гандлёвую сетку i вадзiцелямi аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў;

7.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

7.3. устанавiць кантроль вадзiцелямi i iншымi работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.

8. Абавязаць усе гандлёвыя арганiзацыi, незалежна ад форм уласнасцi, распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту i сувязi дагавораў.

9. УУС Мiнгарвыканкама (Тарлецкi Б.К.) аказаць садзеянне вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты за праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце.

10. Рашэнне Мiнгарвыканкама ад 09.01.95 г. N 14 лiчыць страцiўшым сiлу.

11. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Сямашку П.М.


Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН


Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА


Дадатак
да рашэння Мiнгарвыканкама
ад 20 кастрычнiка N 630


КОШТ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПРАЕЗД У ГАРАДСКIМ ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ ПРЫ ТАРЫФЕ 750 РУБ.


(рублёў)

---------------------------+-------------------+---------------------
¦                          ¦Для насельнiцтва,  ¦Iльготныя для       ¦
¦                          ¦прадпрыемстваў,    ¦навучэнцаў,         ¦
¦                          ¦арганiзацый        ¦студэнтаў,          ¦
¦                          +--------+----------+пенсiянераў         ¦
¦                          ¦месячныя¦ дэкадныя +---------+----------+
¦                          ¦        ¦          ¦месячныя ¦дэкадныя  ¦
+--------------------------+--------+----------+---------+----------+
¦ На адзiн вiд транспарту  ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ (аўтобус, тралейбус,     ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ трамвай, метро)          ¦45000   ¦  15000   ¦22500    ¦ 7500     ¦
+--------------------------+--------+----------+---------+----------+
¦ Аўтобус экспрэс          ¦60000   ¦  20000   ¦30000    ¦10000     ¦
+--------------------------+--------+----------+---------+----------+
¦ На два вiды транспарту   ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ (метро-аўтобус,          ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ метро-тралейбус,         ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ метро-трамвай,           ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ аўтобус-тралейбус,       ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ аўтобус-трамвай,         ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ трамвай-тралейбус)       ¦60000   ¦  20000   ¦30000    ¦10000     ¦
+--------------------------+--------+----------+---------+----------+
¦ На тры вiды транспарту   ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ (аўтобус-тралейбус-      ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ трамвай,  аўтобус-       ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ тралейбус-метро,         ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ аўтобус-трамвай-метро,   ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ трамвай-тралейбус-метро) ¦70000   ¦  24000   ¦35000    ¦12000     ¦
+--------------------------+--------+----------+---------+----------+
¦ Адзiны на чатыры вiды    ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ транспарту (аўтобус-     ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ тралейбус-трамвай-       ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ метро) -                 ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ прыгодны для праезду     ¦        ¦          ¦         ¦          ¦
¦ ў аўтобусе экспрэсе      ¦80000   ¦  27000   ¦40000    ¦13500     ¦
---------------------------+--------+----------+---------+-----------

Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner