Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21.06.2011 N 806 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку правядзення конкурсу пры замяшчэннi пасад педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ва ўстановах вышэйшай адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 203 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку правядзення конкурсу пры замяшчэннi пасад педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ва ўстановах вышэйшай адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

2. Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання ў двухмесячны тэрмiн прывесцi свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з дадзенай пастановай.

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 верасня 2011 г., за выключэннем пункта 2, якi ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч


                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Пастанова
                                                        Савета Мiнiстраў
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        21.06.2011 N 806

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ ПРЫ ЗАМЯШЧЭННI ПАСАД ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ З ЛIКУ ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА СКЛАДУ ВА ЎСТАНОВАХ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


1. Дадзеным Палажэннем, распрацаваным у адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 203 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, рэгулюецца парадак правядзення конкурсу пры замяшчэннi пасад педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу (далей - конкурс) ва ўстановах вышэйшай адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - установы адукацыi) незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi i формы ўласнасцi.

2. Парадак правядзення конкурсу ва ўстановах адукацыi, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях (накiрунках спецыяльнасцей, спецыялiзацыях) для Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекi, органаў пагранiчнай службы, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, устанаўлiваецца заканадаўствам аб праходжаннi адпаведнай службы.

3. Мэтай конкурсу з'яўляецца адбор на пасады педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу асоб, якiя маюць глыбокiя прафесiйныя веды, навуковыя дасягненнi ў адпаведнай галiне навукi, забяспечваюць падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, развiццё iх iнтэлектуальных i творчых здольнасцей.

4. Да пасад педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстановы адукацыi, якiя замяшчаюцца па конкурсу, адносяцца: асiстэнт, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры (далей, калi не ўказана iншае, - педагагiчныя работнiкi).

5. Пасады педагагiчных работнiкаў замяшчаюцца па конкурсу на тэрмiн да пяцi гадоў.

6. Конкурс аб'яўляецца кiраўнiком установы адукацыi праз сродкi масавай iнфармацыi не менш чым за два месяцы да заканчэння тэрмiну выбрання асобы, якая займае пэўную пасаду.

Пры наяўнасцi вакантнай пасады конкурс аб'яўляецца кiраўнiком установы адукацыi на працягу навучальнага года па меры яе паяўлення.

7. У конкурсе могуць прымаць удзел асобы, якiя займаюць пэўную пасаду ва ўстанове адукацыi, у якой праводзiцца конкурс, а таксама iншыя кандыдаты. Асоба, якая выбрана па конкурсу, прымаецца на адпаведную пасаду шляхам заключэння кантракта. Тэрмiн, на якi заключаецца кантракт, вызначае наймальнiк. У выпадку, калi кантракт заключаны на тэрмiн менш чым пяць гадоў, наймальнiк мае права прадоўжыць яго ў межах тэрмiну выбрання па конкурсу або зноў аб'явiць конкурс. Асоба, якая выбрана па конкурсу, мае права адмовiцца ад заключэння кантракта, у вынiку чаго выбранне на пасаду можа аказацца нерэалiзаваным.

8. Конкурс не аб'яўляецца на пасады, якiя заняты цяжарнымi жанчынамi i жанчынамi, што маюць дзяцей ва ўзросце да пяцi гадоў.

9. Асобы, якiя асвоiлi адукацыйную праграму аспiрантуры (ад'юнктуры), што забяспечвае атрыманне навуковай квалiфiкацыi "Даследчык", адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыi II ступенi, а таксама асобы, якiя асвоiлi адукацыйную праграму вышэйшай адукацыi I ступенi i маюць стаж работы на пасадзе выкладчыка-стажора адзiн год, могуць замяшчаць пасады асiстэнта, выкладчыка без конкурсу два гады.

Асобы, якiя асвоiлi адукацыйную праграму дактарантуры, могуць замяшчаць пасады педагагiчных работнiкаў без конкурсу адзiн год.

10. Пасля заканчэння тэрмiну, устаноўленага ў пункце 9 дадзенага Палажэння, пасады педагагiчных работнiкаў замяшчаюцца па конкурсу ва ўстаноўленым парадку.

11. Конкурс пры замяшчэннi пасад педагагiчных работнiкаў на ўмовах няпоўнага працоўнага часу аб'яўляецца па вырашэнню кiраўнiка ўстановы адукацыi.

12. Выбранню па конкурсу асоб, якiя раней не працавалi на пасадах штатных педагагiчных работнiкаў, павiнна папярэднiчаць iх педагагiчная дзейнасць на працягу аднаго года ва ўстанове адукацыi на ўмовах сумяшчальнiцтва.

13. Кiраўнiку ўстановы адукацыi дазваляецца ў неабходных выпадках прымаць работнiка па тэрмiноваму працоўнаму дагавору на гадавы тэрмiн да выбрання яго на пасаду, якую ён займае, па конкурсу.

14. У конкурсе пры замяшчэннi пасад асiстэнта, выкладчыка, старшага выкладчыка могуць прымаць удзел асобы, якiя маюць, як правiла, вучоную ступень кандыдата навук, стаж педагагiчнай дзейнасцi ў адпаведнасцi з квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi.

Пасады асiстэнта, выкладчыка, старшага выкладчыка могуць замяшчацца па конкурсу таксама асобамi без вучонай ступенi, якiя маюць вопыт педагагiчнай дзейнасцi, навукова-даследчай i вытворчай работы.

15. У конкурсе пры замяшчэннi пасады прафесара цi загадчыка кафедры прымаюць удзел асобы, якiя маюць, як правiла, вучоную ступень доктара навук або вучонае званне прафесара, стаж педагагiчнай дзейнасцi ў адпаведнасцi з квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi.

16. У конкурсе пры замяшчэннi пасады дацэнта могуць прымаць удзел асобы, якiя маюць, як правiла, вучоныя ступенi доктара, кандыдата навук або вучоныя званнi прафесара, дацэнта, стаж педагагiчнай дзейнасцi ў адпаведнасцi з квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi.

17. Пасады дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры могуць замяшчацца таксама высокапрафесiйнымi спецыялiстамi ў адпаведных галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы, якiя не маюць вучоных званняў i ступеней, але валодаюць вялiкiм вопытам практычнай работы па профiлю дзейнасцi кафедры.

18. Тэрмiн падачы прэтэндэнтамi заяў на конкурс - адзiн месяц з дня апублiкавання аб'явы.

Асоба, якая жадае прыняць удзел у конкурсе, падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi.

Да заявы на ўдзел у конкурсе дадаюцца наступныя дакументы:

асабовы лiсток па ўлiку кадраў;

аўтабiяграфiя;

копii дакументаў аб адукацыi, вучонай ступенi, вучоным званнi;

характарыстыка з апошняга месца працы;

спiс навуковых прац, вынаходнiцтваў, патэнтаў.

Асоба, што працуе ва ўстанове адукацыi, у якой праводзiцца конкурс, падае толькi заяву, спiсы навуковых прац, вынаходнiцтваў, патэнтаў.

Асобе, якая жадае прыняць удзел у конкурсе ў iншай установе адукацыi, выдаецца характарыстыка па месцу працы не пазней як за дзесяць дзён з дня звароту.

19. У выпадку адсутнасцi заяў конкурс лiчыцца няздзейсненым.

20. Дакументы, якiя паступiлi на конкурс, спачатку разглядаюцца на пасяджэннi адпаведнай кафедры.

Па вынiках разгляду дакументаў па кожнаму кандыдату, якi ўдзельнiчае ў конкурсе, кафедра прымае адкрытым (тайным) галасаваннем заключэнне з адпаведнай рэкамендацыяй простай большасцю галасоў штатных выкладчыкаў (у тым лiку сумяшчальнiкаў) i навуковых супрацоўнiкаў кафедры. Пасяджэнне кафедры лiчыцца паўнамоцным, калi на iм прысутнiчала не менш за дзве трэцiя штатных выкладчыкаў (у тым лiку сумяшчальнiкаў) i навуковых супрацоўнiкаў кафедры.

21. Пасяджэнне кафедры, на якiм абмяркоўваецца кандыдатура на замяшчэнне пасады загадчыка кафедры, праводзiць дэкан факультэта або ўпаўнаважаны прарэктар установы адукацыi.

Дэкан факультэта цi ўпаўнаважаны прарэктар установы адукацыi, якi не ўваходзiць у прафесарска-выкладчыцкi склад дадзенай кафедры, пры прыняццi кафедрай заключэння па кандыдатуры на замяшчэнне пасады загадчыка кафедры ў галасаваннi не ўдзельнiчае.

22. Заключэнне кафедры ў дзесяцiдзённы тэрмiн афармляецца пратаколам i накiроўваецца для далейшага разгляду ў савет установы адукацыi (факультэта).

23. Выбары па конкурсу на пасады педагагiчных работнiкаў праходзяць на саветах устаноў адукацыi (факультэтаў) шляхам тайнага галасавання.

Выбары па конкурсу на пасады асiстэнта, выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта праходзяць на савеце факультэта, а на пасады прафесара, загадчыка кафедры - выключна на савеце ўстановы адукацыi.

24. Па кожнай кандыдатуры на савеце ўстановы адукацыi (факультэта) перад правядзеннем тайнага галасавання абвяшчаюцца заключэнне кафедры з адпаведнай рэкамендацыяй, вынiкi павышэння квалiфiкацыi, спiс навуковых прац, вынаходнiцтваў, патэнтаў за перыяд, якi папярэднiчаў конкурсу.

25. Пры правядзеннi працэдуры галасавання прозвiшчы ўсiх кандыдатаў на замяшчэнне пасад уключаюцца ў бюлетэнь для тайнага галасавання па выбранню на пасаду згодна з дадаткам.

26. Перад галасаваннем з членаў савета ўстановы адукацыi (факультэта) выбiраецца падлiковая камiсiя ў колькасцi не менш за тры чалавекi (у складзе старшынi i членаў камiсii), якая праводзiць тайнае галасаванне, падлiк галасоў i афармленне пратаколаў падлiковай камiсii.

27. Рашэнне савета ўстановы адукацыi (факультэта) лiчыцца правамоцным, калi за яго прагаласавала больш за палавiну ўдзельнiкаў галасавання i пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцiх членаў савета ўстановы адукацыi (факультэта).

Калi пры правядзеннi конкурсу, у якiм прымалi ўдзел два цi больш кандыдатаў, нi адзiн з iх не набраў неабходнай колькасцi галасоў, праводзiцца паўторнае галасаванне на гэтым жа пасяджэннi савета ўстановы адукацыi (факультэта).

28. Пратаколы падлiковай камiсii з вынiкамi тайнага галасавання абвяшчаюцца на пасяджэннi савета ўстановы адукацыi (факультэта) старшынёй камiсii i зацвярджаюцца гэтым саветам.

29. Пры нязгодзе з рашэннем савета факультэта па вынiках правядзення конкурсу кандыдаты на замяшчэнне пасад асiстэнта, выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта факультэта маюць права звярнуцца ў савет установы адукацыi.

30. Рашэнне савета ўстановы адукацыi, якое прымаецца тайным галасаваннем, з'яўляецца канчатковым.

31. Асобы, якiя ўдзельнiчаюць у конкурсе, маюць права прысутнiчаць на пасяджэннi савета ўстановы адукацыi (факультэта).

32. Пры аб'яднаннi або раздзяленнi кафедр правядзенне датэрмiновага конкурсу не дазваляецца.

Пры аб'яднаннi кафедр рашэнне аб замяшчэннi пасады загадчыка зноў створанай кафедры прымае савет установы адукацыi (факультэта) шляхам тайнага галасавання без аб'яўлення конкурсу.

Пры раздзяленнi кафедры яе загадчык назначаецца на пасаду загадчыка адной са створаных кафедр загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi. Пасада загадчыка другой кафедры замяшчаецца па конкурсу ва ўстаноўленым парадку.

33. Кiраўнiку ўстановы адукацыi дазваляецца ўскладаць выкананне абавязкаў загадчыка кафедры да правядзення конкурсу на аднаго з членаў кафедры, але на тэрмiн не больш як адзiн год.

34. Асобы, якiя не выбраны па конкурсу на пасаду, якую займалi раней, а таксама тыя, хто не падаў заявы на ўдзел у конкурсе, вызваляюцца ад пасады ў сувязi з заканчэннем тэрмiну выбрання ў парадку, якi вызначаны працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Дадатак
да Палажэння аб парадку правядзення
конкурсу пры замяшчэннi пасад
педагагiчных работнiкаў з лiку
прафесарска-выкладчыцкага складу
ва ўстановах вышэйшай адукацыi
Рэспублiкi Беларусь


                                 БЮЛЕТЭНЬ
               для тайнага галасавання па выбранню на пасаду
___________________________________________________________________________
                               (назва пасады)
___________________________________________________________________________
савет _____________________________________________________________________
        (назва ўстановы вышэйшай адукацыi або факультэта гэтай установы)
да пасяджэння савета ______________________________________________________
                                     (дата i нумар пратакола)
1. ________________________________________________________________________
          (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кандыдата на пасаду)
2. ________________________________________________________________________

У бюлетэнi патрэбна закрэслiць цi пакiнуць прозвiшча кандыдата.

Право Украины 2009 (Постановления)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner