Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13.10.2011 N 1371 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб асаблiвасцях прававога становiшча музея пад адкрытым небам, яго аховы i выкарыстання"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 15-1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб асаблiвасцях прававога становiшча музея пад адкрытым небам, яго аховы i выкарыстання.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч


                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Пастанова
                                                        Савета Мiнiстраў
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        13.10.2011 N 1371

ПАЛАЖЭННЕ АБ АСАБЛIВАСЦЯХ ПРАВАВОГА СТАНОВIШЧА МУЗЕЯ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ, ЯГО АХОВЫ I ВЫКАРЫСТАННЯ


ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Дадзеным Палажэннем вызначаюцца асаблiвасцi прававога становiшча музея пад адкрытым небам, яго аховы i выкарыстання.

2. Музей пад адкрытым небам ствараецца ў мэтах аднаўлення, захавання i папулярызацыi комплексаў i ансамбляў нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i (або) збораў рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншых культурных каштоўнасцей, якiя маюць асаблiвую навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць (далей - матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi).

3. Музей пад адкрытым небам ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167), дадзеным Палажэннем i iншымi актамi заканадаўства.

4. Асноўнымi задачамi музея пад адкрытым небам з'яўляюцца:

вывучэнне, збор i публiчнае прадстаўленне музейных прадметаў;

выяўленне i развiццё традыцый народнай i (або) нацыянальнай матэрыяльнай i нематэрыяльнай спадчыны, традыцыйных формаў гаспадарання i прыродакарыстання;

ажыццяўленне навукова-даследчай, культурна-адукацыйнай i экскурсiйнай дзейнасцi.


ГЛАВА 2 АСАБЛIВАСЦI ПРАВАВОГА СТАНОВIШЧА МУЗЕЯ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ


5. Музей пад адкрытым небам уключае матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiя сабраны з розных месцаў бытавання на яго тэрыторыi, i (або) матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiя музеефiкаваны на месцы iх бытавання.

6. Накiрункi развiцця i дзейнасцi музея пад адкрытым небам вызначаюцца ў адпаведнасцi з яго профiлем (профiлямi) i канцэпцыяй развiцця i дзейнасцi музея пад адкрытым небам (далей - канцэпцыя), якая зацвярджаецца заснавальнiкам гэтага музея.

У канцэпцыi вызначаюцца мэты, задачы, перспектывы развiцця музея пад адкрытым небам, шляхi iх рэалiзацыi.

Канцэпцыя з'яўляецца асновай пры складаннi праграм i планаў дзейнасцi музея пад адкрытым небам.

7. Для садзейнiчання павышэнню якасцi работы музея пад адкрытым небам у iм могуць стварацца навукова-метадычныя, а таксама iншыя саветы, парадак дзейнасцi якiх вызначаецца заснавальнiкам гэтага музея.

8. Музей пад адкрытым небам валодае пераважным правам на ажыццяўленне культурнай i iншай дзейнасцi на сваёй тэрыторыi, у тым лiку на экскурсiйнае абслугоўванне.

9. Музей пад адкрытым небам можа мець уласную сiмволiку (сцягi, вымпелы, эмблемы i iншае), якая з'яўляецца яго ўласнасцю.

Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi, вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, будынкаў музея пад адкрытым небам, аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыi музея пад адкрытым небам, у тым лiку з выкарыстаннем яго назвы i сiмволiкi, ажыццяўляюцца толькi з дазволу музея пад адкрытым небам.

10. У музеi пад адкрытым небам устанаўлiваецца спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў з улiкам размяшчэння iх ва ўмовах нестабiльнага тэмпературна-вiльготнаснага i светлавога рэжыму.

11. У мэтах адраджэння, захавання i папулярызацыi рамёстваў, гiстарычных традыцыйных тэхналагiчных працэсаў гаспадарання, вытворчасцi, прыгатавання асобных вiдаў прадуктаў харчавання нацыянальнай кухнi музей пад адкрытым небам можа выкарыстоўваць музейныя прадметы пры ўмове, што такое выкарыстанне не стварае пагрозы iх захаванасцi i не можа прывесцi да iх пашкоджання, страты цi знiшчэння.

12. Музей пад адкрытым небам з улiкам яго профiлю (профiляў) можа ажыццяўляць дзейнасць па раслiнаводству, жывёлагадоўлi, вытворчасць тавараў народнага спажывання, прыгатаванне прадуктаў харчавання з прымяненнем тэхналогiй i прылад працы, якiя выкарыстоўвалiся ў адпаведны гiстарычны перыяд.

Атрыманая прадукцыя (тавары народнага спажывання, прадукты харчавання i iншае) можа рэалiзоўвацца музеем пад адкрытым небам у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

13. Музей пад адкрытым небам ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, калi такая дзейнасць не перашкаджае ахове матэрыяльных культурных каштоўнасцей i iншых аб'ектаў культурнай i прыроднай спадчыны.


ГЛАВА 3 АСАБЛIВАСЦI АХОВЫ I ВЫКАРЫСТАННЯ МУЗЕЯ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ


14. На тэрыторыi музея пад адкрытым небам устанаўлiваецца дыферэнцаваны рэжым яго аховы з улiкам спецыфiкi размешчаных на гэтай тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i асоба ахоўваемых прыродных комплексаў i аб'ектаў.

15. У мэтах забеспячэння цэласнасцi i захаванасцi музейных прадметаў, выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты цi знiшчэння музей пад адкрытым небам павiнен быць абсталяваны неабходнымi сродкамi аховы i iншымi iнжынерна-тэхнiчнымi сродкамi абароны.

16. На тэрыторыi музея пад адкрытым небам забараняецца любая дзейнасць, якая можа нанесцi шкоду матэрыяльным культурным каштоўнасцям i iншым аб'ектам культурнай i прыроднай спадчыны, гiстарычнаму i прыроднаму асяроддзю, у тым лiку дзейнасць, якая цягне за сабой:

змяненне стану музейных прадметаў, пагаршэнне iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

забруджванне навакольнага асяроддзя;

панiжэнне бiяразнастайнасцi экасiстэм;

парушэнне захаванасцi зямельнага фонду, гiдралагiчнага рэжыму тэрыторыi.

17. Музей пад адкрытым небам у сваёй дзейнасцi па ахове i выкарыстанню матэрыяльных культурных каштоўнасцей i iншых аб'ектаў культурнай i прыроднай спадчыны:

ажыццяўляе кантроль за станам i захаванасцю музейных прадметаў i аб'ектаў прыроды;

забяспечвае правядзенне праектных i вытворчых работ па кансервацыi, рэстаўрацыi, рамонту, прыстасаванню музейных прадметаў i iншых культурных i прыродных аб'ектаў;

удзельнiчае ў ажыццяўленнi навукова-метадычнага i тэхнiчнага кантролю за вытворчасцю кансервацыйных, рэстаўрацыйных i рамонтных работ, звязаных са змяненнем стану музейных прадметаў;

ажыццяўляе iншыя мерапрыемствы, накiраваныя на ахову матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner