Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Закон Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 25 мая 2011 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 17 чэрвеня 2011 года


Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. Артыкул 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, i iх азначэннi


Для мэт гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:

музей - юрыдычная асоба або структурнае падраздзяленне ў складзе юрыдычнай асобы, якiя выяўляюць прадметы музейнага значэння, камплектуюць музейныя фонды, ажыццяўляюць улiк i захоўванне музейных прадметаў, вывучэнне i папулярызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый;

музейная калекцыя - збор музейных прадметаў, аб'яднаных адной або некалькiмi прыкметамi, якi мае навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць як адно цэлае;

музейная справа - сфера культуры, якая ўключае ў сябе навуковыя, даследчыя i асветнiцкiя працэсы, накiраваныя на выяўленне прадметаў музейнага значэння, камплектаванне музейных фондаў, ажыццяўленне ўлiку i захоўвання музейных прадметаў, вывучэнне i папулярызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый;

музейны прадмет - культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi аб'ект прыроднага асяроддзя, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць i ўключаны ў музейны фонд;

музейны работнiк - фiзiчная асоба, якая на падставе працоўнага дагавора забяспечвае ажыццяўленне ў музеi музейнай дзейнасцi;

музейны фонд - навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў музеi;

прадмет музейнага значэння - культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi аб'ект прыроднага асяроддзя, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, але не ўключаны ў музейны фонд.".

2. У артыкуле 4:

у абзацы пятым словы "кансервацыi i (або) рэстаўрацыi музейных прадметаў i музейных калекцый" замянiць словамi "ўстанаўлення спецыяльнага рэжыму захоўвання музейных прадметаў, фiнансавання iх кансервацыi i (або) рэстаўрацыi";

з абзаца дзявятага словы "i музейных калекцый" выключыць.

3. У пункце 2 артыкула 5:

у частцы першай словы "грамадзянам" i "навучэнцам з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця" замянiць адпаведна словамi "наведвальнiкам" i "асобам з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя атрымлiваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю";

у частцы другой словы "Навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi" замянiць словамi "Асобам, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю".

4. Артыкул 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"Артыкул 6. Мiжнародныя сувязi музеяў


1. Музеi Рэспублiкi Беларусь удзельнiчаюць у мiжнародным супрацоўнiцтве ў сферы музейнай справы ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

2. У выпадку арганiзацыi мiжнароднай музейнай выстаўкi ў Рэспублiцы Беларусь Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па хадайнiцтву дзяржаўнага музея, якi арганiзуе выстаўку, на падставе дагавора памiж бакамi i дакумента, якi пацвярджае страхаванне музейных прадметаў, што ўвозяцца ў Рэспублiку Беларусь, можа прадастаўляць гарантыйныя абавязацельствы аб iх захаванасцi i своечасовым вяртаннi.

Рашэнне аб прадастаўленнi гарантыйных абавязацельстваў прымаецца ў пятнаццацiдзённы тэрмiн i выдаецца ў форме гарантыйнага пiсьма Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь бясплатна.

Гарантыйныя абавязацельствы выдаюцца на перыяд знаходжання музейных прадметаў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

3. Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь можа быць адмоўлена ў выдачы гарантыйных абавязацельстваў, калi ёсць падставы меркаваць, што мiжнародная музейная выстаўка ў Рэспублiцы Беларусь можа прычынiць шкоду iнтарэсам Рэспублiкi Беларусь i (або) асабiстым iнтарэсам грамадзян, стварыць пагрозу захаванасцi музейных прадметаў, прывесцi да iх пашкоджання, страты цi знiшчэння i (або) выклiкаць iншае парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.".

5. Дапоўнiць Закон артыкулам 6-1 наступнага зместу:


"Артыкул 6-1. Кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь


1. Кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў формах:

1.1. праверкi ўлiковых дакументаў музейных прадметаў;

1.2. праверкi захаванасцi музейных прадметаў;

1.3. у iншых формах, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

2. Кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, iншымi дзяржаўнымi органамi ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.".

6. Пункт 2 артыкула 9 пасля слова "падраздзяленнi" дапоўнiць словамi "ў складзе".

7. У артыкуле 10:

у пункце 3:

у падпункце 3.1 словы "унiкальных прыродных аб'ектаў" i "профiль музея" замянiць адпаведна словамi "аб'ектаў прыроднага асяроддзя" i "профiль (профiлi) музея (гiстарычны, мастацкi, лiтаратурны, прыродазнаўчы, тэхнiчны, архiтэктурны, этнаграфiчны i iншыя профiлi)";

у падпункце 3.2 словы "якi адпавядае профiлю музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў i музейных калекцый" замянiць словамi "тэрыторыяй, якiя адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў";

пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"4. Пры лiквiдацыi дзяржаўнага музея яго заснавальнiк абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў i перадаць музейны фонд iншаму дзяржаўнаму музею (музеям).

Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, падпарадкаванага Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь, адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, не падпарадкаванага Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь, адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем заснавальнiка, узгодненым з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Пры лiквiдацыi прыватнага музея яго заснавальнiк абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

Пры лiквiдацыi прыватнага музея ў выпадку прыняцця ўласнiкам музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, рашэння аб iх адчужэннi перавагу ў набыццi гэтых музейных прадметаў маюць дзяржаўныя музеi.".

