Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iтальянскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iтальянскай Рэспублiкi, названыя далей Бакi,

жадаючы развiваць i актывiзаваць сяброўскiя сувязi памiж дзвюма краiнамi,

кiруючыся ўзаемным жаданнем заахвочваць супрацоўнiцтва ў сферы культуры,

зыходзячы з таго, што пашырэнне ўзаемадзеяння ў згаданай сферы будзе садзейнiчаць умацаванню ўзаемаразумення памiж беларускiм i iтальянскiм народамi,

з улiкам усё больш iнтэнсiўнага развiцця iнтэграцыйных працэсаў на еўрапейскiм i рэгiянальным узроўнях,

мяркуючы, што далейшае паглыбленне беларуска-iтальянскага супрацоўнiцтва ў галiне культуры будзе ажыццяўляцца шляхам заключэння пагадненняў памiж кампетэнтнымi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi органамi ўлады, установамi культуры абедзвюх дзяржаў,

пагадзiлiся аб наступным:


Артыкул 1

Мэтай гэтага Пагаднення з'яўляецца рэалiзацыя сумесных праграм i мерапрыемстваў, накiраваных на ўзаемнае пашырэнне ведаў аб культурным патэнцыяле дзяржаў Бакоў i ўмацаванне двухбаковага супрацоўнiцтва ў галiне культуры.

З улiкам усё больш iнтэнсiўнага развiцця iнтэграцыi на еўрапейскiм i рэгiянальным узроўнях Бакi абавязуюцца ажыццяўляць пошук форм супрацоўнiцтва таксама ў рамках, у прыватнасцi, праграм Еўрапейскага саюза, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Цэнтральна-Еўрапейскай iнiцыятывы i iншых мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый у мэтах спрыяння адпаведнаму ўдзелу ў гэтых праграмах.


Артыкул 2

Асноўнымi формамi супрацоўнiцтва Бакоў у галiне культуры будуць наступныя:

1. арганiзацыя мерапрыемстваў у галiне культуры i мастацтва;

2. спрыянне прамым кантактам памiж установамi, арганiзацыямi i асацыяцыямi, у тым лiку ў наступных галiнах: лiтаратура, выяўленчае мастацтва, архiтэктура, скульптура, прыкладное i дэкаратыўнае мастацтва, дызайн, тэатральнае мастацтва, музыка, харэаграфiчнае мастацтва, фальклор i народная творчасць, кiнамастацтва;

3. садзейнiчанне прамым кантактам у галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi, абмену выканаўцамi i творчымi калектывамi, узаемнаму ўдзелу ў мiжнародных музычных конкурсах i фестывалях;

4. садзейнiчанне прамым кантактам памiж тэатральнымi саюзамi, опернымi, харэаграфiчнымi калектывамi, лялечнымi i драматычнымi тэатрамi дзвюх краiн шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных груп, асобных артыстаў i ўзаемнага ўдзелу ў мiжнародных тэатральных конкурсах i фестывалях;

5. заахвочванне двухбаковага супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii, у тым лiку праз узаемны ўдзел у кiнафестывалях, абмен iнфармацыяй, рэкламнымi матэрыяламi i публiкацыямi ў гэтай сферы;

6. садзейнiчанне абменам спецыялiстамi ў галiне фальклору i народнай творчасцi, узаемнае запрашэнне фальклорных калектываў для ўдзелу ў мiжнародных фальклорных конкурсах i фестывалях;

7. пераклад лiтаратурных твораў, а таксама навуковых прац у галiне культуры;

8. пашырэнне супрацоўнiцтва памiж дзяржаўнымi i прыватнымi музейнымi i выставачнымi ўстановамi Рэспублiкi Беларусь i Iтальянскай Рэспублiкi, у тым лiку правядзенне выставак, абмен iнфармацыяй i экспертамi.


Артыкул 3

Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва ў галiне папулярызацыi, вывучэння, захавання, аховы i рэстаўрацыi гiстарычнай i культурнай спадчыны.

У адпаведнасцi з дзеючым нацыянальным заканадаўствам у галiне аховы гiстарычнай i культурнай спадчыны i з улiкам прынятых мiжнародных абавязацельстваў кожны з Бакоў будзе спрыяць другому Боку ў атрыманнi доступу спецыялiстаў краiны гэтага Боку да адпаведных устаноў культуры i навукi, архiваў, музеяў, бiблiятэк.

Кожны з Бакоў будзе спрыяць, у прыватнасцi, супрацоўнiцтву ў галiне архiўнай i бiблiятэчнай справы з выкарыстаннем новых тэхналогiй i сучасных сiстэм iнфарматызацыi, будзе садзейнiчаць прамым кантактам памiж архiвамi i бiблiятэкамi i ўзаемнаму абмену спецыялiстамi i крынiцамi iнфармацыi, а таксама спецыяльнымi праграмамi падрыхтоўкi ў гэтай галiне.

Бакi таксама будуць спрыяць абмену iнфармацыяй i вопытам, правядзенню сiмпозiумаў i семiнараў у галiне археалогii, рэстаўрацыi i кансервацыi культурнай спадчыны.

Асаблiвая ўвага будзе надавацца супрацоўнiцтву памiж Бакамi ў мэтах рэалiзацыi палажэнняў Канвенцыi ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ад 17 кастрычнiка 2003 года i Канвенцыi ЮНЕСКА аб ахове сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны ад 16 лiстапада 1972 года.


Артыкул 4

З улiкам мэтазгоднасцi актывiзацыi двухбаковага супрацоўнiцтва ў рамках праграм ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы, Цэнтральна-Еўрапейскай iнiцыятывы i iншых мiжнародных iнстытутаў Бакi бяруць на сябе абавязацельствы па пошуку i спрыянню сумеснаму ўдзелу ў гэтых праграмах.

Бакi таксама бяруць на сябе абавязацельства супрацоўнiчаць у мэтах рэалiзацыi палажэнняў Канвенцыi ЮНЕСКА аб ахове i заахвочваннi разнастайнасцi форм культурнага самавыяўлення ад 20 кастрычнiка 2005 года.


Артыкул 5

Бакi бяруць на сябе абавязацельства развiваць супрацоўнiцтва па процiдзеянню незаконнаму абароту культурных каштоўнасцей, у тым лiку шляхам узаемадзеяння ў сферы падрыхтоўкi кадраў праваахоўных органаў, а таксама папярэджвання i спынення згаданай незаконнай дзейнасцi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам сваiх дзяржаў i з улiкам абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з Канвенцыi аб захадах, накiраваных на забарону i папярэджванне незаконнага ўвозу, вывазу i перадачы права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi ад 14 лiстапада 1970 года.


Артыкул 6

Бакi бяруць на сябе абавязацельства ўмацоўваць двухбаковае супрацоўнiцтва ў галiне абароны аўтарскiх i сумежных правоў у сферы культуры.


Артыкул 7

Кожны з Бакоў будзе аказваць неабходнае садзейнiчанне ў дзейнасцi на тэрыторыi сваёй краiны культурных устаноў другога Боку: iтальянскiх iнстытутаў культуры ў Рэспублiцы Беларусь i беларускiх культурных цэнтраў у Iтальянскай Рэспублiцы.

Бакi будуць спрыяць дзейнасцi на тэрыторыi сваiх дзяржаў асацыяцый культуры дзяржавы другога Боку, у тым лiку камiтэтаў Таварыства iмя Дантэ Алiг'еры, у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам сваiх дзяржаў.


Артыкул 8

У мэтах каардынацыi i манiторынга рэалiзацыi гэтага Пагаднення Бакi створаць Сумесную беларуска-iтальянскую камiсiю па супрацоўнiцтву ў галiне культуры (далей - Сумесная камiсiя).

Выкананне гэтага Пагаднення будзе засноўвацца на базе шматгадовых выканаўчых праграм, якiя будуць зацвярджацца Сумеснай камiсiяй.

У склад Сумеснай камiсii будуць уваходзiць прадстаўнiкi кампетэнтных органаў дзяржаўнага кiравання краiн Бакоў.

Пасяджэннi Сумеснай камiсii будуць праводзiцца па чарзе ў Рэспублiцы Беларусь i ў Iтальянскай Рэспублiцы. Тэрмiны i ўмовы правядзення пасяджэнняў будуць узгадняцца па дыпламатычных каналах.


Артыкул 9

Спрэчкi, якiя могуць узнiкаць у сувязi з тлумачэннем i прымяненнем гэтага Пагаднення, будуць вырашаццца Бакамi шляхам перагавораў i кансультацый.


Артыкул 10

Гэта Пагадненне заключана на нявызначаны тэрмiн i ўступiць у сiлу з даты атрымання апошняга з двух афiцыйных пiсьмовых паведамленняў аб завяршэннi Бакамi адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур.


Артыкул 11

Кожны з Бакоў можа спынiць дзеянне гэтага Пагаднення шляхам паведамлення аб гэтым другому Боку па дыпламатычных каналах не пазней чым за шэсць месяцаў да моманту спынення.

Спыненне дзеяння гэтага Пагаднення не будзе ўплываць на выкананне ўзгодненых у перыяд яго дзеяння праграм, якiя будуць знаходзiцца ў стадыi рэалiзацыi, калi Бакамi не будзе ўстаноўлена iншае.

У пацвярджэнне гэтага нiжэйзгаданыя прадстаўнiкi Бакоў, належным чынам упаўнаважаныя сваiмi Урадамi, падпiсалi дадзенае Пагадненне.


Здзейснена ў горадзе Трыесце 10 чэрвеня 2011 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i iтальянскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Урад Рэспублiкi Беларусь                  За Урад Iтальянскай Рэспублiкi
         Подпiс                                       Подпiс

Право Украины 2009 (Приказы)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner