Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 19.07.2011 N 87 "Аб устанаўленнi ўзору пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка)"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
На падставе пункта 2 артыкула 223 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць:
1.1. узор бланка пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) згодна з дадаткам 1;
1.2. апiсанне пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) згодна з дадаткам 2.
2. Вызначыць, што:
2.1. бланк пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) вырабляецца на спецыяльнай паперы i адносiцца да бланкаў строгай справаздачнасцi;
2.2. запаўненне бланка пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) ажыццяўляецца шляхам удрукоўвання тэксту на беларускай мове ў адпаведнасцi з зацверджаным узорам, пры гэтым на пярэднiх баках кожнага з лiстоў бланка ў верхнiх левых вуглах змяшчаецца выява таварнага знака (пры яго наяўнасцi ў установы адукацыi, арганiзацыi, якая рэалiзуе адукацыйныя праграмы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi (далей - установа пасляўнiверсiтэцкай адукацыi), уверсе на пярэднiх баках кожнага з лiстоў указваецца найменне дзяржаўнага органа, у падначаленнi якога знаходзiцца дзяржаўная ўстанова пасляўнiверсiтэцкай адукацыi, найменне ўстановы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi, для прыватнай установы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi - толькi найменне ўстановы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi, на пярэднiм баку левага лiста бланка ў нiжнiм левым вугле змяшчаецца лiчбавы фотаздымак аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка);
2.3. пасведчаннi аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) падлягаюць рэгiстрацыi ў кнiзе рэгiстрацыi выдачы пасведчанняў аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) установы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi (структурнага падраздзялення, якое ажыццяўляе падрыхтоўку навуковых работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi) з указаннем наступных дадзеных:
прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка);
нумара бланка пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка);
нумара пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка);
даты залiчэння;
кафедры (аддзела, лабараторыi);
даты выдачы пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка);
тэрмiну дзеяння пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка);
заводскага нумара мiкрапрацэсара (пры наяўнасцi);
асабiстага подпiсу ўладальнiка пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка);
2.4. пасведчаннi аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка), выдадзеныя да ўступлення ў сiлу дадзенай пастановы, абавязковай замене на пасведчаннi новага ўзору не падлягаюць.
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 верасня 2011 г.
Мiнiстр С.А.Маскевiч
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў Старшыня Дзяржаўнага
Рэспублiкi Беларусь камiтэта па навуцы i тэхналогiях
А.М.Харкавец Рэспублiкi Беларусь
18.07.2011 I.В.Войтаў
15.07.2011
Дадатак 1 да пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 19.07.2011 N 87
Узор бланка пасведчання аспiранта
(ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка)
------------------------------------- -------------------------------------
¦ 0000000 ¦ ¦ 0000000 ¦
¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦
¦ Пасведчанне N ¦ ¦ Дата залiчэння ¦
¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦
¦ Прозвiшча ¦ ¦ Дата выдачы ¦
¦ Уласнае iмя ¦ ¦ пасведчання ¦
¦ Iмя па бацьку ¦ ¦ ¦
¦ (калi такое маецца) ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ Пасведчанне сапраўдна да ¦
¦ ¦ ¦ ----------+--------+------------ ¦
¦ Кафедра ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ (аддзел, лабараторыя) ¦ ¦ ----------+--------+------------ ¦
¦ Форма атрымання ¦ ¦ ¦
¦ адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ Асабiсты подпiс Подпiс кiраўнiка ¦
¦ ¦ ¦ М.П. ¦
------------------------------------- -------------------------------------
Дадатак 2 да пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 19.07.2011 N 87
АПIСАННЕ ПАСВЕДЧАННЯ АСПIРАНТА (АД'ЮНКТА, ДАКТАРАНТА, СУIСКАЛЬНIКА)
Пасведчанне аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) уяўляе сабой пластыкавую картку фармату ID1 памерам 85,6 x 54,1 мм. Пасведчанне аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) вырабляецца шляхам ламiнiравання персанiфiкаванага бланка, якi складаецца з левага i правага лiстоў, на пярэднiх баках якiх размяшчаецца iнфармацыя ў адпаведнасцi з зацверджаным узорам, пры гэтым лiсты ў пластыкавым канверце размяшчаюцца адваротнымi бакамi адзiн да другога. Пры наяўнасцi магчымасцi ў установы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi ў пластыкавым канверце памiж адваротнымi бакамi лiстоў бланка размяшчаецца мiкрапрацэсар з памяццю не менш за 2 кбайта з антэнай для бескантактнай перадачы i прыёму iнфармацыi.
Кодексы России 2009 карта новых документов |