Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Указ Президента Республики Беларусь от 25.10.2011 N 487 "Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах арганiзацыi шырокага святкавання 130-годдзя з дня нараджэння класiкаў беларускай i сусветнай лiтаратуры народных паэтаў БССР Янкi Купалы i Якуба Коласа ПАСТАНАЎЛЯЮ:

1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

склад рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа (далей - рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт);

план мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа.

2. Рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту сумесна з зацiкаўленымi забяспечыць рэалiзацыю плана мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа.

Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму аказваць садзейнiчанне рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту ў правядзеннi названых мерапрыемстваў.

3. Фiнансаванне арганiзацыi i правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа, ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных рэспублiканскiм i мясцовымi бюджэтамi на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка


                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Указ Прэзiдэнта
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        25.10.2011 N 487

СКЛАД РЭСПУБЛIКАНСКАГА АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПРАВЯДЗЕННЮ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ 130-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯНКI КУПАЛЫ I ЯКУБА КОЛАСА


Тозiк                   -  Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Анатолiй Афанасьевiч       (старшыня рэспублiканскага арганiзацыйнага
                           камiтэта)

Латушка - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi Павел Паўлавiч рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта)
Адамушка - дырэктар Дэпартамента па архiвах i справаводству Уладзiмiр Iванавiч Мiнiстэрства юстыцыi
Алейнiк - намеснiк Мiнiстра замежных спраў Сяргей Фёдаравiч
Ананiч - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Станiславаўна
Анцiпенка - старшыня Лагойскага райвыканкама Анатоль Якаўлевiч
Васiленка - намеснiк Мiнiстра фiнансаў Вячаслаў Аляксандравiч
Дамаценка - старшыня Маладзечанскага райвыканкама Фёдар Аляксандравiч
Дзедушкiн - старшыня Аршанскага райвыканкама Уладзiмiр Мiхайлавiч
Дудко - першы намеснiк генеральнага дырэктара закрытага Вiктар Дзмiтрыевiч акцыянернага таварыства "Сталiчнае тэлебачанне"
Жук - намеснiк старшынi Гродзенскага аблвыканкама Iгар Георгiевiч
Iванова - старшыня прэзiдыума грамадскай арганiзацыi Нiна Сямёнаўна "Беларускае таварыства дружбы i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi"
Каваленя - акадэмiк-сакратар Аддзялення гуманiтарных навук Аляксандр Аляксандравiч i мастацтваў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
Камароўская - дырэктар установы "Дзяржаўны лiтаратурна- Зiнаiда Мiкалаеўна мемарыяльны музей Якуба Коласа"
Карпенка - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкама Iгар Васiльевiч
Кiрычэнка - намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама Пётр Аляксеевiч
Кiсель - старшыня праўлення закрытага акцыянернага Рыгор Леанiдавiч таварыства "Другi нацыянальны тэлеканал"
Лукашанец - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут Аляксандр Аляксандравiч мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi"
Малашка - намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевiч
Мацевасян - дырэктар установы "Дзяржаўны лiтаратурны музей Алена Раманаўна Янкi Купалы"
Мiсько - старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Уладзiмiр Трафiмавiч
Саламаха - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай Аляксандр Пятровiч тэлерадыёкампанii
Сiвалобава - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Алена Аляксандраўна Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Субоцiн - начальнiк аддзела паштовай сувязi Мiнiстэрства Алег Iванавiч сувязi i iнфарматызацыi
Фарыно - намеснiк Мiнiстра адукацыi Казiмiр Сцяпанавiч
Цупрык - намеснiк старшынi Брэсцкага аблвыканкама Леанiд Аляксандравiч
Чаргiнец - старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз Мiкалай Iванавiч пiсьменнiкаў Беларусi"
Шчэцька - намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Вiктар Уладзiмiравiч

                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Указ Прэзiдэнта
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        25.10.2011 N 487

ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ 130-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯНКI КУПАЛЫ I ЯКУБА КОЛАСА


------------------------------------+----------+---------------------------
        Назва мерапрыемства         ¦ Тэрмiны  ¦   Адказныя за выкананне
                                    ¦выканання ¦
------------------------------------+----------+---------------------------
1. Правядзенне ў месцах i            на працягу аблвыканкамы, Мiнскi
арганiзацыях, звязаных з жыццём i    2012 года  гарвыканкам, Мiнiстэрства
творчасцю паэтаў, ва ўстановах                  культуры, Мiнiстэрства
культуры i адукацыi ў г. Мiнску,                адукацыi, Мiнiстэрства
абласных i раённых цэнтрах, гарадах,            iнфармацыi, Мiнiстэрства
iншых населеных пунктах, а таксама ў            замежных спраў,
замежных установах Рэспублiкi                   Нацыянальная акадэмiя навук
Беларусь святочных мерапрыемстваў,              Беларусi, грамадскае
прысвечаных 130-годдзю з дня                    аб'яднанне "Саюз
нараджэння Янкi Купалы i Якуба                  пiсьменнiкаў Беларусi"
Коласа, з прыцягненнем да ўдзелу ў
iх вядомых дзеячаў лiтаратуры i
мастацтва, творчай i навуковай
iнтэлiгенцыi рэспублiкi

2. Стварэнне тэматычных лiтаратурна- на працягу Мiнiстэрства iнфармацыi, мастацкiх i дакументальна- 2012 года Нацыянальная дзяржаўная публiцыстычных праграм па творах тэлерадыёкампанiя, закрытыя Янкi Купалы i Якуба Коласа цi акцыянерныя таварыствы прысвечаных iх жыццю i творчасцi "Другi нацыянальны тэлеканал" i "Сталiчнае тэлебачанне", Мiнiстэрства культуры
3. Забеспячэнне выдання друкаванай на працягу Мiнiстэрства iнфармацыi, прадукцыi да 130-годдзя з дня 2012 года Мiнiстэрства адукацыi, нараджэння Янкi Купалы i Якуба Нацыянальная акадэмiя навук Коласа, у тым лiку факсiмiльнага Беларусi, грамадскае выдання кнiг Янкi Купалы "Шляхам аб'яднанне "Саюз жыцця" i Якуба Коласа "Сымон- пiсьменнiкаў Беларусi" музыка", выдання ў серыях "Жыццё знакамiтых людзей Беларусi" i "Школьная бiблiятэка" кнiг, прысвечаных жыццю i творчасцi паэтаў, а таксама iх твораў
4. Правядзенне рэспублiканскiх свят лiпень, Мiнскi аблвыканкам, паэзii, прысвечаных жыццю i лiстапад Мiнiстэрства культуры, творчасцi Янкi Купалы i Якуба Коласа 2012 г. грамадскае аб'яднанне "Саюз пiсьменнiкаў Беларусi"
5. Добраўпарадкаванне тэрыторый на працягу Мiнiстэрства культуры, гiсторыка-культурных аб'ектаў, 2012 года Мiнiстэрства ўнутраных звязаных з жыццём i творчасцю Янкi спраў, аблвыканкамы, Мiнскi Купалы i Якуба Коласа, устаноўка гарвыканкам iнфармацыйных паказальнiкаў аб гэтых аб'ектах, правядзенне капiтальнага рамонту будынкаў устаноў "Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы" i "Дзяржаўны лiтаратурны музей Якуба Коласа" ---------------------------------------------------------------------------

Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner