Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 28.07.2011 N 36 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiстапада 2004 г. N 21"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе пункта 2 артыкула 41 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў Палажэнне аб раённым (гарадскiм) метадычным цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы), зацверджанае пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiстапада 2004 г. N 21 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 180, 8/11696), змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр П.П.Латушка
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
02.11.2004 N 21
(у рэдакцыi пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
28.07.2011 N 36)
ПАЛАЖЭННЕ АБ РАЁННЫМ (ГАРАДСКIМ) МЕТАДЫЧНЫМ ЦЭНТРЫ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI (КУЛЬТУРНА-АСВЕТНIЦКАЙ РАБОТЫ)
1. Сапраўднае Палажэнне распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031).
2. Раённы (гарадскi) метадычны цэнтр народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) (далей - цэнтр) ствараецца па рашэннi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ў мэтах правядзення аналiтычна-даследчай работы ў галiне культуры, аказання метадычнай дапамогi суб'ектам культурнай дзейнасцi.
3. Цэнтр ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам, статутам цэнтра i сапраўдным Палажэннем.
4. Цэнтр працуе ў цесным узаемадзеяннi з дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi, установамi адукацыi i iншымi арганiзацыямi, якiя садзейнiчаюць развiццю культурна-асветнiцкай работы.
5. Асноўнымi мэтамi i задачамi цэнтра з'яўляюцца:
павышэнне якаснага ўзроўню метадычнага абслугоўвання клубаў, палацаў (дамоў, цэнтраў) культуры, цэнтраў (дамоў) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтраў (дамоў) рамёстваў, маладзёжных культурных цэнтраў, цэнтраў нацыянальных культур i iншых клубных устаноў (далей - клубныя ўстановы) шляхам распрацоўкi канцэпцый i праграм захавання i развiцця культуры, народнай творчасцi ў сваiм рэгiёне;
удасканаленне зместу арганiзацыi вольнага часу, павышэнне яго сацыяльнай значнасцi, пошук i ўкараненне новых, эфектыўных формаў i метадаў работы з насельнiцтвам;
вывучэнне i аналiз стану дзейнасцi клубных устаноў па развiццi новых формаў клубнай работы, а таксама народнай i мастацкай творчасцi (непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы, народныя майстры);
вывучэнне i ўкараненне ў практыку клубных устаноў перадавога вопыту работы айчынных i замежных устаноў культуры;
удзел у арганiзацыi i правядзеннi культурных мерапрыемстваў, накiраваных на распаўсюджванне i папулярызацыю культурных каштоўнасцей (аглядаў, конкурсаў, фестываляў, святаў, выставак, выступленняў непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, кiрмашоў i iншых культурных мерапрыемстваў);
распрацоўка сцэнарна-метадычных i рэпертуарных матэрыялаў па ўсiх жанрах народнай творчасцi;
фармiраванне даведачна-iнфармацыйнага фонду метадычных матэрыялаў, сцэнарных распрацовак клубных устаноў;
павышэнне прафесiйнага ўзроўню, майстэрства кадраў клубных устаноў;
ажыццяўленне мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з мэтай далучэння грамадзян, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, да каштоўнасцей сусветнай культуры i iнтэграцыi беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру i сусветную iнфармацыйную прастору;
садзейнiчанне ўкараненню перадавых iнфармацыйных тэхналогiй у дзейнасць арганiзацый культуры.
6. Цэнтр ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе гадавых планаў, якiя замацоўваюць асноўныя напрамкi дзейнасцi па арганiзацыi культурна-асветнiцкай i даследча-метадычнай работы, аналiзу дзейнасцi клубных устаноў раёна (горада) i мерапрыемствы па iх рэалiзацыi.
7. Гадавыя планы зацвярджаюцца кiраўнiком цэнтра па ўзгадненнi з упраўленнем (аддзелам) культуры мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, прыняўшага рашэнне аб стварэннi цэнтра.
8. Пры неабходнасцi цэнтр уносiць на разгляд мясцовага выканаўчага i распарадчага органа актуальныя пытаннi ўдасканалення работы клубных устаноў.
9. У цэнтры могуць стварацца аддзелы, сектары (iнфармацыйна-аналiтычны, клубнай работы, культурна-дасугавай, рэпертуарна-выдавецкай дзейнасцi i iншыя).
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар А.М.Косiнец
12.07.2011 12.07.2011
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi Старшыня
Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
А.В.Баранаў С.Б.Шапiра
08.07.2011 11.07.2011
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура П.М.Руднiк
12.07.2011 11.07.2011
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
М.А.Ладуцька
12.07.2011
Законы РФ 2009 карта новых документов |