8. Дапоўнiць Закон артыкулам 10-1 наступнага зместу:


"Артыкул 10-1. Рэестр музеяў


1. Рэестр музеяў вядзецца ў мэтах арганiзацыi iх улiку, стварэння адзiнай базы даных аб дзейнасцi музеяў i прадстаўлення звестак, якiя ў iм змяшчаюцца.

2. Музеi абавязаны прадстаўляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаную iм арганiзацыю звесткi аб назве музея, яго заснавальнiку, профiлю (профiлях), месцазнаходжаннi i рэжыме работы.

3. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаная iм арганiзацыя забяспечваюць уключэнне ў рэестр музеяў звестак аб дзейнасцi музеяў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула, публiкацыю iх у сродках масавай iнфармацыi, размяшчэнне на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт, а таксама абнаўленне гэтых звестак.

4. Палажэнне аб рэестры музеяў зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.".

9. Артыкулы 11 i 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"Артыкул 11. Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў


1. Для выпрацоўкi рэкамендацый па пытаннях у сферы музейнай справы, удасканалення музейнай дзейнасцi, развiцця супрацоўнiцтва памiж музеямi i аказання метадычнай дапамогi музеям пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь на грамадскiх пачатках ствараецца Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў.

2. Склад i парадак дзейнасцi Рэспублiканскай рады дырэктараў музеяў вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 12. Музейная дзейнасць


1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца музеямi ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый, выкарыстання iх для iнтэлектуальнага i культурнага развiцця грамадства, у тым лiку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры.

2. Музейная дзейнасць уключае ў сябе наступныя вiды:

2.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;

2.2. камплектаванне музейных фондаў;

2.3. улiк музейных прадметаў;

2.4. захоўванне музейных прадметаў;

2.5. вывучэнне i папулярызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый, у тым лiку шляхам правядзення на iх аснове навуковых даследаванняў архiўных, бiблiятэчных i iншых крынiц, публiчнага прадстаўлення музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама публiкацыi адпаведных матэрыялаў;

2.6. кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў;

2.7. каталагiзацыю музейных прадметаў i музейных калекцый;

2.8. навуковае i мастацкае праектаванне экспазiцый i выставак, iх стварэнне;

2.9. экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў;

2.10. культурна-адукацыйную дзейнасць, звязаную з музейнымi прадметамi, музейнымi калекцыямi i нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi адпаведна профiлю (профiлям) музея;

2.11. вывучэнне i папулярызацыю нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адпаведна профiлю (профiлям) музея;

2.12. правядзенне навукова-практычных семiнараў i канферэнцый, iншых мерапрыемстваў у сферы музейнай справы.".

10. Пункт 1 артыкула 13 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Экспазiцыi музеяў ствараюцца на аснове ўласных музейных фондаў.

Выстаўкi музеяў ствараюцца на аснове ўласных музейных фондаў, музейных фондаў iншых музеяў i (або) прадметаў музейнага значэння.".

11. У артыкуле 14:

у пункце 1:

з падпункта 1.3 словы "прадпрымальнiцкай i (або) iншай" выключыць;

дапоўнiць пункт падпунктам 1.3-1 наступнага зместу:

"1.3-1. устанаўленне па ўзгадненню з заснавальнiкам музея памеру платы за наведванне экспазiцый i выставак, выдачу дазволу на ажыццяўленне дзейнасцi, прадугледжанай пунктам 5 артыкула 19 гэтага Закона, без абгрунтавання эканамiчных затрат;";

у пункце 2:

падпункт 2.2 пасля слова "падраздзяленнi" дапоўнiць словамi "ў складзе";

падпункт 2.4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"2.4. забяспечваць захаванасць музейных прадметаў;";

у падпункце 2.7 слова "грамадзян" замянiць словам "наведвальнiкаў";

дапоўнiць артыкул пунктам 3 наступнага зместу:

"3. Музеi маюць iншыя правы i абавязкi, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.".

12. У артыкуле 15:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"Артыкул 15. Музеi-запаведнiкi";


у пункце 1:

словы "асаблiвае культурнае, гiстарычнае, навуковае i (або) мастацкае значэнне" замянiць словамi "асаблiвую навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць";

слова "гiсторыка-культурнымi" выключыць;

у пункце 2 словы "гiсторыка-культурных музеяў-запаведнiкаў, асаблiвасцi iх" замянiць словамi "тэрыторыi музея-запаведнiка, асаблiвасцi яго";

у пункце 3 словы "гiсторыка-культурных музеяў-запаведнiкаў" замянiць словам "музеяў-запаведнiкаў".

13. Дапоўнiць Закон артыкулам 15-1 наступнага зместу:


"Артыкул 15-1. Музеi пад адкрытым небам


1. Комплексы i ансамблi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i (або) зборы рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншых культурных каштоўнасцей, якiя маюць асаблiвую навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, разам з тэрыторыяй, на якой яны сiстэматызаваны i прадстаўлены i якая гiстарычна i культурна не звязана з гэтымi каштоўнасцямi, па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама па прадстаўленнях iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, узгодненых з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб'яўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь музеямi пад адкрытым небам.

2. Межы тэрыторыi музея пад адкрытым небам, асаблiвасцi яго прававога становiшча, аховы i выкарыстання вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

3. Ахова матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўваходзяць у склад музеяў пад адкрытым небам, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.".

14. У артыкуле 18:

у пункце 1:

у падпункце 1.1 слова "набыцця" замянiць словам "куплi";

з падпункта 1.3 словы "або прадметамi музейнага значэння, музейнымi калекцыямi" выключыць;

дапоўнiць артыкул пунктам 3 наступнага зместу:

"3. Парадак камплектавання музейных фондаў дзяржаўных музеяў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.".

15. У артыкуле 19:

назву артыкула i пункты 1 i 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"Артыкул 19. Асаблiвасцi захоўвання, выкарыстання i распараджэння музейнымi прадметамi


1. У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў i выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты цi знiшчэння ў музеях устанаўлiваецца спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў, праводзяцца iх кансервацыя i (або) рэстаўрацыя.

Парадак захоўвання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў ва ўмовах, якiя ствараюць пагрозу захаванасцi музейных прадметаў i (або) могуць прывесцi да iх пашкоджання, страты цi знiшчэння.";

з пунктаў 3, 4, 4-1 i 5 словы "i музейныя калекцыi" i "i музейных калекцый" выключыць.

16. У артыкуле 21:

пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, i асобных музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях i ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь на падставе пiсьмова аформленых заяў або згоды iх уласнiкаў.";

з пункта 2 словы "i музейныя калекцыi" выключыць.

17. Артыкулы 22 - 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"Артыкул 22. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь


1. Парадак уключэння музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.

2. Музейным прадметам, уключаным у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.


Артыкул 23. Улiк музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь


1. Кожны музейны прадмет, уключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, падлягае ўлiку.

Парадак вядзення музеем улiку музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або не нададзены такi статус, але якiя з'яўляюцца рэдкiмi ў сваiм родзе прадметамi i iснуюць у адзiным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасцi (далей - асаблiва каштоўныя музейныя прадметы), падлягаюць цэнтралiзаванаму ўлiку.

Рашэнне аб аднясеннi музейных прадметаў да асаблiва каштоўных музейных прадметаў, за выключэннем тых, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прымаецца музеем у парадку, устаноўленым Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.

3. Уладальнiкi асаблiва каштоўных музейных прадметаў абавязаны прадстаўляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаную iм арганiзацыю звесткi аб гэтых музейных прадметах.

4. Цэнтралiзаваны ўлiк асаблiва каштоўных музейных прадметаў ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважанай iм арганiзацыяй шляхам уключэння ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прадстаўленых звестак аб гэтых музейных прадметах.

Парадак вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку прадстаўлення звестак аб асаблiва каштоўных музейных прадметах, устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 24. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь


1. Музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў дзяржаўным музеi, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi ён:

1.1. страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць;

1.2. абменьваецца на iншы музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў замежным музеi, або прадмет музейнага значэння;

1.3. вернуты ўладальнiку па рашэнню суда;

1.4. выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi;

1.5. пашкоджаны ў такой ступенi, што немагчыма яго рэстаўрыраваць;

1.6. страчаны або знiшчаны ў вынiку надзвычайнай сiтуацыi прыроднага або тэхнагеннага характару цi па iншых прычынах.

2. Музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў прыватным музеi, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь на падставе пiсьмова аформленай заявы ўласнiка гэтага музейнага прадмета.

3. Парадак выключэння музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.".

18. У артыкуле 25:

у пункце 1:

словы "якi адпавядае профiлю" замянiць словамi "тэрыторыяй, якiя адпавядаюць профiлю (профiлям)";

словы "i музейных калекцый" выключыць;

пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"2. Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), на тэрыторыi, якiя не адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў, i перавод музеяў у будынкi (памяшканнi), на тэрыторыi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца.";

у пункце 3:

словы "у якiм" замянiць словамi "тэрыторыi, дзе";

пасля слоў "будынак (памяшканне)" дапоўнiць пункт словам ", тэрыторыю".

19. Артыкул 26 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:


"Артыкул 26. Фiнансаванне музеяў


Фiнансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт:

сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў (для дзяржаўных музеяў);

сродкаў заснавальнiка (для прыватных музеяў);

сродкаў, атрыманых музеямi ад ажыццяўлення дзейнасцi, якая прыносiць даход, у тым лiку сродкаў, атрыманых у выглядзе платы за наведванне экспазiцый i выставак, экскурсiйнае абслугоўванне, выдачу дазволу на ажыццяўленне дзейнасцi, прадугледжанай пунктам 5 артыкула 19 гэтага Закона, а таксама сродкаў, атрыманых ад вырабу i рэалiзацыi выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай прадукцыi;

ахвяраванняў музеям;

iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.".


Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.


Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка


Право России 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner