Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 13.06.2011 N 28 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку вывучэння беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе пункта 3 артыкула 90 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку вывучэння беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 2006 г. N 117 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь" ;

пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 верасня 2008 г. N 88 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 2006 г. N 117" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 250, 8/19615).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 верасня 2011 г.


Мiнiстр С.А.Маскевiч


УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Першы намеснiк старшынi
Брэсцкага абласнога       Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
        К.А.Сумар                 У.Г.Навацкi
10.06.2011                10.06.2011

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Гомельскага абласнога     Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
        У.А.Дворнiк               С.Б.Шапiра
10.06.2011                10.06.2011

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Мiнскага абласнога        Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
        Б.В.Батура                П.М.Руднiк
10.06.2011                10.06.2011

УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
        М.А.Ладуцька
04.06.2011

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства адукацыi
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      13.06.2011 N 28

IНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ I РУСКАЙ МОЎ ЗАМЕЖНЫМI ГРАМАДЗЯНАМI I АСОБАМI БЕЗ ГРАМАДЗЯНСТВА, ЯКIЯ ЧАСОВА ЗНАХОДЗЯЦЦА АБО ЧАСОВА ПРАЖЫВАЮЦЬ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ


ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак вывучэння беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь (далей - замежныя грамадзяне), пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi.

2. Беларуская i руская мовы вывучаюцца замежнымi грамадзянамi на вучэбных занятках па адпаведным вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Беларуская мова" цi "Русский язык".

3. Вывучэнне беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi з лiку асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


ГЛАВА 2 ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЗАМЕЖНЫМI ГРАМАДЗЯНАМI ПРЫ АТРЫМАННI АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, А ТАКСАМА ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНАЙ I СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI З АДНАЧАСОВЫМ АТРЫМАННЕМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI


4. Замежныя грамадзяне, якiя залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi з рускай мовай навучання пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Беларуская мова" тэрмiнам не больш за два гады, калi яны:

4.1. не вывучалi раней вучэбны прадмет "Беларуская мова" i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi;

4.2. не атэставаны па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi для прадаўжэння адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

4.3. не вывучалi вучэбны прадмет "Беларуская мова" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi;

4.4. не вывучалi вучэбны прадмет "Беларуская мова" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

5. Замежныя грамадзяне, якiя не вывучалi вучэбны прадмет "Беларуская мова" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы вышэйшай адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета "Беларуская мова" на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

6. Замежныя грамадзяне, якiя вызваляюцца ад вывучэння беларускай мовы, прысутнiчаюць на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Беларуская мова".

7. Замежныя грамадзяне, што навучаюцца ва ўстановах адукацыi з рускай мовай навучання i выхавання, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, больш за два гады, вывучаюць вучэбны прадмет (вучэбную дысцыплiну) "Беларуская мова", праходзяць атэстацыю па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Беларуская мова" i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi абавязковага экзамену i на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi выпускнога экзамену па выбары.

8. Прамежкавая атэстацыя па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" можа не праводзiцца па рашэннi педагагiчнага савета на працягу I паўгоддзя, калi замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў пункце 7 дадзенай Iнструкцыi, не змаглi ў поўным аб'ёме засвоiць вучэбную праграму.

9. Замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў падпунктах 4.1 - 4.4 пункта 4 i ў пункце 5 дадзенай Iнструкцыi, i тыя, хто самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiў змест вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Беларуская мова", маюць права здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) у форме, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


ГЛАВА 3 ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ РУСКАЙ МОВЫ ЗАМЕЖНЫМI ГРАМАДЗЯНАМI ПРЫ АТРЫМАННI АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, А ТАКСАМА ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНАЙ I СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI З АДНАЧАСОВЫМ АТРЫМАННЕМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI


10. Замежныя грамадзяне, якiя залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай мовай навучання пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Русский язык" тэрмiнам не больш за два гады, калi яны:

10.1. не вывучалi раней вучэбны прадмет "Русский язык" i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi;

10.2. не атэставаны па вучэбным прадмеце "Русский язык" па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi для прадаўжэння адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

10.3. не вывучалi вучэбны прадмет "Русский язык" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi;

10.4. не вывучалi вучэбны прадмет "Русский язык" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

11. Замежныя грамадзяне, якiя не вывучалi вучэбны прадмет "Русский язык" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы вышэйшай адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета "Русский язык" на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

12. Замежныя грамадзяне, якiя вызваляюцца ад вывучэння рускай мовы, прысутнiчаюць на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Русский язык".

13. Замежныя грамадзяне, што навучаюцца ва ўстановах адукацыi з беларускай мовай навучання i выхавання, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, больш за два гады, вывучаюць вучэбны прадмет (вучэбную дысцыплiну) "Русский язык", праходзяць атэстацыю па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Русский язык" i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi абавязковага экзамену i на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi выпускнога экзамену па выбары.

14. Прамежкавая атэстацыя па вучэбным прадмеце "Русский язык" можа не праводзiцца па рашэннi педагагiчнага савета на працягу I паўгоддзя, калi замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў пункце 13 дадзенай Iнструкцыi, не змаглi ў поўным аб'ёме засвоiць вучэбную праграму.

15. Замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў падпунктах 10.1 - 10.4 пункта 10 i ў пункце 11 дадзенай Iнструкцыi, i тыя, хто самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiў змест вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Русский язык", маюць права здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) у форме, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Право Украины 2009 (Приказы)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner