Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23.06.2011 N 22 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе пункта 2 Палажэння аб нагрудным знаку Мiнiстэрства культуры "За ўклад у развiццё культуры Беларусi", зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2002 г. N 407 "Об учреждении нагрудного знака Министерства культуры "За ўклад у развiццё культуры Беларусi", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi".

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.


Мiнiстр П.П.Латушка


УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi     Старшыня
Брэсцкага абласнога         Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта        выканаўчага камiтэта
        М.I.Юхiмук                  А.М.Косiнец
17.06.2011                  17.06.2011

УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Гомельскага абласнога       Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта        выканаўчага камiтэта
        У.А.Дворнiк                 С.Б.Шапiра
17.06.2011                  17.06.2011

УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Мiнскага абласнога          Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта        выканаўчага камiтэта
        Б.В.Батура                  П.М.Руднiк
17.06.2011                  17.06.2011

УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
        М.А.Ладуцька
22.06.2011

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      23.06.2011 N 22

IНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ПРАДСТАЎЛЕННЯ ДА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ НАГРУДНЫМ ЗНАКАМ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "ЗА ЎКЛАД У РАЗВIЦЦЁ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСI"


1. Дадзеная Iнструкцыя распрацавана на падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2002 г. N 407 "Об учреждении нагрудного знака Министерства культуры "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" i вызначае парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" (далей, калi не ўсталявана iншае, - нагрудны знак):

работнiкаў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства), падпарадкаваных яму арганiзацый, упраўленняў культуры абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, аддзелаў культуры раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў i арганiзацый, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, за значны асабiсты ўклад у развiццё беларускай культуры i мастацтва, захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны;

iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя ўнеслi значны ўклад у рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры.

2. Узнагароджанне нагрудным знакам ажыццяўляецца на падставе загада Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстр).

3. Хадайнiцтва да ўзнагароджання нагрудным знакам узбуджаецца:

3.1. намеснiкамi Мiнiстра адносна:

кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства;

кiраўнiкоў арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству;

кiраўнiкоў упраўленняў культуры абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў;

3.2. кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства па ўзгадненнi з намеснiкамi Мiнiстра, якiя курыруюць адпаведны кiрунак дзейнасцi Мiнiстэрства, адносна работнiкаў гэтых падраздзяленняў;

3.3. кiраўнiкамi арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству, адносна:

работнiкаў гэтых арганiзацый;

iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства;

3.4. кiраўнiкамi ўпраўленняў культуры абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў па ўзгадненнi з кiраўнiкамi або намеснiкамi кiраўнiкоў адпаведных абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў адносна:

работнiкаў упраўленняў культуры абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў i падпарадкаваных iм арганiзацый;

кiраўнiкоў аддзелаў культуры раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў;

iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства;

3.5. кiраўнiкамi аддзелаў культуры раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў па ўзгадненнi з кiраўнiкамi або намеснiкамi кiраўнiкоў упраўленняў культуры адпаведных абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў адносна:

работнiкаў аддзелаў культуры раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў i падпарадкаваных iм арганiзацый;

iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства;

3.6. кiраўнiкамi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў i iншых арганiзацый адносна:

работнiкаў гэтых арганiзацый (членаў);

iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства.

4. Мiнiстрам можа быць прынята рашэнне аб узнагароджаннi нагрудным знакам любой асобы з лiку ўказаных у пункце 1 дадзенай Iнструкцыi.

5. Хадайнiцтва да ўзнагароджання нагрудным знакам афармляецца ў выглядзе прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" па форме згодна з дадаткам да дадзенай Iнструкцыi.

Да прастаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам прыкладаецца даведка-аб'ектыўка.

6. Прадстаўленне да ўзнагароджання нагрудным знакам запаўняецца на беларускай мове машынапiсным спосабам цi з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогiй. Усе пазначаныя графы прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам павiнны змяшчаць дакладную iнфармацыю.

7. Прадстаўленне да ўзнагароджання нагрудным знакам накiроўваецца ў Мiнiстэрства не пазней чым за месяц да дня магчымага ўзнагароджання нагрудным знакам.

8. Улiк асоб, узнагароджаных нагрудным знакам, вядзецца кадравай службай Мiнiстэрства.


Дадатак
да Iнструкцыi аб парадку
прадстаўлення да ўзнагароджання
нагрудным знакам Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад
у развiццё культуры Беларусi"


Форма


                               ПРАДСТАЎЛЕННЕ
         да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры
        Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi"

1. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) ______________ 2. Чысло, месяц i год нараджэння __________________________________________ 3. Пасада, месца працы (службы) ___________________________________________ 4. Адукацыя _______________________________________________________________ 5. Агульны стаж работы (службы) ___________________________________________ 6. Стаж работы ў сферы культуры ___________________________________________ 7. Стаж работы (службы) у дадзенай арганiзацыi ____________________________ 8. Узнагароды Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь: __________________ (якiя i калi) 9. Заслугi, за якiя прадстаўляецца да ўзнагароджання: _____________________ (адзначаюцца ___________________________________________________________________________ прафесiйныя, дзелавыя, асабiстыя якасцi, працоўная, выканаўчая дысцыплiна, ___________________________________________________________________________ iншыя паказчыкi, якiя характарызуюць уклад у развiццё беларускай ___________________________________________________________________________ культуры i мастацтва, захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры)
Кiраўнiк ________________ _____________ _________________________ (пасада) (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча) М.П. __ _____________ ____ г.
УЗГОДНЕНА _______________________________ (пасада) _______________________________ (подпiс, iнiцыялы, прозвiшча) __ _____________ ____ г.

Право Украины 2009 (Письмо)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner