Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Минского городского исполнительного комитета от 03.06.1993 N 303 "Аб зацвярджэннi Правiл прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя на тэрыторыi г.Мiнска"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях" ад 25 лiстапада 1992 г. i рашэннем сесii Мiнскага гарадскога Савета ад 12 мая 1993 г. N 309 "Аб унясеннi змяненняў у Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях Рэспублiкi Беларусь i аб устанаўленнi новых вiдаў адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў г.Мiнску", на падставе раздзела 2 п.1 сапраўднага рашэння выканкам Мiнскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць Правiлы прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя на тэрыторыi г.Мiнска.

2. Гарадскому камiтэту экалогii (Вастракнутаў А.I.) у лiстападзе 1993 года далажыць выканкаму аб эфектыўнасцi прымянення дадзеных Правiл.

3. Рашэнне выканкама гарсавета апублiкаваць у сродках масавай iнфармацыi i ўвесцi ў дзеянне з 10 чэрвеня 1993 г.

4. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на гарадскi камiтэт экалогii.


Старшыня гарсавета А.ГЕРАСIМЕНКА


Кiраўнiк спраў Л.ВАЛОДЗЬКIНА


                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           Рашэнне выканкама
                                           Мiнскага гарадскога
                                           Савета народных дэпутатаў
                                           03.06.1993 N 303

ПРАВIЛЫ ПРЫРОДАКАРЫСТАННЯ I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ


Сапраўдныя Правiлы ўводзяцца ў мэтах урэгулявання адносiн памiж фiзiчнымi асобамi i органамi экалагiчнага нагляду ў пытаннях прытрымлiвання ўстанаўлiваемых нормаў прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя.

Адмiнiстрацыйныя меры ўздзеяння да службовых асоб i грамадзян прымяняюцца ў выпадках:

1. выдачы заказчыкам недакладных зыходных даных, што вядуць да скажэння праектнай дакументацыi;

2. прадастаўлення праектнымi арганiзацыямi пры правядзеннi экалагiчнай экспертызы недакладных або няпоўных звестак, што ўплываюць на яе вынiкi;

3. адступленняў ад праектнай дакументацыi пры будаўнiцтве, мантажы, наладцы i рамонце ачышчальных збудаванняў, што вядуць да пагаршэння праектных паказчыкаў ачысткi;

4. парушэння службовымi асобамi нормаў i патрабаванняў экалагiчнай бяспекi пры ўзгадненнi праектнай дакументацыi;

5. выдачы дазволаў на выкiды рэчываў, якiя забруджваюць, вышэй праектных;

6. уводу ў эксплуатацыю аб'ектаў з выкiдамi рэчываў, якiя забруджваюць, вышэй праектных;

7. прыёмкi ў эксплуатацыю членамi дзяржаўнай камiсii аб'ектаў, што не адпавядаюць нормам i патрабаванням экалагiчнай бяспекi;

8. змянення тэхналогii або абсталявання, якiя прыводзяць да павелiчэння выкiдаў рэчываў, што забруджваюць, без узгаднення з Мiнскiм гарадскiм камiтэтам экалогii;

9. эксплуатацыi гальванiчнага абсталявання (лiнiй) без ачышчальных збудаванняў;

10. невыканання будаўнiчымi арганiзацыямi праекта арганiзацыi будаўнiцтва (ПАБ), што прыводзiць да забруджвання тэрыторыi. Адсутнасцi ў ПАБах экалагiчнага раздзела;

11. адсутнасцi экалагiчных пашпартаў на прадпрыемствах цi недакладнае iх запаўненне;

12. парушэння правiл вядзення дзяржаўнага ўлiку шкодных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе, скажэння ўстаноўленай дзяржаўнай статыстычнай справаздачы па пытаннях прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя, а таксама адмовы ад прадастаўлення iнфармацыi цi прадастаўлення недакладнай, няпоўнай iнфармацыi аб выкарыстаннi прыродных рэсурсаў i ахове навакольнага асяроддзя;

13. невыканання прадпiсанняў органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны экалагiчны кантроль, аб устараненнi парушэнняў правiл па ахове навакольнага асяроддзя, абмежаванню, прыпыненню цi спыненню шкодных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе;

14. перашкоды службовым асобам, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны экалагiчны кантроль, у выкананнi iх абавязкаў;

15. зрыву пломбы (пячаткi), устаноўленай службовай асобай, якая ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за аховай прыроды, у сувязi з прыпыненнем вытворчай дзейнасцi аб'екта, а таксама самавольнага аднаўлення яго работы;

16. невыканання патрабаванняў камiтэта экалогii аб пераводзе прадпрыемстваў i транспартных сродкаў на спецыяльны рэжым работы, аб часовым прыпыненнi iх дзейнасцi цi абмежаваннi выкiдаў у выпадку неспрыяльных метэаралагiчных абставiн;

17. рэалiзацыi транспартных сродкаў, якiя не адпавядаюць устаноўленым дзяржаўным стандартам па выкiдах шкодных рэчываў;

18. парушэння ўстаноўленых нормаў i правiл пры вытворчасцi, захаваннi, транспарцiроўцы, прымяненнi, абясшкоджваннi i складзiраваннi таксiчных i iншых шкодных для здароўя насельнiцтва i навакольнага асяроддзя рэчываў i абсталявання;

19. устройвання звалак без выдадзенага ва ўстаноўленым парадку дазволу, а таксама парушэння правiл устройвання i ўтрымання звалак, адвалаў, палiгонаў, накапляльнiкаў прамысловых адходаў;

20. невыканання правiл абуладкавання будаўнiчых пляцовак, якое прыводзiць да забруджвання гарадскiх тэрыторый i пагаршэння санiтарна-гiгiенiчных абставiн;

21. перавозкi смецця, лятучых, вадкiх, газападобных, пылячых матэрыялаў i будаўнiчых канструкцый на неабсталяваным транспарце цi спецыяльным транспарце з парушэннем правiл перавозкi;

22. рэалiзацыi для транспартных сродкаў i цеплаэнергетычных установак палiва, якое не адпавядае ўстаноўленым дзяржаўным i прыродаахоўным стандартам i нормам;

23. перавышэння нарматыўных тэрмiнаў устаранення аварый камунальнымi службамi города, вывазу смецця i прыбiрання тэрыторыi;

24. скiдання ў сiстэму гарадской каналiзацыi смецця, прамысловых i бытавых адходаў;

25. самавольнага змянення цi парушэння зацверджаных ва ўстаноўленым парадку гранiц водаахоўных зон, зон санiтарнай аховы крынiц водазабеспячэння, санiтарна-ахоўных зон прамысловых прадпрыемстваў, а таксама выкарыстання гэтых зон для гаспадарчай дзейнасцi.

Невыканання Палажэння аб водаахоўных палосах (зонах) водных аб'ектаў, звязанага з неправядзеннем прыродаахоўных мерапрыемстваў па вынасу цi рэканструкцыi збудаванняў, незаконным размяшчэннем у iх межах прамысловых прадпрыемстваў i арганiзацый, невыкананнем ўстаноўленых рэжымаў выкарыстання водаахоўных палос (зон), iх узворваннем;

26. правядзення будаўнiчых, лесанарыхтоўчых i iншых работ на тэрыторыi лесапаркавай i зялёнай зон без належнага дазволу;

27. невыканання праектных патрабаванняў па азеляненню i добраўпарадкаванню тэрыторыi прадпрыемства i санiтарна-ахоўных зон;

28. незаконнага пашкоджання i знiшчэння ахоўных насаджэнняў на палосах адводу чыгунак i аўтамабiльных дарог, уздоўж каналаў; зялёных насаджэнняў (дрэў, кустоў, травянога покрыва) у парках i скверах;

29. засмечвання лясоў, паркаў, сквераў, водаахоўных палос будаўнiчымi, бытавымi, прамысловымi адходамi i выкiдамi;

30. самавольнага выпальвання сухой раслiннасцi (выжарын), спальвання смецця i адходаў на будаўнiчых i прамысловых пляцоўках, у дварах, непрыняцця мер па прадухiленню i лiквiдацыi гэтых запальванняў;

31. выпасу сельскагаспадарчых жывёл на тэрыторыi гарадскiх паркаў, сквераў i зон адпачынку;

32. невыканання мерапрыемстваў гарадской праграмы "Экалогiя";

33. утойвання ад насельнiцтва службовымi асобамi звестак аб стане навакольнага асяроддзя, а таксама адмовы ў прадастаўленнi грамадзянам i iх грамадскiм аб'яднанням iнфармацыi аб стане навакольнага асяроддзя i выкарыстаннi прыродных рэсурсаў;

34. невыканання рашэнняў гарадскiх i раённых выканаўчых камiтэтаў па адсяленню грамадзян з дамоў, што знаходзяцца ў санiтарна-ахоўнай зоне будуемых i дзеючых прадпрыемстваў.


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner